Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Transcript

Багатырэвічы (Ірына Данік) Ах, якія прасторы Каля гэтай ракі! Тут лясы – нібы горы І высокі блакіт. Жыта ціха красуе, Нёман хутка плыве, І на хвалях красуня З тых вякоў устае. Колькі год мінавала, Колькі дзён уцякло. Што было – адпалала Першацветам вакол. Толькі вёска над небам Застаецца стаяць, Бо на свеце нам трэба Жыць, любіць і спяваць. Уецца цёплая сцежка Аж да самай вады. І, здаецца – Ажэшка Выйдзе раптам сюды. Усміхнецца, прытуліць Да грудзей васількі, І пакоціцца з вуліц Смех яе да ракі…

Мір (І. Навуменка) Кружыць бусел над вёскай Стральцы, Аглядае прасторы палеткаў, Погляд мой, да яго даляці, Да зямлі, да вясны, да падлеткаў. Ім наш шлях на зямлі прадаўжаць, Ім памылкі спраўляць і сумненні. Сеяць ім наша жыта і жаць. Працаваць і вучыцца сумленна. Толькі б мір панаваў на зямлі. Толькі ветры спакойныя дзьмулі. Толькі б кветкі і сэрцы цвілі – А астатняе мы дабудуем.

Нацавічы (Т. Бібіла) Няма на свеце прыгажэй Маленькай вёсачкі мае, Тут наймілей, найдаражэй, У небе жаўранак пяе. Тут халадней вада крыніц, Ярчэй у небе сонца свеціць, Тут непаўторны бляск зарніц Бывае толькі ў леце, Дзе б я далёка ні была, Заўжды ў сэрцы застаецца Малая вёсачка мая, Што Нацавічамі завецца.

Суніц ля сцежкі многа-многа І мора кветак ды травы. Тут школа лепшая ў павеце, Гасцінец стужкаю ўецца. Няма мілей сяла на свеце, Чаромха, ліпа, бэз смяецца. Царква красуецца на ўзгорку, Лясочак туліцца ў нізіне. Чуваць тут беларускую гаворку, Народ працоўны наш не згіне.

Старажытныя Гудзевічы (Рыта Траццяк) Бурчыць Бурчак пра нешта, Шапочуць вербы ля ракі. Тут човен плавае спрадвечна І б’юць хвастамі шчупакі. Вятрак над вёскаю пануе, Крухмальня дзень і ноч гудзе. Ласкавы ветрык твар цалуе, Кута мілей няма нідзе. Тут дызаль меле і вальцуе, Разносіць вецер кветак пах. На скрыжаванні шлях вартуе Стары будынак воласць-гмах. І бэз схіліўся над дарогай, І дуб стаіць тут векавы.

Гудзевічам (Кацярына Ралейнік )

А жылі яны каля ракі, Верацейкай, што здаўна назвалі. Бровар дзень і ноч клякоча, І крухмальня клопатна гудзе. Млын ля бурчака рагоча, Рыба ў рэчцы ніці-бель прадзе. Нездарма названа Беларуссю, Ты, Радзіма продкаў і бацькоў. Цябе помняць белыя і русыя, У нас шануюць прадзедаў, дзядоў. Усё навокал міла і прыгожа, Асабліва ў гэты светлы і чароўны дзень. Ля музея кветка прыгожая, можа На стагоддзі кіне свой прамень. Гудзевічы! Родная мне вёска! Сем стагоддзяў ты жывеш, цвіцеш. Верацейка залатой вадою плёскае. З кожным маем прыгажэеш і расцеш.

Гудзевічы, вёска чарадзеяў! Шмат вякоў на свеце ты жывеш. Многа ў цябе было падзеяў, Ясьмінам і мальвамі цвіцеш. Тут яцьвяг калісці сеяў жыта і авёс, А захопнікі знішчалі нашу мову. Шмат пакут дзядуля перанёс, Ён быў верны свайму слову. Бэз прад ім у даўгу не застаецца, Свой чароўны пах і кветкі аддае. Песня жаўрука, бы рэчка, уецца І даруе шчыра нам яе. Тут зубры магутныя рыкалі, Лось глядзеў з Сувацкае гары, Дзікі жалуды сабе шукалі І блукалі дзесьці ў гушчары. І магутныя дзядулі-ветракі Беспрыпынна век свой працавалі,

Гудзевічы (Марына Багдан) Ёсць вёсачка на свеце У кожнага свая. Мая ў бэзу цвеце, Чаруе ўсіх яна. Бо Гудзевічы нашы Як у бэзавым вянку. Тут рэчанька бруіцца І хаты ў вішняку. Бо Гудзевічы бачу Я нават у моцным сне: Яны ля рэчкі, ставаў, Як мама, песцілі мяне. І дзе я жыць не буду, Успомню луг і гай. Ніколі не забуду Мой родны, любы край.

Каб жыта ў амбарах Ляжала, як горы. А потым дзяўчаты На дровы гадаюць. Адна адной долі Шчаслівай жадаюць. Вось гэдак калісьці Бабулі гадалі, Праз хаты ды стрэхі Абутак кідалі. Пяклі яшчэ пышкі Ды сыпалі зерне. Кахалі-любілі Суджаных верна. Смеху, тых жартаў, Той весялосці, Здаецца, што стрэлася тут з маладосцю.

Азёркаўскія вячоркі (Аліна Тарарук) (Самадзейным артыстам калгаса “Шчара”)

Вось дык танцоры! Вось дык танцоркі! Хто выступае? Вядома , Азёркі! Потым на сцэне Пакажуць калядкі. Таўкуць мак у ступе, Пякуцца аладкі. З павагай сядаюць За столік кляновы, Пра жыцейка, лецейка Льецца размова. Каб жыта радзіла, Гарох ды капуста, Каб у хаце заўжды Была хлеба луста. Каб сонца свяціла, Іскрыліся зоры,

Праз тоўсты занавес гадоў, Што зніклі птушкаю імкліваю, Шукаю босых я слядоў Свайго дзяцінства сіратлівага. Яму крычу: а-у, а-у! Махаю ветліва хусцінкаю, Ды толькі росы на траву Кладуцца буйнымі слязінкамі… Жыві, іскрыся, вугалёк, У сэрцы песняй неўміручаю, Маёй Радзімы вугалок, Зярнятка буйнае, жывучае!

Мілявічы (А. Кавалевіч)

Я зноў ад шчасця сам не свой – Збылася мара запаветная: І зноў любуюся табой, Мая ты вёска – ява светлая. А навокал такая ціш І пах няскошанай аселцы! Як зачарованы, стаіш, Што гэта ты, вачам не верыцца. Усё тут змалку люба мне: І сіні дым, што па-над хатамі, І клёкат бусла на гумне, І луг, і поле, і аратыя.

Няўжо спакойна вам там спіцца, Нашчадкі гэтых хат пустых, Няўжо ні разу не прысніцца Цяпло бацькоўскіх хат старых? Няўжо не кліча вас Радзіма Жытнёвым пахам каласоў? Няўжо ў цяжкую хвіліну Не цягне вас да хат, дамоў? Паверце мне: мы ўсе патрэбны Зямлі дзяцінства і бацькоў. Давайце ўсе з любых дарог Мы зноўку вернемся дамоў.

Мая вёсачка Вайнілавічы (Аліна Тарарук)

Чаму глядзіш з дакорам услед. Сяло маё ля азярынкі? Я не надоўга, зноў вярнуся, Не раз яшчэ сустрэнем вечарынку. Тым бальшаком, што ў вербах гнуткіх, З табой навекі мы спавіты. Здаўна жыве народ тут ветлы. На зайздрасць дбайны, працавіты. Жыццё калісці тут кіпела, Ліліся песні, смех дзявочы, Даўно падворкі апусцелі, Прыгорбіў хаты лёс сірочы.

Бачу я, ты вельмі пастарэла, Ёсць пустыя ў цябе дамы. Зараслі дарожкі каля хатаў, Плот нямоглы пахіліў слупы. Многа год прайшло, а не магу забыць я. Сэрца маё рвецца да цябе. Любая, ты для мяне крыніца – Глыток чыстай і жывой вады. Дзякуй, вёсачка і мамачка, за вёсны, За дзяцінства дзякуй і за маладосць. Дзякуй за чаканне, дзякуй за цярпенне, І яшчэ за тое, што вы ёсць.

Ёсць у Мастоўскім раёне Вёсачка Галубы, Родны сэрцу куточак, любы і дарагі. Ты для нас, як маці, дарагая, Любая, адзіная на свеце. Помніш, ты заўжды нас сустракала. Мы збіраліся да цябе, твае ўсе дзеці. У цябе была калісьці школа. Сельсавет, праўленне нашага калгаса. Быў і клуб, і музыка, і песні. І было ў школе многа класаў. Ты была такою прыгажуняй, Велічнай і важнай, маладой. Што ж з табой гады зрабілі? Стала ты зусім-зусім сівой.

Любімы сэрцу куточак (Яніна Літавар)

Асаўляне (І. Астапенка) Жылі ў вечнай галечы сяляне, А навокал – балота ды гай. Асаўляне, мае Асаўляне. Мой любімы, бацькоўскі край! Гнулі спіны вякамі на пана, Каб сябе і сям’ю пракарміць, Асаўляне, мае Асаўляне, Сталі вольна ў савецкі час жыць! Іх жыццё цяпер мірна саткана, Усюды чуецца грукат машын. Край бацькоўскі, мае Асаўляне, Ты радзімы куток, я – твой сын. Тут дзяды і бацькі пражывалі, Мужнасць іх у вяках не забыць. Продкаў край маіх, Асаўляне. Не магу я без вас пражыць. Пакарылі балоты гнілыя, З году ў год тут расце ўраджай. Асаўляне, мае дарагія, Край цудоўны, заўжды расцтвітай!

Вёска мая дарагая… ( І. Астапенка) Вёска мая па-над лесам, Яблыні, вішні, дубок. Хата пад шыферам, з цёсу, Рэчка Зяльвянка, млынок. Побач пагоркі, узлескі, Роднае поле, лугі. Мілая вёсачка Пескі, Бацькаў куток дарагі. Песні дзяўчат вечарамі, Зорнае неба, дымок. Белы туман над палямі, З вёскі-дарог вузялок. Мне ўсё з дзяцінства тут міла, Клёны, бярозкі, лугі. Што за чароўная сіла Цягне ў куток дарагі? Колькі б я вёсак не бачыў, Колькі б станіц, гарадоў, Толькі табе лёс прызначыў Сэрца маё і любоў.

Мой край (Ксения Новицкая) Мостовщина, мой край родной! Горжусь твоей я красотой! Леса, луга, полей простор, Птиц бесконечный разговор, Сады в цвету, изгибы рек, Озёр безмолвных синий цвет… Здесь дышится мне так легко. Тут отчий дом, уют, тепло. Любуюсь я тобой всегда Родная сторона моя!

Звёзды Звёзды – это застывшие птицы, С трепыхающим сердцем внутри! Это жизни Вселенной страницы, Это строки Небесной любви! Звёзды – это волшебные знаки, Не дающие в бездну свернуть! Это факелы жизни во мраке, Наш, земной, осветившие путь! Звёзды – страждущих душ отраженье, И влюблённых сердец фонари… Звёзды – это моё вдохновенье! Я дарю тебе звёзды – бери!

Стихотворения Дробышевской В.С.

Не проходите мимо! В нашей жизни много суеты. И, бывает, жить невыносимо! Около душевной пустоты Поскорее проходите мимо! Поскорее проходите мимо! Жизнь нас разделяет по ролям: Богача, трудяги, пилигрима… Если предначертано не вам, Без сомненья, проходите мимо! Без сомненья, проходите мимо! Истины, заветные слова – Маяком для нас, неоспоримо! Даже если кругом голова, Никогда не проходите мимо! Никогда не проходите мимо!

Мне хочется в детство вернуться! Опять возвратиться домой! И маме своей улыбнуться, Заботливой, чуткой, живой! Прижаться к рукам её нежным, Прощенье за всё попросить… Чтоб стало прошедшее прежним! И жить. Просто жить. Снова жить! Закрасило время мгновенья В холодный и траурный цвет… И как мне найти просветленье? Ведь детства давно уже нет.

В любой семье есть память о солдате, Которого похитила война. Покой царит над всей большой державой, Но знают, видно, только небеса, Какою кровью и какою славой Омыты партизанские леса. И мы сейчас душой кривить не будем, Нам хочется мечтать, любить, дружить. Что в жизни надо всем нормальным людям? Трудиться и под мирным небом жить. Историю свою не забываем, И город наш во всей своей красе. Гостей хороших встретим с караваем, А злых людей не надо нам совсем. Как свеж и чист наш город на рассвете! И осень снова в гости к нам пришла. И в школу побегут вприпрыжку дети, И мирные у взрослых есть дела. За земляков своих сказать берусь я, Как любим мы свой город над рекой. И мы хотим, чтобы над Белой Русью Всегда царил порядок и покой.

Моя Мостовщина (Татьяна Обуховская)

Здесь красота – не выразить словами, Здесь так легко поверит в чудеса: Величественный Неман перед вами, Зелёные дубравы и леса. Святых небес невиданная просинь, И солнца отблеск на речной волне. В Мостах такая золотая осень, Какой, пожалуй, в целом мире нет. Отколосились урожаем нивы, Плодами и закрома легли поля, Народ у нас простой, трудолюбивый, Ко всем щедра Мостовская земля. Радушье встретишь в каждом человеке, В округе и порядок, и покой. И, кажется, что было так вовеки Над мирной белорусскою рекой. Но каждый век своей отмечен вехой, Мы забывать об этом не должны, Ведь слышится беда далёким эхом, Кровавым эхом страшной той войны. Хвала и честь великим полководцам, Не оплошали, что и говорить. И всё ж, за что же нашим Княжеводцам Пришлось судьбу Хатыни повторить? Нет, мы своё отвоевали, хватит! Нам дороги покой и тишина.

Бегущая волна Волна голубая искрится, бежит, У берегов мостовчан собирает, Здесь песня о Немане гордо звучит, Свой Неман отцом называет. Искрится, бежит голубая волна, Спешит, словно с берегом спорит. И нежно играет гитары струна Про ширь и родные просторы. Навек я с тобой, Беларусь ты моя, Услышь же мой голос ты звонкий. Пою о тебе, любимый мой край, Душою рожденные строки. Осенний листопад Отшумела, отгудела Знойная пора. Вот и осень наступила, Кружит у двора. Ах! Какое было лето, Вам не рассказать. По ночам шептали звёзды, Не давая спать. Пронеслось, умчалось лето, Жаль уж не вернуть. Листопад у ног кружится, Заметает путь.

Стихотворения Билиды З.А.

Мой край Бяжыць вада, гамоняць рэкі, Блакіт гарыць над галавой. Чуваць тут гоман роднай мовы, Што птушкай рвецца на прастор. Усё гэта ёсць мая старонка, Мой любы беларускі край. Днём ззяе сонца, уначы зоркі, Гамоніць тут зялёны гай. Кропелькі расы Як толькі ледзь заззяе ранак І бліснуць росы на траве, Я ціхенька ступлю на ганак, Там лёгка дыхаецца мне. Я зачарпну расінак жменю, Да вуснаў кроплі паднясу. І вып’ю водар той цудоўны, Каб адысці хутчэй ад сну. Так хараством зачаравана, Што позірк нельга адвясці. І прыгажосць, і свежасць ранка — Маё найлепшае ў жыцці…

У “Нашай ніве”, як Купала, Ён друкаваўся і нямала. І Багдановіч, крытык першы, Цаніў ягоны песні, вершы.

Сабраны ў “прыгаршчы Айчыны” І скарбы са Стральцоў Ірыны. Магутны Нёман іх рукою Пісаў ім творы, непакоіў. Мастак наш, Іваноўскі Дзіма, Тварыў палотны пра Радзіму, Прайшоў ён Гудзевічаў школу – Млына Мастоўскага памолу. Мастоўшчына знаходзіць скарбы, Псаваць не трэба нават фарбы, Яны зіхцяць, таленавіты, Бо люд зямелькі даравіты. Дзялюся слушна вам, з дакорам, Пісаць лепш іх – мне брыдка, сорам. Гукаць паэтам – Бога голас. Я ж не Купала і не Колас.

Спадчына (Мікалай Пятровіч Іваноўскі)

– Што-небудзь напішы і ты Нам пра Мастоўшчыну, Масты, – Прасілі нейк сябры за кавай, – Мясцінам нашым будзе слава. Нас павяла дарожка-сцежка Туды, дзе крочыла Ажэшка. Дзе Цётчын спеў ляціць праз леты, Забыць не змогуць людзі гэта. Тут Явара бадзёры кліч – Чытае вершы з Мінявіч. Прыпомняць справы людзі, продкі, Зямелькі талент – самародкі. Хоць Нёман шмат нясе вады, Ларысы Геніюш сляды Не затаптаны, не замыты, Зямлёй Мастоўскай апавіты. Кружыў Міхась Арол над Стругай, Калі барозны сошкі, плуга Давалі грамату часцей, Вучыў ён мове тут дзяцей.

Край мой Прынёманскі (Галіна Васілеўская)

Край мой Прынёманскі, светлы, лагодны, Нёман магутны і бераг круты. Ты на світанак вясновы падобны, Родныя здаўна стаяць тут Масты. Гай, дзе бярозкі шумяць і гамоняць, Вечныя сосны няўтольна гудуць. Роднае поле калоссем палоніць – Трэба часцей нам бываць з вамі тут. Я палюбіла шырокае поле, Жыта, што золатам шчодрым гарыць, Рэчку і лес, лугавое раздолле, Песню, якая ў небе звініць. І васількі – нібы зорачкі ў жыце, Весела, дружна смяюцца, цвітуць. Мне б расnварыцца ў гэтым блакіце, Край мой квітнеючы сэрцам адчуць!

Шматпавярховы дружа Узнёсся над зямлёй, Ён ганарліва дужа. Але і ён герой. Бо ў ім тупочуць Ганкі Па лесвіцах крутых. Пясочніцы, гайданкі… Гадуе двор малых. Сталеюць пакаленні: Бацькоў змяніць пара. Жадае вам сумлення Мастоўская зямля. Набыткі ўсе і cкарбы Так просіць зберагчы, Каб удзень тысячагоддзя Масты цвілі, цвілі!

Вясною разліваўся І волатам праслыў, Дубоў высокіх твары Ты паласкаў і мыў. На лодках і паромах Дзяды прасталі пуць. Цяпер ж мастамі новымі Прыедзьце адпачнуць. Над Нёманам фестывальным Агні даўно гараць. Масты збіраюць госцейкаў, І песні ўсколь гучаць. Працуецца – спяваецца, Нясецца рой дарог, Удача ўсміхаецца, І ўсіх бароне Бог. Масты – саюза сімвал, Масты – сямейны круг. Ты аб’яднаў нас Гімнам, Ты наш дарадца, друг. Сядзіб прыгожых, новых Так многа ў Мастах Ад кветнікаў цудоўных Цяпер нат чую пах!

Любімай Мастоўшчыне (Вера Пашкевіч)

Няма без зорак неба, Без берагоў ракі. Няма і чалавека Без роднае зямлі. Калісьці нарадзіцца Пашчасціла і мне У краі, дзе бруіцца Крыніца па вясне. Дзе сенажаць гадуе Шматкаляровы збор Для татавай каровы І для маіх вянкоў. Пяе дзе бездакорна Над галавой жаўрук, Маленькі, непакорны, І не ляціць да рук. Дзе калыхае вецер Лістоту ў садах. Ён ужо даўно прыкмеціў Вядроных яблынь гмах. Любімы край і горад! А горад той Масты! Вы Нёманам узгадованы, Вы з Нёманам раслі.

Пра цябе свае вершы складаю (Людміла Гайдаш)

Сябрамі не абдзелены ніколі, Умеем мы сустрэць, умеем частаваць, А першыя мастоўскія Дажынкі Заўсёды з гонарам мы будзем успамінаць. Мы ганарымся пераможцамі ў спорце, Ад хваляў Нёмана Яны на міравы Алімп узышлі, Мастоўскія грабцы на байдарках і каноэ Праславілі імя сваёй зямлі. Мастоўшчына багата спевакамі, Танцорамі, музыкамі, майстрамі, Калі на святах песня “Ярыцы” гучыць То ўся зямля Мастоўская звініць. Я зычу табе радасці і шчасця, Каб ты не знала ліхалеццяў і вайны, Каб нараджаліся і вырасталі ў шчасці дзеці, Як васількі ў жыце, красаваліся ў жыцці.

Мастоўшчына, цвіці і радуй нас сваімі святамі, Сваімі перамогамі, працоўнымі людзьмі, Разумнымі падлеткамі, прыгожымі дзяўчаткамі, Усмешкамі дзяцей і шчодрасцю душы. Ты працавала многа і нястомна, Ад года ў год усё прыгажэла і цвіла, Як многія, преажыла нямала гора, Гарэтная зямелька ты мая. Зямля мастоўшчыны цярпела многа болю, Ад вёскі Шчара засталіся каміны, У нас свая Хатынь – ёсць вёска Княжаводцы – І ў кожнай хаце свае страты ад вайны. Ты сколькі сваіх хлопцаў пахавала: Айчынная, Аўган, Чачня і ў мірны час Яны заўсёды былі ў першым строі, Не падвялі цябе, Не здрадзілі ні раз. Будуецца жыллё,А вуліцы ў кветках,Т олькі жыві, толькі рабі, толькі спявай, І праца кожнага патрэбна безумоўна, Каб праслаўляць мастоўскі родны край!