Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

БІЯГРАФІЯ

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫ МАТЭРЫЯЛ

ТВОРЫ-ПРЫСВЯЧЭННІ

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Янішчыц, Я. І. Снежныя грамніцы / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1970. – 64 с. – (Першая кніга паэта). Вершы паэтэсы вызначаюцца свежасцю паэтычных вобразаў, напоўнены светлым пачуццём, радасцю, любоўю да Радзімы.

Янішчыц, Я. І. Дзень вечаровы : лірыка / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 78 с. Аснову зборніка склалі лірычныя вершы. Паэтэса шчыра піша аб родных мясцінах, сваёй вёсцы, земляках. Усхвалявана паэтызуе тэму кахання і дружбы.

Янішчыц, Я. І. Ясельда : лірыка / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 128 с. У кнігу ўвайшлі вершы аб Радзіме, адносінах чалавека да чалавека, каханні. Для зборніка характэрны глыбокі і самабытны роздум над жыццём, акрэсленасць думкі, многазначнасць вобраза, малады і непасрэдны тэмперамент.

Янішчыц, Я. І. На беразе пляча : лірыка / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 96 с. Кніга лірыкі прасякнута думкамі і пачуццямі нашага сучасніка. Вершам паэтэсы характерны яркая вобразнасць і музычнасць.

Янішчыц, Я. І. Пара любові і жалю : кніга лірыкі / Яўгенія Янішчыц ; [мастак М. Селяшчук]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 223 с. Тэмпераментнаму і сардэчнаму радку паэтэсы ўласцівы роздум над часам, над балявымі нервамі веку. Хораша ў кнізе паўстае і адвечная тэма мацярынства, міру і кахання.

Янішчыц, Я. І. Каліна зімы : кніга лірыкі / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 206 с. Лірычная кніга паэтэсы – працяг шчырай і хвалюючай размовы з сучаснікам, з людзьмі старэйшага пакалення, якое захавала мір і шчасце на зямлі, з краем, якому яна абавязана любоўю і жыццём. Я. Янішчыц не выпадкова выбрала і назву сваей кнігі, лейтматыў якой – фальклорны прыцягальны вобраз каліны, асабліва сугучны кахаючаму і ранімаму жаночаму сэрцу.

Янішчыц, Я. І. У шуме жытняга святла : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 414 с. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай за дваццаць гадоў плённай працы ў нашай паэзіі.

Янішчыц, Я. Пачынаецца ўсе з любві... : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; укладальнік Віктар Шніп ; рэдактары: Алесь Бадак [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 335 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя). Яўгенія Янішчыц даўно вядома шырокаму колу чытачоў сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.

Янішчыц, Я. Кахання сад і ластаўка вясны / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа ; мастак М. Казакевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 110 с. – (100 вершаў). У кнігу Яўгеніі Янішчыц (1948–1988) увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; НАН Беларусі, ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2016 – Т. 1. – 599 с. Змест 1-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны біяграфічны артыкул, хроніку жыцця і творчасці, радаводы па лініі маці і бацькі, матэрыялы пра паэтэсу, пададзеныя ў храналагічным парадку, успаміны родных, суседзяў, аднакласнікаў, настаўнікаў.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі ; [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; НАН Беларусі ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – Т. 2. – 600 с. : іл. Змест 2-га тома выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артикул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц; прысвечаныя паэтэсе вершы, паэма, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі ; [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – Т. 3. – 816 с. : іл. Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 гг., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; уступны артикул; навуковыя каментарыі да вершаў; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, маці пра Я. Янішчыц, 7 з якіх публікуюцца ўпершыню, і зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, якія друкаваліся ў калектыўных зборніках, «Выбраным» (2000), перыядычных выданнях, а таксама якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, БДАМЛМ, сямейным архіве паэтэсы, а таксама 69 чарнавых накідаў, каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню.

Янішчыц, Я. Пачынаецца ўсе з любві... : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; укладальнік Віктар Шніп ; рэдактары: Алесь Бадак [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 335 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя). Яўгенія Янішчыц даўно вядома шырокаму колу чытачоў сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.

Янішчыц, Я. Кахання сад і ластаўка вясны / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа ; мастак М. Казакевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 110 с. – (100 вершаў). У кнігу Яўгеніі Янішчыц (1948–1988) увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; НАН Беларусі, ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2016 – Т. 1. – 599 с. Змест 1-га тома выдання складаюць вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны біяграфічны артыкул, хроніку жыцця і творчасці, радаводы па лініі маці і бацькі, матэрыялы пра паэтэсу, пададзеныя ў храналагічным парадку, успаміны родных, суседзяў, аднакласнікаў, настаўнікаў.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі ; [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; НАН Беларусі ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – Т. 2. – 600 с. : іл. Змест 2-га тома выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – друкуецца ўпершыню) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі каментарыямі; 21 празаічны твор (5 друкуецца ўпершыню). Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц; прысвечаныя паэтэсе вершы, паэма, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў.

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі ; [укладальнікі С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэдактар Л. Г. Кісялева] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – Т. 3. – 816 с. : іл. Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 гг., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых пра Я. Янішчыц, зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню.

Янішчыц, Я. Выбранае : для старэйшага школьнага ўзросту / Яўгенія Янішчыц ; [прадмова М. І. Панковай ; мастак М. Э. Трухановіч]. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 271 с., [1] л. партрэт. – (Школьная бібліятэка). Глыбокае пранікненне ва ўнутранае «Я» чалавека дазволіла Яўгеніі Янішчыц стварыць шэраг праўдзівых вобразаў людзей вёскі, паказаць сілу і веліч простага селяніна. Яе вершы прасякнуты вялікай адданасцю роднай зямлі, любоўю да палескага краю, з яго непаўторнымі лугамі і палямі, старажытнымі лясамі.

Лідзія Андрэева Яўгеніі Янішчыц Заначавала ў роднай вёсцы, Надвор’е хлюпкае было, Па радыё чыталі штосьці I раптам... дух мне заняло: Верш ліўся ясна, светла, цёпла, I музыка гучала ў ім, I словы, нібы ў засуш кроплі, Паілі водарам сваім

Тамара Аўсяннікава ЛІСТ ДА ЖЭНІ ЯНІШЧЫЦ Дзень добры, шчыры сябра мой, са светлаю душой і сэрцайкам чуллівым! Пішу табе ў нябыт з удзячнасцю за дабрыню, за радасць стрэч і за паэзію, што свеціць нам і сёння. Душа твая праз верш са мной гамоніць і новым сэнсам адкрываецца. I голас твой крыляе над зямлёю птушкай вольнай, якую прыручыць ніхто не змог. Я веру - ты мяне пачуеш. Паклон прымі ад нас і грэшным нам даруй! Даруй... Даруй... Даруй... 29.10.2016 г.

Леанід Глушко АГОНЬ ДУШЫ Памяці Жэні Янішчыц Яшчэ учора ліст чытаў. Чытаў Янішчыц дзіва-вершы. А сёння ліст жыцця упаў, Як след раскрыцца не паспеўшы. Здаецца, плакала зямля Ад Ясельды і да сталіцы. Яна дачушкаю была, Цвіла валошкаю у жыце. I тут жыцця ірвецца ніць На паўшляху, на паўдарозе... I птушка белая ляціць На дол халодны у знямозе. Няма Янішчыц больш між нас. Жыве душа у вершах Жэні. Агонь паэткі не пагас, Праб’ецца ён праз пакаленні.

Анатоль Вярцінскі СУСТРЭЧА НА ПАРКАВАЙ МАГІСТРАЛІ Не ведаю, як хадзіла Містраль. Ды бачу: парывіста, крылата ідзе, відаць, да свайго інтэрната, па вуліцы Паркавая магістраль Жэня Янішчыц... Як ідзе! Як чарадзей ідзе па вадзе. Як самнамбул ідзе у сне. Ці як маладзіцы з яе Велясніцы бягуць ранічкою па расе – у грыбы альбо ў суніцы. Калі яна і ад «мира сего», то ад таго, які лятае, ад свету Цёткі і Сафо, ад свету Ахматавай і Цвятаевай. Бачу: Янішчыц ідзе цераз мост... Спыніся, імгненне! Спыніся, Яўгенія! Не чуюць Яўгенія і імгненне. Ляцяць яны над мастом, наўпрост. Вецер, гляджу, абвявае іх. Ляцяць над прахожымі, над машынамі, над нашымі клопатамі мышынымі. Ляцяць, пакідаючы нас, зямных, вось вам і разгадка, і адказ, - абагульняю я прыватнасць, - што ў вершах Янішчыц уражвае нас: крылатасць!

Ніл Гілевіч ЯНІШЧЫЦ ЖЭНІ ТОМІК... Янішчыц Жэні томік разгарну 3 аўтографам удзячнасці сардэчнай – I зноў і зноў ад болю застагну, Бы ад пакутнай раны невылечнай. Як токам, памяць б’е - даткнуся ледзь. Нібы за іншых болып быў я ў адказе. Яе адчай так слепа праглядзець Не мелі права мы ні ў якім разе. Яна любоў дарыла нам штодня У родным слове, роўным самацвету, I ўсё ж была адна - кругом адна: На ўсю паэзію! На ўсю планету! Ах, мітусня, праклятая стакроць! I ў тысячны ты будзеш раз праклята! Ды што з таго? Ці многіх нас, Гасподзь, Бліжэй к Табе прыўзнесла тэта страта? 1996, студзень-ліпень

Сяргей Грахоўскі СЛЁЗЫ I БОЛЬ Я знаю ўсё: палёт, і прорву, I шчасця звонкага міраж. Я. Янішчыц Сама ўзнімалася высока, I ўсё вышэй, вышэй вяло Да зор, за белыя аблокі Тваё празрыстае крыло. Нібы ў самотнае лябёдкі, Трымцела светлая душа... Бяда: і скончыўся кароткі Палёт над прорвай міража. Зямля паклікала з аблокаў, Крыло зламанае звініць... Яшчэ Ты тут, і так далёка, Што ўжо нікім не замяніць. Зіма засцеле сінім снегам Твае імклівыя сляды, Ды будзе вечна блізкім рэхам Звінець Твой голас малады.

Пятро Прыходзька КВЕТКА ЖЭНІ ЯНІШЧЫЦ Герань для паэткі - час сведка – Святлом у кватэры была. Чароўная гэтая кветка Зімою і летам цвіла. Прырода сама ткала узоры З крыніц, сон-травы, верасоў. Былі ў гэтай кветцы калёры Ад звонкіх палескіх лясоў. Не зналася кветка з пустыняй, Жывілася чыстай вадой, Дзялілася ўсім з гаспадыняй – Такой, як сама, маладой: Іскрынкі свяціліся ўночы На ёй і ад рос, і ад слёз... Ды кветка мільгнула аднойчы З акна - бытта знічка з нябёс. Не вынесла цяжкае згубы Паэтка са шчырай душой. У роспачы, сціснуўшы губы, Пайшла ўслед за кветкай сваёй... Не трэба ў расстайныя даты Між смерцю й жыццём ставіць грань. Пайду лепш да Жэнінай хаты, З сабой прынясу ёй герань.

Мікола Панасюк КНІЖНЫ СКАРБ, А ЎІМ - ЭПОХА 3 нагоды выхаду пергиага тома збору твораў Яўгеніі Янішчыц Ад болю сэрца зашчымела, Слязінка капнула з вачэй. О, час імклівы, ачумелы – Бяжыць шпарчэй, усё шпарчэй. Том першы - нібы дар ад Бога, А кожны твор - як Жэнін след, Якім пазначана дарога Ад любай Ясельды ў Сусвет. Такой яшчэ не клаў ніколі Ніхто ў палескай старане, Музей у сельскай роднай школе Збірае творцаў, як раней. Бо кніжны скарб, а ў ім - эпоха, Ўсяго у некалькіх тамах. Тут наша радасць, боль, трывога, Ды крылаў ластаўкі размах. 22.10.2016 г.

Пімен Панчанка * * * То ў працы, то ў дымным паходзе, У кожнай штодзённай турбоце, А зрэдку ў лясах на выгодзе На роднай любімай зямлі Найлепшыя годы праходзяць, А ў нас, пастарэлых, прайшлі. Мы лішняга шчасця не просім, Украдзенай славы не носім I нават аб тым не галосім, Што сэрцы навекі замруць. Мы ўсе, нібы зерні з калоссяў, - З зямлі ды ізноўку ў зямлю. * * * Дарагой Яўгеніі Вершы не ад генія, Але і не ад ворага! Ад паэта хворага. Словамі нядрэмнымі, Ласкаю нядрэмнаю Верш стары ізноў пяе Пра Марыю Андрэеўну і донечку яе. Слава матухне – майстрыцы! Слава Жэнечцы – сястрыцы! 9.05.1987 г.

Людміла Рублеўская Памяяці Яўгеніі Янішчыц Ад самоты ні талент, ні Бог не ратунак. Жыць самотна жанчыны не ўмеюць. Як для яблыка першы зямлі пацалунак – Гэта боль і пачатак смерці, Як для хвалі абдоймы жаданага плёсу – Знак расстання адразу за стрэчай – Для жанчыны дарункі багатыя лёсу Пачуццё абвастраюць пустэчы. I калі ў самым росквіце, самым узлёце Нават самая ў свеце шчасліўка На зайздросных вачах у нябыт адыходзіць Спелым яблыкам, хваляй вялікай - Не шукайце прычын, не распальвайце страсці, Бо адкрытая небу прычына: У вялікім сваім, дабрабытнейшым шчасці Самотнай была жанчына.

Алег Лойка ВЕЛЯСШЦА Жэні Янішчыц Велясніца! Як гучыць япо таемна: Велясніца!.. Велес сніцца!.. Велес сніцца! Велес просіць мала - веле пакланіцца!.. Ён жа - Велес! Сонцаў сын і брат Перуну, брат Перуну! Апякун жывёл - хвала, хвала жывому! – I- Баяну струны – свайму ўнуку – ён жа ў гуслях сам наводзіў, сам наводзіў, Каб гучала яго «Слова аб паходзе» у стагоддзях, у стагоддзях!.. Што за шчасце, што за шчасце ў гэткай вёсцы нарадзіцца, нарадзіцца!.. Велясніца!.. Велес - сніцца, вёска - сніцца, песня - сніцца!.. Раскрываецца загадка таямніцы нечакана! Не магла не паэтэсай нарадзіцца Прапрапраўнучка Баяна!...

Алесь Разанаў * * * Празрыстым вераснёўскім днём стаяў на запусцелым, зарослым травой і паля- вымі жоўтымі кветкамі падворку Жэні Янішчыц. Мае спадарожнікі зазіралі ў вокны замкнёнай хаты, а я глядзеў ад хаты, як некалі яна сама, і тужліва супадаў з ёю тою. I ў кожнай кветцы, што пругка і лёгка вагаліся ў подыхах ветру, была яна, і да- лячыні адгукаліся ёю. I да яе вярталіся словы, вымаўленыя некалі ёю: За роднай вясковаю хатай, За выганам тым палявым Усё звязана з песняй крылатай I з іменем простым тваім.

Ніна Галіноўская СВЯТЛО ЧАІЦЫ Чаіцай лёгкай ты стартавала I вышыню кожны дзень набірала. Рупна ўзмацняла нагрузку на крылы: - Я не сарвуся, шмат маю сілы! Крылы мужнелі ў імклівым палёце, У пастаяннай нялёгкай рабоце. Думкі мудрэлі на хвалі высотнай, Песняй бруіліся шчырай, пяшчотнай. Груз зацяжкі надламаў твае крылы. Чаіцай белай ты ў небе застыла. Белыя крылы святло нам струменяць. Болем у сэрцы ты, Жэнечка-Жэня. Лістапад, 1988 год

Ля жытнёвага поля. 1965 г. Фота С. Панізніка

Фота С. Панізніка

Яўгенія Янішчыц (крайняя справа) з аднакласнікамі, 10 клас. 1965 г.

Атэстат аб сярэдняй адукацыі

Яўгенія Янішчыц і Сяргей Панізнік у дзень шлюбу. Мінск, 19 жніўня 1971 г.

С. Панізнік з сынам Андрэем. 1976 г.

Яўгенія Янішчыц з сынам Андрэем. Юрмала, 1971 г.

Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Кудравец, Аляксандр Жук. 1975 г.

Яўгенія Янішчыц з паэтам, перакладчыкам Іванам Бурсавым. Масква, 1969 г.

Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц і Ніл Гілевіч пад час паездкі ў Баку. 1980 г.

Яўгенія Янішчыц у кабінеце. Мінск, 1988 г. Фота С. Крыцкага