Full screen

Share

Show pages

Карасевіч Жана Людвікаўна
ФІЛІЯЛ "ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА №1"
Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ. АБАРОНЦА ПРАЎДЫ І РОДНАЙ МОВЫ
ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВА-ІНСТАЛЯЦЫЯ
Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Віртуальная выстава Ф. Багушэвіч. Абаронца праўды і роднай мовы

Over 30 million people create interactive content in Genially

Check out what others have designed:

TRAIN

Interactive Image

DESMOND TUTU

Interactive Image

CRAIG HODGES

Interactive Image

CLC MALL MAP

Interactive Image

VANDANA SHIVA

Interactive Image

BERTA CÁCERES

Interactive Image

Transcript

Карасевіч Жана Людвікаўна

ФІЛІЯЛ "ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА №1"

Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"

ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ. АБАРОНЦА ПРАЎДЫ І РОДНАЙ МОВЫ

ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВА-ІНСТАЛЯЦЫЯ

Анлайн-квэст "Сцежкамі Смаргоншчыны"

Фотагалерэя

Радавод Ф. Багушэвіча

Відэа-старонка 2

Чытальная зала

Відэа-старонка 1

Імя Францішка Багушэвіча (1840–1900) — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі. У кнізе змешчаны як арыгінальны варыянт яго вершаў (лацінка), так і кірылічны, зразумелы сучаснаму чытачу.

Багушэвіч, Ф. Дудка беларуская: вершы / Ф.К.Багушэвіч; прадм. Я.Янушкевіча. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. - 150 с.

Ф. Багушэвіч – яркая асоба ў беларускай літаратуры другой паловы 19 ст., аўтар вядомых кніг паэзіі “Смык беларускі”, “Дудка беларуская” і іншых твораў. У гэты зборнік уключаны лепшыя творы паэта, узятыя з яго небагатай, але змястоўнай спадчыны.

Багушэвіч, Ф. К. Вершы / Ф.К.Багушэвіч. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1976. - 144с.. - (Бiблiятэка беларускай паэзii)

Камень Мацея Бурачка — валун у гонар беларускага паэта Ф. Багушэвіча ва ўрочышчы Лысая гара, непадалёк ад сядзібы Багушэвічаў у в. Кушляны. Ля валуна Багушэвіч сустракаўся з сябрамі, хаваў пад ім рукапісы і забароненыя публікацыі. На бакавой грані каменя сябрамі паэта быў высечаны надпіс «PAMIECI MACIEJA BURACZKA 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).

Імя Францішка Багушэвіча (1840 –1900) – з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент у паэзіі, прозе, публіцыстыцы. Гэтая кніга – найбольш поўнае выданне яго літаратурнай спадчыны.

Багушэвіч, Ф. К. Творы : вершы, паэма, апавяданнi, артыкулы, лiсты / Ф.К.Багушэвіч ; камент. У.Содаля, Я.Янушкевiча. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1991. - 309с.

Сям’я Казіміра Багушэвіча. Злева направа: Канстанцыя (жонка), Францішак, Ганна, Валяр'ян, Апалінар (сыны і дачка), бацька, Казімір Багушэвіч, 1864 г.

Казімір Багушэвіч – бацька паэта. Гады жыцця: 1800 – 1884. Землеўласнік. Меў каля двухсот дзесяцін зямлі. Шляхціц. Пэўны час гаспадарыў у Свіранах. З 1846 г. – у Кушлянах. Меў цвёрды, незалежны характар. Адпаведна выхоўваў сваіх дзяцей. Быў пісьменны. Пастараўся даць адукацыю і сваім дзецям. Пахаваны ў Жупранах.

Канстанцыя Багушэвіч – Францішкава маці. Паходзіла з роду Галаўнёў, які калісьці быў вельмі вядомы на Падвіленшчыне. Родны дзядзька Канстанцыі Адрыян быў уніяцкім біскупам. Звестак пра маці Ф. Багушэвіча вельмі мала. Даты жыцця невядомы. Нарадзіла сямёра дзяцей – шэсць хлопчыкаў і адну дзяўчынку. Двое хлопчыкаў – Нарцыс і Анастас - памерлі ў малым узросце. Невядома, дзе пахавана Канстанцыя Багушэвіч.

Бацькі паэта – Канстанцыя і Казімір Багушэвічы

Імя Францішка Багушэвіча (1840–1900) — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент у паэзіі, прозе, публіцыстыцы.

Багушэвіч, Ф. Творы [Текст] / Францішак Багушэвіч ; уклад. і прадм. Я.Янушкевіча ; камент. У.Содаль. - 2-е выд.. - Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. - 206с.

Францішак Багушэвіч, 1863 г.

Сям’я Ф. Багушэвіча. Сядзіць Габрыэля (жонка паэта), Ф. Багушэвіч, Тамаш (сын). Стаіць (злева) Канстанцыя (дачка), Ганна Галяеўская.

Запіс у кнізе хросных метрыкаб хрышчэнні Ф. Багушэвіча

Рукойнскі касцёл, у якім хрысцілі Ф. Багушэвіча

Імя Францішка Багушэвіча (1840—1900) — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі. У кнізе змешчаны як арыгінальны варыянт яго вершаў (лацінка), так і кірылічны, зразумелы сучаснаму чытачу.

Багушэвіч, Ф. Творы / Прадм. Я. Янушкевіча. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 150 с.

Язэп Драздовіч. Сямейная капліца Багушэвічаў “Распятая воля”. 1929 год.

Капліца ў Кушлянах, пабудаваная бацькам Ф. Багушэвіча

Помнік Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў скверы. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй 0,9 м па пастаменце вышынёй 2,16 м з двух неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засцежкай, накінуты па плечы плашч дапаўпяюць характарыстыку вобраза.

Генеалагічнае дрэва сям’і Ф.Багушэвіча

Багушэвіч, Ф. К. Выбраныя творы / Ф.К.Багушэвіч. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1952. - 132с.

Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны каля Вільні. Неўзабаве пасля нараджэння Францішка Багушэвічы пераехалі ў спадчынны маёнтак Кушляны, што ў Ашмянскім павеце. Там прайшло дзяцінства хлопчыка. Пачатковую адукацыю ён атрымаў, хутчэй за ўсё, дома, а працягнуў вучобу ў Віленскай гімназіі. У 1861 годзе Францішак Багушэвіч завяршыў навучанне ў гімназіі. Паэт паступіў на фізіка­матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак вучыцца там яму не давялося. Пачаліся студэнцкія хваляванні супраць новых правілаў, якія абмяжоўвалі правы студэнтаў. У лістападзе Францішак Багушэвіч прасіў рэктара аб звальненні «з прычыны цяжкай хваробы». Таленавіты юнак вярнуўся на Радзіму, дзе вучыў беларускіх дзетак у прыватнай школе на Лідчыне. У 1863 годзе выбухнула паўстанне, і Францішак Багушэвіч прыняў у ім удзел. Змагаўся ў Аўгустоўскіх лясах, дзе быў паранены. Нейкім цудам яму ўдалося пазбегнуць трагічнага лёсу кіраўнікоў паўстання. Багушэвіч быў вымушаны з'ехаць з Беларусі на тэрыторыю Украіны. У 1865 годзе ён паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, навучанне ў якім завяршыў толькі ў 1868 годзе. Працаваў судовым следчым. У 1871 годзе яго перавялі ў Валагодскую губерню. Толькі ў 1883 годзе, праз 20 гадоў пасля паўстання, пасля каранацыі Аляксандра ІІІ была аб'яўлена амністыя. У 1884 годзе Францішак Багушэвіч прыехаў у Вільню, прывёз небагаты набытак, а таксама жонку Габрыэлю, якая нарадзіла яму дачку Канстанцыю і сына Тамаша. На Радзіме Багушэвіч зарабляў на жыццё адвакацкай дзейнасцю, пры гэтым набыў рэпутацыю абаронцы мужыкоў. З бедных людзей Багушэвіч грошы не браў, чым ускладняў і без таго няпростае матэрыяльнае становішча ўласнай сям'і. Першыя вядомыя паэтычныя спробы Францішка Багушэвіча датуюцца 1880 годам. У 1891 годзе ў Кракаве выйшаў першы зборнік паэта «Дудка беларуская». Другі прыжыццёвы зборнік «Смык беларускі» Францішак Багушэвіч выдаў, хутчэй за ўсё, у Познані ў 1894 годзе. Абраныя ім псеўданімы — Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. У 1896 годзе Францішак Багушэвіч атрымаў спадчыну і адбудаваў сядзібу ў Кушлянах. Паэт падаў у адстаўку і вырашыў прысвяціць астатак жыцця творчасці. У красавіку 1900 года пад страхой бацькоўскага дома Францішак Багушэвіч памёр, аднак пакінуў пра сябе самую светлую памяць, застаўся ў гісторыі Беларусі як адзін з пачынальнікаў новай нацыянальнай літаратуры.

Содаль, У. I. Кушлянскi кут / У.Содаль. - Мн. : Полымя, 1990. - 63с.

Кніга знаёміць з мясцінамі, звязанымі з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Францішак Багушэвіч, як вядома, нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй. Але свядомыя гады яго жыцця прайшлі ў Кушлянах, таму мы i лічым гэтую мясціну яго радзімай, яго бацькаўшчынай. Ды яно i на самой справе так. У Кушлянах Багушэвічы жылі з даўніх часоў. У 1749 годзе фальварак купіў за чатырыста пяцьдзесят злотых Францішкаў прапрадзед Антон. З тае пары i аж да саракавых гадоў нашага стагоддзя хто-небудзь ды жыў з Багушэвічаў у Кушлянах. Для шырокага кола чытачоў.

Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з'яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе. Для шырокага кола чытачоў.

Содаль, У. І. Жупранская старонка / Содаль,Уладзімір Ільіч.. - Мн. : Полымя, 1992. - 63с.

Жамойцін Алесь

У 1988 годзе ў літаратурна-мемарыяльным музеі Францішка Багушэвiча ў вёсцы Кушляны пачаў працаваць Жамойцін Аляксандр Пятровіч, прыкіпеў сэрцам да гэтага краю. Спачатку навуковы супрацоўнік, а з 1989 года – загадчык музея, дырэктар.Кушлянскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Жамойціна звязаны з рэстаўрацыяй сядзібы, з арганізацыяй новай экспазіцыі, з наданнем музею сапраўднага мемарыяльнага статусу. Музей-сядзіба "Кушляны" заснаваны ў 1990 годзе ў рэкунструіраваным доме, які Францішак Багушэвіч (1840–1900) пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў свае апошнія гады жыцця.

Багушэвіч, Ф. Выбраныя творы / Францішак Багушэвіч ; [укладанне з тэксталагічнай падрыхтоўкай, прадмова і каментар Я. Янушкевіча]. - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 445 с., [4] л. іл.. - (Беларускі кнігазбор)

Францішак Багушэвіч (1840-1900) - выдатны беларускі паэт, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. У кнігу ўвайшлі цалкам яго кнігі "Дудка беларуская" і "Смык беларускі", а таксама вершы розных гадоў, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты да розных асоб. Матэрыялы "Дадатка" расказваюць пра жыццё і творчасць паэта. Семдзесят дзявяты том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

6 верасня 2009 года ў г. Смаргонь Гродзенскай вобласці быў адкрыты помнік Ф. Багушэвічу. Адкрыццё адбылося ў межах Дня беларускага пісьменства. Помнік знаходзіцца ў цэнтры горада, у парку. Вышыня помніка складае амаль чатыры метры. Пастамент зроблены з шэрага граніту, а сама скульптура – бронзавая. Багушэвіч паўстае задумлівым, у левай руцэ ён трымае кнігу. На галаве паэта – саламяны капялюш. Позірк накіраваны ўдалечыню. Знізу надпіс - «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

У. Содаль "І мы зробім музыку..."Чаму "Смык"? Гэта ж толькі прылада для грання, а не сам музычны інструмент, які выдае гукі з дапамогай смыка і, як вядома, называецца скрыпкай. То што ж адным смыкам, без скрыпкі, зробіш? А яна і не патрэбная пакуль песняру... Смычком пясняр выпрабоўвае свой спеў, перабірае спеўныя дрэвы, каб пасля змайстраваць адпаведную для смычка скрыпачку. Выверыў ён свой смык і на камені: “Як смычком бы тым камень зачапіць / Дык пайшоў бы дым… / Камень не сцярпіць!..” Толькі такой моцы хацеў паэт дасягнуць і ад свайго слова, ад сваёй песні: “Каб аж зёлачкі / Зайгралі бы, / Як шчыголачкі, / Заспявалі бы!” Ці не такая мара кожнага песняра? Асабліва, калі ён адчувае адказнасць перад народам. А Францішак Багушэвіч яе адчуваў. Закончыўшы ўкладаць другі зборнік вершаў, паэт між іншым зазначыў: "Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе «Смык». Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вот і мы зробім музыку, як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць".

Другі прыжыццёвы зборнік «Смык беларускі» Францішак Багушэвіч выдаў, хутчэй за ўсё, у Познані ў 1894 годзе. Як і першая кніга, ён быў надрукаваны лацінкай, хоць пазней перавыдаваўся і кірыліцай.

У 1891 годзе ў Кракаве выйшаў першы зборнік паэта «Дудка беларуская». Беларуская мова ў ім перадавалася не кірылічным, а лацінскім шрыфтам — беларускай лацінкай. Зборнік складаўся з 16 вершаў і паэмы «Кепска будзе!». Самыя вядомыя публіцыстычныя вершы гэтай кнігі — «Мая дудка», «Бог не роўна дзеле», «Праўда».

Міхаіл Ляпеха

У апусцелай сядзібе ў 1951 годзе арганізавалі бібліятэку. У бакоўцы гэтай хаты і жыў М. Ляпеха. Ён ведаў пра Францішка Багушэвіча ўсё, мог гадзінамі чытаць яго вершы. Сустракаў наведвальнікаў, сярод якіх найбольш частыя былі школьнікі са сваімі настаўнікамі, праводзіў экскурсіі, падчас якіх паказваў цікаўным камень Мацея Бурачка, з гонарам распавядаў пра сваю алею з 60 дубоў, якія ён высадзіў па колькасці пражытых паэтам гадоў.

Рупліўцам, які ашчадна адшукваў па суседзях і зберагаў зніклыя з кушлянскага маёнтка пасля вайны рэчы і кнігі, быў Міхаіл Ляпеха. Ён працаваў у мясцовым калгасе. Пасля Другой сусветнай вайны нашчадкі Багушэвіча з’ехалі за мяжу, маёмасць сям’і стала «разыходзіцца» па вяскоўцах, але потым людзі ахвотна ўсё вярталі — у будучы музей, аб стварэнні якога пачаў клапаціцца М. Ляпеха.

Асноўнай славутасцю вёскі Кушляны з'яўляецца радавая сядзіба Багушэвічаў, якая першапачаткова была пабудавана ў 1896 годзе і цалкам адноўлена ў 1980-ых гадах. Менавіта ў гэтай сядзібе правёў апошнія гады свайго жыцця знакаміты беларускі пісьменнік - Францішак Багушэвіч. Сядзіба ў вёсцы Кушляны выдатна перадае атмасферу канца 19-га стагоддзя. Побач з сядзібным домам маецца таксама маленькая прыдарожная капліца, невялікі парк, яблыневы сад і некалькі гаспадарчых пабудоў канца 19-га стагоддзя.

Next page

genially options