Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

"ВОБРАЗ МАЦІ

Ў ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВЕ БЕЛАРУСІ"

ПАЧАЦЬ ПРАГЛЯД

Віртуальная выстава

Склад.: Горыслава В.А.

Уключыце гук!

"Толькі любоў маці сапраўды мацнейшая за смерць."

І.Шамякін

ДАЛЕЙ

літаратура

выяўленчае мастацтва

MENU

Далей

ВОБРАЗ МАЦІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

В.Вярба"матуліны рукі"

МЕНЮ

М.Танк "рукі маці"

я.сіпакоў"слёзы маці"

Я.Янішчыц"Мамчына сіла"

П.Панчанка"Якую прысніў ты маці"

Ю.Свірка"яшчэ раз пра маці"

М.лужанін"маці"

С.Давідовіч" мама"

АСОБНЫЯ ВЕРШЫ

Далей

н.ГІЛЕВІЧ "рОДНЫЯ ДЗЕЦІ"

МЕНЮ

+ Info

У.Караткевіч "маці ўрагану"

+ Info

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

Далей

МЕНЮ

я.брыль "маці"

Я.брыль"сцежка-дарожка

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

+ Info

+ Info

Далей

МЕНЮ

А.ГАРУН "МАТЧЫН ДАР"

П.Броўка"Голас сэрца"

+ Info

+ Info

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

Далей

МЕНЮ

С.Алексиевич "У войны не женское лицо"

К.ЧОРНЫ "МАТЧЫНА БЛАГАСЛАВЕННЕ"

+ Info

+ Info

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

Далей

МЕНЮ

р.барадулін "евангелле ад мамы"

В.Быкаў "Незагойная рана"

+ Info

+ Info

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

Далей

МЕНЮ

а.адамович"война под крышами"

г.марчук"канон маці"

+ Info

+ Info

ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

Далей

Далей

МЕНЮ

ВОБРАЗ МАЦІ Ў ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ БЕЛАРУСІ

МЕНЮ

Абраз Маці Божай МінскайXV ст.

Будслаўскі абраз Божай МаціXVI ст.

Абраз Маці БожайКангрэгацкайXVII ст.

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

Бялыніцкі абраз Маці БожайXVII ст.

Баркулабаўскі абраз Маці БожайXVII ст.

Абраз Маці БожайБарунскайXVIII ст.

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

В.Ванковіч"Партрэт жонкі з дзецьмі"1834

І.Хруцкі"Сямейны партрэт"1854

Ян ДамельПортрет Марии Анны Равичовой и ее сына Владислава Александра 1834

+ info

+ info

Далей

+ info

МЕНЮ

М.Шагал"Бэла і Іда каля вакна"1916

М.Шагал"Сельская мадонна"1938-1942

М.Шагал"Святое Сямейства"1975-1976

+ info

+ info

+ info

Далей

MENU

Х.Суцін"Маці і дзіця"1942

М.Кікоін"Мацярынства"1938-1942

Ф.-Ш.Царфін"Маці і дзеці"1960

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

Л.Шчамялёў"Мацярынства" 1937

Л.Зевін "Першыя крокі" 1936

М.Сеўрук"Жніво" 1937

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

М.Савіцкі"Партызанская мадонна"(Мінская) 1978

М.Савіцкі "Партызанская мадонна"1967

М.Савіцкі "Мадонна Біркенау"" 1978

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

Н.Шчасная "Вяселка. Мацярынства" 1966

А.Гугель "Бабіна лета"1977

Р.Кудрэвіч "Мір таму, хто ўваходзіць" 1985

+ info

+ info

+ info

Далей

МЕНЮ

А.Кузьміч"Мацярынства"1986

А.Кузьміч"Мадонна ў смутку"1993

А.Кузьміч"Мадонна ў аблоках"1996

+ info

Далей

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!

У ПАЧАТАК

Р.Барадулін "Евангелле ад мамы"

Маці. Мова. Малітва.Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».

А.Адамович "Война под крышами"

Роман "Война под крышами" впервые опубликован в 1960 г. в журнале "Дружба народов", в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 году, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии "Война под крышами" и "Сыновья уходят в бой", Алесь Адамович создавал, опираясь на жизненный опыт своей матери. Позже он отметил: "Если мне что и удалось в романе "Война под крышами", то это потому, что прежде эту книгу мать написала собственной жизнью". По сюжету дилогии в конце 1960-х гг. были сняты одноименные художественные фильмы (кинорежиссер Виктор Туров).

Юрась Свірка Яшчэ раз пра маці Яна заўсёды на сябе ўсё брала, Каб толькі дзецям болей адпачыць. Палола, жала, ткала, абшывала І пазычала дня яна ў начы.За ёй ішлі мы і вясной, і ўлетку, Дапамагалі, як маглі не раз. Яна ж казала: «Адпачніце, дзеткі, Я спраўлюся з работаю без вас.Няхай зязюлька вам гадоў наліча, Не гнуцца вам патрэбна, а расці. Калі мне будзе цяжка, я паклічу...» Ды кліч той не пачулі пры жыцці.Было вясною неба без аблокаў, Блакітнае - як хочацца зірнуць! Яна плыла у вырай свой далёкі, Адкуль ніякім крыкам не вярнуць.Прыеду, пастаю каля пагорка. Цвіце даўно не першая вясна. На сэрцы і балюча мне, і горка. Яна і там спрауляецца адна.Перад вачыма роднае аблічча, Яно адводзіць хмары і бяду. Яна пакліча, ведаю, пакліча, І я пайду, як верны сын пайду...

К.Чорны "Матчына благаславенне"

Кузьма Чорны - пісьменнік філасофскага складу мыслення. У даследаванні пра беларускі раман пачатку 60-х гадоў вядомы беларускі празаік і літаратуразнавец Алесь Адамовіч паставіў раманы Кузьмы Чорнага побач з раманамі Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога, адзначыў, што яго творы не саступаюць творам рускіх мастакоў слова філасафічнасцю, глыбінёй псіхалагічнага аналізу. I гэта сапраўды так: мы не можам не верыць у праўду разбурэння асобы чалавека пад уплывам трагічных падзей 20 стагоддзя. Апавяданне “Матчына благаславенне” прысвечана тэме маці . Падчас вайны ў галоўнага героя гіне маці. У апавяланні паказана. як памірала маці, але, неглядзячы на гэта, яна не думала аб смерці. Маці пакідала жыццё , але яна ўсе роўна аб ім думала, перажывала за сваіх родных і дзяцей. У Кузьмы Чорнага усе творы маюць філасоўскі падтэкст.Чалавек заўсёды думае аб сваім жыцці, асабліва, калі яно яго ўжо пакідае.

Я.Брыль "Сцежка-дарожка"

Яшчэ адзін вобраз маці, на плечы якой леглі выпрабаванні вайны, стварыў Я. Брыль у апавяданні «Сцежка-дарожка». Знешне суровая Іваніха поўная дабраты і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу маладой нявестцы. Пяшчотай поўніцца яе сэрца да маленькай унучкі, якая прынесла ў хату столькі радасці! Сама Іваніха ў жыцці пабачыла нямала гора. Яна рана аўдавела, і таму сама выводзіла дзяцей у людзі. Прыходзілася і недасыпаць, і недаядаць, і працаваць да ўтомы. Вайна прынесла многа пакутаў і клопатаў. Іваніха ўсім сэрцам імкнецца дапамагчы фронту, чым можа. Калі адступалі нашы салдаты, яна некалькі разоў на тыдзень рашчыняла хлеб, варыла і пякла, каб накарміць іх і даць у дарогу. Самай вялікай падзякай для яе было, калі нечы сын называў яе «святым для ўсіх і ўсюды словам». Іваніха — мужная жанчына. Яна ва ўмовах акупацыі хавае ў гумне аднаго з тых, хто пайшоў змагацца супраць нелюдзяў і гуртуе вакол сябе вясковых хлопцаў.

А.Гарун "Матчын дар"

Гэту першую кніжку думак і песьняў сваіх матцэ сваёй прысьвячаю...Як сталы пісьменнік Алесь Гарун сфарміраваўся далёка за межамі Беларусі — у Сібіры. Самым значным яго здабыткам з’яўляецца адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Матчын дар», які мае падзагаловак «Думы і песні» і прысвечаны маці паэта. Гэта кніга павінна была ўбачыць свет яшчэ ў 1914 годзе, але Першая сусветная вайна затрымала выданне на чатыры гады.«Матчын дар» з’яўляецца амаль поўным зборам твораў паэта нашаніўскага перыяду і адначасова пачаткам новага этапу развіцця беларускай літаратуры — паслянашаніўскага адраджэння. Зборнік вызначаецца разнастайнасцю інтанацый, шчодрасцю вобразнага свету, выяўленчых сродкаў і багаццем рытмічных форм.

Ніл Гілевіч "Родныя дзеці"

Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі. Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Максім Лужанін Маці Не парушаючы разлукі, Здалёк, нібыта неўпрыцям, Схапіла, вырвала за рукі З пакут, амаль што з небыцця. Тваіх слядоў шукаю зноў я, Хоць у аблічча бачыў сам, Маё спрадвечнае здароўе, Мая душа, мая краса. Жывеш ты ў сонцы, на прагалку, І стаў прасторным курны дом, А сню такой, як ведаў змалку, На жытняй постаці. З сярпом.

Марк Шагал. Святое СемействоЛетом 1922 г. Шагал с семьёй уехал во Францию. Он устал от пережитых трудностей, ощущал себя чужим и ненужным в Советской России.После отъезда из страны Шагал очень много работал. Особенно интересными и плодотворными были для него 60—70-е гг. В начале 60-х гг. художник получил заказ на создание плафона парижского оперного театра «Гранд-Опера». Плафон (франц. plafond – «потолок») — потолок или его центральная часть, украшенные живописным либо скульптурным изображением, орнаментом. В то время большое место в творчестве живописца занимали библейские образы. Он создал множество витражей и панно для знаменитых средневековых соборов Франции и Германии. Его произведения вызвали много споров, так как Шагал дополнил старинные композиции своими. Однако при этом ему удалось в полной мере сохранить неповторимость художественного видения мастеров готики. Один из лучших витражей Шагала - композиция «Сон Иакова», (1962 г.) для кафедрального собора в городе Мец (Северная Франция). В 1977 г. он был удостоен высшей награды Франции — ордена Почётного легиона. В картинах художника этого периода появились новые черты. Они прекрасно видны в работе «Святое Семейство» (1976 г.). По сравнению с ранними произведениями колорит последних полотен тоньше и нежнее, в нём появилось множество нюансов; ещё точнее стал рисунок. Но Святая земля — это по-прежнему Витебск с его «танцующими» домиками, маленькими смешными героями и неизменным осликом, в чьих грустных, как у человека, глазах сочетаются щемящая боль и согревающий душу свет.

Г.Марчук "Канон маці"

Haвeлa «Kaнoн Maцi» нaпicaнa цi нe нa caмaй выcoкaй xвaлi лipызмy, «кpывёю cэpцa» любaгa cынa, якi нe зaбыўcя пpa cвaю cвятyю aдкaзнacць пepaд ёй, poднaй, i пepaд yciмi, xтo пaйшoў aд нac з вepaй y cвeтлы пpaцяг cвoй y дзeцяx, yнyкax, пpaўнyкax, нaшчaдкax. Лipычнaя ўcxвaлявaнacць «лёгкa», нeпpымycoвa, нeaдчyвaльнa для чытaчa пaдтpымлiвaeццa фiлacaфiчнacцю, poздyмaм пpa жыццё caмoгa aўтapa. Пpычым гэты poздyм «ciлкyeццa» кaнкpэтнымi cцэнaмi, эпiзoдaмi, дэтaлямi пoбытy, вяcкoвaгa жыцця. Maцi пoмнiццa пicьмeннiкy мaлaдoй i пpыгoжaй. Ён нaзвaў яe iмeм пpaўнyчкy. Ён чaкae xoць нa нeкaлькi xвiлiн яe aнёлa ў гocцi aдтyль, aдкyль yжo нixтo нe вяpтaeццa. Ён пoмнiць яe нaвyкy, яe пapaдy, a кaлi xтo-кoльвeч зaбыўcя, дык глыбoкa пepaжывae: «Tы пpывялa мянe нa Бoжы cвeт, пaкaзaлa вyлiцы, цapквy, вaдзiлa нa нaвaгoднюю ёлкy i дa пpычacця, пpывялa ў шкoлy, нa cтapым-cтapым цвiнтapы пaкaзaлa мaгiлы пpoдкaў». Maцi для Mapчyкa – Бocкaя icтoтa нa 3ямлi, нaйпepшaя дapaдчыцa ў дoбpыx cпpaвax. Ён чye яe гoлac i з тaгo cвeтy – пяшчoтны, лaгoдны, мяккi: «Taк, cынoк, нe пaмipaй... Пpызнaвaйcя ўcямy зямнoмy ў кaxaннi, бo ў cтapacцi нa гэтa нe xoпiць чacy». Aбaгaўляe пpaзaiк-пaэт вyлiцy, шкoлy, бaзap, pэчкy Гapынь, iншыя пpaдмeты i з’явы, aд якix нeaддзeльнae чaлaвeчae жыццё. Бo яны – ciмвaлы вeчнacцi, y якiя ўпicaнa нaшa нявeчнae жыццё: «Бяжыць paкa, шyмiць вaдa, нeштa пяe пa-cвoймy, нe пpaci яe, нe пaчaкae, зaбяpэ i зняce i твae гaды. Гapынь мaя, Гapынь».

Пімен Панчанка "Якую прысніў ты маці..." * * * Якую прысніў ты маці З далёкай зямлі маленства? На полі з сярпом і песняй, З усмешкай блакітнавокай. Вядзе ў першы клас цябе горда, Ты кветкі ў руцэ трымаеш. Гармідар гусіны на ферме І маці ў белым халаце. Парэпаны рукі цяжкія Ці ярка гараць завушніцы. Ляжыць забітая ў снезе Пад вогненным дымным небам. Адна, пастарэлая ў горы, Ці з добрым лагодным бацькам. Якою прысніцца маці, Такою і песня будзе.

Максім ТанкРукі маці Іх цалавала зямля Сваімі пясчанымі вуснамі I каласамі; Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі Іх цалавала. Пража нямала Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя Сьвежасьці раньняй. Колькі яны запалілі сьвітаньняў, Зораў над намі. Колькі сягоньня на іх Віднеецца чорных, глыбокіх Шрамоў і маршчынаў, Гэта сьляды, што навекі пакінуў Шлях наш суровы. Толькі заўсёды, Як мы зьберымося дамоў I на стол пакладзе рукі маці, Быццам ад сонца, ад іх пасьвятлее ў хаце I ў сэрцы.

П.Броўка "Голас сэрца"

Праз усю вайну паэта не пакідала трывога аб маці, якая няньчыла яго, гадавала. У самыя цяжкія хвіліны жыцця яна заўсёды была побач з ім. Маці радавалася, калі Петрусю было радасна, засмучалася, калі яго душу агортваў смутак. Усю вайну паэт марыў, як вернецца на радзіму, як сустрэне яго маці і спытае, што ён зрабіў для перамогі. Паэма «Голас сэрца» - ліра - эпічная. Аўтар паўстае перад намі то засмучаным сынам, які жалобна схіляе галаву перад памяццю сваей маці, то ён становіцца грозным абвінаваўцам фашызму, заклікае сачыць, каб новыя падпальшчыкі вайны зноў не распалілі яшчэ больш жахлівы атамны пажар на планеце. Аповед у паэме вядзецца ад імя самога аўтара, і гэта робіць яе багатай на пачуцці. Боль змяняецца гневам, успамін суседнічае з наказам сучаснасці і позіркам у будучыню. Усё гэта складае лірычны элемент паэмы.

У.Караткевіч "Маці ўрагану"

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах. Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе. Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.У п'есе «Маці ўрагану» гераіня адметная... Агна Вецер, удава, хоча падбухторыць сына на помсту за абражаны гонар сям'і. Але сын, які толькі што з'яднаўся з любай дзяўчынай, не знаходзіць у сабе сіл рызыкаваць жыццём... Агна пасылае яго ў пячору да жабрака, які выяўляецца пракажоным. Цяпер Васіль Вецер упэўнены, што ён смяротна хворы, і можа адчайна змагацца. Агна – самы нязломны персанаж п'есы, рухавік Крывіцкага паўстання: Агна. Мы – панцырныя баяры. Мы храбрасцю ў войнах здабылі сабе права нікому не цалаваць рукі і насіць меч... І ў фінале, пасля таго, як паўстанне разбітае, апошнімі гучаць словы да Агны Вецер: Голас. Маці. Пачуй нас. Не чуеш? Маці ветру. Маці ўрагану! Чорта яны нас узялі! Чорта лысага яны ўзялі і возьмуць нас!

В.Быкаў "Незагойная рана"

У 41-м праводзіла Тэкля свайго адзінага сына Васілька на вайну. Памятае, як сыходзіў, як акінуў позіркам родную вёску, дом, маці, якая выйшла праводзіць яго. Паглядзеў, нібы развітваўся з усімі назаўжды. А неўзабаве атрымала маці ... не, не пахаванне, а ліст казённы, дзе было сказана, што радавы Васіль Іванавіч Сподак прапаў бяз вестак. Ужо даўно ўся краіна адсвяткавала Перамогу, ужо вярнуліся ў сяло тыя, хто выжыў у гэтай страшнай вайне, а маці ўсё працягвае чакаць. На любы стук у акно і шоргат на парозе абмірае яе сэрца. Шаснаццаць доўгіх гадоў чакае свайго Васілька старая Тэкля. Шаснаццаць гадоў яна выходзіць на тую дарогу, па якой сышоў сын і ўзіраецца ўдалячынь у чаканні, калі і не яго самога, то хоць нейкі вестачкі. Лепш ведаць, што загінуў, чым поўная невядомасць. Увесь аповяд - гэта доўгае чаканне маці, нежаданне верыць у смерць сына, вера ў тое, што жывы і страта надзеі, расчараванне. Быкаў знаходзіць такія словы, што без слёз чытаць немагчыма.

Яўгенія ЯнішчыцМамчына сілаПачынае святлець, Толькі дрэва — у раме. ...Як балюча хварэць Пры наглядзе у мамы! Бачыш рукі, што спрэс Гатавалі, палолі. Воля маміна — лес. Доля маміна — поле. «Вось з маліны настой. Чабарэц. Цвет ліповы». А сама пехатой — Трэба сена і дровы. «Ты папі. Анягож Не адыдзе хвароба?» А сама басанож Па дажджы і калдобах. А сама — за вадой У галалёд і завею, Покуль чахну журбой I падняцца не ўмею, Покуль трызню у сне Жоўтым снегам і сінім. ...Голька дрэва ў акне А ці маміна сіла?

Янка Брыль "Маці"

У апавяданні «Маці» Я.Брыль намаляваў велічны вобраз беларускай жанчыны, якая пад пагрозай смерці не адмовілася дапамагчы палонным — чужым сынам. Яна перажывае боль і па сваіх сынах. Двух старэйшых выгнала з дому вайна. А малодшы, хоць і застаўся пры ей, трывожыць яе не менш, бо не сядзіць у хаце, а некуды знікае на цэлыя ночы.I нават у сваю апошнюю часіну маці думае не пра сябе, а пра сваіх сыноў: «Хавай іх, Божа, усіх трох ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!..» Яна думае пра чатырох палонных, з якімі яе так зрадніла доля, што ей суджана адна з імі магіла. «Яна аддала ім усё, што магла... А тут нават не азірнешся... I яна рабіла адно — яшчэ як мама вучыла — малілася. I за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...»

"Сельская Мадонна" (1938-42) писалась в трагические годы войны. В это время Шагал создал серию работ на христианские сюжеты, воплотив в них тему Холокоста. Спасаясь от нацистского преследования через Бельгию и Голландию во Францию, Шагал создаёт свою Мадонну. Завершена она будет в Америке, где художник получит прибежище. Над городом-планетой Витебск (а другого города просто и быть не может!) монументально возвышается Мадонна с младенцем, она же невеста. Ангелы и певчие парят вокруг неё, а корова играет на скрипке. Сам художник, изображённый вверх ногами (в "перевёрнутом" мире Шагала совершенно обыденное дело!) целует свою возлюбленную.

Янка Сіпакоў Слёзы маці Сын прыехаў, хусціну прывёз — Пасвятлела адразу ў хаце. Дык чаму ж не ўтрымала слёз, Дык чаго ж гэта плача маці? Выглядала з відна да відна І чакала, нібыта свята... А цяпер?.. Ці ж не рада яна — Сын жа ў госці прыехаў салдатам. Не... І радасна ёй, а калі б Усё ішло сваім ладам ды следам, Трое хлопцаў старэйшых маглі б За сталом за бацькоўскім абедаць. Не прыйшлі яе дзеці з вайны, Не грымець тром чаканым вяселлям... То ж па вас, дарагія сыны, Ручнікі ўсё слязьмі яна беліць.

С.Алексиевич "У войны не женское лицо"

Повесть «У войны не женское лицо» - соткана из воспоминаний о Великой Отечественной войне женщин и мыслей автора, пытающейся понять, почему девочки – вчерашние школьницы, женщины – матери – мягкие, нежные, добрые, взяли оружие, пошли на фронт, взрывали, убивали. Какая она – война, в их глазах? Что она оставила в душах, как отразилась на их судьбах? Им доставалось и на войне, и после войны. Им было трудно – война не отпускала их и в мирной жизни. Автор книги выполняет их наказ – «надо, чтобы осталось. Надо передать. Где-то в мире должен сохраниться наш крик. Наш вопль…».

Вера ВярбаМатуліны рукі3 мaлeнcтвa яны нac Дa cэpцa гapнyлi, Пяшчoтныя, дoбpыя Pyкi мaтyлi, Штo з paнкy пpaцyюць Hяcпыннa i лoўкa – Дaчyшкy нaкopмяць, Пpычэшyць гaлoўкy, Kaшyлю пaшыюць, Пpaвepaць зaдaчy I cынa cyцeшaць, Kaлi тoй зaплaчa. Maтyлiны pyкi Hac цeшaць, гaлyбяць, Taк шчыpa, як мaцi, Hixтo нac нe любiць. Maтyлiны pyкi – Aдзiныя ў cвeцe, Шaнyйцe, любiцe 3aўcёды ix, дзeцi.

Сяргей Давідовіч Мама О дзяўчаткі і жанчын суквецці! Вам сваю душу адкрыю я: Самая прыгожая у свеце Мама незабыўная мая. Хоць яе не стала — я штодзённа Размаўляю з мамай, як з жывой. Для мяне яна — мая ікона, Сонейка жыцця над галавой. Для мяне яна — мая калыска, Мой шчаслівы, непаўторны час О, як жа далёка ўсё і блізка — Ўсё, што назаўжды яднае нас. Я без мамы ні адной хвілінкі Не пражыў, не помнячы яе. Вы прабачце, мілыя жанчынкі, Мне за думкі шчырыя мае.