Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Каляндар азнаямлення дзяцей 2 - 3 гадоў з беларускімі песенками, пацешкамі

А ты, каток шэры, Ў цябе хвосцік белы.Прыйдзі, каток, начавацьI дзіцятка калыхаць.

Божая кароўка,Што заўтра будзе? —Дождж ці пагода,Пень ці калода?Пагода — ляці,Дождж — сядзі.

А ты, каток шэры,Ў цябе хвосцік белы. Прыйдзі, каток, начавацьI дзіцятка калыхаць.

Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца,Пасвяці нам трошку,Дам табе гарошку.

Гого-гого, гусачок!Зрабі хлопчыку свісток З беласнежнага крыла, Ды з бліскучага пяра. І зрабіў ён, і падаў, І сыночак заіграў.

— Мышка, мышка, дзе была? — Далёка. — Што рабіла? — Кросны ткала. — А што заткала? — Кусок сала. — А дзе падзела? — Мышка з'ела. — А дзе тая мышка? — У норку паляцела.

— Ладу, ладу, ладкі - Дзе были? — У бабки. — А што елі? — Кашку. — А што піли? — Малачко. Бабулька казала, Як нас частавала: — Приходзьце часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашки, Бярозай кашки.Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/ladu-ladu-ladki

Кую, кую ножку,Паеду ў дарожку.Дарожка крывая,Кабылка сляпая,Еду, еду, еду,Ніяк не даеду.Прыпрагу сароку,Паеду далёка,У новай кашуліДа майго дзядулі.Скоранька паеду,Каб паспець к абеду.Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/kuyu-kuyu-nozhku

Ішла каза рагатая, бадатая:— Каго пападу, таго забаду!Аленку папала,Аленку забадала.Будык-будык-будык!

Баю-баінку, баю. Не лажыся на краю. Не лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.

Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў.

Апсік, апсік, каточак,Не хадзі ты ў садочак,I не тапчы кветачак,I не будзі дзетачак.Няхай кветачкі цвітуць,Няхай дзетачкі заснуць.Люлі, люлі, дзеткі, спяць,А я буду калыхаць.Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/apsik-apsik-katochak

Ай, люлі-люлі-люлечкі,Прыляцелі гулечкі,Сталі яны буркаваць:— Чым дзіцятка гадаваць?— Пакарміце малачком,Саладзенькім піражком.