Want to make creations as awesome as this one?

КРАЯЗНАЎЧЫ КВЭСТ

Transcript

Сцежкамі Смаргоншчыны

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

СТАРТ

СЦЕЖКАМІ СМАРГОНШЧЫНЫ

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

Квэст "Сцежкамі Смаргоншчыны" мае пяць прыпынкаў. На кожным прыпынку неабходна правільна адказваць на пытанні, каб знайсці лічбы кода, з дапамогай якога можна будзе адкрыць сейф.

Далёка не кожны куток Беларусі такі шчодры на гістарычныя помнікі і падзеі, як Смаргоншчына. Вабяць вандроўнікаў спадчынныя маёнткі Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі і Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, рэшткі старажытнага замка, дзе была заключана Крэўская унія — дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам.

СЦЕЖКАМІ СМАРГОНШЧЫНЫ

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

Квэст "Сцежкамі Смаргоншчыны" мае пяць прыпынкаў. На кожным прыпынку неабходна правільна адказваць на пытанні, каб знайсці лічбы кода, з дапамогай якога можна адкрыць сейф.

СЦЕЖКАМІ СМАРГОНШЧЫНЫ

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

Квэст "Сцежкамі Смаргоншчыны" мае пяць прыпынкаў. На кожным прыпынку неабходна правільна адказваць на пытанні, каб знайсці лічбы кода, з дапамогай якога можна адкрыць сейф.

СЦЕЖКАМІ СМАРГОНШЧЫНЫ

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

ПАДЧАС НАШАГА ТУРЫСТЫЧНАГА КВЭСТА ВЫ НАВЕДАЕЦЕ НЕКАТОРЫЯ АДМЕТНЫЯ МЯСЦІНЫ СМАРГОНШЧЫНЫ І, МАГЧЫМА, АДКРЫЕЦЕ ДЛЯ СЯБЕ ШТОСЬЦІ НОВАЕ. КАРЫСТАЙЦЕСЯ СПАСЫЛКАМІ, ЯКІЯ БУДУЦЬ СУСТРАКАЦЦА НА ПРАЦЯГУ КВЭСТА. З ДАПАМОГАЙ ІХ МОЖНА ЗНАЙСЦІ ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ НА ПЫТАННІ КВЭСТА, А ТАКСАМА ПАШЫРЫЦЬ СВАЕ ВЕДЫ ПА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ СМАРГОНШЧЫНЫ.

СЦЕЖКАМІ СМАРГОНШЧЫНЫ

МІСІЯ

ІНСТРУКЦЫЯ

АЎТАР КВЭСТА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "СМАРГОНСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА"ФІЛІЯЛ "ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА № 1" АЎТАР КВЭСТА: КАРАСЕВІЧ Ж. Л.

ЖОДЗІШКІ 01

ВЫБІРАЕМ НАКІРУНАКЗГОДНА З ЛІЧБАМІ НА КАРЦЕ:

КУШЛЯНЫ 02

ЗАЛЕССЕ 04

СМАРГОНЬ 05

КРЭВА 03

НАЦІСНІЦЕ НА СЕЙФ:

ПАСПРАБУЙЦЕ ЯШЧЭ РАЗ?

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У ЖОДЗІШКІ

Жодзішкі - аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на рацэ Вілія пры ўпадзенні ў яе ракі Палавойка.

СТАРТ

ПРАПАНУЕМ АДКАЗАЦЬНА НЕКАЛЬКІ ПЫТАННЯЎ

ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ ЖОДЗІШКІ

ПЫТАННЕ 01

Якім годам датуецца першы пісьмовы ўспамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішковічам?

1712 г.

1615 г.

1511 г.

ПЫТАННЕ 02

Вадзяны млын у Жодзішках адрэстаўраваны ў 1997 годзе намаганнямі Францішка Жылкі, уласніка млына, і працуе па цяперашні час – меле муку жорнамі з дапамогай вады. КАЛІ БЫЎ ПАБУДАВАНЫ АДЗІНЫ ДЗЕЮЧЫ НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ВАДЗЯНЫ МЛЫН?

1900 г.

1823 г.

1781 г.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Вадзяны млын пабудаваны ў Жодзішках у 1781 годзе, а ў 1997 годзе намаганнямі Францішка Жылкі, уласніка млына і дырэктара ТАА “ФРА-МІЛ”, адрэстаўраваны і працуе па цяперашні час . На млыне да канца XIX стагоддзя малолі зерне на муку з дапамогай драўлянага кола дыяметрам 4 метра (яно адноўлена), а ў канцы XIX стагоддзя была ўсталяваная турбіна (у 1996 годзе адрэстаўраваная). У цяперашні час млын у аг. Жодзішкі з’яўляецца адзіным дзеючым старадаўнім вадзяным млыном на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У будынку млына размешчаны этнаграфічны музей і музей збожжа і хлеба. Млын у аг. Жодзішкі з’яўляецца адзіным дзеючым старадаўнiм вадзяным млыном на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

ПЫТАННЕ 03

Касцёл у Жодзішках будаваўся як кальвінскі збор у 1612 г. Такіх помнікаў архітэктуры ў краіне няшмат. Захаваўся добра, нягледзячы на гістарычны фон. ЯКУЮ НАЗВУ МАЕ ГЭТЫ КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ?

КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОІЦЫ

КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ

КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Кальвінскі збор, шпіталь, шавецкая фабрыка, гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь – усё гэта касцёл Прасвятой Троіцы ў аграгарадку Жодзішкі. Помнік архітэктуры эпохі Рэнесансу. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2002 г. Час будаўніцтва Траецкага касцёла – 1600–1612 гг., да 1820 г. з'яўляўся кальвінскім зборам. З пакалення ў пакаленне перадаецца легенда аб тым, што ў старажытнасці ў вёсцы існаваў і касцёл, і храм, замацаваны за кальвіністамі. Збудаваны яны былі ў ХVI - ХVII стст. Але розныя катаклізмы ўсё разбурылі і ператварылі касцёл у руіны. З прычыны чаго, у ХIХ стагоддзі Троіцкі касцёл "перасяліўся" ў храм кальвіністаў. Значна пацярпеў касцёл і ў гады Першай сусветнай вайны, калі была разабрана вежа, а сам будынак прыстасаваны спачатку пад шпіталь, а потым пад абутковую фабрыку. У 1920 г. унутранае і знешняе афармленне было значна пашкоджана польскімі войскамі. Дзякуючы намаганням парафіянаў касцёл быў выратаваны ад разбурэння, накрыты новым дахам і забяспечаны новым убраннем. У касцёле Святой Троіцы па сённяшнi дзень працуе вялікі старажытны арган, які з'явіўся ў храме ў 1727 годзе. Тут захаваліся роспісы аўтарства вядомага беларускага і літоўскага мастака і графіка Пятра Сергіевіча, ураджэнца Браслаўшчыны. Яму належыць таксама адзін з абразоў Троіцкага касцёла ў Жодзішках.

ПЫТАННЕ 04

ШТО ЗНАХОДЗІЛАСЯ Ў XIX СТ. У БУДЫНКУ, ПРАДСТАЎЛЕНЫМ НА ФОТАЗДЫМКУ?

ВІНАКУРНЯ

СЯДЗІБАМІЛАШЭЎСКІХ

СЯДЗІБА ПАТОЦКІХ

ПЫТАННЕ 05

ДВУХПАВЯРХОВЫ СЯДЗІБНЫ БУДЫНАК, ПАБУДАВАНЫ Ў 18 СТ. У ЖОДЗІШКАХ, ХАВАЕ МНОСТВА САКРЭТАЎ І ТАЯМНІЦ. ЯКАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА РАЗМЯШЧАЛАСЯ Ў 18 СТ. У ГЭТЫМ БУДЫНКУ?

ПІЯРСКІ КАЛЕГІУМ

КАЛЕГІУМ ЕЗУІТАЎ

ОРДЭН БАЗЫЛЯНАЎ

ЦІКАВАВЕДАЦЬ

Двухпавярховы сядзібны будынак, пабудаваны ў XVIII стагоддзі ў Жодзішках езуітамі ў якасці калегіума, хавае мноства таямніц і сакрэтаў. У пачатку XVIII стагоддзя манах-езуіт Адам Міцкевіч угаварыў сваю маці Барбару перадаць мястэчка і яшчэ пяць вёсак ордэну езуітаў. Барбара Міцкевіч з роду Камароў у свой час атрымала Жодзішкі ў якасці пасагу. І любаму сыну яна не змагла адмовіць. У 1708 годзе манахі адкрылі ў Жодзішках езуіцкі калегіум. Калегіум пачаў паўнацэнна працаваць у 1709 годзе. Навучальная ўстанова размяшчалася ў некалькіх драўляных карпусах, якiя злучалiся галерэяй. Будаўніцтва новага будынка з цэглы распачалося ў 1757 годзе і працягвалася да 1770-га (па іншых звестках, да 1766-га). Праект калегіума быў распрацаваны віленскім прафесарам Тамашам Жаброўскiм. Аб тым, як дакладна выглядаў будынак, сказаць цяжка, таму што праз некаторы час ён быў перабудаваны. Манахі выкладалі бясплатна. Наведваць калегіум маглі не толькі дзеці каталікоў, але і праваслаўных. У калегіуме выкладалі элементарныя навукі, рыторыку, паэтыку, філасофію, нямецкую і французскую мовы. У 1710 годзе тут адкрылі бібліятэку, а ў 1767 годзе - аптэку. Езуіты практыкавалі і ў якасцi лекараў. Пасля таго, як прадстаўнікі езуіцкага ордэна вымушаны былi пакінуць Жодзішкі, уладальнікам мястэчка і будынка калегіума стаў генерал Патоцкі. Але ненадоўга. Патоцкі перапрадаў Жодзішкі яшчэ аднаму ваеннаму дзеячу ВКЛ графу Тэадору Ласкарысу. Менавіта ён перабудаваў галоўны корпус калегіума пад сядзібны дом. У сярэдзіне XIX стагоддзя дом належаў Канстанціну Мiлачэўскаму. Паводле дакументальных звестак, у якасці жылога памяшкання новы ўладальнік выкарыстаў толькі тарцовы аб'ём. Астатняя частка будынка стаяла ў запусценні – без вокнаў і даху. Келлі на першым паверсе выкарыстоўваліся ў якасці пакояў для чэлядзі, а шырокія падвалы – як гаспадарчае сховішча. У трапезнай захоўвалася збожжа. Вядома, што апошнім уладальнікам сядзібы быў Бакшанскi. Будынак сядзібнага дома шмат перабудоўваўся, але выстаяў у Другую Сусветную і захаваўся да нашых дзён. У 1948 годзе ў ім хацелі зрабiць санаторый. Але санаторый так i не адчынiўся. У будынак пераехала псіхіятрычная бальніца. Зараз яна не працуе. Зараз сядзібны дом у Жодзішках уяўляе сабой двухпавярховы будынак з цэглы пад вальмавым дахам. Сцены аздоблены нешырокімі лапаткамі і лучковымі вокнамі. Унутраная планіроўка зроблена як галерэя. У якасці перакрыццяў выкарыстоўваюцца крыжовыя скляпенні. У будынку таксама маецца скляпеністы падвальны паверх. Сядзібны будынак адносiцца да помнікаў архітэктуры барока.

ВІНШУЕМ!

ПЕРШАЯ ЛІЧБА КОДА:

2

Не спяшайся пакідаць гэты прыпынак. Тут можна знайсці шмат цікавага з гісторыі вёскі Жодзішкі. Націскай на спасылкі і вывучай гісторыю непаўторных куточкаў нашай Беларусі.

Жодзішкі - аграрадок за 120 кіламетраў ад Мінска на рацэ Вілія. Жыхароў тут крыху больш за 800. Калі б не краявіды - гэта першае, што кідаецца ў вочы - уяўлялася б звычайная вёска. Але гэтаму месцу больш чым 500 гадоў. Уладарамі тут быў не адзін шляхецкі род. Мястэчка нават мела Магдэбургскае права - як сапраўдны буйны горад.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У КУШЛЯНЫ!

ПРАПАНУЕМ АДКАЗАЦЬНА НЕКАЛЬКІ ПЫТАННЯЎ

СТАРТ

Кушля́ны — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Смаргоні. Асноўнай славутасцю вёскі Кушляны з'яўляецца радавая сядзіба Багушэвічаў, якая першапачаткова была пабудавана ў 1896 годзе і цалкам адноўлена ў 1980-ых гадах. Менавіта ў гэтай сядзібе правёў апошнія гады свайго жыцця знакаміты беларускі пісьменнік - Францішак Багушэвіч. Ён таксама часта бываў у гэтым маёнтку на працягу ўсяго свайго жыцця.

Цікава ведаць

Сядзіба ў вёсцы Кушляны адноўлена вельмі добра і выдатна перадае атмасферу канца 19-га стагоддзя. Побач з домам захавалася таксама маленькая прыдарожная капліца, невялікі парк, яблыневы сад і некалькі гаспадарчых пабудоў канца 19-га стагоддзя. Сядзіба ў вёсцы Кушляны з'яўляецца выдатным архітэктурным помнікам канца 19-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і цікавай славутасцю Беларусі.

ПЫТАННЕ 01

У ЯКІМ ГОДЗЕ Ф. БАГУШЭВІЧ ВЯРНУЎСЯ Ў КУШЛЯНЫ ПАЎНАВАРТАСНЫМ ГАСПАДАРОМ?

1898 г.

1900 г.

1890 г.

Францішак Багушэвіч (1840–1900) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.Маёнтак Кушляны належаў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У 1749 годзе набыў маёнтак за 450 злотых прапрадзед будучага пісьменніка Антон Багушэвіч. Але нарадзіўся беларускі паэт (1840 г.) не тут, а ў Свiранах, непадалёку ад Вільні, у шляхецкай сям’і. У 1846 годзе Багушэвічы пераехалі ў фальварак Кушляны. Сям’я складалася з сямі чалавек, жылі не ў вялікім дастатку, хоць і моцна трымаліся за шляхецкія традыцыі. Францішак Багушэвіч паходзіў са збяднелай беларускай шляхты. Дзіцячыя гады паэта прайшлі ў асяроддзі, блізкім да сялянскага. 1852 – 1861 – гады вучобы ў Віленскай гімназіі.

ПЫТАННЕ 02

Як называлі царскія чыноўнікі Францішка Багушэвіча?

"МУЖЫЦКІ АДВАКАТ"

"ТАЛЕНАВІТЫ ПАЭТ"

"ЗБЯДНЕЛЫ ШЛЯХЦІЦ"

У 1863 годзе выбухнула паўстанне, Ф. Багушэвіч прыняў у ім удзел. Пасля падаўлення паўстання з’ехаў з Беларусі на тэрыторыю Украіны. У 1865 годзе паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй. Толькі праз 20 гадоў пасля паўстання Ф. Багушэвіч змог вярнуцца ў Вільню. На Радзіме Багушэвіч зарабляў на жыццё адвакацкай дзейнасцю, пры гэтым набыў рэпутацыю абаронцы мужыкоў. Ён быў чалавекам сумлення, перад сабой і людзьмі. Як мог, ён змагаўся за народную волю. Яго зброяй стала слова на мужыцкай мове, якім ён тужыў па нялёгкай долі мужыка, а то і высмейваў яго за цемнату і абыякавасць да свайго лёсу. Францішка Багушэвіча лічаць заснавальнікам дэмакратычнай плыні ў новай беларускай літаратуры, адным з ідэолагаў беларускага адраджэння.

Багушэвіч працаваў прысяжным адвакатам у Віленскім акруговым судзе, зрабіўшыся абаронцам «малых людзей». Да народнага абаронцы звярталіся гарадскія беднякі і сяляне, пакрыўджаныя ўладай людзі. Платай за дбанне іх інтарэсаў была шчырая любоў. Як пісалася ў часопісе «Край», «Ён заўсёды ішоў за схільнасцю сэрца і станавіўся на баку прыгнечаных, якія часцей за ўсё маглі плаціць яму толькі сэрцам. Але затое колькі гэтых сэрцаў ён здабыў!». Іначай ён не мог! «Як чалавек — увасабленне высакароднасці, бязмерных маральных якасцей, страшэнна ўражлівы на ўсякае зло. Абурала яго да глыбіні душы кожная беззаконнасць, на якую іншыя не звярталі нават увагі», — адзначаў яго блізкі сябар Зыгмунт Нагродскі. Гэтую высакароднасць Багушэвіча, яго сумленнасць, веру ў чалавека нават злачынцы адзначаюць, і калегі-адвакаты Багушэвіча.

ПЫТАННЕ 03

НАЗАВІЦЕ АДЗІН З ПСЕЎДАНІМАЎ, ПАД ЯКІМ ВЫДАВАЎ СВАЕ ЗБОРНІКІ ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ.

НАВУМ ПРЫГАВОРКА

ЯСЬКА-ГАСПАДАР З-ПАД ВІЛЬНІ

МАЦЕЙ БУРАЧОК

ПЫТАННЕ 04

Ф. Багушэвічу даводзілася хаваць свае рукапісы і забароненыя публікацыі. Такім чынам паэт хацеў абараніць сябе і сваіх родных ад непажаданых наступстваў, бо да 1905 года за рукапісы i друкаваныя выданні на беларускай мове былі нежартоўныя пакаранні: з высылкай у Сібір, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем правоў шляхецтва.НАЗАВІЦЕ МЕСЦА, ДЗЕ ПАЭТ ХАВАЎ СВАЕ НАПІСАНЫЯ ПА-БЕЛАРУСКУ ВЕРШЫ.

ЛЫСАЯ ГАРА

КАПЛІЦА

ВАЛУН

Камень Мацея Бурачка — валун у гонар беларускага паэта Ф. Багушэвіча ва ўрочышчы Лысая гара, непадалёк ад сядзібы Багушэвічаў у в. Кушляны. На бакавой грані каменя сябрамі класіка беларускай літаратуры быў высечаны надпіс «PAMIECI MACIEJA BURACZKA 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).

Сямейная капліца Багушэвічаў “Распятая воля”, размешчаная побач з сядзібным домам.

Ідучы па алеі, можна трапіць на Лысую гару, дзе згодна з легендамі існавала язычніцкае капішча.

ПЫТАННЕ 05

Невялікі драўляны будынак з разной тэрасай, акружаны дрэвамі - сведкамі мінулай эпохі... Маёнтак Ф. Багушэвіча, паэта-канспіратара, аўтара несмяротных радкоў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. З ЯКОГА ГОДА ПРАЦУЕ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ-СЯДЗІБА Ф. БАГУШЭВІЧА?

1970 г.

2000 г.

1990 г.

Музей размяшчаецца ў сядзібным доме, які захаваўся дзякуючы намаганням шматлiкiх энтузіястаў. Сам сядзібны дом - гэта аднапавярховы будынак з галерэяй па даўжыні фасада і высокiм двухсхільным дахам. Страха, франтоны і галерэя былі абноўлены ў 1990 годзе. Зараз музейная экспазіцыя складаецца з дзвюх частак - літаратурнай і мемарыяльнай. Тут можна паглыбiцца ў творчую атмасферу кабінета пісьменніка і пабыць у гасцінай Багушэвіча. Цiкавая экспазіцыя таксама прапануе зборнікі выдатнага сына беларускай зямлi, а таксама яго лісты, фотаздымкi. На тэрыторыі сядзібы захаваўся таксама парк, дрэвы ў якім садзіў сам пісьменнік. Адна з алей, каштанавая, вядзе да любімай альтанкi паэта – месца яго творчага натхнення на Лысай гары. Краязнаўцы сцвярджаюць, што Багушэвіч пабудаваў яе разам з сябрамі ў памяць аб ахвярах паўстання 1863-64 гадоў, у якім пiсьменнiк прымаў актыўны ўдзел. Недалёка, на ўзлессі, знаходзіцца яшчэ адзін важны элемент ансамбля - камень-патайнiк. Паводле легенды, менавіта пад ім беларускі класік хаваў свае рукапісы, каб пазбегнуць ганенняў за вальнадумства. Пасля смерці пісьменніка ў 1900 годзе на камені невядомым майстрам быў выбіты надпіс "Памяці Мацея Бурачка".

ВІНШУЕМ!

ДРУГАЯ ЛІЧБА КОДА:

7

Сядзіба ў Кушлянах – знакавае месца беларускай спадчыны, таму што тут жыў, тварыў і завяршыў свой зямны шлях Францішак Багушэвіч – аўтар неўміручай «Дудкі беларускай».

У 1749 годзе маёнтак Кушляны быў куплены прапрадзедам Ф. Багушэвіча. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэта. Падчас вучобы ў Віленскай гімназіі, Францішак не парываў з домам. У любую вольную хвіліну ён ехаў да бацькоў, бавіў тут канікулы. Больш за дваццаць гадоў паэт вымушаны быў жыць далёка ад радзімы, але марыў ён заўсёды пра ўласную хату ў Кушлянах. Мара яго збылася толькі на схіле гадоў. У 1898 годзе Францiшак вярнуўся ў Кушляны адразу пасля публікацыі ў кракаўскім выдавецтве зборніка «Дудка беларуская». Ён нанова адбудаваў сядзібны дом, разбіў парк.

Не спяшайся пакідаць гэты прыпынак. Тут можна знайсці шмат цікавага пра Ф. Багушэвіча і Кушляны. Націскай на спасылкі і вывучай гісторыю непаўторных куточкаў нашай Беларусі.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У КРЭВА

ПРАПАНУЕМ АДКАЗАЦЬНА НЕКАЛЬКІ ПЫТАННЯЎ

СТАРТ

Крэва — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Крэўскага сельсавета. У пісьмовых крыніцах Крэва вядома з ХIII ст., з пачатку XIV ст. – сталіца Крэўскага княства. З 1338 г. належала Альгерду, потым Ягайлу. На мяжы ХIII – XIV стст. тут быў пабудаваны замак, руіны якога захаваліся да сённяшняга часу. У 1385 г. у Крэўскім замку была заключана знакамітая унія, якая дала пачатак хросту апошняга паганскага народа ў Еўропе – жмудзінаў – і пашырэнню каталіцтва на землях ВКЛ.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

ПЫТАННЕ 01

Адна з нямецкіх хронік XIII ст. паведамляе аб тым, што Крэва было цэнтрам гістарычнай вобласці, якая ляжала на паўночным захадзе Беларусі ў басейне ракі Заходняя Бярэзіна. Яе насельнікамі былі балты і славяне. У другой палове ХІІІ ст. гэтыя землі сталі часткай Вялікага Княства Літоўскага. Назавіце гэту гістарычную вобласць, сталіцай якой у XIII ст. стала Крэва?

ДЗЯВОЛТВА

ЖАМОЙЦЬ

НАЛЬШЧАНЫ

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Нальшчаны, геаграфічна-палітычная вобласць у складзе Літвы. Упамінаецца ў «Ліфляндскай рыфмаванай хроніцы» пры апісанні падзей 1250 г. як зямля Nalsen, змешчаная паміж уладаннямі Лівонскага ордэна і ўласна Літоўскай зямлёй. Паводле найбольш пашыранага меркавання даследчыкаў, тэрыторыя Н. прыблізна суадносіцца з Пн-У часткай арэалу курганоў ўсходнелітоўскага тыпу (Аўкштайцкае і Свянцянскае ўзвышшы). У сярэдзіне 13 ст. Н. былі асобным княствам, палітычна залежным ад Міндоўга. У грамаце Міндоўга 1260 (лічыцца падробленай, але подпісы на ёй напэўна захаваліся з сапраўднага прататыпу) прыгадваецца яго родзіч Гердзень Нальшчанскі (Gerdine de Naise). Аўтар «Апісання земляў», які прымаў удзел у каранацыі Міндоўга, згадваў Н. (Nalsani) у адным шэрагу з уласна Літвой, Ятвеззю і Жамойцю. У Іпацьеўскім летапісе Н. прыгадваюцца двойчы: у 1258 татары пры руху з поўдня паслядоўна «воеваша земли Литовьскую и Нальшчаньскую», а ў 1264 з бацькоўскай Літвы рушыў на скарэнне мяцежных Н. і Дзевалтвы сын Міндоўга Войшалк. Апошні раз згадваюцца ў 1268, калі пад пратэктарат рыжскага архібіскупа перайшоў літоўскі нобіль Суксе «з правінцыі Н.» (Nalsen). Відавочна, пасля паходу Войшалка 1264 Н. трапілі пад непасрэдны кантроль вялікага князя і страцілі палітычную адметнасць. З гэтага часу яны альбо разглядаліся проста як часткі Літвы, альбо паглыналіся абагульняючым тэрмінам Аўкштайція. Герман з Вартберга ў 1375 прыгадвае ў «зямлі літоўцаў» шэраг паселішчаў на тым абшары, дзе раней мусілі знаходзіцца Н.: Больнікі, Дубінкі, Гедройці, Малаты, Таўрагіні, Уцяну, Шашолы. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.2. – Мінск: БелЭН, 2006. С. 344.

ПЫТАННЕ 02

У 1385 г. у Крэўскім замку была падпісана ўнія паміж Вялікім княствам Літоўскім і каралеўствам Польскім. Назавіце імя вялікага князя, які падпісаў акт уніі.

КЕЙСТУТ

ВІТАЎТ

ЯГАЙЛА

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

ПЫТАННЕ 03

НЕПАДАЛЁКУ АД КРЭЎСКАГА ЗАМКА РАЗМЕШЧАНЫ НЕЗВЫЧАЙНЫ БУДЫНАК, ПАБУДАВАНЫ Ў ПАЧАТКУ XX СТ. ШТО ГЭТА ЗА БУДЫНАК?

ХЕДЭР

СІНАГОГА

МІКВА

Міква – рытуальная яўрэйская лазня, мыццё ў якой звязанае ў першую чаргу з ачышчэннем душы і цела ад грахоў.

ПЫТАННЕ 04

Гэтая гара, якая знаходзіцца недалёка ад замка, па колькасці складзеных пра яе легендаў можа паспаборнічаць са сваім таямнічым суседам. Адсюль адкрываецца найлепшы від на мястэчка, на Крэўскі замак. Нядаўна на яе вяршыні з'явілася вежа-дазорца. Якую назву носіць ландшафтны аб’ект, які з’яўляецца самай высокай кропкай у ваколіцах Крэўскага замка?

ЮРАВАГАРА

ЯРЫЛАВАГАРА

ЗАМКАВАЯ ГАРА

ПЫТАННЕ 05

За ўсю сваю гісторыю мястэчка Крэва мела некалькі цэркваў. Да нашых дзён захавалася толькі адна з іх, пабудаваная ў 1854 годзе. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Будынак царквы пацярпеў у Першую сусветную вайну. У 1928 годзе скончылася яго аднаўленне. Якую назву мае гэта царква?

ЦАРКВААЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА

СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА

СВЯТА-ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА

ВІНШУЕМ!

ТРЭЦЯЯ ЛІЧБА КОДА:

1

Некаторыя даследчыкі лічуць, што і сама назва Крэва пайшла ад слова "крывічы". Аднак, яна магла ўтварыцца і ад імя вярхоўнага літоўскага паганскага святара Крэва-Крэвейтэ, і ад літоўскага слова "КРІЕВІ", што абазначае "дрыгва, балота". Улічваючы, што ў старажытнасці гэтыя землі насялялі балцкія плямёны, то, хутчэй за ўсё, і назва паселішча мае балцкае паходжанне. Адна з нямецкіх хронік XIII стагоддзя паведамляе аб тым, што Крэва было цэнтрам Нальшанскай зямлі. Нальшаны (або Нальшчаны) – гэта гістарычная вобласць, якая ляжала на паўночным захадзе Беларусі ў басейне ракі Заходняя Бярэзіна. Насельнікамі Нальшанаў былі балгы і славяне. Верагодна, да гэтых, а магчыма, і да больш ранніх часоў, адносіцца і Крэўскае гарадзішча.

Не спяшайся пакідаць гэты прыпынак. Тут можна знайсці шмат цікавага пра Крэва. Націскай на спасылкі і вывучай гісторыю непаўторных куточкаў нашай Беларусі.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У ЗАЛЕССЕ

ПРАПАНУЕМ АДКАЗАЦЬНА НЕКАЛЬКІ ПЫТАННЯЎ

СТАРТ

Залессе вядома з XVI ст. як маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Узгадваецца ў 1690 годзе пры перапісе населеных пунктаў Смаргонскага каталіцкага прыходу. У першай палове XVIII ст. маёнтак належаў ваяводу Марцыяну Агінскаму, а ў другой палове XVIII – яго жонцы і сыну Тадэвушу. З 1795 года Залессе знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1802 года ўладальнікам маёнтка становіцца палітык, грамадскі дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. З 1886 года працуе станцыя Залессе Лібава-Роменскай чыгункі. У 1897 годзе ў Залессі дзейнічаюць царква, вадзяны млын, паштовае аддзяленне, земскае народнае вучылішча. З 12.10.1940 г. вёска Залессе – цэнтр сельскага сельсавета.

ПЫТАННЕ 01

ЯКУЮ НАЗВУ МЕЛА РАНЕЙ МЯСЦОВАСЦЬ,ДЗЕ ЦЯПЕР ЗНАХОДЗІЦЦА ВЁСКА ЗАЛЕССЕ?

ДАРГІШКІ

ДЗЕРБЫ

ГАНУТА

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

ПЫТАННЕ 02

У сусветную гісторыю М.К. Агінскі ўвайшоў як буйны палітычны дзеяч, дыпламат, паўстанец, музыкант. Сапраўдную славу ён атрымаў як кампазітар і аўтар цудоўнага "Паланэза Агінскага". Знаўцы сцвярджаюць, што напісаны гэты твор быў менавіта на Смаргоншчыне, дзе і сёння ў аграгарадку Залессе стаіць у атачэнні старажытных дрэў колішняга англійскага парку чароўны палац.

1802 г.

1810 г.

1823 г.

У ЯКІМ ГОДЗЕ М.К. АГІНСКІ ПАСЯЛІЎСЯ Ў ЗАЛЕССІ?

ПЫТАННЕ 03

ЯК СУЧАСНІКІ, ПРЫХІЛЬНІКІ ТВОРЧАСЦІ М.К. АГІНСКАГА, НАЗЫВАЛІ СЯДЗІБУ КАМПАЗІТАРА, У ЯКОЙ ЗБІРАЛІСЯ ВЫДАТНЫЯ ДЗЕЯЧЫ ТОЙ ЭПОХІ З ПЕЦЯРБУРГА, МАСКВЫ, ПАРЫЖА, ВАРШАВЫ, ВІЛЬНІ І ІНШЫХ ГАРАДОЎ?

СЯДЗІБАМУЗ

ПАЎНОЧНЫЯ АФІНЫ

ПАЛЕСКІЯ АФІНЫ

ПЫТАННЕ 04

ЧЫЁ ІМЯ НОСІЦЬ АЛЬТАНКА Ў МАЁНТКУ М. К. АГІНСКАГА?

ЖОНКІМАРЫІ ДЭ НЭРЫ

ДАЧКІАМЕЛІІ

НАСТАЎНІКАЖАНА РАЛЕЯ

Амелія Залуская, у дзявоцтве Агінская (1805 —1858) — кампазітарка, паэтэса, мастачка, сузаснавальніца курорта Івоніч-Здруй, дама аўстрыйскага ордэна Зорнага крыжа. Дачка кампазітара М.К. Агінскага і спявачкі Марыі Неры. З сям’і вынесла любоў да навукі, літаратуры і музыкі. Валодала некалькімі мовамі. З малога ўзросту ездзіла ў далёкія падарожжы. Авалодала ігрой на фартэпіяна. Пісала вершы і малявала. Склала некалькі твораў для фартэпіяна Выйшла замуж за Караля Залускага. У 1837 пераехала з сям’ёй у Галіцыю і пасяліліся ў Івонічы, які перайшоў ім у спадчыну. У 1837—1845 будавалі курорт. Дапамагала мясцовым жыхарам.

Жан Ралей, гувернёр М. К. Агінскага, - таленавіты педагог i выхавальнік. Вось як успамінае сам М. К. Aгінскi пра свайго першага сямейнага педагога: “Жан Ралей быў сапраўды тым, каго называлі «хадзячай» бібліятэкай. Ніякая галіна адукацыі не была невядомай яму… Гранітны камень, устаноўлены на беразе ручая, вакол якога растуць вербы i таполi, у маім парку ў Залессі з надпісам: «Настаўніку Жану Ралею ад удзячнага вучня М. А.» — гэта адзіны знак майго прызнання, які я змог пакінуць майму паважанаму сябру, памяць пра якога назаўсёды застанецца ў маёй сям'i...»

ПЫТАННЕ 05

З твораў М. К. Агінскага вядома 20 паланэзаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта. Як называўся адзін з самых вядомых паланэзаў, напісаны кампазітарам М. К. Агінскім у 1794 годзе?

"КАНЦЭРТНЫ ПАЛАНЭЗ"

"РАЗВІТАННЕ З РАДЗІМАЙ"

"ЛІСТЫ ПРА МУЗЫКУ"

ВІНШУЕМ!

ЧАЦВЁРТАЯ ЛІЧБА КОДА:

9

Прыехаўшы ў Залессе, Міхал Клеафас распачаў будаўніцтва новага мураванага палаца для сваёй сям'і, праект якога быў зроблены архітэктарам М. Шульцам. Агінскім быў закладзены англійскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў звярынец і так званы «прагулачны звярынец» са сцежкамі, масткамі, мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі. Залессе ператварылася ў сапраўдны культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Мастацкая атмасфера спрыяла творчасці: Агінскі працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі і іншымі творамі.

Не спяшайся пакідаць гэты прыпынак. Тут можна знайсці шмат цікавага пра Залессе. Націскай на спасылкі і вывучай гісторыю непаўторных куточкаў нашай Беларусі.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У СМАРГОНЬ

ПРАПАНУЕМ АДКАЗАЦЬНА НЕКАЛЬКІ ПЫТАННЯЎ

СТАРТ

Смарго́нь — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, размешчаны на рацэ Оксне (левы прыток Віліі) і яе прытоку Гервятцы, за 260 км на паўночны ўсход ад Гродна.

ПЫТАННЕ 01

НАЗАВІЦЕ ГОД ПЕРШАГА ПІСЬМОВАГА ЎПАМІНАННЯ АБ СМАРГОНІ Ў ГІСТАРЫЧНЫХ ДАКУМЕНТАХ

1605 г.

1557 г.

1503 г.

ПЫТАННЕ 02

Гэта незвычайная навучальная ўстанова была заснавана ў пачатку ХVIIст. Радзівіламі. «Выпускнікі» яе славіліся не толькі ў Польшчы, Літве, Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Як называлася гэтая навучальная ўстанова?

СМАРГОНСКІМЯДЗВЕДЖЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

СМАРГОНСКАЯМЯДЗВЕДЖАЯ АКАДЭМІЯ

СМАРГОНСКАЯМЯДЗВЕДЖАЯ ШКОЛА

ПЫТАННЕ 03

ЯК НАЗВАЎ КАРЭСПАНДЭНТ ЧАСОПІСА"ОГОНЁК" СМАРГОНЬ У 1916 ГОДЗЕ?

СПАЛЕНЫ ГОРАД

МЁРТВЫ ГОРАД

НЯСКОРАНЫ ГОРАД

З гісторыі г. Смаргонь

З верасня 1915 па люты 1918 праз Смаргонь праходзіла лінія руска-германскага фронту. У выніку баёў 16-тысячны горад ператварыўся ў руіны. Пасля 810-дзённай абароны ён практычна перастаў існаваць. На смаргонскай зямлі засталося нямала напамінаў аб тым страшным часе (дзоты, бліндажы, могілкі). У сучаснай Смаргоні адкрыты мемарыяльны комплекс памяці ахвяр Першай сусветнай вайны.

ПЫТАННЕ 04

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Смаргоні — выдатны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Хто быў заснавальнікам колішняга кальвінскага збору?

ЮРЫЙ ЗЯНОВІЧ

КАРАЛЬ СТАНІСЛАЎ РАДЗІВІЛ

КАРАЛЬ ПШАЗДЗЕЦКІ

Помнік архітэктуры рэнесансу ў Смаргоні некалькі разоў мяняў сваю рэлігійную прыналежнасць. Пабудаваны па ўсіх канонах дойлідства для набажэнства кальвіністаў, у 1621 годзе быў перададзены каталіцкай епархіі, з 1866 г. выкарыстоўваўся як праваслаўная царква, у 1921-м яго вярнулі каталікам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм быў зачынены і толькі ў 1990-я зноў расчыніў свае дзверы для прыхаджан як касцёл. Касцёл у Смаргоні ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

ПЫТАННЕ 05

ПОМНІК Ф. БАГУШЭВІЧУ

СКУЛЬПТУРНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ "МЯДЗВЕДЖАЯ АКАДЭМІЯ"

Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну

Гэты помнік быў адкрыты ў г. Смаргонь 6 верасня 2009 года падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці. Аўтарамі праекта сталі скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія, а таксама архітэктар Яўген Міцько. Што гэта за помнік?

Мемарыяльны комплекс «Па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну» — буйнейшы тэматычны помнік на тэрыторыі СНД, створаны аўтарскім калектывам А. Арцімовіча. Крыху пазней А.Арцімовіч запрасіў Уладзіміра Церабуна да сумеснай работы. Мемарыял быў адкрыты ў 2014 годзе на месцы, дзе праходзіла лінія супрацьстаяння рускіх і германскіх войскаў. У час Першай сусветнай вайны пад Смаргонню праходзілі цяжкія баі. 15 верасня 1915 года пасля васьмігадзіннага бою немцы ўзялі Смаргонь. Рускія адступілі, але ўжо праз некалькі дзён адбілі горад. Так пачалося супрацьстаянне, якое расцягнулася на 810 дзён. Смаргонь - адзіны горад на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, за які так доўга змагалася руская армія. У аснове маштабнага, які займае плошчу каля 15 гектараў, мемарыяльнага комплексу - своеасаблівы трыпціх: "Крылаты геній воінскай славы", "Салдаты Першай сусветнай вайны" і "Бежанцы". Пабудавана капліца, пракладзены дарожкі, устаноўлены "Камень памяці", на якім размешчаны тэкст звароту да нашчадкаў, уваход у мемарыяльны комплекс пазначаны Георгіеўскім крыжам.

Яшчэ ў XVII ст. Радзівілы заснавалі ў Смаргоні школу дрэсіроўкі мядзведзяў. Скульптурная кампазіцыя «Мядзведжая акадэмія», аўтар У. Церабун, увекавечвае слынную мядзведжую акадэмію, якая ў свой час праславіла Смаргонь на ўсю Еўропу. Устаноўлена ў 2014 г.

Помнік Францішку Багушэвічу, які з'яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, быў устаноўлены ў цэнтральным парку Смаргоні ў 2009 годзе, калі ў горадзе праходзіў Дзень беларускага пісьменства. Францішак Багушэвіч прадстаўлены ў нацыянальным адзенні, што павінна лішні раз падкрэсліць яго цесную сувязь з беларускім народам. Паэта і празаіка шмат што звязвае са Смаргоншчынай: у сядзібе Кушляны прайшло дзяцінства Багушэвіча, там паэт правёў таксама апошнія гады свайго жыцця.

ВІНШУЕМ!

ПЯТАЯ ЛІЧБА КОДА:

3

Не спяшайся пакідаць гэты прыпынак. Тут можна знайсці шмат цікавага пра Смаргонь. Націскай на спасылкі і вывучай гісторыю непаўторных куточкаў нашай Беларусі.

НАЦІСНІЦЕ ОК

OK

0

9

1

3

4

5

6

7

8

2

НАЦІСНІЦЕ ОК

ВІНШУЕМ!

Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"Філіял "Гарадская бібліятэка № 1"

УЗНАГАРОДЖВАЕЦЦАПрозвішча:Імя:

ЗА АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ

У КВЭСЦЕ "СЦЕЖКАМІСМАРГОНШЧЫНЫ"

Смаргонь, 2023 г.

АНКЕТА