Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

Баявымі сцежкамі роднага краю

Магила Ахвяр у вескі Хартова- скульптура жанчыны ў жалобе.

Старонкі гісторыі… У ваеннае ліхалецце вяліся жорскія баі ў ваколіцах вёскі і ў самой вёсцы. Кожны кавалак зямлі тут быў паліты крывёю абаронцаў. Вось што напісана ў дакладной запісцы сакратара Гарадоцкага райкама ЛКСМБ Е.Д. Чаплінскай аб удзеле партызан-камсамольцаў брыгады імя Кутузава ў баях з карнымі атрадамі праціўніка ў лютым 1943 г: “ Первый удар, вернее наступление, был на дер. Пальминка Пальминского сельсовета…По сигналу был открыт ураганный ружейно-пулемётный огонь. Трупы немцев рядами устилали поле, но каратели не обращали внимания, все двигались вперёд…Колонна приблизились на 150-200 метров. По команде комсомольца Иванова заговорили автоматы. Враг бросился в паническое бегство. На этот раз атака отбита…Через 30 минут они пытались таким же образом ворваться в деревню, на попытка опять оказалась неудачной…Началось утро. Ожидали нового натиска врага. Но здесь враг сначала прислал самолёт, который бомбил Пальминку…Немного позже начала бить артиллерия и миномёты. Загорелись отдельные дома и помещения…Вскоре враг применил другую тактику, т. е. пустил в бой танки и бронемашины. Пехотные части начали окружать деревню…” Не ўдалося вёску знішчыць тады, але пазней ворагі ўсё ж учынілі расправу над вёскай: спалілі вёску (104 двары) і 12 яе жыхароў. ( з фондаў музея Баявой славы Пальмінскай школы)

Гісторыка-краязнаўчы музей Пальмінскай школы.

Помнік 160 землякам у в. Пальмінка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчиннай вайны

Памятный знак у в. Пальмінка, пастаўлены в памяць пра жахлівыя падзеі 1943 года, калі Пальмінка была спалена

Субтитры

Вайсковыя могілкі ў в. Кабішча; магіла Чубарава С.М.

Нарадзіўся Чубараў С.І. у Маскве ў 1925 годзе. Пасля таго, як скончыў ваеннае вучылішча, быў накіраваны на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Пальмінскага сельсавета. З дакументаў: “Вясной 1943 г. фронт дакаціўся да Гарадка. Ішлі жорсткія баі. Фашысты зверствавалі, але адступалі. Нашыя салдаты змагаліся за кожны кусцік, за кожную хату. За 2 км. ад вёскі Пальмінка было ўрочышча Бондарава. Там быў бой. У час бою загінуў Сяргей Чубараў, 19-гадовы масквіч-камсамолец”. Сябар Сяргея пахаваў яго ў канцы невялікай алеі пад невялікай елачкай. Праз некаторы час ён напісаў у Маскву родным Сяргея Чубарава аб тым, дзе загінуў і дзе пахаваны іх сын. Пасля вайны прыехаў спачатку бацька Сяргея. Мясцовыя жыхары паказалі яму магілу сына. Праз год прыехалі зноў бацька, маці і брат Сяргея. Па просьбе бацькі і з дадазволу сельскага Савета астанкі Чубарава Сяргея перазахавалі на брацкія могілкі ў в.Кабішча. Маці змагла пазнаць свайго сына па некаторых асабістых рэчах, якія добра захаваліся. Пасля родныя Сяргея Чубарава прыязджалі на магілу сына кожны год. Пачалася перапіска з вучнямі Пальмінскай школы (дарэчы, і ў прошлым годзе напярэдадні Дня Перамогі родныя Чубарава Сяргея наведалі яго магілу ў в.Кабішча). Адна з вуліц в. Пальмінка называецца вуліцай Чубарава. ( з фондаў музея Баявой славы Пальмінскай школы)

Месца спаленай вёскі Баркова. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты загубілі 122 жыхары і спалілі вёску (40 двароў). Вёскі сёння не існуе.

Старонкі гісторыі... Цяжкім поступам крывавых будней акупацыі і бясстрашнай барацьбы з ненавісным фашызмам крочыла ваеннае ліхалецце па нашай шматпакутнай зямлі. За час акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі многія вёскі, дзе жылі партызанскія сем’і або насельніцтва аказвала падтрымку народным мсціўцам. У людзей адбіралі маёмасць, прадукты харчавання, хатнюю жывёлу, забівалі старых, жанчын, дзяцей. Моладзь гналі на чужбіну ў якасці рабочай сілы. Палілі вёскі і гарады. Не менш трагічны лёс дастаўся і вёскам нашага Пальмінскага сельсавета і іх жыхарам. Вёскі Хартова, Баркова, Рудня, Забор’е, Шніці, Шпакі, Трашкова, Маісеенкі,Варошына, Баталі... Гэтыя вёскі поўнасцю або часткова былі знішчаны карнікамі ў ваеннае ліхалецце. Некаторыя з іх былі адноўлены пасля вайны, а некаторыя сёння не існуюць.