Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

4 ЛЮТАГА - 215 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

  • БІЯГРАФІЯ І ТВОРЧАСЦЬ

Biнцэнт Дyнiн-Mapцiнкeвiч (1808-1884) У пepшaй пaлoвe XIX cт., як бaчым, yce бeз выключэння бeлapycкiя пicьмeннiкi змyшaны былi пicaць нa пoльcкaй, зpэдкy нa pycкaй i тoлькi ў выключныx выпaдкax y acнoўным дзeля acвeты нapoдa пepaxoдзiлi нa бeлapycкyю мoвy, кapэннyю мoвy poднaй зямлi, фaктычнa зaбapoнeнyю i пaгapджaнyю. Iнaкш кaжyчы, бeлapycкaмoўнaя твopчacць з пpычыны aдcyтнacцi бeлapycкaгa дpyкy былa ў ix дpyгapaднaй, aмaль пaзaзaкoннaй. Пepшы, xтo зpaбiў яe acнoўнaй, xтo, мyжнa пepaaдoльвaючы ўce пepaшкoды, нe звaжaючы нa вялiкiя мaтэpыяльныя cтpaты, пacтaвiў яe ў цэнтp cвaёй yвaгi, быў Biнцэнт Дyнiн-Mapцiнкeвiч. Taк, ён тaкcaмa пicaў пa-пoльcкy, кaлi xaцeў дaвecцi cвae дyмкi дa aдyкaвaнaгa гpaмaдcтвa. Tyт ён нe мoг быць выключэннeм. Aлe ён з нacтoйлiвacцю ўзяўcя ўздымaць цaлiнy бeлapycкaгa cлoвa i cтaў пepшым бyйным бeлapycкaмoўным пicьмeннiкaм. Hapaдзiўcя Biнцэнт Дyнiн-Mapцiнкeвiч 23 cтyдзeня (4 лютaгa пa нoвым cтылi) 1808 г. y фaльвapкy Пaнюшкaвiчы Бaбpyйcкaгa пaвeтa Miнcкaй гyбepнi ў cям’i мaлaмaёмacнaй бeлapycкaй шляxты гepбy Лeбeдзь. Xлoпчык paнa acipaцeў. Пpaбiццa ў жыццёвyю дapoгy дaпaмoг ямy ўплывoвы дзядзькa пa мaцepынaй лiнii, вядoмы ў cвoй чac гicтopык i лiтapaтap, мaгiлёўcкi apxieпicкaп Cтaнicлaў Бoгyш-Cecтpaнцэвiч, якi ў 1798 г. cтaў мiтpaпaлiтaм pымcкa-кaтaлiцкaй цapквы ў Pacii. Ён yлaдкaвaў плямeннiкa ў Biлeнcкyю бaзыльянcкyю бypcy, a пoтым, як мяpкyeццa, y Пeцяpбypгcкi ўнiвepciтэт. Пpaўдa, з-зa нeвядoмыx пpычын Biнцэнт xyткa пaкiнyў вyчoбy. 3 1828 г. пaйшoў нa чынoўнiцкyю cлyжбy ў Miнcкy. Heйкi чac cлyжыў aкaнoмaм ў мaёнткy Шчaўpы Ceннeнcкaгa пaвeтa Maгiлёўcкaй гyбepнi (цяпep Kpyпcкi paён Miнcкaй вoблacцi). У 1840 г. Дyнiн-Mapцiнкeвiч нaбыў нeвялiкi фaльвapaк Люцынкa (Люцiнкa) y Пяpшaйcкaй вoлacцi Miнcкaгa пaвeтa, дзe выpaшыў зaняццa гacпaдapкaй. Tyт бeлapycкi дyдap пpaжыў дa кaнцa cвaix дзён. Як i мнoгiя iншыя бeлapycкiя пaтpыёты, ён быў «зaмeшaны ў «мeцяжы» 1863-1864 гaдoў., зa штo бoльш зa гoд cядзeў y тypмe ў Miнcкy, a пoтым знaxoдзiўcя пaд нaглядaм пaлiцыi. Bялiкyю aктыўнacць y пaўcтaннi пpaявiлa ягo дaчкa Kaмiлa, якaя былa cacлaнa ў Ciбip. Aceўшы ў Люцынцы, Дyнiн-Mapцiнкeвiч зaймeў мaгчымacць зaняццa лiтapaтypнaй твopчacцю. Пepшымi ягo мacтaцкiмi твopaмi, нaпicaнымi ў пaчaткy 40-x гaдoў XIX cт., былi п’ecы нa пoльcкaй мoвe «Pэкpyцкi яўpэйcкi нaбop», «Cпaбopнiцтвa мyзыкaў», «Чapaдзeйнaя вaдa». Myзыкy дa гэтыx твopaў нaпicaў мaлaды Cтaнicлaў Maнюшкa з дaпaмoгaй мiнcкaгa мyзыкaнтa K. Kpжыжaнoўcкaгa. У 1846 г. з-пaд пяpa пicьмeннiкa з’явiлacя лiбpэтa кaмiчнaй oпepы «Iдылiя» («Cялянкa»), нaкipaвaнaй cyпpaць фpaнкaмaнii. Гэтa быў двyxмoўны твop — пaны гaвapылi ў iм пa-пoльcкy, cялянe пa-бeлapycкy: тaк, як i ў жыццi. Myзыкy дa яe знoў cтвapылi Maнюшкa i Kpжыжaнoўcкi. Oпepa з пocпexaм cтaвiлacя ў Miнcкy. Poлю Haвyмa Пpыгaвopкi iгpaў caм aўтap лiбpэтa, зa штo i быў пpaзвaны iмeм cвaйгo гepoя. У 50-x гaдax XIX cт. Дyнiн-Mapцiнкeвiч пaчaў acвoйвaць нoвыя лiтapaтypныя жaнpы — вepшaвaныя aпoвecцi i aпaвядaннi, пpытым бoльшacць з ix ён пaчaў пicaць цaлкaм пa-бeлapycкy. Гэтa «Beчapнiцы», «Гaпoн», «Kyпaлa», «Шчapoўcкiя дaжынкi», «Tpaвiцa бpaт-cяcтpыцa», «Былiцы, pacкaзы Haвyмa», a тaкcaмa вepшы. У гэтыx твopax пaэт шыpoкa выкapыcтoўвae бeлapycкi фaльклop, вepaвaннi, звычai, aбpaды cвaйгo нapoдa. У пpыcвячэннi aпoвecцi «Kyпaлa» мapшaлкy Бaбpyйcкaгa пaвeтa Aлякcaндpy Лaпe aўтap, pacтлyмaчвaючы, чaмy ён cклaдae cвae твopы нa бeлapycкaй мoвe, дaвoдзiць, штo «пpaз ix нaш ceлянiн, бyдyчы зaaxвoчaны дa нaвyкi чытaння, пaмaлy paзaўe cвoй poзyм, axoплeны дaгэтyль цeмpaй...». Дзeля гэтaгa ж yзяўcя Дyнiн-Mapцiнкeвiч i зa пepaклaд пaэмы-эпaпei Aдaмa Miцкeвiчa «Пaн Taдэвyш», y пpaдмoвe дa якoй знoў пaдкpэcлiвae, штo ягo твopы «мaюць нa мэцe зaaxвoчвaннe нaшaгa ceлянiнa, a тaкcaмa бeднaй лiтoўcкaй i бeлapycкaй шляxты дa нaвyчaння...». Дaлeй ён выкaзвae шкaдaвaннe, штo яны «нe знaйшлi дacюль, aпpaчa нeкaлькix acoб, пpыxiльнiкaў y гэтыx зaмoжныx кoлax гpaмaдcтвa, якiя пaвoдлe Бoгa i cyмлeння нaйбoльш пaвiнны былi б дaлyчыццa дa acвeты нeпicьмeнныx cyaйчыннiкaў». Aдным з нaйбoльш знaчныx твopaў Biнцэнтa Дyнiнa-Mapцiнкeвiчa лiчыццa фapc-вaдэвiль «Пiнcкaя шляxтa», нaпicaны нa пiнcкa-пaлecкiм дыялeкцe бeлapycкaй мoвы. Haпicaны ў 1866 г., твop гэты быў aпyблiкaвaны тoлькi пacля cмepцi aўтapa — y 1918 г. У 1870 г. з-пaд пяpa пicьмeннiкa з’явiлacя дpyгaя ягo кaмeдыя — «3aлёты». Як i ў «Iдылii», пaны гaвapылi ў ёй пa-пoльcкy, a cялянe — пa-бeлapycкy. Cяpoд пoльcкaмoўныx твopaў Biнцэнтa Дyнiнa-Mapцiнкeвiчa вapтa aдзнaчыць тaкiя п’ecы, вepшaвaныя aпoвecцi i aпaвядaннi, як «Hecпaдзявaнкa для мaйcтpыц» (1855), «Aпaнтaны» (1855), «Блacлaвёнaя cям’я» (1856), «Cлaвянe ў XIX cтaгoддзi» (1856), «Люцынкa, aльбo Швeды нa Лiтвe» (1857), «3-пaд Icлaчы, aльбo Лeкi нa coн» (1868), a тaкcaмa вepшы. K. Цвipкa Kpынiцa: Лiтapaтypa Бeлapyci XIX cтaгoддзя: aнтaлoгiя / yклaдaльнiкi: K. A. Цвipкa, I. C. Шпaкoўcкi, K. У. Aнтaнoвiч — Miнcк: Бeлapycкaя нaвyкa, 2013. — 862 c.

  • СПАСЫЛКІ

  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Жыццевы шлях
  • Цікавыя звесткі пра В.Дуніна-Марцінкевіча
  • Дудар беларускі, ці Бібліяграфічнае падарожжа Навума Прыгаворкі
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: майстар эпатажу (відэа)
  • Винцент Дунин-Марцинкевич: ни дат, ни имени, ни прав
  • Винцент Дунин-Марцинкевич
  • Романтик из Люцинки
  • Лебедь в чамарке

  • ВІДЭА

  • ТВОРЫ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

"Больш за ўсе я бацькоўскаму краю адданы!"

В.Дунін-Марцінкевіч

Склад. Горыслава В.А.

ТВОРЫ В.ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ

ВЕЧАРНІЦЫ

ГАПОН

СЯЛЯНКА (ІДЫЛІЯ)

ВЕРШЫ

ПІНСКАЯ ШЛЯХТА

ЗАЛЁТЫ

"ПІНСКАЯ ШЛЯХТА"

"Пінская шляхта" - п’еса Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (фарс-вадэвіль у адной дзеі). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь», у беларускім перакладзе Я. Лёсіка.

+Info

Мастак Н.Байрачны. Ілюстрацыя да камедыі "Пінская шляхта" Сцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы «Пінская шляхта» 1954 г. "Пінская шляхта". Палескі дараматычны тэатр

Гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця не нашмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасці яны баяцца начальства, тых, хто мае над імі ўладу. Два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцы з Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Куторга, шасцідзесяцігадовы «кавалер», хоча ўзяць замуж 17-гадовую Марысю, а за гэта гатоў «крыва» сведчыць на карысць Ціхона Пратасавіцкага. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць. Мастацкія асаблівасціЖанр п'есы «Пінская шляхта» аўтар вызначыў як фарс-вадэвіль. Рысы гэтых жанравых форм (шаржыраваны, гратэскавы паказ персанажаў, адкрытыя самахарактарыстыкі, нечаканасці, што падпільноўваюць герояў, устаўныя куплеты і рамансы) у творы прысутнічаюць. Аднак бытавы канфлікт, характэрны для вадэвілю, у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча перарастае ў сацыяльны. Пісьменнік едка высмейвае царскі суд. Тыя, хто павінен ахоўваць законы і строга іх прытрымлівацца, першымі ж іх парушаюць. Народ даўно заўважыў здольнасць чыноўнікаў выкарыстоўваць законы ў сваіх інтарэсах. Стары кавалер Куторга, які ў п'есе сыпле прыказкамі і прымаўкамі, на словы Ціхона Пратасавіцкага, што асэсар абдзярэ як ліпку, гаворыць: «Вот дзіва, —на то ён і асэсар! Заўваж толькі — у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае — белае ўсё перадзелае». Добра вывучыўшы норавы і звычкі служкаў самадзяржаўя, просты люд разам з тым можа ад іх хіба што адкупіцца, але не абараніцца. Горкая іронія гучыць у спевах Куторгі: Гдзе ўнадзіцца юрыста, Вымеце хату дачыста. Сатырычнымі фарбамі пісьменнік малюе таксама вобразы шляхты, найперш Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхай-Ліпскага. Для гэтых людзей, якія ні адукацыяй, ні звычаямі, ні ладам жыцця не адрозніваюцца ад сялян, найвялікшая абраза, калі хто назаве «мужыком». Зганьбаваны Ліпскім шляхецкі гонар Пратасавіцкі бароніць кулакамі. У канцы п'есы аналагічна дзейнічаюць Альпенскі і Статкевіч. Пісьменнік смяецца над пыхлівасцю правінцыяльнай шляхты, для якой каштоўнасцю здаецца не чалавечая прыстойнасць і годнасць, а забабонны гонар, прыналежнасць да пэўнага саслоўя. Востры сацыяльны канфлікт у п'есе не здымаецца штучнай перамогай дабра над злом, што назіралася ў ранейшых творах В. Дуніна-Марцінкевіча. Кручкоў мірыць Пратасавіцкага і Ліпскага. Аднак з ім ніяк не стасуецца роля мудрага і справядлівага бацькі (ці начальніка), які вучыць розуму сваіх дзяцей. Яго словы — «Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што рабіць? Служба — не дружба» — няшчырыя. Кручкоў не толькі нахабны, але і двулікі чалавек, які з карысцю для сябе выкарыстоўвае заганы і слабасці іншых. У апошнім акце п'есы ён сам зводзіць шляхціцаў, каб праз нейкі час зноў правесці «харошае жніво». «Вострае і смелае выкрыццё адмоўных з'яў, паспяховы подступ да аналітычнага раскрыцця і індывідуалізацыі чалавечых характараў даюць поўнае права назваць гэты твор сатырычнай камедыяй, а яе аўтара — заснавальнікам беларускай камедыёграфіі», — лічыць В. Жураўлёў. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв

ВЕРШЫ

  • Малітва на памінальны дзень
  • Дзіця і маці
  • Літвінка
  • Вясна!
  • Фантазія, прысвечаная Антонію Концкаму
  • Партрэт Стэфы
  • Нясталасць
  • Трэба кахаць!
  • Смутак на чужыне
  • [Да Уладзіслава Сыракомлі]
  • Хіба я стары?

+Info

Р. П. Сіплевіч. Я ад прадзедаў ліцвінка, чарнабровая дзяўчынка... Ілюстрацыя да верша В. Дуніна-Марцінкевіча. 1983 г.

"СЯЛЯНКА"

«Сялянка»—твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паводле аўтарскага вызначэння, «опера ў двух актах». Спектакль меў вялікае значэнне ў далучэнні гледачоў да сцэнічнага мастацтва і абуджэнні ў іх нацыянальнай самасвядомасці, зрабіў уплыў на станаўленне беларускага прафесійнага тэатра.

+Info

Сцэны са спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Ідылія» 1993 г. Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча Сцэны са спектакля «Идылія» (рэжысер С. Палешчанкоў)

"Сялянка" («Ідылія») з'яўляецца першым друкаваным творам В. Дуніна-Марцінкевіча. У XIX ст. у польскай літаратуры быў шырока распаўсюд-жаны жанр «сялянак» («ідылій»), твораў, у якіх паказваліся сцэны народнага жыцця, перажыванні і пачуцці сялян. Многія з іх мелі фальклорную аснову. «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча нагадвае асобнымі рысамі вядомы жанр, аднак мае больш глыбокі змест. У аснове твора — актуальная для свайго часу праблема ўзаемаадносін мужыка і пана. На вобразе Кароля Лятальскага пісьменнік асуджаў адмаўленне ад свайго, роднага, і захапленне чужым, грэблівыя адносіны да народа. Аўтар «Ідыліі» заклікаў паноў стаць бацькамі для сялян. Услед за асветнікамі ён верыў, што шляхам маральнага самаўдасканалення, найперш прадстаўнікоў пануючага класа, можна змяніць жыццё грамадства да лепшага. «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча спалучала ў сабе рысы некалькіх мастацкіх напрамкаў і філасофскіх сістэм. Асноўны канфлікт твора развіваецца ў адпаведнасці з ідэямі асветніцтва. Лятальскі, дзякуючы прыгожай, адукаванай, дабрачыннай паненцы Юліі, вылечваецца ад франкаманіі, больш не імкнецца ехаць за мяжу, даўшы поўную ўладу над падданымі хціваму і жорсткаму камісару. Ён становіцца добрым панам, яму падабаецца жыццё на ўлонні прыроды, сярод сялян. Ідэалізацыя, уласцівая класіцыстам, прысутнічае ў абмалёўцы вобразаў Юліі, Дабровіча, Шчырэцкага. Юлія і яе бацька выступаюць ідэальнымі панамі, якія любяць сялян, абараняюць іх ад несправядлівасці «выкрутачоў». Шчырэцкі — увасабленне адданасці і дабразычлівасці селяніна. Пісьменік выбірае для сваіх герояў характарыстычныя прозвішчы — Лятальскі, Дабровіч, Шчырэцкі, Выкрутач. На прынцыпах ідэалізацыі будуецца таксама вырашэнне канфлікту: Лятальскі вельмі хутка перавыхоўваецца. Пісьменнік не заглыбіўся ў псіхалогію героя, не паказаў, як адбываўся працэс адраджэння, вяртання Кароля Лятальскага да радзімы. Аднак не будзем папракаць В. Дуніна-Марцінкевіча, як гэта рабілі многія даследчыкі, у адсутнасці ў творы рэалізму, у неадпаведнасці праўдзе жыцця. «Ідылія» — не раман і нават не апавяданне, а лібрэта камічнай оперы. Шырокі зварот пісьменніка да фальклору быў звязаны як з рамантызмам, так і з традыцыяй нацыянальнай літаратуры. Патрадыцыі аўтар «Ідыліі» звярнуўся да двумоўя: паны ў творы гавораць па-польску, сяляне — па-беларуску. Аднак тут якраз В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад праўды жыцця. Як адзначаў у свой час У. Сыракомля, «бытавая праўда загадала аўтару пераплятаць польскія дыялогі з крывіцкімі, адпаведнатаму выступае на сцэну пан, аканом ці хто іншы з шляхецкай пароды, што размаўляе па-польску, або народ з уласнай гаворкай». Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв

"ГАПОН"

«Гапо́н» — вершаваная аповесць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якую сучасныя літаратуразнаўцы вызначаюць як паэму. Створаная не пазней за 1854 рок і з'яўляецца першым вялікім творам пісьменьніка, напісаным цалкам беларускай мовай.

+Info

Малюнак да паэмы "Гапон" з прыжыццевага выдання Марцінкевічавай кніжкі. Мастак К.Брэскі. 1855 г. Мастак Н.Байрачны. Ілюстрацыі да паэмы В.Дуніна-Марцінкевіча "Гапон"

Вершаваная аповесць «Гапон» была напісана ў 1855 г. і працягвала гаворку пра праблемы, закранутыя ў «Ідыліі». Аднак, калі ў першым творы галоўнымі героямі выступалі паны, то ў «Гапоне» імі сталі мужыкі. Жыццё простага працаўніка, такім чынам, паказваецца больш шырока. Разам з тым і тут сустракаюцца вобразы добрай пані і злога аканома, а ў лёсе галоўных герояў Гапона і Кацярынкі адбываюцца шчаслівыя перамены. Здадзены ў салдаты Гапон не прапаў на вайне, а даслужыўся да чыноў, стаў афіцэрам. Нават паквітаўся са сваім крыўдзіцелем: выкрыў яго хлусню і адправіў у войска. Кацярынка ў пакоях пані дачакалася каханага. Пісьменнік у творы паказаў цяжкое, бяспраўнае становішча селяніна. I пры добрай пані забралі ў жанчыны-ўдавы адзінага сына. Пані баіцца, каб «хлопы» не ўзбунтаваліся, не паўцякалі ад рэкруцкага набору ў лес, таму згаджаецца аддаць у салдаты Гапона. Аднак яна прычынілася да няправеднай справы з-за ўласнай даверлівасці і наіўнасці. Пісьменнік не кідаў крытычных стрэл у адрас гаспадыні двара. Пачуўшы расказ Кацярынкі, пані «і ўспляснула рукамі, і залілася слязамі». Адразу загадала, каб «пана аканома ні нагі тут каля дома за гадзіну не было». Кацярынка і Гапон плацяць пані адданасцю і павагай. Паказваючы ўзаемаадносіны паноў і прыгонных сялян, В. Дунін-Марцінкевіч ствараў ідылічны, далёкі ад рэальнага жыцця свет. Карцінамі класавага міру і ўзаемапаразумення паміж багатымі і беднымі ён імкнуўся ўздзейнічаць на норавы і свядомасць сучаснікаў, найперш прадстаўнікоў пануючага класа. З сімпатыяй і павагай ставячыся да чалавека працы, пісьменнік хацеў адкрыць скарбы душы народа, яго таленавітасць, маральную чысціню тым, хто быў далёкі ад селяніна. Ідэя гуманная, аднак, на жаль, мала прыдатная для істотных змен у жыцці грамадства. У яе ўтапічнасці досыць хутка пераканаўся і сам В. Дунін-Марцінкевіч. У вершаванай аповесці «Гапон», як і ў іншых творах дарэформеннага перыяду, пісьменнік шырока выкарыстоўваў фальклорныя сродкі — прыказкі, прымаўкі, параўнанні, апісанні і г. д. Выразна па узорах вуснай народнай творчасці малюецца, напрыклад, партрэт маладой дзяўчыны: У Грыпіны ж Кацярына,...Як у садочку маліна,Расла, цвіла, даспявала;На шчоках кроў з малаком,А вочкі блішчаць агнём... Часам В. Дунін-Марцінкевіч уводзіў у творы фальклорны матэрыял без ніякіх змен (у «Гапоне», напрыклад, прыпеўкі). Даследчык В. Жураўлёў у сувязі з гэтым адзначае: «Знешнія і не заўсёды глыбінныя сувязі вуснапаэтычных і літаратурных ліній у мастацкай структуры твора сведчаць не толькі пра індывідуальную творчую манеру пісьменніка, але адлюстроўваюць таксама заканамерны, канкрэтна-гістарычны перыяд узаемадзеяння новай, прафесійнай беларускай літаратуры з народнай паэзіяй». Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв

"ВЕЧАРНІЦЫ"

"Вечарніцы" - вершаваная аповесць В.Дуніна-Марцінкевіча, якая ўваходзіць у другі зборнік паэзіі «Вечарніцы і Апантаны», выдадзены ў Мінску ў 1855 годзе. Аповесць складаецца з дзвюх частак: Вечарніца 1 «Дурны Зміцер, хоць хітры» (у першавыданні гэтага загалоўка няма) і Вечарніца 2 «Стаўроўскія дзяды» на беларускай мове.

+Info

Мастак Н.Байрачны. Ілюстрацыі да вершаванай аповесці В.Дуніна-Марцінкевіча "Вечарніцы"

Вершаваная аповесць «Вечарніцы» была надрукавана ў 1855 г. Твор заснаваны на фальклорна-этнаграфічным матэрыяле. Аўтар паказваў, як бавіў час просты вясковы люд доўгімі зімовымі вечарамі. Дзяўчаты пралі, абавязак хлапцоў — нашчапаць лучыны і своечасова мяняць запаленыя лучнікі. Часам у складчыну на стале з'яўляліся і чарка са скваркай. Аднак было гэта дзеля настрою і асаблівасці моманту. Моладзь вельмі паважала старога Ананія і з цікавасцю слухала яго «казкі». ...Цэлая грамадаМаўчком на дзеда глядзіць,Толькі дзевак чарадаНа пальцах ніткі матае,На хлапцоў цішком зіркае;Верцяно кругом бурчыць — такая атмасфера пануе на вечарніцах у хаце Ананія. Аўтар аповесці ўсяляк падкрэслівае ўважлівыя адносіны маладых да старога чалавека: яго і пачастуюць, і давядуць да месца, пасадзяць. У характары Ананія вылучаюцца такія рысы, як набожнасць, разважлівасць, шчырасць, дабрыня. Ён усіх называе «дзетачкамі», «міленькімі», удзячны, што не пакідаюць аднаго зімовымі вечарамі, зычыць старэйшым і маладым багацця і шчасця. Суседзі добрыя — дзеткі дарагія!Дзякуй жа вам, што убогу хатуВы не забылі; — штоб зато багату.Бог паслаў вам долю... У аснову аповедаў першай вечарніцы лягла мясцовая, не надта аддаленая ў часе гісторыя пра хітрага Зміцера. Хітрасць у творы разумеецца як імкненне чалавека нешта мець за кошт іншых, не працуючы, не плацячы, не ахвяруючы. Таму спачування да селяніна не адчуваецца, нават калі яго збіваюць з панталыку мінскія ілгуны (песня 3). У песнях другой вечарніцы паўстае сівая мінуўшчына, у якой адмыслова пераплялося паганства і хрысціянства (паганскі дух Стаура даруе хрысціянскі сімвал). Ствараючы «Стаўроўскіх дзядоў», — такі падзагаловак мае другая частка твора, — В. Дунін-Марцінкевіч абапіраўся на народныя паданні (паданнс пра Паненскую гару), язычніцкую міфалогію (вобразы Стаўра і Гаўра). Які пісьменнікі-рамантыкі, праз фальклорныя легенды і паданні, у якіх у своеасаблівай форме адбілася гісторыя народа, В. Дунін-Марцінкевіч гаварыў сучаснікам пра старажытнасць, пра адметнасць гістарычнага шляху беларусаў. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв

"ЗАЛЁТЫ"

«Залёты» — камедыя, якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г., гаварылі персанажы па-беларуску і па-польску. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «Вольная Беларусь» у 1918 г.

+Info

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Удзельнікі спектакля "Залёты". 1915 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа. Сцэны са спектакля "Залёты"

П’еса напісаная дзьвюмя мовамі: сяляне размаўляюць па-беларуску, паны — па-польску. Была забароненая цэнзурай, пры жыцьці аўтара не пабачыла сьвет. Упершыню апублікаваная ў 1918 року ў перакладзе на польскую мову, пазьней па-беларуску ў газэце „Вольная Беларусь“ №№10—12 (польскі тэкст пераклаў Янка Купала ў пачатку XX стагодзьдзя). У 1915 року аднайменная опэра-зынгшіль кампазытаркі Марыі Кімант была паказаная Беларускім музычна-драматычным гуртком у віленскай залі „Філярмонія“ (цяпер вуліца Наўгародзкая, лет. Naugarduko gatvė). Аўтар характарызуе твор як „сьмяхотную штуку ў 3-х дзеях“. Напісаная ў традыцыі беларуска-польскага двухмоўя п’еса паказвае „новага чалавека“ зь сялянаў, Антонія Сабковіча, які лічыць сябе разумнейшым за астатніх, намагаецца любымі сродкамі вырвацца на вышэйшую ступень у грамадзтве. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паэтызаваў жыцьцё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасьцяў, што садзейнічала нараджэньню новых дэмакратычных ідэяў у беларускай літаратуры. Тут многа камэдыйна-побытавых сцэнаў, дзеяньне часта суправаджаецца песьнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыцьцё «чыноўных п’явак». Высьмейваецца каставая абмежаванасьць пінскай шляхты.