Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Ведаеце, што Якуб Колас меў больш за 40 псеўданімаў? Ужываліся такія: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Мікалаевец, Лесавік, Народный учитель, Свой чалавек, Стары шут, Иван Торба і нават жаночыя псеўданімы: Ганна Груд, Ганна Крум. Даследчыкі схіляюцца да версіі, што з дапамогай гэтых псеўданімаў паэт хацеў пазбегнуць немінучых паралеляў з Адамам Міцкевічам. Але чаму паэт спыніўся на Якубе Коласе, таксама дакладна невядома. Адна з тэорый: на яго зрабіла моцнае ўражанне пераклад на рускую мову нарадавольцам Якубовічам-Мельшыным верша «Колас» польскай паэткі Марыі Канапніцкай. 1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнай газеце «Наша доля» з’явіўся верш — «Наш родны край». Гэта першы надрукаваны твор паэта. Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас. Думаецца, паэт невыпадкова абраў сабе такі псеўданім. Якуб — імя простага вяскоўца, аратага і сейбіта, колас — плён яго працы на зямлі. А як для пісьменніка, то колас яшчэ і свайго роду паэтычны герб на творчай ніве — гэта плён здейсненных запаветных надзей і задум. Два словы, імя і прозвішча, у звязцы гучаць па-зямному звонка і важка. (Из Марии Конопницкой). В колосьях желтеющих нив утопая. По узкой меже, сквозь редеющий мрак, В убогой сермяге, кряхтя и вздыхая, Проходить свободный батрак. Свобода и рабство еще не бывали, Казалось, от века в союзе таком, Еще не светилось подобной печали Во взоре разумном людском! Тот год был тяжелый: по всходам промчался Серебряный бич многоводных дождей, И пахарь лишь плевел бесплодных дождался С заплаканной нивы своей. За подати выгнан, как зверь нелюдимый, Из хаты, он брата кругом не нашел; Заветную горсть лишь землицы родимой В платок завязал — и пошел!.. Свирель заиграла над синей рекою, Румяное солнце встает из-за гор… Свободный батрак! Что-ж ты стал и полою Кафтана ресницы отер? Свободный. Уж в ясли сегодня буренке Не нужно душистого сена бросать; Ты волен теперь из родимой сторонки, Куда загадаешь, бежать. Свободный… Ты тягости в мире не знаешь, — Коса разве та, что звенит за спиной, Отрепье, которым скелет прикрываешь, Да боль от тревоги глухой! Свободный… Малютку последнего — сына В слезах, на кладбище весною ты снес, И с жалобным визгом остался близ тына Лежать издыхающий пес… Назад оглянулся ты с горечью новой: Опишут там каждую тряпку в избе, Убогое поле, лесок вересковый… Коса лишь осталась тебе! Иди же косить! — Хоть издохни без хлеба, Хоть силу свою ты в конец изведи, Но подать — священная заповедь неба, Ее не нарушь ты, иди! Чего же стоит он, свободный, как птица? Живи, коли хочешь, не хочешь — умри, В реке утопись, иль иссохни, как спица, Трудясь от зари до зари! И горстью хоть волосы рви он — не встретитНи в ком состраданья живого бедняк.Хоть мертвым пади — и никто не заметит…Свободный он, вольный батрак! Пераклад П. Якубович-Мельшин.

З успамінаў Міхася Міцкевіча: “ — Бацька, як вы ведаеце, скончыў настаўніцкую семінарыю. А семінарыстаў вучылі іграць на скрыпцы, — распавядае Міхась Канстанцінавіч. — Семінарысты павінны былі ведаць асновы музыкі, паколькі і спевы ў школе выкладаліся. Колас умеў іграць, праўда, не вельмі, я б сказаў, шыкоўна. Але простыя песні граў, а таксама польку, “Лявоніху”. З дзіцячых гадоў памятаю, як бацька іграў, падпяваў: “Пасадзіла стара баба на трох яйках гусака, сама выйшла на вуліцу і задала гапака...”. Яго маленькая скрыпачка вісела над ложкам, бацька браў яе і сёе-тое найграваў. Памятаю гэта з маленства, з тае пары, калі яшчэ не з’явіліся прыёмнікі.” «Аднойчы ўвечары ў Менску Уладзімер Дубоўка і Мікола Равенскі /.../ вырашылі па аднэй пільнай справе наведаць Якуба Коласа. Дайшоўшы да ягонае хаты, яны пабачылі, што дзьверы на вуліцу адчыненыя. Яны ўвайшлі ў першы пакой, потым у другі, нікога не сустракаючы, і нарэшце пачулі скрыпку і сьпяваньне. У паўзмрочным пакоі стаяў сьпіной да тых, што ўвайшлі, Якуб Колас і пад скрыпку ўголас пяяў: Колеснице гонителя фараона погрузи Чудотворяй иногда моисейский жезл... * Заўважыўшы Дубоўку і Равенскага, Якуб Колас спалохаўся і сказаў: «Як вы няўпрыцям увайшлі. Вы нічога ня бачылі і ня чулі. Добра?» (Ю. Віцьбіч. Зь ліста да М. Міцкевіча ад 1.11.1954.) Уладзімір Дубоўка : ён і пра яго / [укладанне, прадмова, каментары: Г. Севярынец]. — Мінск : Лімарыус, 2017. — 537, [1] с. * Канон умилительный ко Пресвятой Владычице нашей Богородице.

Разгадайце таямніцу Яшуковай гары Каля вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна Яшукова гара мае дачыненне да нейкага князя Яшука. Зафіксаванае Канстанцінам Міцкевічам паданне аб Яшуковай гары з'яўляецца вельмі тыповым, якое сведчыць пра падзеі Паўночнай вайны. Больш за тое, гэта сведчыць аб тым, што мясцовая фальклорная (калектыўная) памяць захавала ўспаміны аб шведскім нашэсці. (Дучыц, Людміла Уладзіміраўна. Сакральная геаграфія Беларусі / Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 382, [1] с.) Згадкі пра Яшукову Гару ёсць у самым пачатку другой часткі трылогіі «На ростанях» аповесці «У глыбі Палесся»: — Мінём Яшукову гару, палавіна дарогі застанецца, — загаварыў дзядзька Раман. — А ці далёка да Яшуковай гары? — Вярсты яшчэ тры засталося. — А скажыце, чаму гэта гара Яшуковаю называецца? — Ды так яе ўжо даўно называюць у нас. Расказваюць людзі розныя байкі, але напэўна ніхто добра не ведае. Тут, кажуць, пахаваны пан Яшук. — А чаму ж яго пахавалі тут, у глухім лесе? — дапытваўся Лабановіч. — Ды так, ужо тут памерці яму прыйшлося. — А як ён памёр? Лабановіч даўно чуў, як толькі прыехаў у Цельшына, назву гэтай гары. Але яму не ўдалося даведацца яе гісторыі-легенды, хоць і не раз распытваўся ў тутэйшых людзей. Цяпер жа зноў абудзілася ў ім моцнае жаданне, а разам і надзея дачуцца аб гэтай гары. — Э, пане настаўніку, не варта проціў ночы і ўспамінаць аб ім: ліхі гэта быў пан — ну, так людзі кажуць. Дый смерць яго нялюдская была. Вось так, бачыце, расказваюць. Быў тут калісь маёнтак, і гэты лес, і балоты гэтыя належалі да яго. А ў маёнтку жылі паны. І пераходзіў ён ад аднаго пана да другога. Усялякія былі паны — і добрыя, і ліхія. Апошні з іх роду і быў пан Яшук, ды гэтакі ўжо вырадак, гвалтаўнік, што і свет не бачыў такога. Здзекаваўся з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Людзі цярпелі, бо думалі, што калі цярпець, то лягчэй ад гэтага будзе, дый баяліся пана. Але часамі і дзерава не сцерпіць і скіне галіну, каб прыбіць чалавека. На свеце ёсць мера ўсяму. І тут так вось было. А пан гэты тое і рабіў, што або людзей катаваў, або баляваў, назганяўшы дзяўчат ды маладзіц, або на паляваннях прападаў. Так і прапаў на адным паляванні. Скончылася паляванне, збор трубіць пачалі, пазбіраліся паны, а пана Яшука няма і няма. Шукаць пачалі, народу яшчэ больш назганялі. А тут і бура такая паднялася, што лес крышыўся і стагнаў. І дагадаліся людзі, што пан, напэўна, павесіўся, бо з чаго ж бы такая бура была? І толькі на трэці дзень знайшлі пана. Вісеў пан Яшук паміж дзвюх тоўстых асін. Дрэвы таўшчэзнаю вяроўкаю з лазы перавіты былі, а на гэтай вяроўцы гайдаў вецер пасінелы труп пана Яшука. Тут і пахавалі яго, і курган над ім насыпалі. Над балотам, калі заўважылі, горка такая даўгаваценькая цягнецца. На гэтай горцы курганок ёсць невялікі. Вось і сталі людзі гару гэтую называць Яшуковаю. За доўгія часы многа на свеце рабілася. А праўда гэта было ці не — не ведаю. — Яго павесілі ці сам ён павесіўся? — спытаўся настаўнік. — А хто ж яго ведае — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Гэта ціхая ноч, палеская глуш, агорнутая змрокам, і гэты спакойны расказ дзядзькі Рамана мімаволі хілілі думку да народных легенд і паэзіі, авеяных духам гэтых лясоў і прастатою веры палешука. (Беларуская палічка “На ростанях”: https://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rostaniach.html#chapter39) Яшукова гора в окрестностях Люсино. Фото 1967 года Памятный знак в урочище Яшукова гора. Фото Виталия Герасимени, 2020 год. фото: https://www.ufo-com.net/publications/art-12568-yashukova-gora.html)

«Аповесць “Дрыгва” я пачаў пісаць у канцы 1932 года, а скончыў яе ў канцы 1933 г. Пісаць мне прыходзілася часта на хаду. Аповесць была б значна паўнейшай і болей акругленай, калі б ёй удзяліць болей увагі, сабраць жывы, цікавы і багаты матэрыял з партызанскага руху». (Я. Колас) У хуткім часе пасля выхаду аповесці з друку Василь Талаш шчыра прызнаваўся: «Я чытаў «Дрыгву» разы тры. І, нягледзячы на тое, што імёны некаторых людзей, пра якіх там гаворыцца, зменены, я пазнаю сваіх старыхсяброў. Я пазнаю тых байцоў, разам з якімі мы баранілі нашу Савецкую краіну...». Аднак агульная прыязная ацэнка твора прататыпам галоўнага героя зусім не азначала, што з усімі фактамі, выкладзенымі ў ім пісьменнікам, дзед Талаш быў згодны. Праўда, свае прэтэнзіі на гэты конт ён публічна асабліва не выказваў. Затое вырашыў паехаць у Мінск, каб асабіста «разабрацца» з пісьменнікам.«Дзе і калі я сустрэўся з дзедам Талашом? Калі мне не здраджвае памяць, я ўпершыню сустрэўся з героем сваёй аповесці ў Мінску, у будынку Акадэміі навук... Гэта было ў 1934 годзе, пасля таго, калі аповесць былавыдадзена » – успамінаў Я. Колас. Калі летам 1939 года В. Талаш другі раз завітаў у госці да Я. Коласа, то пісьменнік таксама наладзіў яму сардэчную сустрэчу, вазіў дзеда ў сваім аўтамабілі, паказваў яму сталіцу. Завіталі тады яны і ў Дзяржаўнытэатр оперы і балета, на адну з рэпетыцый оперы «У пушчах Палесся», створанай кампазітарам Анатолем Багатыровым па матывах Коласавай «Дрыгвы». Былы дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Аскар Гетман успамінае: Аднойчы, каля шла репетыцыя партызанскай сцэны, у цёмную глядзельную залу Якуб Колас увайшоў не адзін. Побач з ім быў невысокі, ужо зусім сівы, але яшчэ моцны стары. Пісьменнік клапатліва пасадзіў свайго спадарожника у мяккае крэсла. Загучаў партызанскі хор, заспяваў В. Ланин (выканаўца ролі Андрэя). Калі апошнія гукі партызанскай песні змоўклі ў далёкіх кутках велізарнай залы, стары спахапіўся, падняўся на сцэну. Падбег да артыста і моцна паціснуў яму руку. Колас пазнаёміў нас. Гэта быў легендарны дзед Талаш! Яны, Якуб Колас і дзед Талаш, надалі радаснай падзеі нараджэння оперы непаўторную прывабнасць. Мастак С. Нікалаеў, які афармляў спектакль, прапаноўваў дзясяткі эскізаў, але адна сцэна не «давалася» яму – у партызанскім лесе. Паказалі малюнкі госцю. «А вось тут, на палянцы, у нас ляжаў вялізны дуб. Не па-мятаю, ці ссеклі яго, ці маланкай скасіла…Такі волат!» Сам таго не ведаючы, дзед Талаш падказаў мастаку правільнае афармленне сцэны». Дарэчы, як вынікае далей з успамінаў А. Гантмана, дзед Талаш меў даволі добрыэстэтычны густ. Праўда, ён крыху быў шакаваны тым, што героі ў оперы ўвесь час спяваюць, а не гавораць, аднак, нягледзячы на гэта, «з задавальненнем слухаў многія арыі, і асабліва «Люблю я прыволле...». Трэці раз дзед Талаш сустрэўся з Якубам Коласам у 1943 годзе ў Маскве. Праўда, гэта была апошняя іх сустрэча. Народны паэт якраз тады прыехаў у саюзную сталіцу з Ташкента, дзе знаходзіўся ў эвакуацыі. У лісце да жонкі Якуб Колас пісаў: «Я гляджу на яго сялянскі воблік і мне з ім весялей». А вось пра тое, як праходзіла неафіцыйная сустрэча пісьменніка і дзеда Талаша ў тым жа атэлі, расказаў у артыкуле «Человек-легенда» старэйшы сын Я. Коласа Даніла Міцкевіч: «Не лишенный чудачества, Талаш не робел при встречах с самым высоким начальством. Ко всем без исключения он обращался на «ты». При случае мог выпить и чарку наравне с более молодыми компаньонами». Гутарка з дзедам Талашом, 1943 г. Гераічны дзед вельмі любіў коней. Угаварылі яго аднойчы папазіраваць мастаку для партрэта. Пасадзілі на лаўку, папрасілі, каб глядзеў прама і не варушыўся. Ён нейкі час сядзеў спакойна, а потым падняўся і рассмяшыў мастака сваёй просьбаю: «Намалюй ты мяне, сынок, не на гэтай лаве, а на кані... » З успамінаў Заіра Азгура: «Старому было ўжо пад сто. А хада жвавая, рухавы ўвесь, відушчы. У маёй мастацкай майстэрні часам садзіўся недзе ў куточку, пакурваў, сачыў за працай. Помню, ляпіў я Васіля Казлова. - Дзед, а што калі і цябе скульптар вылепіць таксама, як ён мяне зараз лепіць? – спытаў Васіль Іванавіч. Стары схамянуўся, хітравата ўсміхнуўся, пакруціў галавой і рашуча абвясціў: - Хай лепіць, калі душа паджадае! Толькі не як цябе. А як Карла Маркса – на кані і з шабляй! – і Талаш паказаў конніка і выпрастаў руку над галавой, маючы на ўвазе, канечне, Чапаева. Яму і Маркс бачыўся Чапаевым». Паглядзіце міні-серыял пра дзеда Талаша: (https://www.kinopoisk.ru/series/677745/)

А пойдзеш ў Ліпава лясамі, Напэўна стрэнешся з ласяміІ зайца ўгледзіш, і вавёрку, І норы воўчыя на ўзгорку Сярод трушчоб між ельнякамі, І «чортаў камень», што вякамі Над Азярком ляжыць, як хата... Ну, ўсякіх дзіў там ёсць багата! (Я. Колас «Новая зямля»)

Ніхто не памятае таго часу, калі і як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзі расказваюць, што яшчэ іх дзяды і прадзеды помняць яго. І называўся ён Чортаў камень. Чаму далі яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велічыню, а можа, і за тое, што гэты камень многа зла прынёс і прыносіць людзям. Колькі людскіх калёс і восей пабіта і паламана аб камень! Колькі пакалечана рук і ног! А гузоў колькі набілі тут людскія галовы!

Каля каменя ішла дарога. Невядома, чаму людзі выбралі сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след і павёў за сабою другіх?

Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмі пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоіцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалі, што камень прынеслі сюды нейкія старцы і налажылі на яго праклён, асудзіўшы яго на доўгія вякі ляжаць на гэтым месцы.

Людзі добра ведалі, колькі зла і няшчасця было ім ад Чортавага каменя, але ніхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скінуць яго. Праўда, на гэта былі важныя прычыны: камень быў надта вялікі — мала чым меншы за добрую хату; другая прычына — не ўсе сыходзіліся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылі, што чапаць камень — грэх; другія казалі, што на камень наложаны праклён і крануць яго боязна — можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былі і такія людзі, якія проста стаялі за тое, што камень і павінен быць тут, каб людзі вучыліся быць асцярожнымі і разумнымі, каб умелі самі абладзіць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапіў бы ў рай.

Далей

Галоўная старонка

Прычына трэцяя — ніхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу. А часы ішлі. Паміралі адны людзі, на змену ім зʼяўляліся другія, трэція і гэтак далей. Змянялася нават само аблічча Зямлі: лясы змяняліся палямі, на палях зноў раслі дрэвы; толькі Чортаў камень ляжаў і ляжаў такі ж вялікі, такі ж маўклівы, дзікі, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгія вякі ўсё ж пакідалі і на ім свой след: камень, хоць і мала, асядаў у зямлю. І, казалі, будзе такі час, калі мінецца закляцце, ён сам знікне з твару зямлі, сыдзе ў яе нетры.

Змяняецца свет, разумнеюць людзі. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, і думкі іх падзяліліся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другія даводзяць, што лепш адразу пакончыць з ім, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.(Якуб Колас «Чортаў камень, 1919?»)

Размешчаны ён там, дзе цёмны яловы лес перасякаецца з балотам і ўпіраецца ў возера (па-мясцоваму Азярко). Акрамя таго, месца, дзе знаходзіцца Чортаў Камень, на працягу стагоддзяў называлася Чартавіца. Ясна, што абодва назвы адбываюцца ад чорта, бо, згодна народным уяўленням, любімымі месцамі чортавых сходаў варта лічыць пустэчы, закінутыя маёнткі, старыя і напаўразбураныя будынкі, млыны, пераважна ветраныя, месцы самазабойстваў, яры і наогул мясціны, куды рэдка ступае нага чалавека і куды даўно не заносіўся асвячоны прадмет, а таксама так званыя “ростанькі”. Шмат чарцей хаваюцца ў розных вадаёмах, адкуль, аднак, яны імгненна выскокваюць пры кожным асвячэнні вады і перасяляюцца ў бліжэйшыя месцы – дрэвы, камяні, пагоркі.

Знаходзіцца Чартавіца на правым баку дарогі Стоўбцы-Прусінава-Сверынава, на 18-м кіламетры дарогі. Камень ляжыць у 20 метрах ад дарогі направа. Велізарная глыба, якая на працягу стагоддзяў заехала ўглыб зямлі, мае даўжыню каля 5 метраў і шырыню 2,5 метра. Валун аморфнай формы з неапрацаванай паверхняй, знаходзіцца ў адносна глухім месцы. Цяпер значная частка валуна ўрасла ў зямлю і калі вымяраць толькі той участак каменя, што знаходзіцца на паверхні, то яго даўжыня складае каля аднаго метра.

Далей

Галоўная старонка

Далей

Галоўная старонка

Далей

Галоўная старонка

Галоўная старонка

Галоўная старонка

назад к спасылкам