Want to make creations as awesome as this one?

Музей дэкаратыўна-прыкладной творчасці ДУА "Раснянская сярэдняя школа" Камянецкага раёна

Transcript

Музей дэкаратыўна-прыкладной творчасці ДУА "Раснянская сярэдняя школа" Камянецкага раёнааг.Расна вул. Юбілейная,15

Як добра, што музей наш ёсць у школе!Значыць, сувязь з часам не згубіць.Значыць, разам на жыццёвым колеЗможам мы мінулае ўзнавіць.Ты ў музей прыйшоў – і ты ўжо ў мінулым,Бы гады перад вачыма паплылі.Паглядзі навокал і падумай:Продкі твае гэтак жа жылі.Няхай сцяжынка ў музей не зарастае,Няхай гісторыі не дасць забыць,Няхай кожны тут усведамляе –Будучыні без мінулага не можа быць!

Запрашаем вас у наш школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці. Пачаў ён сваё існаванне 6 мая 1988 года. Заснавальнікам і першым кіраўніком музея была Блінова Раіса Іванаўна. У заснаванні музея прымалі ўдзел усе: вучні, бацькі, настаўнікі. Затым кіраўніком музея стала настаўніца гісторыі Дубіна Наталля Іванаўна. З 2006 года – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міснік Ніна Васільеўна. Зараз кіраўнік музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэптур Вераніка Аляксандраўна.

Наш музей мае этнаграфічную накіраванасць, налічвае 153 экспанаты (з якіх 102 асноўнага фонду).

  • Ткацтва
  • Вышыўка
  • Пляценне
  • Вырабы з ільну
  • Сучасная дэкаратыўна-прыкладная творчасць.
Экскурсіі: аглядавая, "Ткацтва на Беларусі", "Беларускі ручнік"

У нашым музеі ёсць тэхналогія дапоўненай рэальнасці. Каля многіх экспанатаў знаходзяцца QR-коды. Каб іх сытаць, трэба, каб у тэлефоне была праграма QR-сканер. Дзякуючы гэтай тэхналогіі , вы можаце больш даведацца пра экспанат, які вас зацікавіў, прагледзець відэа пра яго.

Савет музея займаецца даследчай дзейнасцю. У 2022 годзе была напісана даследчая праца пад назвай "Ахоўнік скарбаў", у якой вучні і настаўнікі апісвалі ключ 19 стагоддзя, які быў знойдзены падчас пошукавых работ ў аг. Расна на тэрыторыі старой сядзібы Грабоўскіх.

У нашым музеі даволі шмат ручнікоӯ: ёсць ручнік-уціральнік, вясельны ручнік, а таксама сучасныя тканыя і вышываныя ручнікі.

У кожнай сялянскай хаце ў чырвоным куце знаходзіліся абразы, упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі . Аӯтарам гэтага ручніка з᾿яӯляецца жанчына Ганна , а вышыӯка на ручніку датуецца 1880 годам. Гэта ручнік- набожнік, якому прыкладна 143 гады. Яго канцы злучаны і ӯпрыгожаны карункамі.

На сцяне знаходзяцца вышываныя палотны. Сярод іх ёсць сюжэтныя, напрыклад “Зімовы вечар” і прадметныя , напрыклад , “Кот” і “Букет”. Палотны ӯ асноӯным вышыты крыжыкам. Раней яны, узятыя ӯ рамкі, служылі ӯпрыгожваннем хат нашых продкаӯ.

Каштоӯны экспанат нашага музея – ільняная жаночая кашуля з вышытым каӯняром, манішкай і рукавамі. Экспанату больш за 100 гадоӯ. Усе аперацыі па стварэнні такой кашулі зроблены ӯручную. Нават швы выкананы ніткай з іголкай, але вельмі акуратна і роӯненька. Такія кашулі насілі не толькі жанчыны, але і мужчыны.

Даволі даӯні экспанат музея – вясельная жаночая сукенка з вышыӯкай. Раней нашы жанчыны насілі прыгожыя святочныя фартухі, вышытыя чырвона- чорнымі ніткамі, якія гаспадыні фарбавалі самі, выкарыстоӯваючы для гэтага адвары розных раслін.

Ложак нашы продкі ўпрыгожвалі падзорнікамі, вышытымі гладдзю і акаймаваными карунками. У куфры захоӯваліся сувоі вытканых палотнаӯ, вопратка, бялізна.

Для абмалочвання зерня нашы продкі карысталіся драӯлянымі цапамі, а хлеб саджалі ӯ печ з дапамогай драӯлянай лапаты. Прапануем прагледзець відэа абмалоту зерня цэпам

Для апрацоӯкі драӯніны выкарыстоӯвалі вярстак і рубанак.

Таксама экспанатамі нашага музея з᾿яӯляюцца плеценыя вырабы з саломы - карабы для разнастайнага прызначэння. З лазы плялі кашы, а з лыка – лапці.

Гэты куток нашага музея прысвечаны ткацкай справе. Тут ёсць прыстасаванні для ткацкага станка, пралка і, нават, клубкі пражы. Прапануем прагледзець відэа працы ткацкага станка

Экспанаты бытавога прызначэння: прас на вуглях, лямпы – газоўкі, бязмен, ліхтары- таксама знайшлі месца ў нашым музеі.

Быт беларускага селяніна немагчыма ўявіць без ганчарнага рамяства, таму ў нашым музеі прадстаўлены экспанаты дадзенага кірунку. Прапануем прагледзець відэа тэхналогіі стварэння ганчарных вырабаў