Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Беларускай песні ўладар

Віртуальная выстава

да 140-годдзя Янкі Купалы

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -Ўздзірванелы курган векавечны.

Перавыданне вядомай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, у якой ён у вобразе музыкі-гусляра ўслаўляе свабодалюбівы характар свайго народа.

Абнімі ты мяне, маладая,Абніманнем гарачым, агністым.Дый памчымся ад краю да краюВольнай думкай па свеце цярністым.

У гэты зборнік увайшлі вершы, паэмы, у якіх паэтызуюцца пачуцці маладых людзей, рыцарская высакароднасць, чары кахання. Інтымны свет лірыкі сусветнага маштабу ўражвае сваёй духоўнай напоўненасцю.

Абнімі... Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, агністым. Дый памчымся ад краю да краю Вольнай думкай па свеце цярністым. Ў дзень вясёлы мы сонцам пякучым Заіскрымся ў нябесным прасторы, З ветрам-сокалам душу заручым, Ў пушчу-лес упляцём загаворы. Ўночы сумнаю зоркаю глянем На сады, на амшэлыя хаты; Чары-сон навядзём заклінаннем, Вышлем росы брыльянтныя ў сваты. Узалоцімся ў светлыя слёзы, Ў слёзы-іскры забраных загонаў; Снегам-пухам зардзімся ў марозы, Ўлетку кветкай зайграем чырвонай. Адну песню дзень, ночка хай грае Нам, сіротам, на свеце цярністым... Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, агністым.

На Купалле на святоеРві, матуля зелле тое,Што ў нас папараць завеццаІ шчаслівым быць здаецца!

У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Вершы і паэмы друкуюцца па Поўнаму збору твораў у 9-і тамах. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

На Купалле На Купалле на святое Рві, матуля, зелле тое, Што ў нас папараць завецца І шчаслівым быць здаецца! Як нарвеш яго даволі Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, - Палажы за абразамі, Пасвянці сваймі слязамі... Двойчы, тройчы - а крапліста - Злі слязою брыльянцістай І чакай з яго прыплоду Ад усходу да заходу... Як узыдуць з зелля кветкі, - Будуць шчасце меці дзеткі, Будзеш, маці, меці ў хаце Долю, згоду і багацце!..

З цэлым народам гутарку весці,Сэрца мільёнаў падслухаць біцця -Гэткай шукаю цэлы век чэсці,Гэта адно мне падпорай жыцця.

"Шляхам жыцця" - трэці зборнік вершаў Янкі Купалы. Упершыню выдадзены ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". Купала прысвяціў зборнік Аляксандру Ярэмічу, які выдаў кнігу Купалы за свае ўласныя сродкі.

З кутка жаданняў З цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця - Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця. Песню стварыці ясну, як неба, Ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём - Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуццём. Што не загубяць крыўды жывую Душу народа, што ўстане са сну, - Гэткай надзеяй толькі жыву я, Гэткую толькі чакаю вясну. К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця, К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям - Гэткай шукаю сцежкі на свеце, Гэткаму богу і душу аддам. За лепшу долю роднага краю, За сваіх браццяў у святой барацьбе - Гэтакай толькі смерці жадаю, Памяткі гэткай чакаю сабе.

Я не паэта, о крый мяне Божа!Не рвуся я к славе гэткай німала,Хоць песеньку-думку і высную, можа,Завуся я толькі - Янка Купала.

У кнігу ўвайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п'есы "Паўлінка" і "Тутэйшыя"

Я не паэта Я не паэта, о крый мяне Божа! Не рвуся я к славе гэткай німала, Хоць песеньку-думку і высную, можа, Завуся я толькі - Янка Купала. Славу паэтаў разносяць па свеце, Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай, Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце? Ат! ведама, з вёскі - Янка Купала! Кожны край мае тых, што апяваюць, Чым ёсць для народа ўпадак і хвала, А беларусы нікога ж не маюць, Няхай жа хоць будзе Янка Купала. Доляй убогі, ён ціхі, нясмелы, Бяда, яго маці, узгадавала, Слёзы пагарды п'е толькі век цэлы, От, ведама, просты Янка Купала. Песні пачаў пець той мовай убогай, Якой пагарджаюць горка, нядбала, Пэўна і песняў счураюцца многа, От, ведама, здумаў Янка Купала. Шчасце так рэдка над светам усходзе; Ўсё ж досыць бывае меці хоць мала, - Долю каб бачыў у родным народзе, А быў бы шчаслівы Янка Купала. Эт, з часам людзі ўпадаюць на сіле, Смерць скосе, глядзі - і больш крыжам стала; Нехта пытае: хто ў гэтай магіле? А напіс пакажа: Янка Купала.

Янка Купала

Як вецер, як птушка, дзе сонца, дзе зоры,Так рвецца, нясецца ўдаль думка мая;Абыймецца з небам, пакоіцца ў мора,Ў вялікае мора людскога жыцця.

Іван Дамінікавіч Луцэвіч

1882 - 1942

Класік беларускай літаратуры. Паэт, драматург, перакладчык, публіцыст.

Дай жа, лета, мне веру магучую,Што калісь сваю долю знайду,Дай мне песні пець сілу жывучую,Дай працівіцца крыўдзе і злу!

Усхвалявана і пранікнёна гучыць голас народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў вершах, прысвечаных роднаму краю. Чароўная сіла купалаўскага слова - у яго крынічнай чысціні і напеўнасці.

Лета Эх ты, лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг. Люба, думкі пакінуўшы хмурныя, На свет выйсці ды глянуць вакруг. Шум стаіць над лясістай дуброваю, Быццам рада аб нечым ідзе; Рэчка, ў прысадзь схаваўшысь альховую, Бурліць; рыбка плюскоча ў вадзе. Ў збожжа ўсякае ніва прыбралася - Хараства там якога няма! - Як зялёны дыван, распласталася; Шопат нейкі плыве ад жытца. Колас з коласам гутарку дзіўную Завялі, бы на хмары злуюць; Песні жаваранкаў пераліўныя Замаркоціцца, спаць не даюць. А лагі, а гумнішчы, аселіцы? Вось абняў, прытуліўся, ляжы... Хто з вас, хто не любіці асмеліцца Ўлетку свет ад мяжы да мяжы?.. Дай жа, лета, мне веру магучую, Што калісь сваю долю знайду, Дай мне песні пець сілу жывучую, Дай працівіцца крыўдзе і злу!

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,Распетаю буду маліцца душой,Каб чорныя долі з мяцеліцай шумаміЎжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Зборнік "Мая малітва" адрасаваны ўсім, хто любіць і вывучае беларускую літаратуру. Тут змешчаны выдомыя вершы аўтара "Мая малітва", "Спадчына", "Алеся", "Роднае слова" і іншыя, а таксама паэмы "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва", "Безназоўнае".

Мая малітва Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцай шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін. Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, Што дзіка над намі гуляюць не раз, Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, Градоў, перуноў не ссылалі падчас. Я буду маліцца да зорак і жаліцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца, З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны. Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю, Каб лепшаю ўродай плаціла за труд, Збагаціла сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі убачыў наш люд. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.

Магутнае слова, ты, роднае слова!Са мной ты наяве і ў сне;Душу мне затрэсла пагудкаю новай,Ты песень наўчыла мяне.

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882-1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п'есы "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо".

Роднае слова Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты наяве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. Бяссмертнае слова, ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш, як жыло! Свабоднае слова, ты, роднае слова! Зайграй ты смялей, весялей! Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей. Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой!