Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

SEVEN WONDERS INFOGRAPHIC

Horizontal infographics

7 CONTINENTS

Horizontal infographics

A2 - ABENTEUER AUTOBAHN

Horizontal infographics

EUROPE PHYSICAL MAP

Horizontal infographics

TEN WAYS TO SAVE WATER

Horizontal infographics

GRETA THUNBERG

Horizontal infographics

FIRE FIGHTER

Horizontal infographics

Transcript

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

МЭБЛЯ,ХАТНІЯ РЭЧЫ

дЗІКІЯ І ХАТНІЯ ЖЫВЁЛЫ

АДЗЕННЕ,АБУТАК

ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ

ТРАНСПАРТ

БЕЛАРУСКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

МАЯ РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ

ДЗІКІЯ І ХАТНІЯ ЖЫВЁЛЫ

ЗАГАДКІ

  1. 1. Ён па лесе скок ды скок,Косіць вокам з боку у бок.У дупле вавёрка- шчоўк!А яму здаецца-воўк! (Заяц)2. Мышак ловіць,Ды не кіска ён.Лісты носіць,Ды не паштальён.Каб лісеНе трапіць на зубок,У калючы Скруціцца клубок (Вожык)3. Хто зімой халоднайБлукае злы галодны? (Воўк)4. Па палях,па лясах,Драпежнік блукае,Здабычу шукае!Хто гэта? (Воўк)5. Сонца летняе пячэАльбо дождж маросіць-Футра шэрае яшчэЁн да часу носіць.Холадам дыхне зіма,І ўсім на здзіўленнеФутра шэрага нямаУ белым ён аденні (Заяц)Зімою белы, а летам шэры (Заяц)6. Улетку шэранькі,У зімку беленькі,Доўгія вушы мае,Хутка ў лес уцякае (Заяц)7. Хоць малы ён,Часам з кулачок,Але ў рукіНе возьмеш ніяк (Вожык)8. Пад соснамі,пад ёлкаміЛяжыць клубок з іголкамі (Вожык)9. Дзяцел з ночы быў сярдзіты,Тэлеграму пераблытаў.І пайшла па лесе байкаЗ’еў лісіцу шэры... (Зайка)10. Хто ўсіх пужаецца,Пад кустом спасаецца,Ды на зуб ваўку пападаецца (Заяц)11. З грывай,а не конь,З рагамі, а не бык.З барадой, а не казёлГучна-гучна зароўЦар птушыных звяроў ( Зубр)12. І скача.І спрытна гарцуеІ рада заўсёды траве.Хоць носіць цяльняшку марскую,Ды у стэпах жыве. (Зебра)13. Вы знаёмы з гэтым зверам?На ілбе ў яго два дрэвы (Алень)14. Па лясах блукае статакВолатаў і немаўлятак.Гэта пушчы спадары-Белавежскія (Зубры)15. Асцярожны,шэры,хітры,Век галодны,шчэрыць іклы,З-за кустоў ён выглядае,Вокам поплаў акідае:Ці не ходзіць там цялятка,Не ягнятка-хоць бы гуска,Хоць бы што-абы закуска (Воўк)16. Жахліва ў начыГараць яго вочыЎбачыш у полі-Замрэш па няволі (Воўк)17. Гальчастыя рогі,Хуткія ногі,Колер поўсці-залаты.Хто я,ці ведаеш ты? (Алень)18. Плямістае цяляткаВушы высока падняла,Шчыпле траву рагазуляВоўк! І імчыцца...(Казуля)19. Як аўчарка, ён на выгляд,Мае зубы, проста як нажы.У полі, у лесе ты не спі, брат-А яго авечак сцеражы! (Воўк)20. Ходзяць волаты ў бары,Тут жывуць з сівой пары,Пушчаў той гаспадары,Знакамітыя...( Зубры )21. Загадка-жарт...У саванеПрамільгнуліПаласатыяКашулі.Ды не ўбачыўПромень зыркіАніводнайБезказыркі. (Зебры)22. На сцяжынцы клубок-Не адкоціш у бок,А паколеш толькі23. Рукі аб іголкі.( Вожык )24. Паўзе паўзе,а іголкі вязе.( Вожык )25. Што за гаспадар лясныСпіць пад снегам да вясны,Ну, а летам да калодХодзіць красці чужы мёд ( Мя-дз-ве-дзь)26. Я прыгожы, ды касы,Не стары, а ёсць вусыХвосцік мой маленькі-з пальчыкНазываюць мяне...( За-й- чы-к )27. Умею ў цырку у вальсе пакружыццаІ, як дзіця,я ласы да гасцінцаў Люблю ў малінніку падоўгу пасядзецьІ ў кніжках на малюнках я...(Мя-дз-ве-дзь )28. Спіць зімою да вясныСалодка жыхар лясныСніць,не снег ён і не лёд,А духмяны, смачны мёд ( Мя-дз-ве-дзь )29. На зіму ён спаць кладзеццаДа вясны аж не прачнецца.А а прыгрэе сонца ледзь-Выйдзе з логава...( Мя-дз-ве-дзь )30. Летам ходзіць без дарогПаміж сосен і бяроз,А зімой,ён спіць у бярлозе,Ад марозу хавае нос. (Мя-дз-ве-дзь )31. Ён прысмакаў з’еў нямала,А калі харчоў не стала,Лапу смокчучы, заснуў,Ледзь не праспаў вясну. ( Мя-дз-ве-дзь)32. У лесе, пушчы не спаткаешЯго заветнаю зімой,Бо ён салодка спачываеПад белай коўдрай снегавоў.Не замерзае на марозеУ добра зладжанай бярлозе.Але прыгрэе сонца ледзь-І прачынаецца ( Мя-дз-ве-дзь )Загадкі па тэме”Грызуны”33. Я прыродны дрывасек,Сёння зноў асінку ссёк.Пойдзе ўся кара на ежу,Ствол на часткі я парэжу.У раку насіць іх буду-Пабудую з іх запруду. ( Бабёр)34. Мыш не мыш, жыву я у полі,Ветрам дыхаю на волі,За шчакой кішэню маю,Яе зернем напаўняю. (ХамЯк )35. Пад зямлёй будуе домІ вядзе тунэлі.Невідушчым маўчуномЁн жыве век цэлы. ( Крот )36. Адгадайце, хто такі?На нагах гусіных.Сярод быстрае ракіЗбудаваў плаціну. ( Бабёр )37. Вочкі- Нібы вугалёчкі,Рост- З дзіцячы кулачок.Хвост- Віхлясты чарвячок.Бегае, пужаецца.Прамарудзіць.Толькі крышку-Кошка мігамЗловіць.. ( Мышку )38. Бачылі такіх майстроў?Без пілы, без тапароў.Перш Плаціну збудавалі,ПотымХаткі ўладкавалі,А сям’яЖыве штодзеньІ на сушы,І ў вадзе. ( Ба-бё-ры )39. Маленькі шарыкПад лаўкай шарыць,Збірае крошкі,Баіцца кошкі. ( Мышка )40. Пад падлогай жыве,Зерне грызе,Любіць крошкіБаіцца кошкі. ( МЫШКА )41. Што за горкі на градзе?Працаўнік заўзяты дзе?-Пад зямлёй жыве і ходзіць,Ежу там сабе знаходзіць.Ён свідруе агарод,А завецца проста...( Крот )42. У ваду нырае смела,Хатку ён сабе будуе ўмела.Пад вадой і на вадзеБудаўніцтва ён вядзе. ( Бабёр )43. Яму не патрэбныПіла і тапор,Хаціну без іхПабудуе... ( Бабёр )44. Вельмі здатны будаўнікПад вадою раптам знікВыплыў у густой траве,У вачах застыў дакор.На балоціне жыве,Адгадайце, хто? ( Бабёр )

КАЗКІ

«Беларускія народныя казкі». " Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць" Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом. Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць (Беларускія народныя казкі) Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы, як нападуць. Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць. Памчаліся царскія ганцы ва ўсе канцы звяроў склікаць. Ляцяць, у трубы трубяць, у барабаны бʼюць, нікому спаць не даюць. Убачылі ваўка — перадалі яму загад царскі. Убачылі быка, барсука — таксама паклікалі. Лісіцы, куніцы, зайку, ласю, дзіку — усім сказалі, што трэба. Застаўся адзін мядзведзь. Доўга ганцы шукалі яго, нарэшце знайшлі соннага ў бярлозе. Пабудзілі, раскатурхалі і загадалі, каб па хвост спяшаўся. Ды калі гэта было, каб мядзведзь куды спяшаўся. Сунецца ён сабе памаленьку, — кульгець, кульгець, усё вакол разглядае, нюхам мёду шукае. Бачыць — дупло пчалінае на ліпе. «Дарога да цара не малая, — думае, — трэба падсілкавацца». Залез мядзведзь на дрэва, а там поўнае дупло мёду. Замармытаў ён ад радасці ды пачаў дупло выдзіраць, мёд выграбаць, за абедзве шчакі ўплятаць. Наеўся, паглядзеў на сябе, аж усё футра ў мёд ды ў парахню выпацкана!.. «Як жа, — думае, — у такой вопратцы на царскія вочы паказвацца?» Пайшоў мядзведзь на рэчку, памыў футра і прылёг на ўзгорку сушыцца. А сонейка так цёпла прыпякло, што Мішка і не агледзеўся, як соладка захроп. Тым часам пачалі збірацца да цара звяры. Першай прыбегла лісіца. Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў. І доўгія, і кароткія, і голыя, і пушыстыя… Пакланілася лісіца цару і кажа: — Яснавяльможны цар. Я першая адгукнулася на твой загад. Дазволь мне за гэта выбраць хвост, які я пажадаю… Ну, цару ўсё роўна, які хвост даць лісіцы. — Добра, — кажа, — выбірай сабе хвост па густу. Растрыбушыла хітрая лісіца кучу хвастоў, выбрала самы прыгожы — доўгі, пушысты ды памчалася назад, пакуль цар не перадумаў. За лісіцаю прыскакала вавёрка, таксама выбрала сабе прыгожы хвост, хоць і меншы, як у лісіцы. За ёю — куніца. І яна з добрым хвастом назад пабегла. Лось выбраў сабе самы доўгі хвост, з густою мяцёлкаю на канцы, каб было чым ад аваднёў ды сляпнёў бараніцца. Барсук ухапіў хвост шырокі і тоўсты. Конь узяў хвост з аднае валасні. Прычапіў, махнуў па правым баку, па левым — добра сячэ. «Цяпер усім мухам смерць!» — заржаў ён ад радасці ды сігануў на свой луг. Апошні прыбег зайка. — Дзе ж ты быў? — кажа цар.— Бачыш, у мяне толькі адзін маленькі хвосцік застаўся. — Хопіць мне і гэтага! — зарадаваўся зайка. — Даўжэйшы хвост — цяжэйшы. А мне трэба быць лёгкаму, каб ад ваўка ды сабакі ўцячы. Прычапіў зайка сабе, куды трэба, куртаты хвосцік, падскочыў раз-другі і весела пабег дахаты. А звярыны цар, раздаўшы ўсе хвасты, пайшоў спаць. Толькі адвячоркам прачнуўся мядзведзь. Успомніў, што ён жа мусіў спяшацца да цара па хвост. Зірнуў, а тут і сонца за лес коціцца. Кінуўся ён з усіх ног наўгалоп. Бег, бег, аж змакрэў, небарака. Прыбягае да царскага палаца, а там — ні хвастоў, ні звяроў. «Што ж цяпер рабіць? — думае мядзведзь. — Усе будуць з хвастамі, адзін я без хваста». Завярнуўся Мішка і патэпаў злосны ў свой лес. Ідзе, аж бачыць — на пні барсук пакручваецца, удалым сваім хвастом любуецца. — Паслухай, барсук, — кажа яму мядзведзь, — навошта табе хвост? Аддай яго мне. — Што ты, дзядзька мядзведзь, выдумаў! — дзівіцца барсук. — Хіба ж можна такі прыгожы хвост аддаваць? — А калі не дасі па-добраму, то я сілаю вазьму, — буркнуў мядзведзь і палажыў сваю цяжкую лапу на барсука. — Не дам! — крыкнуў барсук і рвануў з усяе сілы наўцёкі. Глядзіць мядзведзь, а ў яго лапе палоса барсуковай скуры засталася і канчур хваста. Адкінуў ён скуру прэч, а канчур хваста прычапіў сабе ды пайшоў даядаць мёд. Барсук жа як бегчы дык бегчы — ад страху месца сабе не знаходзіць. Дзе ні схаваецца, усё яму здаецца, што вось-вось мядзведзь прыйдзе, рэшту хваста адбярэ. Выкапаў ён тады глыбокую нару ў зямлі і стаў там жыць. Рана на спіне зажыла, але затое засталася цёмная палоса. Бяжыць аднойчы лісіца, бачыць — нара, а ў ёй нехта храпе як пшаніцу прадаўшы. Палезла ў нару, глядзіць, аж там барсук спіць. — Што гэта табе, суседзе, наверсе цесна, што ты пад зямлю забраўся? — дзівіцца лісіца. — Але, лісічка, цесна, — уздыхнуў барсук. — Каб не трэба было яды шукаць, дык і ўночы не выходзіў бы адгэтуль. І расказаў барсук лісіцы, чаму яму на зямлі жыць цесна. «Эге, — падумала лісіца, — калі мядзведзь на барсукоў хвост паквапіўся, то мой жа ў сто разоў лепшы…» І пабегла шукаць схованкі ад мядзведзя. Прабегала ўсю ноч, нідзе схавацца не можа. Нарэшце пад раніцу выкапала нару, такую, як у барсука, залезла ў яе, накрылася сваім пушыстым хвастом і спакойна заснула. З таго часу барсук і лісіца жывуць у норах, а мядзведзь так і застаўся без добрага хваста. "Сабака і воўк" Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарава дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць. Сабака і Воўк (Беларускія народныя казкі) «Чым так жыць, — думае сабака, — лепш няхай мяне воўк зьесьць». Надумаўся ён і пайшоў у лес шукаць ваўка. Ідзе ён лесам, а тут насустрач і воўк бяжыць. — Куды, сабака, ідзеш? — пытаецца воўк. — Да цябе. — Чаго? — Зьеш ты мяне, воўча… І расказаў ён ваўку пра сваю бяду. Бачыць воўк, што сабака надта худы — яшчэ зубы паломіць, і кажа: — Не, цяпер я цябе есьці ня буду. Трэба, каб ты трохі патлусьцеў. — Як-жа я патлусьцею, — кажа сабака, — калі мяне гаспадыня зусім ня корміць? — Нічога. Мы зробім так, што яна цябе з ахвотаю будзе карміць. — Дзе там! — пакруціў хвастом сабака. — Гаспадыня мая вельмі скупая. — Слухай ты мяне, — кажа воўк. — Ідзі дадому і сядзі там на агародзе. Адвячоркам, як пачне цямнець, я прыбягу і ўхаплю лепшага гаспадаровага падсьвінака. Ты наробіш брэху, пабяжыш за мною, і я табе аддам падсьвінака. Гаспадар убачыць гэта і загадае гаспадыні добра карміць цябе. А празь месяц, як патлусьцееш, — прыходзь да мяне, тады я цябе зьем. Сабака падумаў і згадзіўся. Адвячоркам прыбег воўк, ухапіў падсьвінака і павалок цераз агароды. Тут сабака як наробіць ляманту, як кінецца за ваўком… Пачуў гэта гаспадар, выскачыў з хаты, бачыць: воўк падсьвінака валачэ цераз агароды, а сабака яго даганяе, адбірае. — Туйга! Туйга! — закрычаў гаспадар на ўсю сілу. — Кусі яго, Лыска! Воўк тым часам кінуў падсьвінака, а сам ходу ў лес. — Малайчына, Лыска! — пахваліў гаспадар сабаку, прывёў на кухню і загадаў жонцы карміць яго. Жыве Лыска прыпяваючы. А празь месяц зрабіўся такі тлусты, аж шэрсьць блішчыць. І пра дагавор з ваўком забыўся. Вось аднойчы сабраліся ў гаспадара госьці. П’юць, гуляюць, песьні сьпяваюць. Нямала тут і Лыску перапала — цэлую кучу касьцей пад стол яму накідалі. Наеўся Лыска ды выйшаў на двор — у сваю будку. Глядзіць — аж у будцы воўк чакае яго. — Чаго ты тут? — зьдзівіўся сабака. — Па цябе прыйшоў, — адказвае воўк. — Памятаеш наш дагавор з табою? Спалохаўся сабака — ня хочацца яму на воўчыя зубы трапляць. Вось ён і кажа: — Ня еш ты мяне, воўк. Я цябе за гэта добра пачастую самаю смачнаю ядою. — Адкуль-жа ты возьмеш? — У майго гаспадара госьці. Там пад сталом поўна касьцей — навет зь мясам. Хадзем! — Баюся. Яшчэ заб’юць мяне там. — Ня бойся, не заб’юць, — угаворвае сабака. — Я цябе правяду так, што ніхто і ня ўбачыць. Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам. Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну. — Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў. Сабака накарміў ваўка, навет віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паціху. А тым часам госьці засьпявалі вясёлыя песьні. Воўк слухаў, слухаў, ды кажа сабаку: — Мне таксама сьпяваць хочацца. — Маўчы лепш, — адказвае сабака. Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё: — Ня вытрымаю, — кажа, — аж язык сьвярбіць, гэтак сьпяваць захацелася. І зацягнуў на ўсю хату басам: — Ау-ау! А сабака таксама ня вытрымаў ды давай падпяваць яму: — Гаў, гаў! Цяў, цяў!.. Пачулі гэта госьці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, набілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам. Ачухаўся воўк і кажа сабаку: — Ну і накарміў-жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага. — Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць. — Не, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату? Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа: — Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і зьесьць. Зьбірай сваё войска і прыходзь да мяне ў лес. — Што-ж, — кажа сабака, — няхай будзе так. Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком. А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзьведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае. — Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзьведзя, — на елку ды паглядзі, ці ня ідзе сабака із сваім войскам. Мядзьведзь узьлез на елку, прыгледзеўся і кажа: — Ідзе! — Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць. — Не, ня зьлезу, — адказвае мядзьведзь. — Чаму? — Страшна. — Што-ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк. — Такое войска, што я ніколі і ня бачыў, — адказвае мядзьведзь калоцячыся. — Адзін ваяка тоўсты і калматы, зь віламі ідзе; другі — грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэйці — у шапачцы чырвонай, із шпорамі на нагах, шабляю махае… Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па бакох азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх давай!» А трэйці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісьці! Я адзін усіх паб’ю!». Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк бачыць, што не пасьпее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён пералалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас». Прыходзіць сабака із сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма. Тут якраз барану рогі засьвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды ногі выцягнуў. Заяц выскачыў з-пад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў. Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіпцюрамі! Цярпеў, цярпеў, дзік, а потым усхапіўся ды наўцёкі… Певень напужаўся дзіка, залопаў крыльлямі, узьляцеў на елку і нарабіў крыку: — Куды, куды? Мядзьведзь падумаў, што гэты самы грозны ваяка да яго дабіраецца, і залез із страху аж на верхні сук. Сук ня вытрымаў, зламаўся, мядзьведзь грукнуўся вобземлю і забіўся. З таго часу больш і не сябруюць сабака з ваўком. Адкуль узяўся мядзведзь Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь? Адкуль узяўся мядзведзь (Беларускія народныя казкі) Мядзведзь раней быў такім жа чалавекам, як і мы. Людзей тады было мала, і жылі яны па лясах. Там палявалі на звяроў і птушак. Улетку збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму. Але найбольш запасілі арэхі і мёд. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся і ў дуплах, і ў зямлі — у норах. Людзі шукалі пчол у дуплах, і хто першы знаходзіў, то абвязваў тое дрэва вяроўкаю, і ўжо ніхто не меў права іх чапаць. Але жыў у той час адзін чалавек — гультай несусветны. Не хацелася яму самому шукаць пчол, дык ён выдзіраў чужыя. Жылося таму гультаю някепска. Растаўсцеў ён на чужым мёдзе, як калода зрабіўся. Ды вось бяда: цяжка яму стала лазіць на дрэвы па мёд… Пачаў ён думаць, што б такое зрабіць, каб лёгка было лазіць на дрэвы. Ды нічога не мог прыдумаць. Дачуўся аднойчы гультай, што жыве за сямю лясамі ды за сямю балотамі такі чарадзей, які ўсё можа зрабіць. «Пайду, — думае, — да яго. Можа, ён зробіць мяне лёгкім». І пайшоў да таго чарадзея. Ідзе лесам, бачыць — ліпа абвязана. Падышоў да яе, а там дупло зусім нізка, і ў ім поўна мёду. Выдраў ён мёд з дупла, наеўся і пайшоў далей. Ідзе, аж неўзабаве трапляецца другая абвязаная ліпа з пчаліным дуплом. Выдраў ён мёд і з гэтага дупла. Ці шмат дзён ішоў ён, ці мала, нарэшце дайшоў да зямлянкі, дзе жыў той чарадзей. Пастукаўся ў зямлянку — ніхто не адчыняе: няма гаспадара дома. Сеў гультай, сядзіць. Аж бачыць — перад самым носам у яго ліпа з дуплом. Прывык гультай выдзіраць чужых пчол. Не стрымаўся і тут. Толькі ён пачаў драць мёд і ўплятаць за абедзве шчакі, як бачыць — ідзе гаспадар. Паглядзеў чарадзей на гультая, пакруціў галавою і кажа: — Ну, чалавеча, за такую благую работу будзеш ты з гэтага часу толькі тое і рабіць, што драць пчол. І перавярнуў чарадзей таго гультая ў мядзведзя. Дык вось адкуль узяўся мядзведзь. А хто не верыць — няхай зловіць мядзведзя і распытаецца ў яго, ці так гэта было, як казка кажа.Коцік, пеўнік і лісіца Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Коцік, пеўнік і лісіца (Беларускія народныя казкі) Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца: — Гэй, хто тут гаспадар? — Я, — кажа пеўнік. — Пусці ў хатку. — Чаго? — Пасяджу трохі, адпачну з дарогі. Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес: — Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, да карчах, Аж бярэ мяне страх!.. Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку. — Ну, — кажа, — глядзі ж, друті раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе. — Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу. Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была. — Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні! — Што табе трэба? — Пазыч агню. — Навошта? — Буду ў печы паліць. — Не адчыню, бо ты схопіш мяне. — Ды не, больш не буду хапаць. Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка: — Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!.. Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы. — Ну, — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей. — Не, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліхадзейцы дзвярэй не адчыню. — Глядзі ж! — і коцік пайшоў у самыя далёкія лясы. Прыбегла лісіца: — Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк! — Не, цяпер я дзверы табе не адчыню! — Дык ты праз акенца падай. — Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік. Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў. Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць. Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — падумаў коцік. — Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?» Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы: — Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца, А ў лісіцы новы двор. Сем дачушак на выбор, Восьмы пеўнік — гэта мой! Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць: — Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем. Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым. "Як кот звяроў напалохаў " . Жыў дзед ды баба. І быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот; паляваць на мышэй хадзіў. Як кот звяроў напалохаў (ілюстратар: Вячаслау Валынец) Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне ды і заблудзіўся. Шукаў, шукаў дарогу дадому — не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача. Бяжыць лісіца. Убачыла ката, заглядзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала! — Ты хто такі будзеш? — пытаецца. — Я — Кот Мурлыковіч. — А чаго ж ты плачаш, Кот Мурлыковіч? Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе. — Хе, — кажа лісіца, — каб толькі тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара. — Добра, — кажа кот. Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных. Наеўся кот і спаць уклаўся. Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёп-шлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць: — Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае? — А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк. — У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу забʼе. Узяла ваўка цікавасць. Ён і кажа: — А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара? — Паглядзець-то можна, — адказвае лісіца, — але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць. — Добра, будзе падарунак, — сказаў воўк і пабег далей. Вярнулася лісіца ў хату. А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсь-лом, трэсь-лом, трэсь-лом! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць зноў: — Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае? — А хто ў цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь. — У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу забʼе. І мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа: — А ці нельга было б, лісічка-сястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара? — Паглядзець можна, — кажа лісіца. — Толькі без падарунка не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць. — Добра, падарунак будзе, — сказаў мядзведзь і пайшоў далей. Прабеглі яшчэ дзік-сякач і заяц-шарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала. Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж ім падарункі лісіцынаму гаспадару прынесці? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа: — Вось што, браткі, трэба смачны абед згатаваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе разам і паглядзім. — Добра, няхай будзе так, — згадзіліся звяры. І тут зноў яны моцна задумаліся: які абед згатаваць? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа: — Я прынясу мёду калоду. — А я — барана, — кажа воўк. — А я — жалудоў, — кажа дзік. — А я — салодкай капусты, — кажа заяц. Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць ісці. Мядзведзь кажа: — Я тоўсты, мне хадзіць цяжка. Воўк кажа: — Я і так набегаўся, мне ногі баляць. Дзік кажа: — А я складна гаварыць не ўмею. А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі. Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды прапішчаў спалоханым голасам: — Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасілі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы былі, да іх у госці прыйшлі. Сказаў так адным духам ды ходу назад. Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Сядзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцыным гаспадару разважаюць. Вось заяц і кажа: — Не, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ведае, які там гаспадар у лісіцы? А што, калі ён абеду нашага не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом пазабівае… Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім. Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадай ды пачалі хавацца. Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыўся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся. Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гаспадара, і пайшлі яны ў госці. Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запахла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён шэрсць наставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накінуўся. Есць ды ўсё бурчыць: «Мяу-у, мяу-у!» Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён крычыць: «Мала, мала!» — Ну і звяруга! — кажа воўк. — Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а яму на раз мала… Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачаў хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з норкі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзікаў хвост. Як усхопіцца дзік, як кінецца наўцёкі! Толькі галлё трашчыць. Кот напужаўся ды скок на дуб! «Ну, — думае мядзведзь, — гэта ён мяне ўбачыў. Трэба ратавацца, пакуль не позна». Грымнуўся мядзведзь з дуба проста на куст, пад якім воўк сядзеў. А таму здалося, што гэта сам лісіцын гаспадар на яго напаў. Усхапіўся воўк ды ходу далей ад бяды. А мядзведзь за ім: трэсь-лом! трэсь-лом! Як кот звяроў напалохаў (ілюстратар: Вячаслау Валынец) Уцякалі яны так, што заяц іх ледзьве праз гадзіну дагнаў. Дагнаў і кажа: — Каб не паслухалі мяне ды не схаваліся, ён бы нас усіх зʼеў! Ну і страшэнны звер! А кот з хітрай лісіцай нагасцяваліся ды пайшлі сабе дахаты.

ПЕСНІ

Мышка — Мышка, мышка, дзе была? — Далёка. — Што рабіла? — Кросны ткала. — А што заткала? — Кусок сала. — А дзе падзела? — Мышка з'ела. — А дзе тая мышка? — У норку паляцела. Каза рагатаяІдзе каза рагатая, Ідзе каза, ідзе, Барадой трасе. "Хто соску не сасе, Малачка хто не п'е - Таго-буІ Забаду, На рогі пасаджу". Кукарэку, певунок! Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў. Гого-гого, гусачок! Гого-гого, гусачок! Зрабі хлопчыку свісток З беласнежнага крыла, Ды з бліскучага пяра. І зрабіў ён, і падаў, І сыночак заіграў. БЕЛКАСядзіць, сядзіць белка На арэхавым кусце, Арэшачкі лушча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.

ГУЛЬНІ

Мышка — Мышка, мышка, дзе была? — Далёка. — Што рабіла? — Кросны ткала. — А што заткала? — Кусок сала. — А дзе падзела? — Мышка з'ела. — А дзе тая мышка? — У норку паляцела. Каза рагатаяІдзе каза рагатая, Ідзе каза, ідзе, Барадой трасе. "Хто соску не сасе, Малачка хто не п'е - Таго-буІ Забаду, На рогі пасаджу". Кукарэку, певунок! Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў. Гого-гого, гусачок! Гого-гого, гусачок! Зрабі хлопчыку свісток З беласнежнага крыла, Ды з бліскучага пяра. І зрабіў ён, і падаў, І сыночак заіграў. БЕЛКАСядзіць, сядзіць белка На арэхавым кусце, Арэшачкі лушча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.

КАЗКА "КАЗЛЯНЯТЫ І ВОЎК"

ЗВЯРНІ ЎВАГУ!

НАЗВЫ ЖЫВЁЛ І ПТУШАК

ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ

ЗАГАДКІ

  1. У маленькім гаршчочку смачная каша, ды зачэрпнуць цяжка. (Арэх.)
  2. Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. (Агурок)
  3. Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок! (Блін).
  4. Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз.)
  5. Паміж гор сядзіць Рыгор, капелюшом накрыты. (Грыб.)
  6. На градцы - доўгі і зялёны, а ў бочцы — жоўты і салёны. (Гурок.)
  7. Белы, як снег, салодкі, як мёд. (Цукар)Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-6
  8. Жоўты Піліп да палкі прыліп. (Яблык) Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-9 Читать полностью:  http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-8

КАЗКІ

ГУЛЬНІ

“Працягні рад слоў” - Памідор, агурок, морква – агародніна - яблык, груша, апельсін - садавіна - суніцы, чарніцы, маліна- ягады -апенькі, лісічкі, падбярозавікі - грыбы - рыс, грэчка, манка – крупы - смятана, тварог, кефір – малочныя прадукты - вафлі, пячэнне, цукеркі – кандытарскія вырабы -мінеральная вада, кока –кола, квас – напоі -батон, абаранкі, булкі – хлебныя прадукты -карп, сом, шчупак – рыба -катлета, рулет, халадзец – мясныя прадукты -бярозавы, таматны, яблычны – сок Гульня “Аналогіі” Лыжка – есці, а нож –рэзаць Пірагі – пячы, а суп – варыць Аптэка – лекі, а магазін – прадукты Пліта – горача, халадзільнік - холадна Грыбы-лес, пшаніца – поле Дом – будаўнік, а хлеб – хлебароб Карова – малако, а курыца – яйкі Хлеб – мука, марожанае – малако Тварог – малако, каўбаса – мяса Суп – каструля, бліны – патэльня Раніца –снеданне, дзень – абед Катлету – есці, сок -піць.

Гародніна і садавіна-карысныя прадуктыГародніна і садавіна багатыя вітамінамі і мінераламі, неабходнымі для нармальнага развіцця арганізма дзіцяці Спынімся на самых вядомых. Яблыкі – выдатны крыніца вітамінаў і мікраэлементаў. Ужыванне яблыкаў стабілізуе дзейнасць кішачніка, пазбаўляе ад завал. Груша – змяшчае арганічныя кіслоты, якія рэгулююць працэс працы страўнікава-кішачнага гасцінца, павышае апетыт, а абалоніна, якая ўваходзіць у яе склад, спрыяе расу карысных бактэрый у кішачніку. Банан – багаты каліем, карысным для працы сардэчна-сасудзістай сістэмы, падымае настрой. Абрыкос – змяшчае жалеза і вітаміны, стабілізуе працу кішачніка. Вінаград – дапамагае пры заняпадзе сіл, малакроўі, засмучэннях нервовай сістэмы, парушэннях абмену рэчываў (дыятэз). Клубніцы – змяшчае вялікую колькасць магнію, карыснага для росту Касцёва-мышачнай сістэмы дзіцяці. Маліна – багатая вітамінам З, незаменная ў асенне-зімовы перыяд для прафілактыкі і лячэння прастудных захворванняў. Каляровая капуста – змяшчае калій, фосфар, жалеза, магній, ёд. Брокалі – па ўтрыманні вітаміна З і каратыну апярэджвае каляровую капусту. Рэкамендуецца пры анеміі, прыемная на смак і лягчэй засвойваецца дзіцячым арганізмам. Моркву – паляпшае згусальнасць крыві, зрок, павышае імунітэт. Шынкі – карысныя для хворых, якія ідуць на папраўку, аслабленых людзей і вельмі добра падыходзяць для дзіцячага харчавання. Бульба – умацоўвае сардэчна-сасудзістую сістэму, пазбаўляе ад праблем з страваваннем

ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ "МОЖНА ЕСЦІ ЦІ НЕ?"

ЗВЯРНІ ЎВАГУ!

ПЕСНІ

ВЕРШЫ

МараКрасуй у прасторы вясновым,Радзімая сэрцу зямля.Сагрэтая сонцам і словамКраіна-матуля мая.Расквеціў лугі, пералескіЦвіценнем і радасцю май.Ляціце да воблакаў, песні.Квітней, мой абуджаны край.Хачу я ні многа, ні мала, -Каб спраўдзіць надзею з надзей,Каб ты, Беларусь мая, сталаКраінай шчаслівых людзей!Леанід ПранчакРодны крайО мой любы родны край,Ты - прыгожы, нібы рай.І нідзе ў другіх краяхШчасным быць не змог бы я.Ніл ГілевічРадзімаБор адвечны, рэк разлівы,Залатыя горы-нівы,Неба вольнае над імі, -Гэта ўсё мая Радзіма.Дом наш, ласкаю сагрэты,Продкаў мудрых запаветы,Мова, спеўная надзіва, -Гэта ўсё мая Радзіма.Курганы і абеліскі,Спапялёных вёсак спіскіІ Чарнобыль за плячыма, -Гэта ўсё мая Радзіма.Мары смелыя на старце,Пагранічнікі на варце,Ясны свет перад вачыма, -Гэта ўсё мая Радзіма.Мікола МаляўкаМой крайМая зямля, мой родны домЗавецца Беларуссю.Я знаю: пад тваім крыломЗаўсёды прытулюся.У час трывогі і бядыЗ табою мы адзіныя,З любоўю шчыраю заўждыЗаву цябе Радзімаю.Валерыя БароўскаяЗямля маяХлапчук з пабітымі каленцамі,Па сцежках родных гойсаў я,І ты здавалася маленькаю,Мая, над Нёманам, зямля.За жураўлямі рваўся ў вырай,Не разумеў тады, малы,Чаму з такой тугою шчыраюГучыць адлётнае "кур-лы".Ад успамінаў вочы ясняццаЦяпер, у век немалады,Бо тут вясёлкі перавясяламСпавіты лепшыя гады.Не цешыць прыгажосць чужая,Як свой куточак на зямлі,Таму на лёс яны і жаляццаЎ асеннім небе, жураўлі.Здаецца, сам лячу над пожнямі,Твой сын, вясёлы і ў журбе,Я не змагу да дня апошнягаАдкрыць і ўсю спазнаць цябе.Такая ты ў жыцці вялікая,Мая, над Нёманам, зямля, -Ад хаты матчынай пад ліпаміДа неба з плачам жураўля.Мікола МаляўкаНаш крайНаш край яснавокі -З маленства любімы куток.Тут слова і песні вытокі.На карце - кляновы лісток.На радасць жыві і на славу,Ні гора, ні ліха не знай.Стой мужна за верную справу,Наш край!Уладзімір ПаўлаўАдкрыццёНарэшцеЯ таксамаУбачыўМірскі замак,Нясвіжскі,Навагрудскі...А потым -Пояс Слуцкі.Гляджу зачаравана:Уся аперазана,Нібыта паясамі,Стагоддзяў галасаміЛюбімая Айчына.Здаецца,За плячымаЯ адчуваюКрылы.А выСвой крайАдкрылі?Уладзімір МазгоРадзімаЖыццё падарыла нам дзіва:Як ветрыку лёгкі павеў,Аднойчы пачуеш - "Ра-дзі-ма..."Пасля зразумееш - навек.І будуць дарогі вяртаццаУ той незабыўны куток,Дзе ў квецені белых акацыйЖыцця твайго чысты выток,Дзе змалку да болю знаёмыІ дрэвы, і твары людзей,І роўнага болей якомуНіколі не знойдзеш нідзе.Мікола ПракаповічРадзімаЯ люблю цябе, Радзіма,Мой прыгожы, мілы край.Ад душы жадаю ўздыму -Ты квітней і нас натхняй.Можа, буду я далёка -Не забуду родных слоў,Спеў крынічкі, буслаў клёкат,Шлях той, што вядзе дамоў.Юля ЦіханРадзімаДарагая спадчына -Гэта ты, зямля мая,Гэта мова матчына,Без якой нямая я.Лена КазючыцБеларускія краявідыБеларускіяКраявіды...ПеразвоныАзёр і бароў.Над палеткаміБульбы і жыта -ПесняВелічных курганоў.Гэта нашаЗямля дарагая,Гэта нашыЛугі і палі,Над якіміСпрадвеку лунаеБусел -СімвалБяссмерцяЗямлі.Анатоль ГрачанікаўБеларусь маяБягуць жыты за небакрайА месяц - ягадны і ройны.За наш духмяны каравайСягоння чалавек спакойны.Зямлі багатыя дары,І працаўнік адвеку дбайны:Свае плугі і трактары,Свае машыны і камбайны.Над лесам неба ў жураўлях,І ўвосень напрарочаць гусіІ новы дзень, і светлы шлях,І росквіт мілай Беларусі.Віктар ГардзейБеларусьАд Нёмана да Сожа -Так светла і прыгожа.Дзе Нарач, Белавежа -Гаюча так і свежа.Суладна і супольна,Гасцінна, хлебасольна.І радасна на дзіва,Бо гэта ўсё - Радзіма!Уладзімір МазгоКарта роднай БеларусіРазглядаемМы з МарусяйКартуРоднай Беларусі.Колькі сёл тут,Гарадоў!Колькі рэчакІ лясоў!Вадаёмаў жа,АзёраўБыццам тыхНа небе зорак.Што й казаць:Багаты крайІ прыгожы -Чым не рай?Кастусь ЖукНаш родны край - прыгожы самыВядома ўсім, што вельмі шматКуткоў на свеце дзіўных.Але не менш, а болей, брат,Іх на тваёй радзіме,У нашым краі дарагім,У Беларусі роднай.Не памяняешся ні з кімЯе красою годнай.Іван Муравейка

ВЫДАТНЫЯ МЯСЦІНЫ

МАЯ РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ

РАЗМАЛЁЎКА " ТРАКТАР"

Гімн Рэспублікі Беларусь

ВЕРШЫ ПРА БЕЛАРУСЬ МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ НАШ СЦЯГ Мы захапляемся Колерам белым –Снег як узімку Зямлю ўсю засцеле, Калі пахкі вэлюм Сады атуляе. Колерам белым Мы волю ўслаўляем. Любім вясновы Зялёны колер, Калі адмыслова Квітнее ваколле, Калі ўся прырода І рупная ніва Пра мір і пра згоду Спяваюць шчасліва. А колер чырвоны – Колер світання. За поступ наш годны – Сімвал змагання, Агню і трывогі, І кроўнага брацтва, Цяжкой Перамогі – Святога багацця. Таму ў нашым Сцягу Тры колеры маем. Сардэчнасць, адвагу, Мір, працу вітаем. НАШ ГІМН Гучыць урачыста,Як водгукі славы,Гімн нашай вячыстайЦудоўнай Дзяржавы.Усім адкрывае лёс,Мужнасць народа,Душу, што пранёсТрапяткой праз нягоды.Гімн свету сцвярджае,Што любім мы працу,А шлях наш лунаеДа радасці, шчасця.Пад гукамі ГімнаЯ моўчкі клянусяСапраўдным быць сынамМаёй Беларусі. МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ АДКАЗ СЫНУ Што такое быць сынам? –Гэта значыць, сынок,Палюбіць як святынюСвой радзімы куток,Нашу мову і песні,Што бацькі збераглі.Дружбу клопатам веснімМацаваць на зямлі.Гэта значыць, заўсёдыШчырым, сыне мой, быць.Дзеля шчасця народаІ вучыцца, і жыць.Гэта значыць, мой сыне,Рупным быць у сяўбе,Каб заўжды добрым імем Людзі звалі цябе.

ЗВЯРНІ ЎВАГУ!

БЕЛАРУСКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

НАРОДНЫЯ КАЗКІ

НАРОДНЫЯ ПЕСНІ

НАРОДНЫЯ ПЕСНІ

КАЛЫХАНКІ

Калыханкі А ты, каток шэры А ты, каток шэры, Ў цябе хвосцік белы. Прыйдзі, каток, начаваць I дзіцятка калыхаць. А ты, коцінька-каток А ты, коцінька-каток, Ў цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць, А я шэраму катку За работу заплачу - Дам гарлачык малака I кавалак пірага. Баю, баіньку, баю Баю, баіньку, баю. Не лажыся на краю. Не лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Цябе схопіць за бачок.

ЗАБАЎЛЯНКІ

Забаўлянкі У куце сядзіць мядзведзь У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае. А каток пячэ аладкі, Масла падлівае. Мышанятка жвава, гладка Катку памагае. Ягорачка Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка. Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся. Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай. Сядзіць мядзведзь на калодзе Сядзіць мядзведзь на калодзе, Капшук вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшываюць. Стары заяц-работнічак На скрыпцы грае, А лісіца, а хітрыца З куста выглядае. Кую, кую ножку Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая, Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду. Ладкі ладком Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем. Ладу, ладу, ладкі - Ладу, ладу, ладкі Дзе былі? - У бабкі. - А што елі? - Кашку. - А што пілі? - Малачко. Бабулька казала, Як нас частавала: - Прыходзьце часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі. Люлі-люлі-люлі Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці - Што курачкам даці? Ці ячменю жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу? Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.

ЛІЧЫЛКІ

Лічылкі Ішла кошка па раялі... Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болю закрычала: - Мяу! Ішла кукушка міма сеці... Ішла кукушка міма сеці, А за ёй пішчалі дзеці. Кук-мак, кук-мак, Выбірай адзін кулак. Ку-ку, ку-ку, Прынімай адну руку. Ішоў баран... Ішоў баран Па крутым гарам, Вырваў траўку, Палажыў на лаўку. Хто яе возьме, Той вон пойдзе. Кацілася торба Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе Хлеб, пшаніца. З кім жадаеш Ты дзяліцца? Я сядзеў, чытаў газету... Я сядзеў, чытаў газету, Нехта выпусціў ракету. Раз, два, тры - Гэта, верна, будзеш ты. Хадзіў буська па балоту... Хадзіў буська па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў I заплакаў дый пайшоў. Кацілася яблычка па агароду... Кацілася яблычка па агароду I упала прама ў воду. Бульк! Раз, два, тры, чатыры, пяць... Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць, А за зайцам - шэры воўк, Воўк у зайцах знае толк. Раз, два, тры, чатыры... Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць. Раз, два, тры, чатыры, пяць... Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна - Аставайся ты адна.

КУРКА-РАБУШКА

КАТОК-ЗАЛАТЫ ЛАБОК

ЯК КУРАЧКА ПЕЎНІКА РАТАВАЛА

ДЗЕДАВА РУКАВІЧКА

СТАРЫ КОНЬ

ЗАЯЦ І ВОЖЫК

СТАРЫ БАЦЬКА

РАЗУМНАЯ ДАЧКА

ВОЎК,СТАРЫ САБАК І КОТ

АДЗЕННЕ.АБУТАК

ЗАГАДКІ

ГУЛЬНІ

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ. "АДЗЕННЕ.АБУТАК"

Гульня " Падбяры адзенне па сезону"

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ. "АДЗЕННЕ.АБУТАК"

ЗВЯРНІ ЎВАГУ!

Інтэр'ер

ЗАГАДКІ

Праз палі, масты, лясы Ляцяць словы – галасы. Дзякуючы правадам Кажуць тут, а чуюць там.(Тэлефон) Языка не мае, а гаворыць і спявае. (радыё) Я не чарапаха – робат, Але працаваць люблю, Я не слон, але ў свой хобат З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос) Днём і ноччу я іду, Ранкам вас не падвяду. Нават тых, хто моцна спіць, Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік) І дзень ішоў, і ноч ішоў, А з месца нават не сышоў.(Гадзіннік) Пад адным капялюшыкам чатыры панічы стаяць. (Стол) Белы дамок у кватэры стаіць. І ў ім круглы год дзед мароз То буркоча, то спіць (Халадзільнік) Мяне з дрэва паламалі, потым лыкам абвязалі. Ну, а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую. (Венік )

ГУЛЬНІ

«Пераязджаем на новую кватэру» Мэта: навучанне дзяцей разлічаць прадметы, сходныя па назначэнні і падобныя знешне, дапамагчы запомніць іх назвы, актывізаваць у мове дзяцей неабходны слоўнік. Гульнёвы матэрыял: 1.Прадметныя карцінкі (парныя): слоік-шклянка, масленіца-цукярніца, чайнік-кафейнік, каструля-патэльня, хустка-касынка, шапка-капялюш, сукенка-сарафан, світар-бязрукаўка, штаны-шорты, шкарпэткі-гольфы, панчохі-шкарпэткі, пальчаткі-рукавіцы, туфлі-басаножкі, тапкі- сандалі, ранец- партфель, люстра-настольная лямпа. 2.Скрыначкі для складывання карцінак. Ход гульні: гуляюць 6 дзяцей. Выхавальнік уручае кожнаму 2-3 пары карцінак. Гаворыць: “Дзеці, мы атрымалі новую кватэру. Трэба сабраць усе рэчы і упакаваць іх для пераезду. Спачатку я буду ўпаковываць посуд. Вы мне будзеце дапамагаць. Перадайце мне толькі тую рэч, якую я буду называць. Будзце вельмі ўважлівыя, многія рэчы вельмі падобныя. Не пераблытайце, напрыклад, чайнік з кафейнікам. Сабраны посуд я складу ў сінюю скрыначку”. Выхавальнік называе па аднаму прадмету з пары, калі дзіця памыляецца, то карцінка застаецца ў яго. «Назаві тры прадметы» Мэта: фарміраванне паняцця класіфікацыі прадметаў. Гульнёвае правіла. Назваць тры прадметы адным агульным словам. Хто памыляецца- плаціць фант. Ход гульні. Дзеці. Зараз мы пагуляем у гульню, дзе будзем падбіраць не адно, а некалькі слоў, на сёння-тры. Я называю слова, а той, каму я кіну мяч, павінен мне назваць аж тры словы, якім можна назваць адным маім словам. Напрыклад, я кажу слова мэбля. А той, хто ловіць мяч адказва-стол, крэсла, ложак. І г.д.