Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Герб Рэспублікі Беларусь

У цэнтры складанай кампазіцыі знаходзіцца контур граніц дзяржавы (такім ён выглядае на карце), які накладзены на залацістыя прамяні сонца. Гэты сімвал азначае імкненне захаваць краіну цэласнай. Абарона радзімы і праца на сваёй зямлі на карысць айчыны - галоўныя задачы ўсіх яе грамадзян.

Рэспубліка Беларусь - частка цывілізацыі, якая ўспрымае ўсе народы свету як раўнапраўных сяброў і партнёраў. Спалучэнне сімвалаў Зямлі і свяціла - знак жыцця і веры ў яго вечнасць.

Вянок з каласкоў жыта - сімвал памяці і сувязі з папярэднімі пакаленнямі; у славянскай культры гэта свяшчэнны знак ураджаю і дабрабыту.

Галінкі канюшыны ўвасабляюць свет жывёл. У старажытнасці чалавек лічыўся часткай свету жывых істот. Жыццё і працвітанне людзей магчыма забяспечыць толькі пры ўмове захоўвання ўсяго жывога.

Злева ў вянок уплецены квітнеючы лён, які сімвалізуе дастатак, працавітасць і майстэрства.

У верхняй частцы поля - пяціканцовая чырвоная зорка; гэта знак мужнасці, гонару і высокіх намераў народа. 5 промняў сімвалічна азначаюць сувязь і сяброўсвта народаў усіх кантынентаў Зямлі.

https://yandex.by/video/preview/11726937302936256261