Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

Метадычная скарбонка да ўрокаў пазакласнага чытання ў 3 класе

Сідляронак Ганна Яўгеньеўна - настаўнік пачатковых класаў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №10 г.Барысава"

1.Прагожая птушка пер'ем, а чалавек вучэннем.2.Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.3.Увосень і верабей багаты.4.Зімовы дзянёк, што камароў насок.5.Добры чалавек і жывёлу шкадуе.6.Як ты да людзей, так і людзі да цябе.7.Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае.8.Вясенні дзень год корміць.9.Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць.10.Мірна жыць - шчаслівым быць.

Змест

"Прыгожая птушка пер'ем, а чалавек вучэннем"

Спіс твораў

Аб аўтарах:М.Дукса,А.Масла,М.Гіль.

Сёння на ўроку:М.Дукса "Скарга кнігі", "Хітры дзённік";А.Масла "Як з'явіўся апостраф";М.Гіль "Першы настаўнік"

Прыказкі і прымаўкі

Сустрэча з аўтарам А.Масла

Адгадай твор

Э.Агняцвет. «Грамацеі», «Параска і падказка», «Свята кнігі». Я.Бяганская. «Цяжкая задача». А.Вольскі. «Непералётны вырай». М.Гіль. «Першы настаўнік». А.Дзеружынскі. «Алё, Але», «Балбатуха Міла». М.Дукса. «Скарга кнігі», «Хітры дзённік». А.Жук. «Урок». Я.Колас. «Юрачка». У.Корбан. «Тры вучні». В.Лукша. «Тэлефон». А.Масла. «Як з’явіўся апостраф». М.Пазнякоў. «Мая бібліятэка». П.Прануза. «Цяжкая дарожка». А.Русак. «Мой сябра». В.Хомчанка. «Коска». У.Юрэвіч. «Караблік». А.Якімовіч. «Аб чым спрачаліся кнігі?».

Азбука - прыступка да мудрасці. Век жыві - век вучыся. Грамата не хвароба, ня выносіць гады. Грамаце вучыцца - наперад спатрэбіцца. Кніга кнігай, а сваім розумам рухай. І мядзведзя танцаваць вучаць. Той, хто хоча шмат ведаць, павінен вельмі мала спаць. Корань вучэння горкі, ды плод яго салодкі. Навукай людзі кормяцца.

"Чалавек без Радзімы, што салавей без песні"

Спіс твораў

Аб аўтарах:У.Караткевіч;М.Танк;А.Дзеружынскі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва». Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Сёння на ўроку

Спяваем пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі

Знакамітыя беларусы

У.Караткевіч "Родная зямля"М.Танк "Лемантар"А.Дзеружынскі "Я спяваю, ты спявай!"

Адгадай твор

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі». А.Бадак. «Маленькі чалавек у вялікім свеце». Беларуская народная казка «Жаронцы». Д.Бічэль. «Белая Русь». А.Вольскі. «Роднае слова», «Беларусь – мая Радзіма». В.Вольскі. «Беларускае мора». П.Глебка. ***О Беларусь, мая калыска... А.Дзеружынскі. «Я спяваю, ты спявай!», «Прамяніся ярчэй і ярчэй». В.Жуковіч. «Няма даражэйшай зямлі», «Радзімаю нашай край гэты завецца…». У.Караткевіч. «Родная зямля». А.Карлюкевіч. «Рыбнае царства». У.Карызна. «Наша Беларусь», «Роднае слова». А.Клышка. «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» («Зала сарака», «У слаўным горадзе Полацку»). Я.Колас. «Родныя вобразы». Я.Купала. «Сын і маці». Легенда «Адкуль пайшлі беларусы». У.Мазго. «Беларуска». Паданне «Добры Жыцень». Паданне пра Жыцень. М.Пазнякоў. «У родным краі», «Родныя назвы». А.Пісьмянкоў. «Цымбалы». Я.Сіпакоў. «Першы астраном». М.Танк. «Лемантар», «Хлеб». У.Ягоўдзік. «Слуцкія паясы», «Славутыя людзі Зямлі нашай роднай. Крыж-святыня».

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму Родная зямелька – як зморанаму пасцелька. На чужыне і камар загіне. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу. Далёкая старана без ветру сушыць. У сваім краі, як у раі.

"Увосень і верабей багаты"

Спіс твораў

Для пазакласнага чытання І.Багдановіч. «Восень». А.Бутэвіч. «Прыгоды лісціка-карунчыка». А.Вольскі. «У верасні». В.Вітка. «Лістапад». В.Вярба. «Гусі клічуць у вырай». Н.Галіноўская. «Восень у лесе». У.Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца!», «Мядзведзь». В.Жуковіч. «Адляцелі жураўлі». Р.Ігнаценка. «Баравікі ў хусцінках», «Грыбнік». Я.Колас. «Восень». П.Макаль. «Асенняе». І.Навуменка. «Падранены журавель», «Пачыналася восень». Я.Пушча. «Залатая пара». Купальскія песні. Цётка. «Чаму птушкі адлятаюць». С.Шушкевіч. «Лістапад».

Залатыя фарбы восені

Аб аўтарах:А.Бутэвіч,В.Жуковіч,А.Вольскі.

Сёння на ўроку:В.Жуковіч "Адляцелі жураўлі";А.Бутэвіч "Прыгоды лісціка-карунчыка";А.Вольскі "У верасні".

Для пазакласнага чытання І.Багдановіч. «Восень». А.Бутэвіч. «Прыгоды лісціка-карунчыка». А.Вольскі. «У верасні». В.Вітка. «Лістапад». В.Вярба. «Гусі клічуць у вырай». Н.Галіноўская. «Восень у лесе». У.Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца!», «Мядзведзь». В.Жуковіч. «Адляцелі жураўлі». Р.Ігнаценка. «Баравікі ў хусцінках», «Грыбнік». Я.Колас. «Восень». П.Макаль. «Асенняе». І.Навуменка. «Падранены журавель», «Пачыналася восень». Я.Пушча. «Залатая пара». Купальскія песні. Цётка. «Чаму птушкі адлятаюць». С.Шушкевіч. «Лістапад».

Сустрэча з аўтарам А.Бутэвіч

Чайкоўскі П.І. Поры года. Кастрычнік. Восеньская песня

Знайдзі прыказкі

Для пазакласнага чытання І.Багдановіч. «Восень». А.Бутэвіч. «Прыгоды лісціка-карунчыка». А.Вольскі. «У верасні». В.Вітка. «Лістапад». В.Вярба. «Гусі клічуць у вырай». Н.Галіноўская. «Восень у лесе». У.Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца!», «Мядзведзь». В.Жуковіч. «Адляцелі жураўлі». Р.Ігнаценка. «Баравікі ў хусцінках», «Грыбнік». Я.Колас. «Восень». П.Макаль. «Асенняе». І.Навуменка. «Падранены журавель», «Пачыналася восень». Я.Пушча. «Залатая пара». Купальскія песні. Цётка. «Чаму птушкі адлятаюць». С.Шушкевіч. «Лістапад».

Восеньскія прымаўкі

  • Восень - час ежы (прымаўка кажа пра збор ўраджаю).
  • Восень багатая - зіма сытная (калі сабрана шмат ўраджаю, значыць у зімовы час будзе даступнае харчаванне).
  • Увосень любая птушка багатая (на палях ёсць чым пажывіцца).
  • Некалькі гадзін дажджлівых - шмат дзён сохне зямля.
  • Верасень - провады лета, сустрэча халадоў.
  • Дзень не працаваў - ураджай прахроп.
  • Лістапад - зімовы парог (да зімы гатовы).
  • Лістапад - на носе маразы.
Восеньскія прыказкі
  • Увосень ўсе ведаюць, што дажджы ісці замінаюць.
  • У верасні шмат яблыкаў, у кастрычніку капуста ў падарунак.
  • Рознакаляровая восень прыйшла - весялосьць дзецям прынесла.
  • Восеньская палітра - да Гербарый прывыкла.
  • Калі сена касілі - дажджоў не прасілі.
  • Дрэва пасадзіце - ўраджаю зараз не чакайце.
  • У верасні холадна, ды сытна.
  • Што з ўраджаю збярэш, на тым зімой і жывеш.
  • Той хлеб, што ў полі, у рот не пакладзеш.
  • Дрэнны зямлі не бывае, ёсць гаспадары, якія нічога ў ураджаі не разумеюць.
  • У лістападзе зіма з восенню спрачаюцца.
  • Увосень пакапацца, зімой не галадаеш.
  • Хто ўвосень не працаваў, зімой нічога не мае.
  • Восень прыйшла - дажджы з сабой прынесла.

"Зімовы Дзянёк, што камароў насок"

Слухаем верш Я.Коласа "Зіма"

Сёння на ўроку:К.Крапіва "З Новым годам";Я.Журба "Дзед Мароз"

Аб аўтарах:Я.Журба;Я.Колас;К.Крапіва.

Зіма ў творах мастакоў

Прыказкі і прымаўкі

Спіс твораў

Чайкоўскі П.І. Поры года. Студзень.У Камелька.

Прыметы пра зіму

Для пазакласнага чытання Г.Аўласенка. «Хто як зімуе». А.Вольскі. «Калядкі». В.Дайліда. «Добрая фея». М.Даніленка. «Ключы бабулі Зімы», «Зімовая азбука». В.Жуковіч. «Старажытны звычай», «Зіма», «Першы снег», «Калі прыходзіць Дзед Мароз?». Я.Журба. «Дзед Мароз». Р.Ігнаценка. «Ягады пад снегам». К.Каліна. «Люты», «Зімовы дуб». У.Карызна. «Гуканне Дзеда Мароза», «Навагодняя песенька». Я.Колас. «Дзед-госць», «Зіма», «Першы снег». К.Крапіва. «З Новым годам». П.Макаль. «Бялее снег пушысты». У.Мацвеенка. «Ёлка-вясёлка». Масленічныя песні. А.Русак. «Сінічка». А.Ставер. «Зіма». М.Хведаровіч. «Ля хат высокія сумёты». М.Чарняўскі. «Ёлка», «Ліса-калядоўшчыца».

Без валы зіма не стане.Беражы нос у вялікі мароз.Будзе зіма — будзе і лета.У зімовы холад — усялякі молад.За адну ноч зіма становіцца.Снежань год канчае, а зіму пачынае.Зіма без снегу, дык лета без хлеба.Узімку лёд не каштоўнасць.Калі поле зімой гладка, дык у засецы будзе гладка.Мароз і жалеза рве і на хаду птушку б’е.Мароз не вялікі, ды стаяць не дае.Не свеціць зімой сонца супраць летняга.Не той снег, што мяце, а той, што зверху ідзе.Першы снег выпадае за сорак дзён да зімы.Прыляцелі белыя мухі.Снегу надзьме — хлеба прыбудзе, вада разліецца — сена набярэцца.У зімы страўнік вялікі.Месяц люты пытае, як абуты. Люты тры гадзіны дня прыбавіць.Халодная зіма — гарачае лета.Студзень — году пачатак, зіме — сярэдзіна.Многа інею зімой — на ўраджай летам.Зіма снежная — лета дажджлівае.Гусь лапу падкурчвае — на сцюжу.Вароны лятаюць і кружацца чарадой — на мароз.Сарока пад страху лезе — на завіруху.Снег ідзе вялікімі камякамі — на непагадзь і макрату.Дзённы снег не ляжыць.Сыры студзень — хлябам бяда.У студзені вісіць шмат чыстых і доўгіх лядзяшак — к добраму ўраджаю.Студзень сухі, марозны, і вада ў рэках убывае —чакай сухое і га­рачае лета.Першы трывалы снег выпадае ўначы.Уначы быў іней — днём снег не выпадзе.Вецер снег з’ядае.Вецер зімой дзьме з паўночнага боку — на вялікія халады, вецер з поўдня — на цяпло.Чакай сцюдзёнай зімы, калі ліст з дрэва не чыста ападае.Многа снегу - многа хлеба, многа вады — многа травы.

"Добры чалавек і жывёлу шкадуе"

Спіс твораў

Цікавыя факты пра жывёл

Сустрэча з аўтарам У.Мазго

Сёння на ўроку:У.Дубоўка "Шануйце ўсё жывое";К.Жук "Зямныя лекары";У.Мазго "Лайдак і шпак".

Аб аўтарах:У.Дубоўка;К.Жук;У.Мазго.

Мультфільм "Лагодны воўк"

Дабро стварае дабро

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Рэчка, рэчанька». Л.Арабей. «Мікіткаў сон». А.Асіпенка. «Прыгожая лісіца». З.Бядуля. «Скарб». А.Васілевіч. «Пажар», «Калінавая рукавічка». Г.Васілеўская. «Як кот грыбы збіраў». А.Вольскі. «Свой заяц у лесе». В.Вольскі. «Лёс Дункана» («Хто такі Дункан?», «Сіротка», «Гульні на двары», «Сутычка з грозным веліканам»), «Чомга. У лясніцтве. На лясным возеры. Дзіўная птушка». М.Даніленка. «Журка». А.Дзеружынскі. «Азбука птушак». У.Дубоўка. «Шануйце ўсё жывое». М.Дукса. «Сябры». К.Жук. «Зямныя лекары». В.Жуковіч. «Слухай родную прыроду». Я.Колас. «Савось-распуснік». Легенды «Адкуль зязюля ўзялася», «Адкуль узяўся мядзведзь». У.Ліпскі. «Дабрадзей для ўсіх дзяцей», «Юні-Юні клапоціцца пра здароўе», «Чырвоная кніга». У.Мазго. «Лайдак і Шпак». Г.Марчук. «Добрае сэрца», «Як Агапка мальвы ўратавала». Т.Мушынская. «Мая рабіна». Р.Няхай. «Белая бярозка». М.Пазнякоў. «Бярозка». А.Пальчэўскі. «Верабейчык», «Крыўда», «Экзамен». Я.Пархута. «I заяц стаў зайцам...», «Лесавічок» (Казка пятая. «Шалястунчыкі». Казка сёмая. «Пацерка». Казка адзінаццатая. «Сараканожка». Казка трынаццатая. «Ластаўчыны дзеткі»). Г.Пашкоў. «Добрым будзь!». З.Прыгодзіч. «Выратаванне ластаўкі». Г.Пшонік. «Каштанчык». А.Пысін. «Пісьмо птушак». П.Рунец. «Ліпка». І.Хадановіч. «Хто жыве на дне ракі?». В.Хомчанка. «Дзядоўнік». В.Шырко. «Дзіўны кот». М.Янчанка. «Яблычак».

Уладзімір Мазго Лайдак і шпак Вось дык дзіва: Шпак шчабеча Ясю Мовай чалавечай. Ты не вывучыў Урокаў, Бо да вечара Галёкаў. На дварышчы Ясь-лайдак Вераб'ёў Ганяў усмак. А калі ў руках Рагатка, Хіба ўспомніш Аб занятках... — Будзеш ты Мяне вучыць?! — Ясь разгневана Крычыць I кідаецца Наўпрост Ухапіць шпака За хвост. Ды не зловіць Аніяк, Бо мудрэйшы, Мабыць, шпак.. ·················· Можа, ёсць Такія Ясі I ў тваім, Мой дружа, Класе?..

"Як ты да людзей, так і людзі да цябе"

Спіс твораў

Аўдыяказка "Людзей слухай, а свой розум май!"

Сустрэча з аўтарам Г.Аўласенка

Аб аўтарах:Г.Аўласенка;Г.Васілеўская;Е.Лось.

Сёння на ўроку:Е.Лось "Казка пра ласку";Г.Васілеўская "Усмешка";Г.Аўласенка "Як мухаморы вайну пачыналі"

Ах, якія словы...

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Ледзянцы». Г.Аўласенка. «Як мухаморы вайну пачыналі». А.Бачыла. «Колькі кот набіў пасуды». Беларуская народная казка «Людзей слухай, а свой розум май». Я.Бяганская. «Аленчыны канькі». Г.Васілеўская. «Усмешка». А.Дудараў. «Пухнацік». Е.Лось. «Казка пра Ласку». У.Мазго. «Света з інтэрнэта». П.Макаль. «Пакліч у госці сонца». А.Масла. «Зорачка». І.Муравейка. «Шкадлівы камень», «Яблыкі для сястрычкі». А.Пальчэўскі. «Добрае слова». Т.Сівец. «Вандроўка на Паўночны полюс». Д.Слаўковіч. «Віншаванне», «Селядцы на градзе». М.Янчанка. «Адведалі».

Г.Васілеўская "Усмешка" У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. У дзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя, — сказаў сам сабе чараўнік. — Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, пгго гэта і ёсць той самы казачны горад.Пачало світаць. З-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. З комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хто-небудзь з'явіцца на вуліцы.Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перед чалавекам.— Аддай усмешку! — крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.Усмешка адразу знікла з твару чалавека — як яе возьмеш?Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:— Аддай усмешку!Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.Чараўнік паспрабаваў украсці усмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла.— Куплю усмешку, — вырашыў чараўнік.Але ўсе, каму ён ні гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго зморшчаных шчоках.Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана, выцер ягоны твар ад слёз і спытаў:— Чаго ты плачаш, добры чалавек?Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ мацней.— Не магу больш так жыць, — усхліпваючы, прагаварыў чараўнік, — ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе усмешку.— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш, — сказаў жыхар казачнага горада. — Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае. У полі працаваў?— Не, — адказаў чараўнік.— Дом будаваў?— Не.— Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?— Не, не, не, — і чараўнік нізка апусціў галаву.Чалавек уздыхнуў:— Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.А чараўнік сядзеў і усхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва усмешку. Першы раз у жыцці!Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дыван-самалёт і паляцеў рабіць добрыя справы.Цяпер ён напэўна стаў шчаслівым добрым чараўніком і сам дорыць людзям усмешкі.

  • Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/usmeshka

"Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае"

Спіс твораў

Мультфільм "Піліпка-сынок"

Сёння на ўроку:Л.Арабей "Мама";В.Зуёнак "Смачны сон";І.Шамякін "Хітруння".

Аб аўтарах:Л.Арабей;В.Зуёнак;І.Шамякін.

Забаўлянкі і лічылкі

Збяры прыказкі

Забаўлянкі Коцік-коцік-коцік, Цёпленькі жывоцік. Кіці-кіці-кіці, Востранькія кіпці. ☺☺☺ Тра-та-та, Тра-та-та, Выйшла котка за ката, За катом ёй добра жыць, Бо не трэба тапкі шыць. Мякенькія лапкі — І не трэба тапкі! ☺☺☺ Пайшоў каток у лясок, прынёс каток паясок. Пайшоў каток на ганачак, прынёс нам абараначак. Пайшоў каток на рыначак, прынёс каток разыначак. Пайшоў каток на таржок, прынёс каток піражок. Пайшоў каток на вулку, прынёс нам хлеба булку. ☺☺☺ Кую-кую ножку, паеду ў дарожку, куплю чаравічкі, малы, невялічкі. Кую-кую другую, паеду ў даўгую. Дарожка даўгая, а ножка малая. Лічылкі Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе Хлеб, пшаніца. З кім жадаеш Ты дзяліцца? ☺☺☺ Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць. ☺☺☺ Хадзіў буська па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў I заплакаў дый пайшоў. ☺☺☺ Раз, два, тры, чатыры — Зайчык вушы натапырыў. Ідзе з лесу воўк, воўк І зубамі: шчоўк, шчоўк. Мы схаваемся ў кусты: Зайка, я, і ты, і ты. Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай. (Васіль Вітка). ☺☺☺

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Будзь верным, добрым сынам!». Л.Арабей. «Мама». Беларускія народныя казкі «Стралец і рыбак», «Каток – залаты лабок» Т.Бунта. «Далонькі з пушынкамі». А.Васілевіч. «Мая гаспадарка», «Вернісаж». П.Васючэнка. «Жаласлівая прынцэса». А.Гарун. «Матчыны словы». М.Даніленка. «Самыя дарагія падарункі». У.Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука». М.Дукса. «Татава машына». В.Жуковіч. «Дзіўны горад». В.Зуёнак. «Смачны сон». У.Ліпскі. «Прыгоды Нуліка» («Хто такі Нулік», «Міколка-ратавальнік», «Першыя крокі»). Я.Маўр. «Шчасце». Народныя забаўлянкі і лічылкі. Л. Рублеўская. «Прыгоды мышкі Пік-Пік» («Як тата стаў супермэнам», «Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж»). В.Ткачоў. «Дарога». І.Шамякін. «Хітруння».

"Вясенні дзень год корміць"

Спіс твораў

Сёння на ўроку:"Свята";"Мама";"Вялікдзень".

Аб аўтарах:Ю.Свірка;А.Бачыла;В.Вітка.

Складзі прыказкі

Адгадай загадкі

Слухаем казку "Цёплыя пакрывалы вясны"

Чайкоўскі П.І. Поры года. Красавік. Падснежнік.

Адгадай твор

Для пазакласнага чытання А.Бачыла. «Мама». А.Бялевіч. «Вясёлка над полем». З.Верас. «Сонейка грэе». В.Вітка. «Вялікдзень». А.Вольскі. «Упарты снег». Я.Галубовіч. «Не пакінулі ў бядзе», «Салодкі кляновік», «Вясна». М.Даніленка. «Голас вясны». В.Жуковіч. «Гуканне вясны». К.Каліна. «Песня вясны». А.Клышка. «Сыход зімы». Я.Колас. «Першы гром», «Краска». Я.Купала. «Вясна». М.Маляўка. «Вішнёвае воблачка». І.Муравейка. «Страшны звер». П.Прануза. «Ручаёк». Ю.Свірка. «Свята». М.Танк. «Галінка і вярбінка», «Ірынка», «Садзіце лясы!». М.Хведаровіч. «Ластаўкі», «Пралескі», «Красавік». К.Цвірка. «Коцікі». Цётка. «Гутаркі аб птушках». У.Ягоўдзік. «Вялікая сініца і яе сястрыца», «Два браты – вераб’і».

"Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць"

Спіс твораў

Сёння на ўроку:А.Астрэйка "Размова аб прафесіях";В.Гарадзей "Май тата - трактарыст";Х.Жычка "Рэгуліроўшчык".

Заданні па творах

Аб аўтарах:А.Астрэйка;В.Гардзей;Х.Жычка.

Прымаўкі

Загадкі

Прафесіі па-беларуску

Гультай за працу – мазоль за руку. Вучыся галіць на сваей барадзе. Не так лёгка зрабіць, як сказаць. Нічога само не зробіцца. Стук, грук, абы з рук. Праца і рукі – моцныя зарукі. Праца з балота робіць залота. Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня. Памалу едучы, далей заедзеш. Завіхайся, але не спяшайся. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пуста. Хто працуе, таму і шанцуе. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Ад ляноты чакай бядоты. Усё паны ды паны, а свіней няма каму пасці. Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер. Хто рана ўстае, таму хлеба стае. Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.

Анатоль Астрэйка. «Размова аб прафесіях» Раз сышліся на двары Юныя рамеснікі I пачалі гаварыць Аб сваіх прафесіях: Што каштоўней, што важней Для краіны і людзей. — Я шліфую, я тачу Рэчы далікатныя, Справу токара лічу Самаю выдатнаю. Нават трактар без мяне Кола з месца не скране. — Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац. — Што ты нам ні гавары — Вушы не развешу я, Я за слесара, сябры, Вось дзе дык прафесія. Ні замок, ні нож, ні крук Без маіх не зробіш рук. — За варштатам я стаю, Тку адменнай пражаю, Я прафесію сваю Лічу самай важнаю. Апранаю я народ У бастон і каверкот. — Ты залішняе ўзяла Пасмяшыла жартамі, А сякера, а піла Нікуды не вартыя? Без сякеры, без пілы Не зрабіць і чапялы. — А вось справа швейная Самая надзейная: Абыходзіць голка свет, Кожны голкаю адзет. — А шавец? Браток, уваж! Чым жа не выдатны я? Вы без ботаў, без гамаш Ні на што не здатныя: А ў абутку — любата, Ці мароз, ці хлюпата. — Дайце слова, мне пара, Марна вокал ходзіце, Лепшай, чым у друкара, Працы вы не знойдзеце. Без кніжок ды без газет Не абходзіцца ўвесь свет. Слаўны наш савецкі край, Моладзі жыць весела, Ты любую выбірай Сам сабе прафесію: Навучайся і працуй, Толькі сілы не шкадуй.

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Саўка за сталом». А.Астрэйка. «Размова аб прафесіях». Я.Бяганская. «Сланечнікі». В.Вітка. «Хто што робіць». А.Вольскі. «Ад А да Я прафесія мая», «Сталяры». В.Гардзей. «Мой тата – трактарыст». С.Грахоўскі. «Касманаўты». Х.Гурыновіч. «Маленькая даярка». С.Дзяргай. «Зерне». В.Жуковіч. «Выбіраю прафесію». Х.Жычка. «Рэгуліроўшчык». К.Камейша. «Ганчары». К.Кірэенка. «Вучуся ў таты». Я.Купала. «Сыны». У.Ліпскі. «Умею – не ўмею», «Пра хлопчыка «Ай»». М.Маляўка. «Як дом будавалі». М.Пазнякоў. «Побач з татам». П.Пруднікаў. «Будаўнік». Д.Слаўковіч. «Калі растуць агуркі». Я.Хвалей. «Урок працы». М.Чарняўскі. «Змайстравалі сані». С.Шушкевіч. «Казка-быль пра рэпку».

Хведар Жычка. «Рэгуліроўшчык» На скрыжаванні Ў форме параднай Стаіць паставы I наводзіць парадак. Ён толькі адзін Мае гэткае права — Адкрыць для машын Шлях налева, направа. Пусціць напрасткі іх, А потым спыніць, Каб пешаходам Дарогу адкрыць. Дождж, ці туман, Ці буран снегавы, — На скрыжаванні Стаіць паставы. Наводзіць парадак На вуліцы ён. Сігнал паставога Для ўсіх нас — закон.

З А Г А Д К І Хто, збіваючы расу, на плячы нясе касу? (Касец.) Да зорак паляцеў, на зямлю з-за воблакаў глядзеў, Сонца абагнаў – зноў на зямлю стаў. (Касманаўт.) Ніколі я не абніму, людзей увагай ахіну. Калі дзе штосьці забаліць, іх боль буду я гаіць. (Лекар) Вам хлеба?Цукру?Калі ласка. Кам кнігу з вершамі ці казкі? Бярыце ўсё – у чым патрэба, але плаціць за гэта трэба. (Прадавец.) Заходзьце і сядайце зручна, як пажадаеце, выключна Вам так прычоску і зраблю, а трэба – то і пагалю. (Цырульнік.) Мяту я і вясной, і летам, мяту і ў восень, і зімой… Калі б не я – па ўсіх прыкметах двор стаў бы ямай выграбной. (Дворнік.) Я песню зараз напішу каб запала і ў душу. (Кампазітар.) Злева хвалі, справа хвалі – дзень у дзень – марскія далі. І не цягне на зямлю – гэтак мора я люблю. (Марак.) Прынесці шоўк для кофты – колер сіні, белы, жоўты. Не страмлюся, не заныю, што закажаш – то пашыю. (Швачка.)

Спіс твораў

Фарбы вайны

Аб аўтарах:Э.Агняцвет;Л.Дайнека;А.Дудараў.

Складзі прыказкі

"Мірна жыць - шчаслівым быць"

Сёння на ўроку:Э.Агняцвет "Мой горад Мінск у час ваенны";Л.Дайнека "Прынясіце кветкі салдатам";А.Дудараў "Буслы"

Песня "Надзея"

Анімацыйны фільм "Баявая машына"

Адгадай твор

Для пазакласнага чытання Э.Агняцвет. «Мой горад Мінск у час ваенны». М.Гіль. «Партызанскі фотаздымак». Л.Дайнека. «Прынясіце кветкі салдатам». А.Дзеружынскі. «Крынічка партызанская». А.Дудараў. «Буслы». В.Жуковіч. «Бусел над Хатынню». М.Маляўка. «Дзякуй за мір, перамога!». І.Муравейка. «На вайне і не такое бывае» («Адважны»). І.Стадольнік. «Боты».