Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Альбом –ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы І. П. Шамякіна. У ім змешчаны ўрыўкі з мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменніка, цікавыя выказванні аб ім таварышаў па пяру, фотаздымкі і мастацкія ілюстрацыі да яго твораў. Альбом можа быць выкарыстаны на ўроках беларускай літаратуры і ў пазакласнай рабоце, а таксама для арганізацыі дыспутаў, канферэнцый, выставак у школах, клубах і бібліятэках.

https://www.rulit.me/books/gandlyarka-i-paet-read-331745-1.html (чытаць онлайн) Падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921—2004) склалі раман «Вазьму твой боль» і аповесць «Гандлярка і паэт». У рамане «ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з сучаснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх яму даводзіцца жыць і дзейнічаць» (У. Гніламёдаў). Аповесць жа, асноўная тэма якой — каханне, вайна і жанчына на вайне, «сапраўды выдатны твор беларускай літаратуры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісьменніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы (М. Мушынскі). (чытаць онлайн) https://akniga.org/shamyakin-ivan-torgovka-i-poet (Аудиокнига «Торговка и поэт» на русском языке)

https://www.rulit.me/books/serca-na-daloni-read-312873-1.html (на сайце чытаць онлайн) "Сэрца на далоні" - так назваў беларускі пісьменнік Іван Шамякін свой раман. Там у адной з сцэн хірург сапраўды трымае на далоні жывое, баязьлівае чалавечае сэрца. Але сэнс назвы не ў гэтым. Героі рамана вяртаюць не толькі здароўе жывым, але і добрыя імёны тых, хто шчыра змагаўся ў падполлі і партызанскіх атрадах падчас вайны, загінуў смерцю адважных, але быў несправядліва аддадзены забыццю у перыяд культу асобы. (чытаць онлайн) https://knigorai.com/books/126638 (Аудиокнига «Сердце на ладони» на русском языке)

https://shamiakin.ru/storie/44-nepautornaya-vyasna.html/page-33.html (чытаць онлайн) Дзеянне аповесці «Непаўторная вясна» — першай часткі рамана-¬пенталогіі «Трывожнае шчасце» — разгортваецца ў 1939—1940 гадах. У стасунках маладых герояў твора — Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча — адлюстраваны лёс пакалення, якое адчула подых вайны. Аповесць адметная глыбокім псіхалагізмам і перадачай атмасферы эпохі праз прызму юнацкага ўспрымання жыцця. «Сэрца на далоні» — сацыяльны маральна-¬этычны раман, які ўзнімае тэму памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Чалавечнасць, спагада, любоў да людзей увасоблены ў вобразе таленавітага доктара Яраша. (чытаць онлайн)

У кнізе “Летапісец эпохі”, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, кандыдатам філалагіччных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, прз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме. У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна «Слаўся, Марыя!». Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры. Адрасуецца школьнікам, студэнтам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай.Укладальнік зборніка Таццяна Шамякіна, дачка пісьменніка, вельмі смела паспрыяла "ачалавечванню" вобраза класіка Івана Шамякіна. Новая, часам вельмі прыватная інфармацыя не толькі не зашкодзіла традыцыйнаму ўяўленню пра пісьменніка, але безумоўна паўплывае на асучасніванне яго іміджу. У гэтым біяграфічным зборніку нязмушана спалучаюцца жывыя ўспаміны і навуковыя тэксты. Структура кнігі — усеабдымная: звесткі энцыклапедычнага кшталту пра сям'ю пісьменніка, асобны раздзел пра маці, жонку і дзяцей, літаратуразнаўчыя эсэ Таццяны Шамякінай пра творчасць бацькі і яго час, эсэ пра сувязь творчасці класіка з архітэктурай, выяўленчым мастацтвам і музыкай. Годным завяршэннем кнігі стала мемуарная аповесць Івана Шамякіна пра жонку "Слаўся, Марыя!". Укладальніца кнігі тонка расставіла акцэнты ў хібах і вартасцях бацькі: і вось чытач бачыць, як аўтар усесаюзных бестсэлераў, заможны і няшчодры ў побытавым жыцці чалавек, пасля распаду СССР і страты капіталу робіцца фаталістам у фінансавых справах. Цікава чытаюцца і звесткі пра сям'ю пісьменніка — дзяцей (а іх было чацвёра, і розніца паміж старэйшай і малодшай дочкамі — 20 гадоў), унукаў. Пасталеўшы, дзеці заўважылі за бацькам нечаканую ўласцівасць: ён быў далёкі ад іх жыцця, не памятаў важныя эпізоды іх дзяцінства, і калі пісаў тэкст да 55-годдзя дачкі Таццяны, то карыстаўся пераважна ўспамінамі родных, хоць увогуле на сваю памяць не скардзіўся. Няўжо жыццё ўласных дзяцей не здавалася яму цікавым? Такую няўвагу бацькі дачка абгрунтавала не тым, што адразу просіцца ў тлумачэнне (Іван Шамякін сапраўды быў вельмі заняты і пісьменніцкімі, і дзяржаўнымі справамі). Не, прычыну такога стаўлення дачка ўбачыла ў надзвычайным і самадастатковым каханні бацькоў. І, нібыта доказам гэтай версіі, — аповесць "Слаўся, Марыя! Гісторыя кахання, любові і жыцця". Яна пачынаецца цытатай з твора І. Буніна пра тое, што ў труне ляжала "безобразное". Шамякін працытаваў і не пагадзіўся: "І ў труне, пасля сямі месяцаў <...> цяжкой невылечнай хваробы — лейкозу — яна была для мяне прыгожай". Лёс з дзяцінства зводзіў і разводзіў іх, каб аднойчы паяднаць на доўгія дзесяцігоддзі, каб урэшце злучыць назаўсёды, каб у чарговы раз пацвердзіць вядомае выслоўе пра тое, што за спінай выдатнага мужчыны заўсёды стаіць выдатная жанчына.

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР І. Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.

Кніга прысвечана творчасці І. Шамякіна, мастака-раманіста, творы якога атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго межамі.

https://bookscafe.net/read/shamyakin_ivan-atlanty_i_kariatidy_sbornik-162522.html#p4 Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна - партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка - прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя - архітэктара Максіма Карнача - шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны - сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды. (чытаць онлайн) https://knigorai.com/books/145177 (Аудиокнига «Атланты и кариатиды» на русском языке)

https://www.rulit.me/books/petragrad-brest-read-423179-1.html Шамякінe цяжэй за ўсё яму даваліся гістарычныя творы. У прыватнасці, два рамана - " Петраград-Брэст "(1983) і асабліва "Вялікая княгіня". Першы быў прысвечаны заключэння Брэст-Літоўскага міру, а другой дачцэ маскоўскага князя Івана III Алене, якая была аддадзена замуж за вялікага князя літоўскага Аляксандра. Шамякін распавядаў, што яму даводзілася перарываць вялікія аб'ёмы інфармацыі і марнаваць шмат часу на чытанне гістарычных прац, для таго каб зразумець-чым жылі і што думалі людзі ў мінулы час. (чытаць онлайн)

https://coollib.com/b/240656/read У выданне ўвайшоў раман беларускага савецкага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна (1921-2004), прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Палесся пасля вераснёўскага Пленума ЦК КПСС. Аўтар распавядае пра тое, як жывуць і працуюць перадавыя людзі калгаснай вёскі, як яны ўдзельнічаюць у перабудове сельскай гаспадаркі на аснове гістарычных рашэнняў партыі. (чытаць онлайн)

http://pdf.kamunikat.org/25660-1.pdf У творы перакрыжоўваюцца тэма сучаснасці і тэма вайны з вострай канфліктнай маральна-этычнай асновай. Пісьменнік пераканаўча даводзіць, што без праўдзівага мінулага няма будучыні.Раман "Вазьму твой боль" завастрае праблему памяці і чалавечай душы, скалечанай вайной. Былы паліцай Шышковіч пасля турмы вяртаецца ў вёску, дзе падчас вайны пакінуў крывавыя сляды: забіў цяжарную маці і маленькую сястрычку цяперашняга калгаснага механізатара Івана Батрака, які не можа забыцца пра гэтае злачынства... (чытаць онлайн) https://audioknigi-online.ru/10993-shamyakin-ivan-vozmu-tvoyu-bol.html (Аудиокнига «Возьму твою боль» на русском языке)

https://www.rulit.me/books/zlaya-zorka-read-364836-1.html Застаючыся летапісцам сённяшняга дня, Іван Шамякін не мог застацца абыякавым да Чарнобыльскай катастрофы. Яго родная Гомельская вобласць апынулася ў эпіцэнтры бяды. Ён першым напісаў у беларускай літаратуры твор буйной жанравай формы пра Чарнобыль-раман "Злая звезда" ў 1991 годзе, а пазней-апавяданне "Зона падвышанай радыяцыі". (чытаць онлайн)

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. А галоўнае — успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў — пра Коласа, Лынькоеа, Броўку, Макаёнка, Мележа, Пестрака, пра некаторых рускіх, украінскіх пісьменнікаў. Цікавыя ўспаміны лра вядсмых грамадскіх дзеячаў — Машэрава, Кісялёва, Палякова, Клімава. Нарэшце, чытача не могуць не зацікавіць водгукі пісьменніка на падзеі апошніх гадоў — гадоў развалу ілюзій і рэальнага жыцця.

У новую кнігу народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі – нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур". https://www.rulit.me/books/zlaya-zorka-read-364836-1.html (чытаць онлайн)