Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

Атланты і карыятыды

  • Урачы хаваюць свае памылкі ў зямлю, архітэктары прыкрываюць плюшчом.
  • У роспачы крычаць на блізкіх людзей, а не на чужых.
  • — Сустрэліся два старыя сябры. “Як здароўе тваёй жонкі?” — “А што табе да маёй жонкі?” — “Ды мне напляваць на тваю жонку. Але я — для ветлівасці”.
  • Смех хораша збліжае людзей, а трапны жарт — найлепшы ўступ у сур’ёзную размову.
  • Нічога так не гаворыць пра непрыязнасць, як звышветлівасць.
  • Калі стаць на галаву, то будзе здавацца, што ўвесь свет перавярнуўся дагары нагамі.
  • Усе радасці жыцця кароткія, акрамя адной — радасці працы.
  • У каго слава — тых не любяць.
  • Дом будуецца не толькі для тых, хто ў ім жыве ці працуе, але і для тых, хто на яго глядзіць.
  • Калі ўвесь час баяцца, што цябе стукнуць па галаве, мімаволі нацягнеш чугунны шлем.
  • Архітэктура? Як няверная жонка. Пакутуеш, раўнуеш, лаеш, а ўсё адно любіш.
  • У архітэктуры, як у кіно. Канчатковы прысуд можна выносіць толькі па ўсёй карціне, а не па фрагментах. знятых у розны час, часта з адваротнай паслядоўнасцю — ад фіналу назад да завязкі.
  • Свет пераўтвараюць фантазёры.
  • Сямейнае шчасце — разуменне, для праверкі якога патрабуецца час. І нямалы.
  • У адзіноце чалавек або творыць, або разбурае.
  • Усе мы аб’ектыўныя, пакуль нас не кранаюць.
  • Сямейнае шчасце — разуменне, для праверкі якога патрабуецца час. І не малы.
  • Любоў да славы рухае творчасць, але часта і губіць мастака.
  • У адзіноце чалавек або стварае, або разбурае.
  • Толькі дурань жыве без тактыкі і дыпламатыі.
  • За празмернай сур’ёзнасцю часта хаваюцца абмежаванасць і пустата.
  • Зразумець, пра што не сказана, пра што балюча гаварыць, можа толькі чалавек з пэўным жыццёвым вопытам.
  • Вялікая мэта нараджае вялікую энергію.
  • Аднолькавыя хваробы збліжаюць людзей.
  • Супрацьлеглыя характары цягнуцца адзін да аднаго.
  • Перш чым стаць добрым спецыялістам, трэба стаць чалавекам. Проста чалавекам. Праўдзівым, шчырым...
  • Трэба паважаць свае ўчынкі, нават памылковыя; калі яны прадыктаваны шчырым душэўныі парывам, ніколі нельга раскайвацца і караць сябе.
  • Калі ў хаце нялюбы чалавек — усё робіцца нялюбым.
  • Абыякавасць — прыкмета ленасці розуму.
  • Адводзіць сябе, не будучы вылучаным, — смешна.
  • А як сказаў стары адэсіт, няхай мяне абрабуюць, але з гумарам. Будзе лягчэй.
  • — А калі маеш прынцыпы, то ўмей іх абараняць разумна. — Кожны абараняе свае прынцыпы па-свойму.
  • Агідныя тыя муж і жонка, якія дзесяцігоддзямі жывуць як сабака з кошкай, а на людзях выстаўляюць уяўны лад і шчасце.
  • Паліглотства дзеля паліглотства — гэта не навука, а забава. Усё ў прыродзе, браце, ураўнаважана, калі многа дадзена аднаго, то, як правіла, не хапае нечага іншага.

  • http://www.kino-teatr.ru/kino/movie/sov/311/titr/
  • http://www.cultin.ru/films-atlanty-i-kariatidy-film
  • http://kinorole.ru/film/atlanty-i-kariatidy