Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

Глыбокая плынь

Славутым пісьменнік стаў Іван Шамякін пасля выхаду рамана “Глыбокая плынь”, які ў 1951 г. быў адзначаны прэстыжнай на той час Сталінскай прэміяй (пазней яе назвалі Дзяржаўнай прэміяй СССР).

У 2005 годзе па матывам рамана Івана Шамякіна «Снежныя зімы» і «Глыбокая плынь» зняты фільм пад назвай «Глыбокая плынь» (рэж. Маргарыта Касымава і Іван Паўлаў, УП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм"").

Гэта быў першы раман Шамякіна. Напэўна таму ён крыху нагадвае "пробу пяра": напісаны зусім не мудрагеліста, калі не сказаць, даволі спрошчана. Нават самыя кранальныя моманты, калі Таццяна Маеўская ратуе яўрэйскага хлопчыка, або калі ўрач Алена, не маючы належнай падрыхтоўкі, вымушана ампутыраваць нагу каханаму, здаюцца крыху недапрацаванымі і не выклікаюць тых пачуццяў, якія павінны былі б выклікаць. Пэўныя эпізоды не вытрымліваюць крытыкі ў плане праўдападобнасці. Напрыклад, калі партызан Жэнька, ніколькі не хаваючыся, сярод белага дня прыходзіць у вёску, абвешаны траспарантамі, і праводзіць мітынг. А немцы ж зусім побач... І дзяўчаты ўсе такія баявыя: "Як гэта здорава — жыць, змагацца і кахаць!". Яно-то здорава, калі б не было столькі пакут і смерці. Няўлоўнасць і кемлівасць нашых разведчыкаў таксама слабата раскрыты. Здраднік Мацей, які столькі часу быў "нашым-вашым", шчыра кажучы, выглядае лаўчэйшым. Але, ўрэшце, ўсё гэта можна дараваць, калі ўлічыць, што раман ствараўся адразу пасля вайны — у 1946-м годе. Абмалёўваць дэталі часу не было. Быў тэрмінова патрэбны народны раман аб партызанах, "беларускіх сынах"...

  • Трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваёй трусасці над адвагай і мужнасцю.
  • Каб адагнаць адны думкі, трэба, каб прыйшлі нейкія другія.
  • Чалавек да чалавека не падобны робіцца, калі сам жыве.
  • У закаханага думкі чыстыя, як у дзіцяці.
  • Сумота нараджае няўпэўненасць у свае сілы.
  • Вялікая сіла — мара. Чалавек без як быў бы нішто.
  • Закаханыя, што дзеці. Смяюцца і плачуць адначасова.
  • Мова народа — жыццё ва ўсіх праявах яго.