Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Аўтар: Конан Надзея Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў

Скарбонка слоўнікавых слоў(2 клас)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №10 г. Барысава"

Слоўнікавыя словы

Кватэра

Дождж

Месяц

Рукзак

Акварыум

Рэспубліка Беларусь

Сцюжа

Мядзведзь

Талерка

Відэлец

Тэатр

Герой

Сусед

Медаль

Стадыён

Чацвер

Ёсць

Метро

Мяккі

Калектыў

Памяць

Дзверы

Лесвіца

Цвёрды

Калідор

Скарбонка заданняў

Устаў літары (1 частка слоў)

Устаў літары (2 частка слоў)

Гульня "Ланцужок"

Скарбонка заданняў

Рэбусы (1 частка слоў)

Рэбусы (2 частка слоў)

кватэра

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Кватэра – частка жылога дома, якая складаецца з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Рус. – квартира.

Коцік шэры ў кватэры са сцяны садраў шпалеры.

Запішыце прыгожа

  • Прачытайце загадку. Дапоўніце яе слоўні-кавым словам. Запішыце разам з адгадкай.
Белы дамок у ______ы стаіць, У ім круглы год Дзед Мароз То буркоча, то спіць. (________.)

дождж

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Дождж – ападкі ў выглядзе капель вады, якія падаюць з хмар. Рус. – дождь.

Джу-джу-джу – на градцы бульбу пасаджу. Джы-джы-джы – пальюць яе дажджы. Джай-джай-джай – будзе добры ўраджай.

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
Вялікі _____ – гэта лівень. Цэлы дзень ішоў дробны _____.

  • Растлумачце сэнс прыказак.
Дожджык вымачыць, а сонейка высушыць. Дождж упару – золата.

Значэнне слова

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

месяц

Маўленчая размінка

Месяц – планета, самая блізкая да Зямлі. Рус. – месяц.

Ец-ец-ец – тут і казачцы канец. Аць-аць-аць – трэба хораша пісаць. Яць-яць-яць – малышкі даўно ўсе спяць.

Запішыце прыгожа

  • Адгадайце загадкі:
Які конь на цёмным лузе без травы пасецца? Пакаціўся клубок, І рассыпаўся гарох, А як стала світаць - Не было чаго збіраць.

рукзак

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Рукзак – сумка для пераноскі на спіне розных рэчаў. Рус. – рюкзак.

Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры.

Запішыце прыгожа

Гульня "Лесвіца". "Спусціцеся" па лесвіцы і дапішыце патрэбныя словы ў сказ.

Маленькі ______ – гэта _______.

Рэспубліка Беларусь

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Рэспубліка Беларусь – краіна, у якой мы жывём . Рус. – Республика Беларусь.

Ась-ась-ась – я хлапчук Міхась. Усь-усь-усь – з вады выйшла гусь. Ысь-ысь-ысь – паглядзі на рысь.

Запішыце прыгожа

  • Карта якой краіны прадстаўлена перад вамі? Запішыце назву краіны і яе сталіцы.

акварыум

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Акварыум –шкляная пасудзіна з вадой для ўтрымання рыб, водных жывёл і раслін. Рус. – аквариум.

У акварыуме ў Харытона чатыры ракі і тры трытона.

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце слоўнікавым словам верш. Запішыце.
_______ыя рыбкі У _______е Міла Рыбак кожны дзень карміла. Ды ў _______е рыбкі падрасталі штось не шыбка.

сцюжа

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Сцюжа – моцны холад, мароз. Рус. – мороз.

Жа-жа-жа – злавілі вужа. Жу-жу-жу – на траве ляжу. Жы-жы-жы – плаваюць маржы. Жо-жо-жо – мы выраслі ўжо.

Запішыце прыгожа

  • Складзіце са слоў сказ і запішыце. Устаўце прапушчаныя літары.
Твар, сцю..ёны, ў, ве..ер, дзьме.

мядзведзь

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Мядзведзь – вялікая драпежная жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі лапамі. Рус. – медведь.

Мой мядзведзік мае моду Перад сном паесці мёду.

Запішыце прыгожа

  • Паслухайце і запомніце вершаваныя радкі з гульні "У мядзведзя на бару".
У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, На нас глядзіць! Як бы вы згулялі ў яе?

талерка

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Талерка – сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Рус. – тарелка.

Узяў Валерка талерку, Узяў Валерка паднос, – Мне талерку Валерка На падносе прынёс. У. Мацвеенка

Запішыце прыгожа

  • Дапішыце прапушчаныя літары ў словы.
Та..е..ка, та..е..ачка, та..е..ачны. Падзяліце словы на склады вертыкальнымі лініямі ( | ).

відэлец

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Відэлец – сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі. Рус. – вилка.

Еў-еў-еў – Вова кашу з'еў. Ец-ец-ец – цудоўны хлапец.

Запішыце прыгожа

  • Разгледзьце малюнкі. Падпішыце іх. Пастаўце ў словах націск.

тэатр

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Тэатр – будынак са сцэнай і залай для гледачоў, дзе праводзяць спектаклі, паказы. Рус. – театр.

Тэ-тэ-тэ – я хаджу на каратэ. Рэ-рэ-рэ – ходзіць певень на дварэ.

Запішыце прыгожа

  • Спішыце спалучэнні слоў. Устаўце прапуш-чаныя літары.
Т..атральная сцэна, т..атральная зала, т.ат- ральны сезон. Пастаўце націск у словах.

герой

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Герой – чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Рус. – герой.

Г гучыць заўсёды глуха: гаць, гарбуз, гарлач, Галіна, гол, гара, гагара, гліна... Р.Барадулін

Запішыце прыгожа

  • Прачытайце. Дапоўніце прыказку слоўні-кавым словам. Чаму так гавораць?
Хто за Радзіму гарой – той сапраўдны _____ .

сусед

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Сусед – чалавек, які жыве паблізу. Рус. – сосед.

Су-су-су – грыбы з лесу я нясу. Се-се-се – назбіраў іх пакрысе.

Запішыце прыгожа

  • Дапішыце прапушчаныя літары ў словы.
С..сед, с..се..ка, с..седзі. Падзяліце словы на склады вертыкальнымі лініямі ( | ).

стадыён

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Стадыён – спартыўны комплекс з футбольным полем, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў. Рус. – стадион.

Ён-ён-ён – бяжым на стадыён. Ён-ён-ён – наш Мікітка чэмпіён. Б' е рэкорды Радзівон, сярод нас ён – чэмпіён.

Запішыце прыгожа

  • Прачытайце сказ. Дапішыце прапушчаныя літары ў слоўнікавыя словы.
Галоўная спартыўная арэна Р_спублікі Б_ларусь – Нацыянальны Алімпіскі стад_н "Дынама".

чацвер

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Чацвер – чацвёрты дзень тыдня. Рус. – четверг.

Ча-ча-ча – злавілі мы ляшча. Чу-чу-чу – ляшча не ўпушчу. Чэ-чэ-чэ – хачу злавіць яшчэ.

Запішыце прыгожа

  • Дапішыце прапушчаныя назвы дзён тыдня.
Панядзелак, аўторак, серада, ______, пятні- ца, субота, _______ .

ёсць

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Ёсць – тое, што і быў. Рус. – есть.

Ёсць за хатай лес густы: ёсць там елкі, ёсць кусты, ёсць каліна, ёсць маліна, ёсць шмат ягад і грыбоў... Лес частуе ўсіх сяброў. У. Мацвеенка

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце прыказкі слоўнікавым словам. Чаму так гавораць?
У кожным жарце ____ доля праўды. На хаценне ____ цярпенне. Знайдзіце словы з гукам [ц']. Падкрэсліце ў словах ц разам з наступнай літарай.

метро

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Метро – від гарадскога транспарту, звычайна падземнага. Рус. – метро.

Ро-ро-ро – у Мінску метро. Ра-ра-ра –у лесе нара. Ры-ры-ры – зазвінелі камары. Ру-ру-ру – ліса палезла ў нару.

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце сказы слоўнікавым словам.
Гарадская падземная электрычная чыгунка – гэта _____ . У Мінску будуецца новая лінія _____ .

мяккі

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Мяккі – які лёгка змяняе форму пры сцісканні; няжорсткі, няцвёрды. Рус. – мягкий.

Я-я-я – шыпіць змяя. Ня-ня-ня – на зайчаня. Яў-яў-яў – што траўку змяў.

Запішыце прыгожа

  • Прачытайце акразагадку. Якія літары пра-пушчаны. Назавіце слова-адгадку.
Круглы кошык з мя..ім дном – От яе ўтульны дом. Шкоды мышка не наробіць, Калі ў хаце яна ходзіць. Адгадайце, хто яна?

медаль

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Медаль – узнагарода за асаблівыя заслугі, баявыя і працоўныя подзвігі. Рус. – медаль.

Аль-аль-аль – дзед Пятрок каваль. Аў-аў-аў – майго каня ён падкаваў.

Запішыце прыгожа

  • Разблытайце "павуціну" і запішыце слоўнікавае слова. Запішыце слова, якое "схавалася" ў слоўнікавым слове.

калектыў

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Калектыў – група людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рус. – коллектив.

Оў-оў-оў – назбіраў грыбоў, ыў-ыў-ыў – потым насушыў. Аў-аў-аў – суп прыгатаваў. Оў-оў-оў – частаваў сяброў.

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце прыказку слоўнікавым словам. Падзяліце яго на склады. Абазначце ў слове націск, падкрэсліце першы склад перад націскам.
Што аднаму не пад сілу, тое лёгка ________ .

памяць

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Памяць – здольнасць запамінаць, захоўваць і забываць інфармацыю. Рус. – память.

У цемры цецераняткі цікуюць татку.

Запішыце прыгожа

  • Дапоўніце сказы слоўнікавым словам.
Не так лёгка выкінуць з _____і здарэнне на рэчцы. Уладзік вывучыў верш на ______ .

дзверы

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Дзверы – праём у сцяне памяшкання для ўваходу і выхаду. Рус. – дверь.

Дзверы састарэлі: рыпелі і скрыпелі.

Запішыце прыгожа

  • Прачытайце загадку. Дапішыце прапушча-нае слоўнікавае слова і адгадку.
Дом на рэйках падкаціў, _____ шчыра адчыніў. Той, хто едзе, паспяшай, Не затрымлівай _____.

лесвіца

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Лесвіца – збудаванне ў выглядзе раду ступенек для пад'ёму і спуску. Рус. – лестница.

Пакланюся я табе, царыца, Чыстая сцюдзёная вадзіца. М. Багдановіч

Запішыце прыгожа

  • Знайдзіце словы, якія схаваліся ў слоўні-кавым слове, і запішыце іх.

Лесвіца

цвёрды

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Цвёрды – які мае форму, якая з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і т.д. Рус. – твёрдый.

Да-да-да – забруілася вада. Ду-до-да-ды – гудзяць правады. Ду-ду-ду – я да рэчкі падыду. Ды-ды-ды – зацвілі сады.

Запішыце прыгожа

  • Расшыфруйце слоўнікавае слова і запішы-
це яго.

калідор

Значэнне слова

Маўленчая размінка

Хвілінка пісьма

Заданні са словам

Калідор – праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка. Рус. – коридор.

Дор-дор-дор – вельмі смачны памідор. Раў-раў-раў – цэлы кошык назбіраў.

Запішыце прыгожа

  • З "рассыпаных" літар складзіце як мага больш слоў. Падкрэсліце сярод іх слоўніка-вае слова.

р, л, і, д, а, к, о