Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

«Мой край – мой гонар»

пакой краязнаўства "КРАЯВІД"

ДУА "Чысцінская сярядняя школа Маладзечанскага раёна"

Экспазіцыі:

  1. “Беларуская хатка”
  2. “ІМГНЕННІ З ЖЫЦЦЯ ПАСЁЛКА”
  3. “ШКОЛА – РАДАСЦІ ДОМ”
  4. “Была вайна”

Кіраўнік Паўлавец Раіса Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Інтэр’ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. На сцяне мацавалі паліцу для посуду і іншага начыння.

Інтэр’ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. На сцяне мацавалі паліцу для посуду і іншага начыння.

Інтэр’ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. На сцяне мацавалі паліцу для посуду і іншага начыння.

За апошнія годы сіламі ААТ у пасёлку Чысць пабудаваны вялікі жылы масіў. І жыве тут ужо больш за 6 тыс. чалавек. Пабудавана школа на 850 месц, спартыўны комплекс са стадыёнам, басейнам, пяццю спартыўнымі заламі.

Адрес: 222321, Республика Беларусь, Минская область, Молодечненский район, п. Чисть, ул. Центральная, д. 4Телефоны:8(0176)702-534 (канцелярия)8(0176)702-542 (директор)

1 экспазіцыя “Беларуская хатка”

Хата – жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх і іншых славянскіх народаў. Як тып жылля гістарычна развівалася з шалаша, будана, зямлянкі. З 1-2 стагоддзяў вядома аднакамернае жыллё, часцей паўзямлянка з печчу – каменкай. Ужо ў 10-14 стагоддзях – звычайна наземная пабудова з вузкімі акенцамі, з невысокімі дзвярамі і курнай печчу. З 19 стагоддзя пераважна “белая хата”, якая мела печ з комінам.

Хата – жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх і іншых славянскіх народаў. Як тып жылля гістарычна развівалася з шалаша, будана, зямлянкі. З 1-2 стагоддзяў вядома аднакамернае жыллё, часцей паўзямлянка з печчу – каменкай. Ужо ў 10-14 стагоддзях – звычайна наземная пабудова з вузкімі акенцамі, з невысокімі дзвярамі і курнай печчу. З 19 стагоддзя пераважна “белая хата”, якая мела печ з комінам.

Зыбка, люлька, дзіцячы ложак - даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак, а ў Заходняй Беларусі плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе доўгага кошыка; падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей-да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку.

Упрыгожанне хаты – тканыя посцілкі ў шашачкі ці палоскі. І, вядома ж, ручнікі. Мноства. Вакол абразоў і акон, каля карцін і партрэтаў. Дэкаратыўнае аздабленне стваралася і колерам: пераважала “вяселка” – жоўты, чырвоны, сіні, блакітны, белы і інш. Арнамент абрусаў посцілак, святочнага адзення прыдаваў хаце ўрачыстасць.

Інтэр’ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. На сцяне мацавалі паліцу для посуду і іншага начыння.

Збаны – абавязковыя рэчы сялянскай хаты, сялянскага побыту. Збаны найчасцей выраблялі з гліны. Іх выкарыстоўвалі для захавання малака, налівалі ваду. Гаршкі бывалі розных памераў, ад самых малых да вялікіх. У іх гатавалі ежу на пячы.

Рушнікі на працягу стагоддзяў ужываліся для штодзённага і святочнага ўбрання жылля і абразоў, былі адным з неабходных абрадавых атрыбутаў. Іх аздаблялі разнастайным узорыстым натыканнем, вышыўкай, упрыгожвалі зубчастымі карункамі, арнаментам.

Калаўрот - прылада для прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16ст.

Кашы – гэта пляцёная ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў. Найбольш пашыраны былі кашы паўкруглай формы, плеценыя з лазовых прутоў.

Драўлянае карыта (начоўкі) - прадаўгаватая пасудзіна. Звычайна выраблялася з лёгкіх парод дрэва. Прыстасаванне для мыцця і апрацоўкі бялізны. У начоўках малых памераў церлі бульбу на дранікі і бабку. Прымянялі пасудзіну для прасявання зерня, выкарыстоўвалі для кармлення і вадапою жывёлы і ў іншых мэтах.

Пранік - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12ст.

Прас – жалезнае прыспасабленне для разгладжвання вырабаў з тканіны. Працавалі прасы на вуглях. Каб працаваць такім прасам, спачатку неабходна было ўнутр пакласці гарачыя бярозавыя вуглі. Каб зноў распаліць патухшыя вуглі, трэба было падуць ці памахаць прасам з боку ў бок.

Серп - прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю,пшаніцы, проса, аўса і інш.). Вядомы з глыбокай старажытнасці (каменны, бронзавы). Да канца 19ст. сярпы рабілі з жалеза, якое выплаўлялі ў руднях з мясцовай балотнай руды, рэжучую частку зазубрывалі. На Беларусі паўсюдна бытавалі сярпы паўкруглыя і падоўжаныя.

Газавая лямпа – свяцільнік на аснове згарання газы. Прынцып дзеяння лямпы такі : у ёмістасць заліваецца газа, апускаецца кнот. Другі канец кнота заціснуты падымальным механізмам у гарэлцы, сканструяванай такім чынам, каб паветра падцякала знізу. Зверху гарэлкі ўсталёўваецца лямпавае шкло - для цягі і абароны полымя ад ветру.

1

2 экспазіцыя “Імгненні з жыцця пасёлка”

З 1954 года адлічвае сваё існаванне пасёлак Чысць. Першыя жыхары спачатку жылі ў вёсках на кватэрах. У пачатку 1955 года былі пабудаваны 3 баракі, зараз на тым месцы ўзвышаюцца 5-ці павярховыя маласямейкі 12а і 12б. У гэтых бараках сяліліся людзі. А ў 1956 годзе першыя дамы (дом №12, 10, 22) прынялі сваіх гаспадароў. Жыхароў у пасёлку налічвалася каля 100 чалавек. Людзі назвалі свой пасёлак Чысць.

У 1954 годзе адчыняецца торфапрадпрыемства “Чысць”, якое ў 1964 годзе было перайменавана ў паўбрыкетны завод “Краснае”. У 1960 годзе адчыняецца цэх па вырабу паўбрыкета. Разам з будаўніцтвам завода закладваюцца падмуркі дамоў, баня, школа, магазін, дзіцячы садок, сталоўка. Будуецца пасёлак, з’яўляюцца вуліцы, якія атрымоўваюць назвы: Паркавая, Школьная, Зялёная. Ужо ў 1969 годзе ў Чысці працавала 651 чалавек дарослага насельніцтва. Расце пасёлак, працуюць людзі. Аднак запасаў торфу становіцца менш, і неўзабаве яны аказваюцца вычарпанымі.

Сельскі савет 1 снежня 1992 года адчыняецца новая старонка ў гісторыі нашага пасёлка. На яго тэрыторыі дзейнічае свой сельскі савет, будынак якога размяшчаўся на вуліцы Грыгор’ева. Зараз с/с знаходзіцца на вуліцы Заводскай. У раёне толькі адзін Чысцінскі сельскі савет, дзе самая высокая нараджальнасць. Сёння яна пераважае смяротнасць. Наш сельскі савет займае другое месца па колькасці насельніцтва пасля Радашковіч сярод сельскіх саветаў Маладзечанскага раёна. У нашым сельскім савеце можна даведацца пра тое, што Чысць – самы малады пасёлак па ўзроставаму паказчыку: сярэдні ўзрост жыхароў 38-40 гадоў. Вялікі працэнт жыхароў Чысці з вышэйшай адукацыяй. Па выніках 2016 года Чысцінскі сельскі савет атрымаў права называцца лепшым сельскім саветам раёна.

У 1990 годзе на базе буйнапанэльнага домабудавання створана Акцыянернае Таварыства “Забудова”, якое з 1991 года стала Адкрытым Акцыянерным Таварыствам “Забудова”.

У 1982 годзе на базе торфапрадпрыемства арганізоўваецца доследна-механічны завод. Адчыняецца цэх гарачай, а праз год і халоднай штампоўкі. Праўда, праіснаваў ён нядоўга. На той час у мэтах вырашэння жыллёвай праблемы ў рэспубліцы набыло інтэнсіўнае развіццё буйнапанэльне будаўніцтва.

Даўным-даўно на тэрыторыі сучаснай Чысці было неабсяжнае балота. Дзе-нідзе былі астраўкі, пакрытыя кустарнікам. Да 1939 г. уся гэта зямля належыла пану Валадковічу, які жыў у Красным, а ў вёскі Чарты і Асавец наведваўся вельмі рэдка. Зямля тут была бедная. Там, дзе сёння працуе звераферма, пачыналася балота. У пачатку 50-х гадоў на балота ступіла магутная тэхніка, каб гэта ўнікальнае радовішча торфу зрабіць здабыткам чалавека. У 1953 годзе пачаліся асушальныя работы. Паабапал балота, дзе было больш сушэйшае месца, пачынае будавацца рабочы пасёлак. Людзі назвалі свой пасёлак Чысць.

Вуліца Мікалая Грыгор’ева – была калісьці цэнтрам у вёсцы. Тут знаходзяцца будынкі музычнай школы (былая Чысцінская сярэдняя школа), бальніцы (цяпер “Арніка”). На гэтай вуліцы i зараз жывуць нашы былыя настаўнікі, ветэраны вайны.

2 экспазіцыя “Імгненні з жыцця пасёлка”

У 1990 годзе на базе буйнапанэльнага домабудавання створана Акцыянернае Таварыства “Забудова”, якое з 1991 года стала Адкрытым Акцыянерным Таварыствам “Забудова”. У той час яго ўзначаліў Іосіф Мікалаевіч Русак.

Памятны сувенір

У склад ААТ “Забудова” ўваходзяць 5 заводаў: завод будаўнічых канструкцый, завод дахавай чарапіцы, дрэваапрацоўчы завод, завод сухіх сумесяў, завод будаўнічых матэрыялаў. Унітарныя вытворчыя прадпрыемствы: “Забудова-Аўтатранс”, “Забудова-Збыткомплекс”, “Забудова-Гандаль”, “Забудова-Агра”, “Забудова-Будкомплекс” разам з заводамі забяспечваюць працоўную занятасць каля 2,5 тыс. чалавек.

Першы будынак бальніцы быў узведзены ў 1956 годзе, а ў 1992 была здадзена новая бальніца і разлічана на 75 месц. Паліклінічнае аддзяленне можа прыняць 100 наведвальнікаў. Узначальвае калектыў бальніцы Люцко Наталля Рыгораўна.

Свята-Мікольская царква знаходзіцца на заходняй ускраіне пасёлка. Пабудавана ў 1996 годзе. Спачатку планавалася царква як часоўня, але дзякуючы намаганням айца Аляксандра і матушкі Лізаветы ААТ “Забудова” ўзвяло храм у гонар Свяціцеля Мікалая.

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня будаўніка — у 1998 годзе гасцінна прыняў першых пакупнікоў гандлёвы цэнтр. За прайшоўшы час комплекс набыў вялікую папулярнасць. Тут працуюць: кафэ-бар, кулінарыя, магазін “Усё для дома”, “Універсам” са шматлікімі аддзеламі. Кожны знойдзе для сябе неабходныя тавары і вырабы.

За апошнія годы сіламі ААТ у пасёлку Чысць пабудаваны вялікі жылы масіў. І жыве тут ужо больш за 6 тыс. чалавек. Пабудавана школа на 850 месц, спартыўны комплекс са стадыёнам, басейнам, пяццю спартыўнымі заламі. Зараз (2021г.) у школе 37 класаў-камплектаў. Займаюцца ў ix 854 вучні.

За нeвялiкi адрэзак часу пасёлак Чысць стаў пасёлкам еўрапейскага тыпу з прыгожай сучаснай apxiтэктуpaй. У 1998 годзе пасёлак прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду на лепшы населены пункт. У 2011 годзе на раённым конкурсе – аглядзе набыў статус лепшага населенага пункта. Па выніках 2016 года Чысцінскі сельскі савет атрымаў права называцца лепшым сельскім саветам раёна.

1 верасня 1993 года адчыняе дзверы Чысцінская дзіцячая школа мастацтваў. Сёння навучаецца ў ёй музыцы 120 вучняў. Навучаюць дзяцей музыцы 18 спецыялістаў. На базе Чысцінскай музычнай школы працуе народны ансамбль народнай песні “Сакавінка”, дзіцячы ансамбль “Чысцінскія дударыкі”, камерна-струнны ансамбль, створаны дуэты, трыо. Працуюць у школе два харавыя класы: хор – маладых школьнікаў; хор – старэйшых, дзве вакальныя групы.

29 снежня 2002 года быў пабудаваны новы дзіцячы садок “Лясная казка” на 125 месц, у якім функцыянуе 7 груп: з ix 2 санаторныя i група ранняга ўзросту. Дзіцячы яслі-сад № 2 аказвае паслугі медыка-прафілактычныя i фізкультурна-аздараўленчыя: массаж; фітатэрапія; фізіятэрапія; азонатэрапія, інгаляцыя; ароматэрапія, вітамінізацыя; прафілактыка фітанцыдамі; басейн, ЛФК, загартоўванне.

3 экспазіцыя "Школа – радасці дом"

Першым дырэктарам школы быў Дорах Канстанцін Конанавіч. Цікавым і разнастайным было жыццё яе выхаванцаў. У школе навучаліся 88 вучняў.

У 1962 годзе дырэктарам школы быў прызначаны сціплы чалавек, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Бабскі Казімір Феліксавіч. З яго прыходам працягваецца работа па сплачэнню вучнёўскага калектыву. Пад яго кіраўніцтвам працуе гурток садаводаў. Закладваецца сад у 1969 г. Таксама Казімір Феліксавіч кіраваў гуртком следапытаў. Але па стану здароўя ў 1973 г. ён пакідае пасаду дырэктара.

У пачатку будаўніцтва завода дзеці рабочых займаліся ў Чартоўскай пачатковай школе, памяшканне якой арандавалі ў вёсцы Асавец. У той час у школе навучалася 56 вучняў.

У 1956 г. закладваецца падмурка новай школы, а 1 верасня 1958 г. яна гасцінна расчыніла дзверы для сваіх навучэнцаў.

У школе навучаліся 88 вучняў. Былі арганізаваны 4 піянерскія атрады. Піянерскай дружыне прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы, а першым старшынёй Савета дружыны быў Аўчарэнка Віктар, які ў 1975 годзе — закончыў БДУ імя Леніна, факультэт журналістыкі.

Добра быў развіты турызм. У 1961 г. гурткоўцы атрымліваюць перамогу на Рэспубліканскім злёце турыстаў. Два прадстаўнікі едуць на Усесаюзны злёт у Малдову, а 8 вучняў у піянерскі лагер Артэк.

3 экспазіцыя "Школа – радасці дом"

З 1993 года ў цудоўны свет прыгожага вёў нас дырэктар школы Круталевіч Сцяпан Міхайлавіч і яго вялікі дружны педагагічны калектыў. З яго прыходам жыццё школы набывае новы накірунак.

У 1973 годзе дырэктарам школы становіцца Семашкевіч Анатоль Уладзіміравіч. Гэта быў чалавек, які ведаў патрэбы не толькі вучняў, але і іх бацькоў.

Звание «Знаменитые выпускники» Аленский Дмитрий Игоревич, 04.01.1986 г.р., проживает п.Чисть, ул.Садовая, д.9, кв.2 В 2000 году поступил на отделение по греко-римской борьбе в училище олимпийского резерва г.Гродно. В 2009 год поступил в БГУ на очное отделение исторического факультета, после 3 курса перевелся на заочное отделение экономического факультета. Пятикратный чемпион Республики Беларусь. В период с 1 по 7 октября 2012 года в г. Пуортане (Финляндия) проходил Х чемпионат мира по борьбе среди студентов. В период с 1 по 7 октября 2012 года в г. Пуортане (Финляндия) проходил Х чемпионат мира по борьбе среди студентов. В греко-римской борьбе вместе с белорусской командой полными составами, а это участники соревнований в 7 весовых категориях, выступали команды Ирана, Японии, Польши, России, Турции и США. Остальные команды выставили от 1 до 6 участников. В весовых категориях до 60 и до 66 кг Дмитрий Аленский (студент БГУ) завоевал бронзовую медаль. Бронзовый призер Кубка Мира 2011 года. Серебряный призер Кубка Президента Республики Казахстан. Многократный победитель международных турниров. Стародуб Сергей Петрович, 26.06.1991 г.р., проживает: п.Чисть, ул.Русанова, д.9, кв.11. В 2007 году поступил на отделение греко-римской борьбы в училище олимпийского резерва г.Минск. Окончил со специальностью тренер по борьбе. Студент БАТУ факультет…… Член Национальной сборной команды по греко-римской борьбе. Пятикратный чемпион Республики Беларусь, двукратный чемпион Европы, многократный победитель международных турниров, призер чемпионата Мира 2011 года. Синиченко (Хвесеня) Наталья Павловна. Родилась 10.07.1957г. д.Асиновка, Сенненский район, Витебская область. Закончила в 1974 году Чистинскую среднюю школу. Образование: Молодечненский учетно-плановый техникум (1974); Белорусский государственный университет (специальность "Политическая экономия",1981). Научные интересы: кооперация труда; малый бизнес; интерактивные методы обучения. Место работы, должность: Белорусский государственный университет (экономический факультет, кафедра теоретической и институциональной экономики, доцент). Награды: Грамота Министерства образования Республики Беларусь (2012). Рааго Павел Александрович, 27.06.1984 г.р. Окончил БГУ, филфак. Родители: отец - Рааго Александр Борисович (ДОЗ, экономист), мать - Рааго Лариса Петровна (ДОЗ, начальник отдела сбыта). 2002-2007 годы – филфак БГУ, специальность «Белорусская филология», квалификация «Преподаватель белорусского языка и литературы», второй язык – чешский. 2007-2008 годы – магистратура филфака БГУ, специализация «Языковедение». 2008 годы – учитель белорусского языка и литературы «Хуторская средняя школа-детский сад». 2008-2011 горды – аспирант Института языка и литературы им.Я.Коласа и Я.Купалы НАН Республики Беларусь. С 2009 года преподаватель словацкого языка в БГУ. 2012-2013 годы - технический секретарь оргкомитета по подготовке XV Международного съезда словистов. 2011-2014 годы - младший научный сотрудник Центра исследования белорусской культуры, языка и литературы Национальной Академии Наук Республики Беларусь. С 2014 года - преподаватель кафедры истории белорусского языка, словацкого языка филфака БГУ, преподаватель профессиональной лексики белорусского языка, преподаватель кафедры теоретического и славянского языковедения филфака БГУ. Публикации: - автор более 10 научных публикаций в журналах и сборниках конференций, в том числе иностранных. 2010 год – “Кароткая граматыка славацкай мовы”, участие в подготовке учебника белорусккого языка для иностранцев “Размаўляем па-беларуску? З задавальненнем!”. 2011 год – “Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік”. 2012 год - пераклад кнігі Жофіі Лангеравай “Калісьці ў Браціславе”. 2013 год – дипломант премии “Дебют” им.М.Богдановича и номинант премии издания “Прайдзісвет” за перевод романа “Калісьці ў Браціславе”. Активно занимается переводами со словацкого языкам (артикулы для журналов и книг). Специан Александр Петрович. Бизнесмен, создатель и владелец сети магазинов стильной мужской одежды “«RESPEKT», победитель конкурсов лучшей мужской одежды, участник многочисленных благотворительных акций. Снежко Эдуард Витальевич. Старший научный сотрудник лаборатории математической кибернетики в Объединенном институте проблемной информатики НАН Республики Беларусь, степендиант Президента Республики Беларусь за полученные научные результаты, участник развития и использования грид-инфраструктуры для медицинских учреждений.

З кожным годам у школе усё больш і больш вучняў. Цесна стала вучыцца ў памяшканні старой школы. 19 мая 1987 г. закладваецца падмурка новай школы, а 11 лістапада 1989 года мы ўсе сабраліся на ўрачыстае адкрыццё новай школы. За сваё існаванне школа зрабіла шмат выпускаў.

У 1995 годзе ў красавіку месяцы расчыняе дзверы спартыўны комплекс. Тут вялікія спартыўныя залы для заняткаў фізкультурай, спецмедгруп і рытмікі, барцоўская зала, зала усходніх адзінаборстваў, басейн для плавання.

Кісель Аляксандр Аляксандравіч пачынаў сваю педагагічную дзейнасць з настаўніка пачатковых класаў, а з 2009 года прызначаны на пасаду дырэктара гэтай установы, працуе ў Чысцінскай сярэдняй школе 19 гадоў. Як дырэктар Аляксандр Аляксандравіч ажыццяўляе кіраўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, забяспечвае эфектыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва школы з органамі мясцовага кіравання, грамадскасцю, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

4 экспазіцыя “ Была вайна”

1

2

3

4

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступленнем восенню 1943 года войск Чырвонай Арміі. У 1944 годзе пачаўся завяршальны этап — поўнае выгнанне акупантаў з Савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні гэтай задачы адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай “Баграціён”. Праходзіла аперацыя з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года.

У красавіку-маі 1944 года Генеральны штаб Савецкай Арміі распрацаваў план аперацыі “Баграціён”. Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы — генерал арміі Ракасоўскі); 2-го Беларускага (камандуючы — генерал-палкоўнік Захараў); 3-га Беларускага (камандуючы — самы малады ў Савецкай арміі генерал-лейтэнант Чарняхоўскі); 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Васілеўскі і Жукаў.

Пачалася аперацыя нечакана для ворага. На трэцці дзень быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пасля вызвалення Бабруйска, пачаліся баі на мінскім напрамку. Раніцай 3 ліпеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. Танкавы корпус генерала Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. Дзень 3 ліпеня ў 1996 годзе абвешчаны Днём Незалежнасці РБ.

Пад Мінскам у “катле” было завершана акружэнне больш за 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашыстам не ўдалося з яго вырвацца. Частка ўзятых у палон салдат і афіцэраў прынялі ўдзел у так званым парадзе ганьбы летам 1944-га года. 5 ліпеня 1944 года сіламі 3-га Беларускага фронта было вызвалена Маладзечна і Краснае.

У сасновым бары, каля аўтамагістралі Мінск – Маладзечна, паблізу вёскі Краснае, устаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: “Экіпаж самалёта “Дб-ЗФ” малодшы лейтэнант Андракін М.С., малодшы лейтэнант Грыгор'еў М.В., старшы сяржант Русанаў У.М., сяржант Няміра І.Д. гераічна загінулі ў баі за вызваленне Беларусі 29.06.1944 г.”

Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945гг.) Падпольная і партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з'явілася адным з рашаючых умоў разгрому нашэсця, краху акупацыйнага рэжыму.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі змагаліся з ворагам амаль 370 тысяч партызан. Беларускія партызаны правялі нямала баявых аперацый. Падпольная і партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з'явілася адным з рашаючых умоў разгрому нашэсця, краху акупацыйнага рэжыму. Усяго за гады вайны 87 партызан і падпольшчыкаў Беларусі сталі Героямі Савецкага Саюза, звыш 140 тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

4 экспазіцыя “ Была вайна”

Познім вечарам 29 чэрвеня 1944 года Савецкі бамбардзіроўшчык пасля нанясення бомбавага ўдару, скінуўшы свой смяротны груз на ўмацаваныя варожыя пазіцыі, вяртаўся на сваю базу. Раптам ён быў атакаваны двума фашысцкімі знішчальнікамі. Аднаго з нямецкіх знішчальнікаў нашым лётчыкам удалося адагнаць, затое наш самалёт атрымаў цяжкае пашкоджанне, загарэўся і ўпаў у балота, недалёка ад Чысці. Чвэрць стагоддзя праляжаў пад тоўшчамі торфу збіты самалёт. У час раскопак быў знойдзены пісталет ТТ выпуску 1943 года, планшэтка з некалькімі прозвішчамі. На падставе знойдзенных дакументаў было ўстаноўлена, што даны самалёт уваходзіў у састаў 108 авіяцыйнага палка, а ўпраўленне кадраў ваенна-паветраных сіл паведаміла састаў экіпажа.

Мікалай Сяргеевіч Андракін нарадзіўся ў 1920 годзе ў Нова-Пакроўскім раёне. Вучыўся на выдатна, пісаў вершы, марыў пра неба. Пасля заканчэння школы Мікалай паступіў у Ташкентскі аэраклуб, а потым у Саратаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча.

Мікалай Васільевіч Грыгор’еў нарадзіўся ў Калінінскай вобласці. Да прызыва ў Савецкую армію Мікалай закончыў нстаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам ў пачатковых класах. У канцы 1940 года Мікалай паступіў у Чкалаўскае авіяцыйнае вучылішча і быў пераведзены на фронт. Праз нейкі час маці Мікалая атрымала паведамленне, што сын загінуў.

Уладзімір Міхайлавіч Русанаў вучыўся ў школе на выдатна, а ў старэйшых класах пачаў цікавіцца тэхнікай. Дасканала вывучыў французскую мову і свабодна чытаў творы французскіх пісьменнікаў у арыгінале. Любіў слухаць музыку, чытаць кнігі, марыць. Калі пачалася вайна яму ішоў 16-ы год. У 1943 годзе быў накіраваны ў Навасібірскае авіяцыйнае вучылішча. Днём і ноччу здзяйсняў баявыя вылеты. Бясстрашна граміў варожыя аэрадромы. 29 чэрвеня 1944 года загінуў пасля бамбёжкі чыгуначнай станцыі Маладзечна.

Няміра Іван Дзяменцьевіч, беларус, нарадзіўся ў 1920 годзе ў Віцебскай вобласці. Вёску, у якой нарадзіўся Іван Няміра, спалілі немцы, яе цяпер няма. У 1940 годзе закончыў сярэднюю школу, марыў стаць настаўнікам. Але адразу ж быў прызваны ў армію і накіраваны на вучобу ў Куйбышаўскае авіявучылішча. Сярод членаў экіпажа ён быў самы вопытны. Яго любілі і паважалі члены новага экіпажа, бо свае баявыя вылеты ён ужо не раз рабіў з другімі лётчыкамі. Камандзір Андракін у сваім дзённіку адзначыў яго як вопытнага радыста і паветранага стралка. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

25 снежня 1969 года адбылося ўрачыстае перазахаванне астанкаў экіпажа самалёта. На мітынгу прысутнічалі рабочыя і служачыя паўбрыкетнага завода “Краснае”, саўгаса “Краснае”, вучні Чысцінскай і Красненскай школ, карэспандэнты газет, радыё, тэлебачання і кінахронікі, работнікі Маладзечанскага райкама і гаркама і райвыканкама, работнікі мясцовых арганізацый, воіны гарнізона. Прыбылі бацькі і сваякі двух загінуўшых лётчыкаў Няміры Івана Дзмітрыевіча і Русанава Уладзіміра Міхайлавіча.

На магіле паўшых была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, ускладзены вянкі ад рабочых і служачых завода, мясцовых школ і арганізацый.

20 кастрычніка 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі і спалілі зажыва ў хляве 20 чалавек мірных жыхароў. Акупантам стала вядома, што асаўляне дапамагаюць зброяй і каштоўнымі звесткамі партызанам, што пякуць для іх хлеб, дастаюць адзенне, даюць прытулак у сваіх хатах.

Старанна дагледжана магіла, на якой стаіць помнік жыхарам в. Асавец, загінуўшым у гады вайны. На мемарыяльнай дошцы выпісаны прозвішчы і імёны тых, хто аддаў сваё жыццё за сённяшні мірны дзень.

На музейных стэндах размешчаны фотаздымкі і імёны тых, хто абараняў родны край ад фашысцкай навалы, быў у гады вайны вязнем канцэнтрацыйных лагераў смерці. Гэта Заяц Надзея Філіпаўна, Мушавец Лідзія Дарафееўна, Лядвіг Ганна Аляксееўна. Тут можна ўбачыць і здымкі ветэранаў вайны, удзельнікаў партызанскага руху. На іх Мушавец Уладзімір Іванавіч, Ярмаловіч Іван Іванавіч, Бараноўскі Віктар Міхайлавіч, Мацкевіч Ванда Вікенцьеўна і іншыя.