More creations to inspire you
Transcript
- Н.с. хто? што?
- Р.с. каго? чаго?
- Д.с. каму? чаму?
- В.с. каго? што?
- Т.с. кім? чым?
- М.с. (аб) кім? (аб) чым?
Мяккі знак пішацца перад суфіксам –ск- у прыметніках, утвораных ад назваў пораў года і месяцаў на –нь (чэрвеньскі, снежаньскі, восеньскі). Іншыя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –нь, пішуцца без мяккага знака ( дзённы, карэнны).
Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
+Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –учы, -ючы (калi дзеяслоў 1-га спражэння) i –ачы, -ячы (калi дзеяслоў 2-га спражэння): бягуць – бегучы,чытаюць – чытаючы, ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы.
Але: баяцца – баючыся, дрыжаць – дрыжучы, крычаць – крычучы, спаць – сплючы.
Дзеепрыслоўi закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы (пры аснове на галосны) i -шы (пры аснове на зычны): сагнаў – сагнаўшы, апёк – апёкшы.
Ад зваротных дзеясловаў утвараюцца зваротныя дзеепрыслоўi: мыюцца – мыючыся; памыўся – памыўшыся; вiтацца – вiтаючыся; павiтаўся – павiтаўшыся.
Увага: дзеепрыслоўi, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы, -шы: бегшы, мыўшы, касiўшы, лiчацца парушэннем лiтаратурнай нормы (трэба: бегучы, мыючы, косячы).
Прыметы фразеалагічных адзінак:
1) Маюць адзіны цэласны сэнс (сабакам сена касіць), 2) Складаюцца з 2-х і больш кампанентаў (2-х: даць дуба, 3-х: жывога месца няма, 4-х: на чым свет стаіць), 3. Валодаюць ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю, 4. Не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах (Ён працаваў цераз пень калоду – цераз пень калоду з’яўл. акалічнасцю). Фразеалагізмы 1. Выражаюць адно паняцце, 2. Маюць цэласнае значэнне, 3. Могуць быць мнагазначнымі.
У ролі злучнікаў могуць ужывацца прыслоўі як, ледзь, калі.
Прыслоўі | Злучнікі |
Як гэта зрабіць, ён не ведаў. | Як зробіш шпакоўню, чакай гасцей з выраю. |
Стары ледзь ішоў. | Ледзь выглянула сонца, усё заварушылася. |
Калі ты прыйдзеш? | Мы сустрэліся, калі былі ўжо сталымі людзьмі. |
У ролі прыназоўнікаў часцей ужываюцца прыслоўі вакол, насустрач, побач, пасля, уздоўж, паблізу, абапал.
Прыслоўі | Прыназоўнікі |
Вакол ляжала лісце. Ён убачыў мяне і пайшоў насустрач. Побач расла ліпа. Ён дайшоў да берага і пайшоў уздоўж. Пасля пайшоў дождж. Паблізу тоўпіліся людзі. Зрабілі дарогу і абапал высадзілі дрэвы. | Вакол дрэва ляжала лісце. Ён пайшоў насустрач мне. Побач з будынкам расла ліпа. Ён пайшоў уздоўж берага. Пасля дажджу добра растуць грыбы. Паблізу магазіна тоўпіліся людзі. Абапал дарогі высадзілі дрэвы. |