Want to make creations as awesome as this one?

Віртуальная выстава да 130-годдзя Максіма Багдановіча

More creations to inspire you

DESMOND TUTU

Interactive Image

CRAIG HODGES

Interactive Image

CLC MALL MAP

Interactive Image

VANDANA SHIVA

Interactive Image

BERTA CÁCERES

Interactive Image

VIRTUAL LIBRARY

Interactive Image

Transcript

ГУК "Централізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна"Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

"Нязгасная зорка зямлі беларускай"

да 130 - годдзя беларускага паэта Максіма Багдановіча

ГАЛЕРЭЯ

БІЯГРАФІЯ

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Максім Багдановіч – адзін з самых знакамітых беларускіх паэтаў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы і творчы шлях ён разам з Я.Купалам і Я.Коласам унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратуры. Спадчына выдатнага майстра слова стала каштоўным набыткам і сусветнай культуры.

Нapaдзiўcя ў Мiнcкy 9 снежня 1891 г. у сям’і педагога, этнографа і мовазнаўца Адама Ягоравіча Багдановіча і настаўніцы Марыі Апанасаўны Мякота. Дзяцінства праходзіла ў гарадах, звязаных са службовымі прызначэннямі бацькі: у Гродне (1892–1896), Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908), Яраслаўлі (1908–1916). Атрымаўшы грунтоўную хатнюю адукацыю, у 1902 г. пacтyпiў y Нiжaгapoдcкую мyжчынcкую гiмнaзiю. Гэты перыяд жыцця надзвычай важны для станаўлення яго як чалавека і паэта. Беларускую мову вывучаў па слоўніку І. Насовіча. Пісаць па - беларуску пачаў у 10 - 11 гадовым узросце.

У 1911 - 1916 гг. вучыўся ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўі. Адразу пасля заканчэння перабраўся ў Мінск, каб далучыцца да беларускага грамадскага і культурнага жыцця. Жыў на здымнай кватэры разам з пісьменнікам Змітраком Бядулей. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі, быў пастаянным наведвальнікам клуба беларускай інтэлігенцыі "Беларуская хатка", браў чынны ўдзел у працы мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.Памёр 25 мая 1917 г. Пахаваны на гарадскіх ялцінскіх могілках.

Першы друкаваны твор - алегарычнае апавядання "Музыка" было надрукавана ў газеце "Наша Ніва" (1907). Адзін з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і інтымнай лірыкі ("Па - над белым пухам вішняў", "Зімою", "Трыялет" ("Мне доўган расстанне з Вамі..."), "Раманс" ("Зорка Венера ўзышла над зямлёю"), "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...", "Быць мода пуціна жыцця..." і інш.), пачынальнікаў урбаністычнай паэзіі (цыкл "Месца", верш "На глухіх вулках - ноч глухая" і інш.).У 1913 г. у друкарні М. Кухты ў Вільні быў выдадзены адзіны прыжыццёвы збopнiк паэта «Bянoк». У 1915 г. з’явіўся цыкл нарысаў «Из летних впечатлений».

Пераклаў на беларускую мову творы Гарацыя, П. Верлена, Г. Гейнэ, А. Пушкіна, А. Крымскага, А. Алеся і інш. Яго пяру належаць лепшыя ўзоры нацыянальнай ліра - эпічнай творчасці пачатку 20 ст. ("Максім і Магдалена", "Страцім - лебедзь"), нацыянальнай прозы ("Апокрыф", "Апавяданне аб іконніку і залатару").Стаяў ля вытокаў стварэння прафесійнай беларускай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкулаў "Глыбы і слаі" (1911), "За тры гады" (1913), "Забыты шлях" (1915) і інш.).Вершы паэта - гэта разважанні над пытаннямі дабра і справядлівасці, кахання, дружбы, вернасці, жыцця і смерці, роздум пра гістарычнае мінулае Беларусі. Многія творы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі, а некаторыя набылі статус народных песень («Зорка Венера», «Лявоніха» і «Слуцкія ткачыхі»). Чароўны свет паэзіі знайшоў адлюстраванне ў оперы Ю. Семянякі «Зорка Венера» (лібрэта А.Бачылы), пап-оперы І.Паліводы «Максім» (лібрэта Л. Пранчака).У творчай спадчыне пісьменніка значнае месца належыць публіцыстычным творам, дзе адлюстраваны погляды на ролю інтэлігенцыі ў грамадстве, падзеі Першай сусветнай вайны. Некаторыя з артыкулаў выйшлі асобнымі брашурамі ў серыі «Библиотека войны».

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Максім Багдановіч : энцыклапедыя / [склад. І.У.Саламевіч, М.В.Трус ; рэдкал. Т.У.Бялова [і інш.]. - Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2011. - 608 с. : іл.

Багдановіч, М. Выбраныя творы / Максім Багдановіч ; укладанне Святланы Забродскай [і інш.] ; уступыя словы Ніла Гілевіча і Алеся Бяляцкага. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1996. – 494 с., [4] л. іл. – (Мастацкая літаратура).

Багдановіч, М. Маладыя гады : выбранае / Максім Багдановіч ; укладанне, біяграфічная даведка Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 335 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

Багдановіч, М. Шыпшына : вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Максім Багдановіч ; укладальнік С. Панізнік ; аўтар уступнага артыкула Н. Гілевіч. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 238 с., [1] л. партр. : іл. – (Школьная бібліятэкака).

Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / Максім Багдановіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991 - Т. I. Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – 1991. – 752 с., [4] л. іл.

Багдановіч, М. Беларускае адраджэнне : літаратурныя артыкулы / Максім Багдановіч ; прадмова У. М. Лазоўскага. – Мінск : Універсітэцкае, 1994. – 32 с.

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Дом у Мінску, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч

Максім Багдановіч з маці

ГАЛЕРЭЯ

АДАМ ЯГОРАВІЧ БАГДАНОВІЧ,БАЦЬКА ПАЭТА

ГАЛЕРЭЯ

Сям'я Багдановічаў у Гродне

СЯРОД ГІМНАЗІСТАЎ - АДНАКЛАСНІКАЎ НІЖАГАРОДСКАЙ МУЖЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ

мАКСІМ БАГДАНОВІЧ, 1915.

ГАЛЕРЭЯ

Верш "Маладыя гады" з аўтографаМ, 1915–1916.

Аўтограф артыкула "Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця".

ВОКЛАДКА ЗБОРНІКА "ВЯНОК", 1913

РУКАПІСНЫ ЗБОРНІК "ЗЕЛЕНЯ"

У гонар паэта ў Мiнcкy, Яраслаўлі, Ялце і Місхоры ўстаноўлены помнікі. Імем М. Багдановіча названы вуліцы ў гарадах Беларусі, Украіны, Расіі і інш. 26 кастрычніка 2011 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя паэту. У Мінску працуе літаратурны музей Максіма Багдановіча (яго філіялы – «Беларуская хатка», «Фальварак Ракуцёўшчына»). Музеі паэта створаны таксама ў Гродне і Яраслаўлі.

ГАЛЕРЭЯ

МУЗЕЙНЫ КОМПЛЕКС "фАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА"

лІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ м. бАГДАНОВІЧА Ў МІНСКУ

лІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ м. бАГДАНОВІЧА Ў МІНСКУ

МУЗЕЙ м. бАГДАНОВІЧА Ў ГРОДНО

мЕМАРЫЯЛЬНЫЯ ДОШКІ Ў яРАСЛАЎЛІ

ГАЛЕРЭЯ

помнікі м. багдановічу ў ялце і місхоры

помнік па вул. рабкораўская (мінск, каля бдукм)