Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР

Беларускія песні

Беларускія танцЫ

Беларускія пацешкі, лічылкі, заклічкі, дражнілкі

Беларускія народныя казкі — творы вуснай творчасці беларускага народу, папулярны фальклёрны жанр. Народныя казкі маюць павучальны характар, мараль: любоў да роднай зямлі, сям’і, праслаўленне мудрасці, мужнасці, асуджэнне гультаёў, г.д.

Прымаўка — жанр народнай паэтычнай творчасці, кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна з эмацыянальнай афарбоўкай вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява. У адрозненне ад прыказкі, прымаўка часцей за ўсё не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту. У прымаўцы няма яўна выражанага абагульнення і павучальнага сэнсу. Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры бываюць адначленныя і двухчленныя. Прымаўкі з’яўляюцца адной з крыніц утварэння фразеалагізмаў.

Прыказка – устойлівы народны выраз з павучальнай высновай. Уяўляе сабой закончаны сказ і звычайна складаецца з дзвюх частак. Першая ўтрымлівае паведамленне пра нейкую з’яву, асобу, падзею, а другая – выснову-меркаванне адносна гэтага паведамлення.

Беларускі фальклор (англ. folklore — народныя веды, народная мудрасць) — сукупнасць розных відаў народнага мастацтва беларусаў, такіх як вусна-паэтычная творчасць, народная музыка, танцы, разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, народны тэатр. Пераважна ўжываецца для абазначэння мастацтва слова — вусна-паэтычнай творчасці.

Загадка — фальклорная мініяцюра, якая ў форме пытання падае іншасказальнае вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадцы звычайна ствараецца з дапамогай метафар, увасабленняў, метанімій, алегорый, параўнанняў і інш.

Беларуская народная песня, яе паэтыка фарміравалась вякамі. У ей адлюстравалісь эстэтычныя і маральныя ідэалы духоўнай культуры і талент народа. Беларуская народная песня вельмі самабытная багатствам паэтычных сродкаў, мае багатую гісторыю і зацвярджае філасофскія , маральна-эстэтычныя пачаткі ў чалавеку. Калыханкі спяваюцца з мэтай дапамагчы дзіцяці хутчэй заснуць. Ля калыскі зусім малога спявалі “люлі-люлі” або “ баю-баюшкі-баю”. Каля дзіця падрастала маці павінна была калыханкай зацікавіць малое. Вось чаму усе калыханкі маюць хоть і не скаладаны, але займальны сюжэт. Кожная калыханка нагадвае нескладанае вершавальнае апавяданне, часта і называецца імя дзіцяці

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Ён адрозніваецца сфарміраванасцю і самабытнасцю.Традыцыйна беларускія танцы дзеляць на тры групы: ілюстрацыйна-выяўленчыя, гульнявыя і арнаментальныя.

Раскажыце правілы беларускіх народных гульняў "Грушка", "Дзядуля-ражок", Вожык и мышы"

Народныя гульні – від актыўнага адпачынку людзей, гістарычна сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў, у якога склаліся пэўныя правілы і прыёмы забаў. Гульні з'яўляюцца сродкамі фізічнага, разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання.

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя; сінкрэтычныя (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) - традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.)), безрэлігійныя. АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя), грамадскія і царкоўныя.

Пацешкі - невялікія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, ў якіх адбываецца сюжэтнае развіццё дзеяння, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Напрыклад: "Сарока-варона кашу варыла, гэтаму дала, гэтаму дала, а табе, маленечкі, не дала". Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Напрыклад, "Божая кароўка, ты ляці на небка…". У заклічцы не проста зварот да прыроднай стыхіі, але выяўленая ў слове, рытме, інтанацыі гама пачуццяў - перажыванняў, пяшчоты, захаплення. Эмоцыі радасці, даверу, упэўненасці ў добрым закладзены ў самім ладзе верша - у хвалепадобных паўторах, у змене просьбаў. Лічылкі - невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогай якіх вызначаецца чарговасцьу гульні, выбыіраюцца дзеячыя асобы або вядучыя. Лічылкі адносяцца да гульнйвага фальклору. У іх важнае значэнне выконвае рытм, яны, як правіла, маюць сваю кампазіцыю і невялікі закончаны сюжэт: "Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў месяц пауляць, а за месяцам луна, аставайся ты адна". Дражнілкі - невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца супраціўнік, яго імя, знешні выгляд, рысы характару. Напрыклад: "Андрэй-верабей, на кадушцы сядзеў. Усіх жаб предаеў, адну не даеў - жывот забалеў".