Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Ляхавіцкага раёна"

Гісторыя маёй малой Радзімы - Вялікае Падлессе"

Аўтар Бецька Ягор Анатольевіч Кіраўнік Карповіч Таццяна Віктараўна настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

Падлессе 2021

Між палёў шырокіх, на краю Палесся. У садах красуе, вёсачка Падлессе...

Гісторыя вёскі В.Падлессе

Віртуальны музейны куток

Гісторыя школы

Знакамітыя людзі

Славутыя мясціны

Гісторыя вёскі Вялікае Падлессе

Курная хата

Хата ў вёсцы пасля 1949 года

Паны Сахаты і Лапата

У кожнай вескі ёсць свая біяграфія. Вёска Вялікае Падлессе - адно са старэйшых сёл Ляхавіцкага раёна. Сяло Падлессе было заснавана ў XV стагоддзі. Доказам гэтага з’яўлюцца астанкі капліцы таго часу, якая захавалася да нашых дзён. Старажылы расказваюць, адкуль пайшла назва сяла: “Непадалёку ад горада Баранавічы жыў пан Ельскі, якому належалі землі, дзе цяпер знаходзіцца Падлессе. Адзін з батракоў пана забіў яго сабаку і за гэта быў выгнаны са свайго двара. Па просьбе батрака пан дазволіў яму на месцы цяперашняга Падлесся, на невялікай паляне, пабудаваць маленькую хаціну. Пазней сюды пачалі прыбываць іншыя жыхары. Сяляне выкарчоўвалі лес і будаваліся. Калі на пустэчы вырасла некалькі будынкаў, жыхары вырашылі даць назву сялу. У сувязі з тым, што яно было пабудавана на ўчастку, дзе высякалі лес, яго назвалі Падлессем.” Раней сяло знаходзілася непадалёку ад цяпер праходзячай чыгункі Баранавічы-Слуцк. Пасля пажару, які адбыўся ў красавіку 1700 года, жыхары не сталі сяліцца на старым месцы, а выбралі для свайго сяла цяперашняе яго месцазнаходжанне. Да 1900 года ў сяле налічвалася 72 участкі. На кожны прыходзілася адна хата. У 1914 годзе, у выніку раздзелаў, налічвалася ўжо 190 гаспадарак, з якіх большасць былі малазямельнымі, а лепшыя землі належалі багатым-Касатаму і Лапату. Зямля апрацоўвалася дробным сельскагаспадарчым інвентаром: аднаконным плугам і бараною. Аб сельскагаспадарчых машынах не было і размовы. Людзі жылі ў маленькіх курных хатках. Асобныя сяляне трымалі жывёлу. На сяле было два ветраныя млыны. Амаль усё насельніцтва было непісьменным. У 1902 годзе ў Падлессі была адкрыта аднакласная царкоўна-прыхадская школа,дзе вядучае месца займала вывучэнне “закона божага”. Аднак займацца ў школе маглі не ўсе, бо на гэта не мелі сродкаў. З пачаткам першай сусветнай вайны (лета 1914 года) становішча сялян пагоршылася. Большасць мужчын былі забраны ў царскую армію. Калі ў 1915 годзе стаўка Вярхоўнага камандавання пераехала з Баранавіч ў Магілёў, нямецкія войскі прарвалі фронт і разам з іншымі сёламі было акупіравана і Падлессе. Жыхары ў дні Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прымалі актыўны ўдзел у звяржэнні часовага буржуазнага ўрада, былі актыўнымі ўдзельнікамі грамадзянскай вайны. У лютым 1919 года войскі буржуазна-памешчыцкай Польшчы адарвалі ад савецкай краіны заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Пад прыгнётам белапалякаў да 1939 года знаходзілася і сяло Падлессе. Нізкім быў культурны ўзровень сялян пры белапольскай акупацыі. Да 1939 года толькі тры чалавекі, бацькі якіх жылі багата, атрымалі сярэднюю адукацыю. Астатняе насельніцтва было неадукаваным . У вёсцы зусім не было радыёкропак. Рэдкасцю былі гадзіннікі. Людзі часта хварэлі-“першай памочніцай” была шаптуха. Для таго, каб звярнуцца да доктара ў Ляхавічы, трэба было плаціць вялікія грошы. Жыхары Падлесся не гублялі надзеі на ўз’яднанне з Савецкай Беларуссю. Іх погляды былі накіраваны на Усход, дзе свабодна жылі беларускія браты. Была створана падпольная ячэйка. Члены яе распаўсюджалі лістоўкі, чыталі для насельніцтва забароненыя кнігі, расказвалі аб Савецкай Расіі. У дні рэвалюцыйных свят на бачных месцах развешвалі чырвоныя сцягі. Актыўнымі ўдзельнікамі ячэйкі былі Пётр Дзям’янавіч Бецька,Мікалай Кліменцьевіч Праневіч,Фёдар Іосіфавіч Таранда, Сцяпан Іванавіч Таранда і іншыя. Такіх людзей польскія улады высялялі з Падлесся. І вось 17 верасня 1939 года прыйшло вызваленне. Першым, хто ўручыў воінам Чырвонай Арміі хлеб-соль, быў камуніст Цімафей Кумейша. У першыя дні вызвалення ў Падлессі быў створаны сялянскі камітэт,на чале якога стаяў Цімафей Кумейша. Камуніст узяў на ўлік маёмасць асадніка Касатага, размяркоўваў інвентар і зямлю сярод сялян- беднякоў і былых батракоў. Пачалося свабоднае і шчаслівае жыццё. У вёсцы быў арганізаваны калгас, які аб’ядноўваў 38 гаспадарак. Першымі падалі заявы Цімафей Кумейша, Іван Федчык, Максім Сокал,Максім Праневіч і іншыя.Першым старшынёй калгаса быў Іван Федчык, потым- Цімафей Кумейша. Вялікую работу па выхаванню моладзі праводзілі камуністы і камсамольцы. Першымі камсамольцамі былі Васіль Федчык,Уладзімір Кумейша, Аляксей Сокал і іншыя. Яны арганізоўвалі моладзь на добрыя справы. Тады ж загучалі над Падлессем і навакольнымі вёскамі песні хору,які быў арганізаваны з аматараў-спевакоў і танцораў.

Беларускі нацыянальны касцюм Ляхавіцкага строю

1

2

3

4

5

Віртуальны музейны куток "Бабулін куфэрак"

6

Гісторыя школы

Гісторыя школы пачынаецца з 25 кастрычніка 1884 года, калі ў весцы Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага ўезду была адкрыта царкоўна-прыходская школа. У савецкі час яна стала пачатковай школай. Заняткі праходзілі ў 2 змены ў некалькіх будынках. 3 1945 года адкрыта сярэдняя школа. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск. 12 выпускнікоў атрымалі атэстат сталасці. Дырэктарам школы з 1946 па 1948 год быў Болбас М. І. З 15 жніўня 1948 года па 1 верасня 1970 года школу ўзначальваў Ус Іосіф Федаравіч. З 5 верасня 1970 года па 25 снежня 1979 года кіраўніком школы з’яўляўся Варвашэня Уладзімір Максімавіч. Новая школа ўступіла ў строй у 1978 годзе. Яна размешчана ў трохпавярховым будынку. Праект разлічаны на 392 вучнеўскіх месцы са спартыўнай і актавай залай, майстэрняй, бібліятэкай, 12 кабінетамі. З 8 ліпеня 2002 года кіраўніком установы прызначана Расоха Ніна Іванаўна. З 2010 года школа рэканструіравана ў дзіцячы сад – сярэднюю школу. А з 2011 – 2012 навучальнага года перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Падлескі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. З 2014 навучальнага года перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад - базавая школа Ляхавіцкага раёна". З 8 снежня 2015 года кіраўніком установы прызначана Бурак Вольга Іванаўна. З 21 ліпеня 2016 года кіраўнік установы - Рачкоўскі Уладзімір Іванавіч.

Славутыя мясціны

Храм Святога Духа

Падлескі цуд

Брацкая магіла

Першая драўляная царква ў Падлессі была пабудавана яшчэ ў 1637 годзе, па легендзе, у сувязі са з'явай цудатворнага абраза. Аднак, гэты храм па нейкіх прычынах быў разбураны ў XVIII стагоддзі. У другой палове гэтага ж стагоддзя вёску зноў упрыгожыла драўляная царква. Яна некалькі разоў рэстаўравалася і абнаўлялася, але захавалася да нашых часоў. Цяпер яе галоўным здабыткам з'яўляецца вобраз Божай Маці, які лічыцца цудадзейным.

Легенда «Аб сляпой дзяўчынцы» Першая цудоўная праява ў гэтых месцах адносіцца да XV-XVI стагоддзяў. Як абвяшчае паданне, па дарозе з вёскі Падлессе ў суседнюю вёску Зарытава з правадніком ішла дзяўчына, сляпая з нараджэння. Тады, як і цяпер, пачатак і канец вёскі "адзначаліся" крыжамі, якія былі ўпрыгожаны стужкамі і кветкамі. А побач з крыжам стаяў вялікі камень. І раптам, падышоўшы да каменя, дзяўчына стала відушчая. І яна, і яе спадарожнік ўбачылі на камені абраз. Натхнёныя і узрадаваныя такім цудам, жыхары вёскі спехам пабудавалі на месцы з'яўлення абраза драўляны шацёр, а неўзабаве — і каплічку. Слава пра цудатворны абраз Падлескай Маці Божай разляцелася далёка. У пачатку XVII стагоддзя адбылося яшчэ адна важная падзея. Мсціслаўскі ваявода Георгій Сапега падчас цяжкай хваробы хадзіў пешшу на пакланенне гэтага абраза і нават даў зарок, што, ачуняўшы, пабудуе тут сапраўдную царкву. І калі ён зусім ачуняў, то не толькі пабудаваў храм, але і ў 1637 годзе на ўтрыманне яе запісаў тры ўвалокі Зямлі (адна увалока больш за 20 гектараў). А вось сапраўдную Свята-Духоўскую царкву пабудавалі яшчэ праз некалькі дзесяцігоддзяў. Паводле мясцовага падання, у упраўніка маентка Стара-Ляховіч панеслі коні. Напалоханы, ён стаў маліцца Найсвяцейшай Багародзіцы і паабяцаў пабудаваць царкву на тым месцы, дзе коні спыняцца. Кажуць, што коні ў тую ж хвіліну спыніліся, і адбылося гэта менавіта там, дзе зараз знаходзіцца царква. У дакладнай даце сведчанні разыходзяцца, але па некаторым літаратурным крыніцам ў гэтым годзе Падлесская царква адзначыць сваё 375-годдзе. Такім чынам, сёння гэта адзін з самых старажытных мясцовых храмаў.

Улетку 1944 года ішлі жорсткія баі за вызваленне тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ад фашысцкіх захопнікаў. Недалёка ад вёскі Варушы размяшчаўся ваенны шпіталь, куды дастаўлялі параненых з усёй акругі. Нягледзячы на ўсе намаганні ваенных медыкаў, многія паміралі ад ран, гангрэны ці проста не вытрымлівала сэрца. Забітых і памерлых хавалі ў агульных магілах. Толькі пасля вайны было прынята рашэнне пахаваць усіх загінуўшых пры вызваленні Падлесся і бліжэйшых вёсак у брацкай магіле. У 1952 годзе было выраблена перапахаванне загінулых, а ў 1957 годзе на яго месцы ўсталявалі помнік. У магіле пахаваныя 139 воінаў, з іх 91-вядомыя і 48-невядомых. Кампазіцыя помніка ўяўляе сабой скульптуру воіна з старэчым каленам, якая ўзведзена на высокім пастаменце. Пад надпісам " Радзіма памятае сваіх герояў. Тут пахаваныя воіны Савецкай Арміі, якія загінулі смерцю храбрых пры вызваленні вёскі Падлессе

Знакамітыя людзі

Серафім Жыровіцкі

Цітовіч Генадзь Іванавіч

Падлескі народны хор

Нарадзіўся айцец Серафім (у свеце Раман Раманавіч Шахмуть) ў 1901 годзе ў сялянскай сям'і. Бацьку звалі Раман, маці – Алена. Акрамя Рамана былі, два браты-Рыгор і Сергій. Хлопчык рос у паслухмянстве ў бацькоў, дапамагаў па хаце, а ў нядзельныя і святочныя дні заўсёды рупліва наведваў набажэнствы, якія здзяйсняліся ў Свята-Духоўскай царквы вёскі В. Падлессе, далей вучыўся ў Ляхавіцкім двукласным вучылішчы. 25 чэрвеня 1922 года, адчуваючы ў сабе манаскае пакліканне, Раман адправіўся ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. 1 красавіка 1923 года Раман Шахмуць пастрыжаны ў манаства з імем Серафім. У манастыры нёс кліраснае паслухмянасць, так як валодаў добрым голасам і музычным слыхам. У 1926 годзе яго высьвецілі ў іерадыякана. У 1930-х гадах іерадыякана Серафіма высьвячаюць у іераманахі, г. зн. ён становіцца святаром. Варта адзначыць, што да вайны бацька Серафім часам наведваў блізкае сэрцу Падлессе. Па ўспамінах яго родных пляменнікаў-Мікалая Рыгоравіча і надзеі Рыгораўны-прыезд дзядзькі быў для ўсіх на вёсцы святам. Часта з ім прыязджаў і святар Рыгор Кударэнка (пасля ўсім вядомы архімандрыт Ігнат). У жніўні 1941 года па благаславенні арцыбіскупа Панцеляймона архімандрыт Серафім і іерэй Рыгор Кударэнка пакінулі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр і выехалі ў напрамку Мінска. Ім было даручана заняцца арганізацыяй царкоўна-парафіяльнага жыцця там, дзе яна была разбурана ў даваенны перыяд. Наведаўшы ў гады ваеннага ліхалецця Усходнюю Беларусь, архімандрыт Серафім стаў першым сведкам і летапісцам тых пакутаў, якія зведалі служыцелі царквы праваслаўнай і верыць народ у перыяд бязбожнага тэрору. Вынікаючы па гарачых слядах, грунтуючыся на жывых успамінах відавочцаў, ён збіраў матэрыялы аб ганеннях, перажытых царквой ад бязбожнікаў. 3 чэрвеня 1944 года прапаведнікі пераехалі з Мінска ў Гродна, там хадзілі па лазарэтах.. Шостага верасня іх арыштавалі. Пяць дзён доўжыўся допыт на месцы, затым арыштаваных перавезлі ў менскую турму. Здароўе бацюшкі ў турме аказалася моцна падарваным. З пратаколаў допыту вядома, што ім прад'явілі абвінавачванні ў супрацоўніцтве з СД і ў іншых, цалкам надуманых злачынствах. На самай жа справе яны былі арыштаваныя за сваю падзвіжніцкую місіянерскую дзейнасць у гады акупацыі. Асаблівай нарадай пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў СССР 7 ліпеня 1945 года абодвум быў вынесены прысуд аб пазбаўленні волі тэрмінам на 5 гадоў са знаходжаннем у канцлагеры. Іх адправілі ў лагеры Горкаўскай вобласці. Па афіцыйных дадзеных ён памёр ад сардэчнай недастатковасці, што ж адбылося на самай справе - для нас пакуль Госпадам схавана. 28 кастрычніка 1999 года Святым Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы па блаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II архімандрыт Серафім Шахмуть быў далучаны да ліку 23 мясцовашанаваных святых навамучанікаў зямлі Беларускай, а ў жніўні 2000 года Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы праслаўлены ў саборы навамучанікаў і спаведнікаў Расійскіх ХХ стагоддзя. Па благаславенні арцыбіскупа Пінскага і Лунінецкага Стэфана, шостага верасня, у дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма архімандрыта Жыровіцкага, з 2000 - га года ў Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве горада Ляхавічы збіраецца духавенства і народ для набажэнства, а па ўказанні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з г. Гродна ў Жыровіцы заўсёды ў гэтае свята крочыць хросны ход духавенства і свецкіх, пасля чаго здзяйсняецца святочнае набажэнства. Прападобнамучанік Серафім архімандрыт Жыровіцкі з'яўляецца нябесным заступнікам зямлі беларускай і малітоўнікам пра ўсю Ляхаўшчыну.

Генадзь Іванавіч Цітовіч (07.07.1910 – 20.06.1986). Савецкі беларускі музыказнаўца-фалькларыст, музычны этнограф і харавы дырыжор. Народны артыст СССР (1968). У 1936-1939 гадах вучыўся на прыродазнаўча-матэматычны факультэце ў Універсітэце Стэфана Баторыя (цяпер Віленскі універсітэт). У 1939-1941 і 1944-1951 гадах – адказны рэдактар музычных перадач абласнога радыёкамітэта і кансультант Дома народнай творчасці ў Баранавічах. На базе самадзейнага калектыву з с. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці, з якім Генадзь Цітовіч працаваў з канца 30-х гадоў, у 1952 году стварыў народны хор, які быў рэарганізаваны ў 1959 годзе ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, а ў 1964 годзе – у Дзяржаўны народны хор Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча), дзе быў мастацкім кіраўніком да 1974 года. Генадзь Цітовіч памёр у Мінску 20 чэрвеня 1986 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень. Пасля далучэння Заходняй Беларусi да БССР актывізавалася культурнае жыццё. Малады этнограф Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910–1986), выпускнік Віленскай кансерваторыі, які працаваў тады ў музычным аддзеле радыёкамітэта Баранавіцкай вобласці, кансультантам Дома народнай творчасці, зацікавіўся харавым калектывам у Вялікім Падлессі, лірычныя песні кранулі яго душу. Песні, якія нараджаліся ў Вялікім Падлессі, прыносіліся ў гэтую вёску, прыжываліся ў ёй, набывалі выгляд тыповай двухгалосай песні, якую спяваюць хорам. Асаблівасць была тая, што роля харыста не зводзілася да пасіўнага спявання, харыст з’яўляўся запявалам і падгалоскам, песня тэатралізавалася. Хор вёскі захоўваў самабытнасць народнага выканання, яго імправізацыйную вольнасць і чысціню выканання. Г. І. Цітовіч аграніў, прымусіў пералівацца ўсімі фарбамі свой галоўны твор — Падлескі хор. З асяроддзя харыстаў быў абраны кіраўнік калектыву — Васіль Пятух, які лепш за іншых ведаў народную песню, граў на балалайцы і мандаліне. Спачатку харавы гурт складаўся з 18 чалавек, у канцы 1939 г. у ім налічвалася 30 удзельнікаў. Першая праграма складалася з рэвалюцыйных, лірычных і жартоўных песень. Першае выступленне адбылося ў сваёй вёсцы, потым на радыё, а пасля ўся рэспубліка слухала самабытны калектыў. Г. І. Цітовіч часта наведваў Вялікае Падлессе, з 1940 г. ён аддаваў шмат часу і ўвагі культуры харавога спявання. Падлескаму калектыву пашчасціла быць удзельнікам Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве (1940), што стала этапам у гісторыі яго існавання. Вялікая Айчынная вайна спыніла работу хору. Нямецка-фашысцкія захопнікі адразу расстралялі калгасных актывістаў, сярод іх былі В. Пятух і іншыя актыўныя харысты. Пасля вызвалення (1944) дзейнасць хору аднавілася. Хор выступаў у вайсковых часцях, шпіталях, спяваў для насельніцтва гарадоў і вёсак. Хор пад кіраўніцтвам Г. І. Цітовіча з 1944 г. значна вырас. У 1945 г. калектыў выступаў у Маскве на аглядзе мастацкай самадзейнасці. У 1945–1946 гг. хор знаходзіўся ў складзе Беларускай філармоніі. У разнастайным рэпертуары хору было каля 100 песень, асноўнае месца належала лірычным песням, песням каляндарна-абрадавага цыкла, народным баладам, багата было жартоўных песень з народнымі матывамі. Восенню 1947 г. удзельнікі хору выступалі на сцэнах Маскоўскай кансерваторыі, Канцэртнай залы імя Чайкоўскага і інш. Калектыў пазнаёміўся і пасябраваў з маскоўскім хорам імя Пятніцкага, які прыязджаў у Падлессе. Мастацкая практыка Г. I. Цітовіча ў Падлескім мастацкім калектыве стала асновай таго, што ў 1951 г. яму было даручана стварыць Дзяржаўны народны хор БССР. Асновай стылю і рэпертуару новага калектыву стала творчасць спевакоў з Вялікага Падлесся. Пасля пераезду ў Мінск, да апошніх дзён жыцця Генадзь Іванавіч працягваў заставацца апекуном, дарадчыкам Палескага калектыву. Г. І. Цітовічу былі прысвоены званні народнага артыста БССР (1955), народнага артыста СССР (1968), ганаровага калгасніка (1980). З 1959 г. Падлескім хорам кіраваў Міхаіл Жук. Падлескі народны хор вёў вялікую канцэртную дзейнасць, з’яўляўся актыўным папулярызатарам і творцам беларускай народнай песні, выступаў ў Беларусі, Расіі, на Украіне. Хорам апекаваўся мясцовы калгас імя Леніна. У 1965 г. хору было прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў». У гэты час у хоры было 50 спевакоў. Дыпламант I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). У 1979 г. калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З цягам часу ў рэпертуары з’явілася каля 300 песень. Пераважна апрацоўкі беларускіх народных песень («Із-пад гор, з-пад гор», «Ой, у полі на раздоллі», «Расцвілася роза пры дарозе», «Рэчанька» і інш.), творы, што ўзніклі ў самім калектыве («Вёсачка Падлессе» Г. Цітовіча, «Нам прыслала Масква падкрапленне», «Падзяка», «Падлескія вячоркі» і інш.), песні беларускіх кампазітараў («Спявай, маё Палессе» М. Вайцяхоўскага, «Святочная» А. Туранкова, «Край Палескі» Ю. Талесніка і інш.). З 2000 г. кіруе калектывам Вольга Мікалаеўна Якуніна. У складзе 23 удзельнікі ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. У калектыве ёсць дуэты, трыа і ансамблі, жаночы і мужчынскі хары, фальклорна-этнаграфічны ансамбль. У верасні 2013 г. хор прымаў удзел у праекце «Наперад у мінулае» тэлеканала «Беларусь-3». 6 снежня 2014 г. у Ляхавіцкім ГДК адбыўся канцэрт, прысвечаны 75-годдзю Падлескага народнага хору.