Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Вандруем разам!

Інтэрактыўная карта адукацыйнага маршруту

«Ад маленькіх падарожжаў да вялікіх адкрыццяў» Дадзены культурна-пазнавальны экскурсійны маршрут, прысвечаны Году народнага адзінства, дазволіць дакрануцца да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа на прыкладзе беларускіх сядзіб і прайсціся сцежкамі розных куткоў Беларусі ад спадчыны сваёй малой радзімы да спадчыны Беларусі ўвогуле. Прадстаўленыя экскурсійныя аб’екты культурна-пазнавальнага маршруту пракладзены так, каб наведаць аграгарадкі і іншыя населеныя пункты Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, пра якія, магчыма, многія суайчыннікі нават і не чулі. Некалькі адсоткаў кіламетраў, якія трэба будзе пераадолець экскурсантам, могуць прамільгнуць даволі хутка, а могуць і запомніцца надоўга, дзякуючы наведаным па шляху населеным пунктам і памятным месцам.

Сядзіба Патоцкага ў горадзе Беразіно Маёнтак графа Патоцкага, пабудаваны ў 1858 годзе на правым беразе Бярэзіны. Палац у стылі позняга класіцызму ўзвяла графіня Ганна Патоцкая, каб выкарыстоўваць яго ў якасці летняй рэзідэнцыі. У другой палове XIX стагоддзя ў маёнтку віравала жыццё: сюды пастаянна з'язджаліся госці, уладкоўваліся пышныя імпрэзы. Пасля рэвалюцыі 1917 года будынак спачатку выкарыстоўвалі як школу, потым у якасці склада. Патроху яно прыходзіла ў запусценне. Існавала легенда, што на тэрыторыі маёнтка схаваны скарб, таму на стане сядзібы не лепшым чынам адбіліся і частыя пошукі скарбаў роду Патоцкіх. Балі і пышныя прыёмы засталіся ў мінулым, цяпер толькі вецер гуляе ў пустых вокнах-вачніцах некалі пышнага асабняка. На данны момант будынак трэба рэстаўраваць.

Касцёл Божага цела ў аграгарадке Багушэвічы У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці ёсць невялікі, але вельмі ўтульны аграгарадок Багушэвічы. У 1644 Рыгор Друцкі-Горскі заснаваў тут маёнтак і касцёл. У XIX стагоддзі маёнтак належаў Свентаржэцкім, якія выбудавалі тут дваранскую сядзібу і новы неагатычны храм. Храм Божага цела ўваходзіў у склад сядзібнага комплексу, Свентаржэцкія планавалі выкарыстаць яго як сямейную пахавальню. Падчас Польскага паўстання сядзібны комплекс спалілі. Аднак, храм уцалеў і быў перададзены праваслаўнай царкве. У 1869 годзе касцёл быў пераасвечаны і стаў насіць імя Святога Данііла. Але ў 1919 годзе Свята-Даніловская царква была вернута католікам. Па ўспамінах мясцовых жыхароў у розны час у касцёле знаходзіўся склад і сельскі клуб. Праз некаторы час яго закінулі, і храм пуставаў, пакуль у яго сценах не здарыўся пажар. Адбылося гэта сумнае падзея ў 1989 годзе. Храм моцна пацярпеў, патрабавалася яго рэканструкцыя. Першыя спробы аднавіць прыгожы неагатычны касцёл былі зроблены ў 2000 годзе.

Сядзіба Ашторпаў ў аграгарадке Дукора Дукора – цяпер аграгарадок, а раней гэта было мястэчка, якое належыла ў розны час вядомым магнацкім родам. Аднымі з першых уладальнікаў мястэчка былі Агінскія, Ашторпы. Францішак Ашторпаў узвёў тут у пачатку 19 стагоддзя вялікі палац у класічным стылі, вакол якога размяшчаліся прасторныя паркі і маляўнічыя сажалкі. У той час Дукора славілася пышнымі прыёмамі і балямі. Да сядзібнага дому госці пад'язджалі па двухкіламетровай алеі, напрыканцы якой ім варта было праехаць скрозь пышную ўязную браму з элементамі класічнага і неагатычнага стыляў. На ёй нават быў усталяваны гадзіннік. Уязная брама – помнік архітэктуры 19 стагоддзя, адно з нямногіх збудаванняў былога маёнтка, якое захавалася і да нашых дзён. Падчас Першай сусветнай вайны Дукора знаходзілася ў лініі фронту, у 1919-м мястэчка занялі палякі. За доўгае і цяжкае XX стагоддзе палац быў цалкам разбураны. Сёння ад усяго сядзібнага комплексу засталася толькі брама і некаторыя будынкі флігеляў. У 2015 годзе ў маляўнічым Дукорскім парку з'явіўся новы цікавы аб'ект – перакулены дом, які з'яўляецца безумоўным магнітам для наведвальнікаў і візітнай карткай комплексу

Дом купчыхі Кацнельсон ў Бабруйску У 1912 годзе на Прысутнай (цяпер Інтэрнацыянальнай) вуліцы з'явіўся драўляны асабняк з мезанінам, які належыў купчыхі 1-й гільдыі Пае-Брайна Кацнельсон. Кажуць, яна вывезла гэты спадабаўшыйся ёй будынак ў стылі мадэрн з Прыбалтыкі, а потым яго, нібы канструктар, сабралі ўжо на бабруйскай зямлі. Зрэшты, Каценельсон, якая займалася гандлем леса, цалкам магла рэалізаваць падобны капрыз, бо належала да ліку найбагацейшых людзей Беларусі пачатку 20 стагоддзя. У 1901 годзе абарот яе фірмы складаў два мільёны рублёў у год, а прозвішча Кацнельсон была добра вядома за межамі імперыі, у прыватнасці, на англійскай рынку. Незадоўга да рэвалюцыі купчыха здала свой дом у арэнду паліцэйскай управе, а сама пераехала ў Пецярбург, бліжэй да сына Нісана - дэпутата расейскай Дзяржаўнай думы, будучаму дырэктару Яўрэйскага каланіяльнага банка ў Лондане. У 1918 годзе ў асабняку размясціўся павятовы рэўкам - часовы надзвычайны орган мясцовай улады, а ў нашы дні тут працавала цэнтральная раёная бібліятэка. Акрамя дома купчыхі, калі вы маеце пэўны час, загляніце на тэрыторыю Бабруйскай крэпасці, паглядзіце на дом-шпакоўню і зрабіце сэлфі з самым знаёмым Бабром Бабруйска.

Палац Булгакаў «Дабосня» ў Жылічах Будаўніцтва палаца пачалося ў 1825 годзе па загадзе Ігната Булгака, які быў бабруйскім павятовым маршалкам. Па легендзе, Ігнат Булгак «падгледзеў», як будуюць аналагічны будынак у Францыі. Вярнуўшыся дадому, Булгак заняўся пабудовай радавога гнязда ў французскім духу. Праца адбывалася ў два этапы – пры жыцці Ігната Булгака адбудавалі галоўны корпус у форме літары «П», а ўжо пасля смерці Ігната да палаца было прыбудавана яшчэ адно крыло з жылымі памяшканнямі і храмам. На адным з франтонаў будынка можна ўбачыць барэльеф з «ўсёвідушчым вокам» – менавіта тут і размяшчаўся хатні касцёл Булгакаў. У палацы акрамя жылых памяшканняў і дамашняга касцёла знаходзілася яшчэ і аранжарэя. Яе для Булгакаў праектавалі ў Варшаве па адмысловай замове. Апошнім уладальнікам маёнтка стаў пляменнік Эдгара Булгака – Эмануэль. Але ўжо ў пачатку 20 стагоддзя спадчыннік шляхецкага роду жыў у Польшчы, а палац працягваў жыць сваім жыццём: пасля рэвалюцыі ў ім размясцілі дзіцячы дом, а ў 1930-х – заатэхнічны тэхнікум. Падчас Другой сусветнай вайны было разабрана крыло сядзібы, дзе раней размяшчалася тая самая экзатычная аранжарэя. У палацы немцы арганізавалі шпіталь, а ў двары хавалі сваіх салдатаў. Самае цікавае, што палац выдатна перажыў дзве сусветныя вайны – яго ні разу не бамбілі, і ў ім не адбылося ніводнага пажару. Пасля вайны ў будынку палаца размясцілі аграрны тэхнікум, для якога крыху пазней пабудавалі асобны будынак (існуе і ў дадзены момант). А сядзіба Булгакаў пачала патроху прыходзіць у запусценне. З 1973 года палац пачалі рэстаўрыраваць. Частку, дзе з 1996 года знаходзіцца музей, а з 2009 года размяшчаецца дзіцячая школа мастацтваў, адбудавалі наноў па старым праекце палаца.

Сядзіба Козел-Паклеўскіх (сядзіба Гатоўскіх) ў Чырвоным Беразе Сапраўдны росквіт сядзібы ў Чырвоным Беразе пачаўся ў канцы 19 стагоддзя, калі яе купіў ваенны інжынер, генерал-лейтэнант Міхаіл Гатоўскі. У 1890-1893 гадах па праекце прафесара архітэктуры Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Віктара Шретера быў пабудаваны сядзібны дом. Міхаіл Гатоўскі хацеў ўзвесці нешта вельмі самавітае і незвычайнае – так і ўзнік велізарны асабняк у форме літары «Г» (у гонар «Г» – Гатоўскага). На пад'ездзе да маёнтка таксама пабудавалі ўнікальную ўязную браму ружовага колеру ў стылі неаготыкі з мудрагелістымі гранёнымі вежамі. А вакол сядзібы быў разбіты англійскі парк. Сам па сабе парк даволі кампактны, але маляўнічы: тут прыемна пабадзяцца ўздоўж ракі і нікуды не спяшацца. Пасля смерці Міхаіла ў 1904 годзе Чырвоны Бераг перайшоў да яго дачкі Марыі Міхайлаўны, а фактычным уладальнікам мястэчка стаў яе муж Вікенцій Козел-Паклеўскі. Ён быў бачным расійскім дваранінам, мецэнатам і грамадскім дзеячам, валодаў уласнасцю на Урале і ў Сібіры, а Чырвоны Бераг стаў адной з яго шматлікіх дач. З яго падачы над балконам галоўнага ўваходу з’явіўся сямейны герб Козел-Паклеўскіх. Пасля рэвалюцыі 1917 года маёнтак у Чырвоным беразе стаў дзяржаўным, тады ж было прынята рашэнне прыстасаваць сядзібу для якой-небудзь грамадска-карыснай мэты. Так маёнтак ператварыўся ў сельскагаспадарчае вучылішча, сюды перавялі вучняў з Азарыцкай і Бабруйскай сельскагаспадарчых школ. Заняткі праводзілі ў жылых пакоях сядзібы, а іншыя пабудовы аддалі пад склады, майстэрні і інтэрнаты. Козел-Паклеўскія пасля рэвалюцыі перабраліся ў Польшчу і ў Чырвоны Бераг больш не вярталіся Сам будынак сядзібы ў час вайны не быў разбураны і выкарыстоўваўся як шпіталь, таму палац і яго ўнутранае ўбранне даволі добра захаваліся. У 2015 годзе скончылася рэстаўрацыя сядзібы, і цяпер ўнутры працуе музей. У дадзены момант на тэрыторыі былой сядзібы размешчаны Чырвонабярэжскі аграрны каледж.

Адпраўная і канчатковая кропка маршруту: Барысаў – славуты горад на рэчке Бярэзіне, заснаваны князем Барысам у 1102 годдзе. Барысаў валодае багатым турыстычным патэнцыялам. Нягледзячы на шматлікія войны, якія праходзілі праз горад, у горадзе захавалася нямала помнікаў гісторыі і культуры.

Драўляная сядзіба Бонч-Асмалоўскіх ў Блоні Аграгарадок Блонь знаходзіцца па суседстве з Мар'інай Горкай. Калісьці ў Блоні нават была місія езуітаў з касцёлам і кляштарам. Аднак падзеі 19 стагоддзя кардынальна змянілі прыярытэты. Пасля рэвалюцыі 1863 года маёнтак быў набыты Язэпам Бонч-Асмалоўскім. Да 1870 году сфарміраваўся сядзібны комплекс, які ўключае драўляны сядзібны дом, два флігеля, гаспадарчыя будынкі і невялікую фабрыку. Да нашага часу захавалася сама сядзіба Бонч-Асмалоўскіх, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе рэчкі Цітаўка. У 1917 годзе з прыходам саветаў Бонч-Асмалоўскія пакінулі радавы маёнтак. Яшчэ некалькі гадоў сядзіба выкарыстоўвалася як жыллё, потым пад гаспадарчыя патрэбы мясцовага прадпрыемства. На здзіўленне, другая палова 20 стагоддзя пашкадавала драўляны дом. Ён захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе. Сёння ў былой сядзібе арганізаваны краязнаўчы музей.