Want to make creations as awesome as this one?

9 клас

Transcript

Шляхаміфранцыскаскарыны

Квіз

Старт

ПАСОЛНаведаў з дыпламатычнай місіяй Візантыю.

КУПЕЦГандляваў розным таварам.

САДОЎНІККлапаціўся пра сад полацкага князя.

Нарадзіўся Францыск Скарына каля 1490 года ў Полацку ў сям'і Лукі Скарыны. Назавіце занятак бацькі будучага асветніка.

1/5

ПРАВІЛЬНА!

Бацька Францыска Скарыны меў ва ўласнасці зямлю і гандляваў скурамі і футрам.

Францыск Скарына ў 1504 годзе паступіў і ў 1506 годзе скончыў адзін з самых знакамітых універсітэтаў Еўропы, які меў другую назву — Ягелонскі ўніверсітэтУ якім горадзе знаходзіўся гэты ўніверсітэт?

2/5

КРАКАЎПольшча

ПАРЫЖФранцыя

ПАДУЯІталія

У Кракаўскім універсітэце Францыск Скарына атрымаў званне бакалаўра свабодных навук.З 291 абітурыентаў вучоную ступень атрымалі 60 юнакоў, у тым ліку і наш суайчыннік.

ПРАВІЛЬНА!

«Найдастойнейшыя паны дактары! Прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар мастацтваў, бедны, родам з надзвычай далёкіх краёў. Ён звярнуўся да Калегіі з просьбай дазволіць яму ў якасці дару і асобай міласці падвергнуцца з ласкі Божай выпрабаванням у галіне ... Малады чалавек і вышэйзгаданы доктар носіць імя пана Францыска, сына нябожчыка Лукі Скарыны з Полацка, русін".Навуковую ступень у якой галіне ведаў атрымаў наш зямляк?

3/5

ГАНДАЛЬ

МЕДЫЦЫНА

МАСТАЦТВА

«...пан магістр Францыск, сын нябожчыка пана Лукі Скарыны з Полацка, русін, на прапанаваныя яму раніцай гэтага дня пытанні па медыцыне бліскуча адказваў па памяці і адхіліў выказаныя яму пярэчанні, выдатна аргументуючы, ён праявіў сябе найлепшым чынам. У сувязі з гэтым усімі там прысутнымі вучонымі, з агульнай згоды ён быў ацэнены як падрыхтаваны і варты быць дапушчаным да асобага экзамену па медыцыне».

ПРАВІЛЬНА!

4/5

У 1517—1519 гадах, ужо ў Празе, Скарына выдаў 23 кнігі ... ў сваіх перакладах на старабеларускую мову.

ЖЫЦІЯ СВЯТЫХ

КАЗАННЯЎ І ПАВУЧЭННЯЎ

БІБЛІІ

На працягу трох гадоў Скарына выдаваў ілюстраваныя кнігі Бібліі пад агульнай назвай «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».

ПРАВІЛЬНА!

У 1523 годзе Францыск Скарына абсталёўвае друкарню і выдае «Малую падарожную кніжку». У кнігу ўвайшлі «Псалтыр», «Часасловец» (тэксты малітваў, дзённай і вячэрняй царкоўных службаў), «Пасхалія» (царкоўны каляндар), урачыстыя класічныя гімны (каноны і акафісты) і інш.У якім горадзе гэта адбылося?

5/5

ВІЛЬНЯ

МЕНСК

ПОЛАЦК

ВІНШУЮ!

Яшчэ раз?

Вяртаемся?

ПАМЫЛКА