Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

КінаЧытанне

кнігі, па якіх знятыяфільмы

віртуальная выстава

Сябры! На віртуальнай выставе "КінаЧытанне" размешчаны выдатныя творы беларускай літаратуры, якія можна не толькі пачытаць анлайн, але і пазнаёміцца з іх экранізацыяй. А самыя пытлівыя, знойдуць цікавыя звесткі пра жыццё і дзейнасць аўтараў, рэжысёраў і акцёраў. Правядзіце свой адпачынак з густам!

Раман пра жыхароў глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за ўсё прыцягвае штодзеннае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi i складаецца жыццё тысяч i мiльёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Play

Play

Іван Мележ,аўтар рамана

Віктар Тураў,рэжысёр фільма

Алена Барзова(Ганна)

Юрый Казючын(Васіль)

Раман з цыкла «Палеская хроніка» («Людзі на балоце» (1962 г.), «Подых навальніцы» (1966 г.) і «Завеі, снежань» (1976 г.) уваходзіць у залаты фонд шэдэўраў сусветнай прозы ХХ стагоддзя. За раман «Людзі на балоце» Іван Мележ стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962 г.) i Ленінскай прэміі (1972 г.) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».

У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Play

Васіль Быкаў, аўтар аповесці

Міхаіл Пташук,рэжысёр фільма

Ніна Русланава (Сцепаніда)

Генадзь Гарбук(Пятрок)

Аповесць напісана ў 1982 годзе, а ў 1986 годзе яна была адзначана Ленінскай прэміяй і экранізавана.

Шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка.

Play

Міхась Лынькоў,аўтар аповесці

Леў Голуб,рэжысёр фільма

Валодзя Гуськоў(Міколка-паравоз)

Георгій Гумелёўскі(Дзед Астап)

Аповесць выйшла ў свет у 1937 г., а ў 1957 г. яна была экранізаваная.

"Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. I хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшая ці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам: стаіць яна наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота."

Play

Якуб Колас,аўтар аповесці

Сяргей Шульга,рэжысёр фільма

Генадзь Гарбук (Талаш)

Анастасія Баброва(Аўгіння)

Апoвecць Якyбa Кoлaca «Дpыгвa» (1933 г.) зacнaвaнaя нa pэaльныx пaдзeяx. Гaлoўнaя ягo тэмa – cyпpaцiўлeннe бeлaпoльcкaй aкyпaцыi нa Бeлapyci ў 1920 г. Boбpaз дзeдa Taлaшa кpыxy нaiўны. Дзeд Taлaш – пaляшyк, pыбaлoў i пaляўнiчы. Зa знeшнiм cпaкoeм xaвaлacя нaтypa, здoльнaя дa нeчaкaныx paшэнняў i ўчынкaў. Дзeд Taлaш дoбpa вeдae ляcы i бaлoты, гэтa дaпaмaгae ямy пpaявiць i кaмaндзipcкiя здoльнacцi. Алe нa пepшым плaнe клoпaты aб людзяx i aб aгyльнaй cпpaвe.

У кнігу вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава ўвайшлі кінааповесці, па якіх фільмы ўжо знятыя і сталі легендарнымі, як "Белыя Росы", а таксама тыя, якія яшчэ чакаюць свайго экраннага ўвасаблення і ўяўляюць цікавасць як літаратурныя творы, напісаныя спецыяльна для кіно.

Play

Аляксей Дудараў,аўтар кінасцэнарыя

Ігар Дабралюбаў,рэжысёр фільма

Усевалад Санаеў(Фёдар Ходас)

Мікалай Карачанцаў(Васька Ходас)

Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу i гіне, узрываючы сябе i ворагаў гранатаю...

Play

Іван Шамякін, аўтар аповесці

Самсон Самсонаў,рэжысёр фільма

Наталля Андрэйчанка (Вольга)

Віктар Жыганаў(Саша)

За кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» Іван Шамякін быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй Міністэрства абароны СССР (1978 г.). У 1978 годзе аповець "Гандлярка і паэт" была экранізаваная.

Гісторыя сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць 15 стагоддзя. У тыя далёкія смутныя часы князь Альшанскі крадзе скарб і каштоўнасці паўстанцаў, але раптам памірае, пакінуўшы манускрыпт, у якім паказана месцазнаходжанне скарбаў. Таямніца манускрыпта будзе адкрыта, але якой цаной…

Play

Уладзімір Караткевіч,аўтар рамана

Міхаіл Пташук,рэжысёр фільма

Віктар Еўграфаў(Антон Косміч)

Рымантэ Крылавічутэ(Сташка)

Дэтэктыўны раман "Чорны замак Альшанскі" (1979 г.) Уладзімір Караткевіч прысвяціў жонцы Валянціне Браніславаўне, які пачынаецца словамі: «В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю». Валянціна Браніславаўна стала высокакваліфікаваным гісторыкам, працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, узнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1984 годзе раман быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа і экранізаваны. У 2014 годзе выдавецтвам «Вышэйшая школа» выпушчана аўдыякніга ў фармаце DVD.

У аснове сюжэта паэмы — легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назвай Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі.

Play

Янка Купала,аўтар паэмы

Валерый Рубінчык,рэжысёр фільма

Алег Відаў(Машэка)

Валянціна Шэндрыкава(Любава)

Паэма «Магіла льва» была завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў Мінску ў газеце «Беларусь» 19—20 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў.