Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

  • Клас дзеліцца на каманды. Прадстаўнікі каманд па чарзе кідаюць гульнявы кубік. Рух па полі пытанняў пачынаецца ад клеткі “Старт” і працягваецца па гадзіннікавай стрэлцы. Пытанні, на якія дадзены адказ, у наступным крузе далей не ўлічваюцца. Нумар чарговага пытання адлічваецца ад толькі што разыгранай клеткі. Колькасць кругоў, па якіх ідзе рух, неабмежавана.
  • Пры пераходзе ходу на клетку з чорным катом ці пытальнікам выбіраецца на спецыяльнай картцы камандай, якая толькі што кідала кубік.
  • Першай адказваць мае права каманда, якая кідала кубік. Калі адказ няправільны, іншыя каманды могуць прадоўжыць абмеркаванне, а затым агучыць уласную версію. Калі першы адказ будзе няправільным, каманды прапаноўваюць свой варыянт на працягу адной хвіліны. У выпадку, калі ніводная каманда не дасць правільны адказ, пытанне асвятляе і робіць каментарый настаўнік.
  • За кожны правільны адказ прысуджаецца адзін бал (падлік вядзецца шляхам запісу на дошцы ці з дапамогай фішак, наклеек, сцікераў).

Запішыце ў рабочыя сшыткі 2 аднасастаўныя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.

Запішыце ў рабочыя сшыткі 2 сказы з аднароднымі членамі: 1 з абагульняльным словам перад аднароднымі членамі; 1 з аднароднымі членамі, звязанымі супраціўнымі злучнікамі.

Запішыце ў рабочыя сшыткі 2 сказы з параўнальнымі зваротамі: 1 з коскай пры параўнальным звароце; 1 прыклад, дзе коска пры параўнальным звароце не ставіцца.