Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Да сэрца дзіцяці праз родныя словы

беларускія казкі

Дарагі сябар! Перад табой віртуальная выстава "Да сэрца дзіцяці праз родныя словы", з дапамогай якой ты зможаш не толькі пачытаць і паслухаць цікавыя казкі, але і стаць удзельнікам самай незвычайная гульні. Цікавага прагляду і адпачынку!

Глядзець анлайн

Чытаць анлайн

"Пабегла курачка да каровы: — Карова, карова, дай масла! — Нашто табе масла? — Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. — Добра, — кажа карова, — дам я табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена."

Як ты разумееш гэтую казку? Чаму падавіўся пеўнік? Да каго за дапамогай звярнулася курачка?

"Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там - кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца..."

Глядзець анлайн

Чытаць анлайн

Ці любіш ты жывёл? Ёсць у цябе хатні гадаванец? Намалюй яго!

"Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес..."

Чытаць анлайн

Слухаць анлайн

Цікавая казка? Бяры хутчэй пластылін і ляпі галоўных герояў!

Чытаць анлайн

Глядзець анлайн

"Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і ката спяваць: — Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі… Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!"

Чым любіў займацца Піліпка? А чым ты любіш займацца ў вольны час?

"- А па-мойму, на такіх кароценькіх ножках далёка не зойдзеш. Пакрыўдзіўся вожык за гэткія словы. Не любіў ён, калі гаварылі пра яго ногі, якія сапраўды былі кароткія ды крывыя. - Ці не думаеш ты, - запытаўся ён у зайца, - што твае ногі бегаюць хутчэй і лепш?"

Глядзець анлайн

Чытаць анлайн

У вадзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў і раптам уздумаў: «Пайду я на поле ды на сваю бручку зірну. Пакуль мая жонка дзяцей мые ды апранае, я пасьпею і ў поле схадзіць і вярнуцца дадому». Пайшоў вожык і сустрэўся падарозе з зайцам, які таксама йшоў у поле на сваю капусту паглядзець. — Добры дзень, паважаны заяц! Як вы маецеся? А заяц быў вельмі важны й горды. Замест таго, каб ветліва прывітацца з вожыкам, ён толькі кіўнуў галавою ды сказаў груба: — Што гэта ты, вожык, так рана па полі лётаеш? — Я на шпацыр выйшаў, — кажа вожык. — На шпацыр? — запытаўся заяц насьмешліва. — А па-мойму, на такіх кароценькіх ножках далёка ня зойдзеш. Пакрыўдзіўся вожык за гэткія словы. Ня любіў ён, калі гаварылі пра ягоныя ногі, якія запраўды былі кароткія ды крывыя. — Ці ня думаеш ты, — запытаўся ён у зайца, — што твае ногі бегаюць хутчэй і лепш? — Вядома, — адказаў заяц. — А ці ня хочаш ты зы мною навыперадкі пабегчы? — пытаецца вожык. — З табою навыперадкі? — кажа заяц. — Не сьмяшы ты мяне, калі ласка. Няўжо-ж ты на сваіх крывых нагах мяне абгоніш? — А вось пабачым, — адказвае вожык. — Убачыш, што абганю. — Ну, давай пабяжым, — кажа заяц. — Пачакай, — адказвае вожык, — спачатку я схаджу дадому пасьнедаю, а праз паўгадзіны вярнуся на гэтае месца. Тады і пабяжым. Добра? — Добра, — сказаў заяц. Пайшоў вожык дадому. Ідзе й думае: «Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахітру». Прышоў вожык дадому і кажа жонцы: — Жонка, апранайся хутчэй, прыдзецца табе зы мною ў поле йсьці. — А што здарылася? — пытаецца вожычыха. — Ды вось мы з зайцам паспрачаліся, хто хутчэй бегае — я ці ён. Я павінен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш. — Што ты — звар’яцеў? — зьдзівілася вожычыха. — Ён-жа цябе адразу перагоніць. — Не твая справа, жонка, — сказаў вожык. — Апранайся хутчэй ды пойдзем. Я ведаю, што раблю. Апранулася жонка ды пайшла з вожыкам у поле. Падарозе вожык кажа жонцы: — Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгім полі. Заяц пабяжыць па аднэй баразьне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля каля маёй баразны. Як толькі падбяжыць пад цябе заяц, ты крыкні: «Я ўжо тут!». Зразумела? — Зразумела, — адказвае жонка. Так яны й зрабілі. Завёў вожык жонку на канец свае баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакінуў зайца. — Ну, што-ж — кажа заяц, — пабяжым? — Пабяжым, — адказвае вожык. Сталі яны кажны ў пачатку свае баразны. — Раз, два, тры! — крыкнуў заяц. І абодвы яны пабеглі з усіх ног. Прабег вожык крокаў тры-чатыры, а потым ціхенька вярнуўся на сваё месца і сеў. Сядзіць ды адпачывае. А заяц усё бяжыць ды бяжыць. Дабег да канца свае баразны, а тут вожычыха яму і крычыць: — Я ўжо тут! А трэба сказаць, што вожык і вожычыха вельмі падобныя адзін да другога. Зьдзівіўся заяц, што вожык яго перагнаў. — Пабяжым цяпер назад, — кажа ён вожыку. — Раз, два, тры! І пусьціўся заяц назад хутчэй. А вожычыха засталася сядзець на сваім месцы. Дабег заяц да пачатку баразны, а насустрач яму вожык крычыць: — Я ўжо тут! Яшчэ больш зьдзівіўся заяц. — Пабяжым яшчэ раз, — кажа ён вожыку. — Добра, — адказвае вожык. — Калі хочаш, пабяжым яшчэ раз. Так семдзесят тры разы бегаў заяц туды й назад. А вожык усё яго пераганяў. Прыбяжыць заяц да пачатку баразны, а вожык крычыць: «Я ўжо тут». На семдзесят чацьверты раз дабег заяц да сярэдзіны поля ды паваліўся на зямлю. — Умарыўся, — кажа, — не магу больш бегаць. — Вось бачыш цяпер, у каго ногі лепшыя? Нічога не адказаў заяц і пайшоў з поля — ледзь ногі пацягнуў. А вожык з вожычыхай паклікалі сваіх дзяцей і пашлі зь імі на шпацыр. КРЫНІЦА: http://www.veselka.by/?p=7410

Ці ёсць у цябе сябры? Калі ёсць, раскажы ім гэтую казку.

Глядець анлайн

Чытаць анлайн

"Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа: — Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе яго даставаць? Парай, чалавеча!"

Зразумеў, які доўгі працэс па вырабу духмянага хлеба? У бацькоў ты можаш пацікавіцца, як робяць яшчэ і цукеркі, і мэблю, і сшыткі і г.д.

"Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку."

Слухаць анлайн

Чытаць анлайн

Як ты думаеш, чаму баран спужаўся менавіта пчолкі?

БАРАН БОК АБАДРАН Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: — Хто там? А баран ёй адказвае: — Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. — А воўчанька ты мой, а кумочак мой, — хадзі, памажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў норцы сядзіць. Паслухаў воўк лісу, пайшоў зь ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сап, сап — носам нюхае. — Хто там? — Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлі яны зь лісіцай ды к медзьвядзю, пачалі медзьвядзя прасіць: — Мядзьведзінка, бацінка, — хадзі, памажы нашай бядзе, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць. Паслухаў мядзьведзь, пайшоў зь імі да норкі, прыйшоў, ды пытаецца: — А хто там? А баран яму: — Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Мядзьведзь спужаўся, ды ўцёк. Ідуць яны, ідуць каля саду, ды бачаць — ляціць пчолка. Давай яны гэтую пчолку прасіць. — Пчолка, душачка, — хадзі, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць. Паляцела пчолка зь імі, прыляцела і пытаецца: — А хто там? — Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! А пчолка ня спужалася, — у норку, ды давай кусаць барана за абарваны бок. Баран спалохаўся, выскачыў з норкі, ды давай уцякаць. КРЫНІЦА: http://www.veselka.by/?p=6953

І гусак і індык былі страшэнныя гультаі. Яды шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.

Глядзець анлайн

Чытаць анлайн

Якая клапатлівая курачка! Твае бацькі мабыць таксама вельмі клапоцяцца за цябе! Зрабі для іх яркую паштоўку! Ім будзе вельмі прыемна!

Гэтае выданне адкрые чытачам цудоўны свет казак, сярод якіх: "Зайчыкі", "Былінка і верабей", "Верабей і мыш", "Дзяцел, лісіца і варона", "Лёгкі хлеб", "Ох і залатая табакерка", "Торба, дай розуму" і інш. Кнiга цудоўна ілюстравана, што робіць яе чытанне больш захапляльным.

Слухаць анлайн

Чытаць анлайн

Беларускія народныя казкі — творы вуснай творчасці беларускага народу, папулярны фальклорны жанр, перадаваны з пакалення ў пакаленне. Народныя казкі маюць павучальны характар, звычайна маюць пэўную мараль: любоў да роднай зямлі, роднай хаты, сям’і, праслаўленне мудрасці, мужнасці, кемлівасці, асуджэнне здрайцаў, гультаёў, прыгнятальнікаў простага люду. Таксама, прысутныя гумарыстычныя і сатырычныя творы, якія не нясуць выразнага педагагічнага характару. У народных казках могуць знайсці адлюстраванне пэўныя гістарычныя падзеі. Беларускія казкі маюць падабенства на казачны эпас славян, асабліва бліжэйшых суседзяў — рускіх і ўкраінцаў, але яны маюць свае адметныя рысы, ствараючы суцэльную прастору персанажаў, тэм і сюжэтаў. Ім уласцівыя: глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, непараўнаны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання. Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу — казкі аб гераічных волатах-асілках, якія перамагаюць розных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»). Да больш позніх ставяцца казкі сацыяльна-бытавыя («Пану навука», «Мужык і пан», «Зайздросны поп»). Многія беларускія казкі, асабліва бытавыя, працятыя жыццярадасным гумарам.

У выданні прадстаўлены лепшыя казкі беларускіх пісьменнікаў. Гэта, ў першую чаргу, наша класіка - казкі Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і іншых пісьменнікаў.

Ці ведаеш ты, што многія беларускія пісьменнікі былі цудоўнымі казачнікамі? Хутчэй бяры кнігу ў бібліятэцы і знаёмся!

"Сабралася ўся вавёрчына радня. Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць, Што рабіць? Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі. Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі - Не можа крануць арэхавай шкарлупкі."

Слухаць анлайн

Чытаць анлайн

Васіль Вітка "Вавёрчына гора"

Чытаць анлайн

Слухаць анлайн

"У ціхай лагчыне, пад старой разгалістай вярбой жыла маленькая чыстая крынічка. Яе звалі Сінявочка. Крыштальная вадзіца ўдзень і ўночы, улетку і ўзімку бруілася з Сінявочкі, бы нітачка-ручаінка, і збягала ў Зялёную Сажалку, што жыла па суседству. Пухнатыя воблакі кожную раніцу, бы ў люстэрка пазіралі ў Сінявочку, прыхарошваліся і, перш чым плыць у свае далёкія падарожжы, заўсёды гаварылі: — Ах, якая прыгажуня гэта Сінявочка! "

Чытаць анлайн

Слухаць анлайн

"У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. У дзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка. Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне."

Чытаць анлайн

"Ля рэчкі, пад вольхай, хохлік знайшоў ракавіну. Уладзіў у ёй кузню і давай чырвонцы каваць. Праца ў яго заўсёды кіпела ўночы, калі, бадай, усе жывыя істоты спалі, калі спяваў адзін салоўка і месячык рэчку фарбаваў."

Змітрок Бядуля"Скарб"

Title here

INTRODUCTION HERE

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetuer adipiscing elit, sed diam nonummy nibh euismod tincidunt ut laoreet dolore magna

Чытаць анлайн

Слухаць анлайн

Значнае месца ў творчасці Якуба Коласа займаюць алегарычныя апавяданні «Казкі жыцця». У казках жывёлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы перамяшчаюцца ў прасторы, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць.

Чытаць анлайн

У кнігу народнага паэта БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай працы Максіма Танка ўвайшлі вершы і казкі: "Казка пра Музыку", "Журавель і Чапля", "Ірынка", "Бусел", "Жук і слімак", "Конь і леў", "Як вясна прыйшла" і інш.

Глядзець анлайн

Чытаць анлайн

Глядзець анлайн

"Быў час, калі агню нідзе На свеце не было ў людзей. I цеплыня ім, і святло — усё ад сонейка ішло. Зімой пакутаваў народ: навокал сцюжа, снег і лёд, Мароз гуляў, як гаспадар. Амаль не грэла сонца з хмар. Нагараваўшыся зімой, прыйшлі да думкі ўсе такой: — Ад сонца б іскрачку адну прынесці ў нашу старану!"

Чытаць анлайн

Глядзець анлайн

"У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата. А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка."