Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў : [Ноты] / [укладальнік, аўтар прадмовы Г. В. Марчук]. — Мінск : Народная асвета, 2016. — 326, [1] с. Песню на Беларусі любяць і шануюць. Яна, традыцыйная памочніца і ў працы, і ў адпачынку. І сённяшняя цікавасць да народнай фальклорнай песні яшчэ адзін доказ таго, што сваё роднае не знікае, што час ад часу яно як быццам нанова нараджаецца ў сучасных аранжыроўках, новых рытмах. "Спявайце з намі, спявайце самі!”, не цурайцеся сваіх традыцый, сваіх песень, бо хто спявае, той радасць у душы мае і нас да радасці далучае". (Георгій Марчук). У зборнік увайшлі больш за сто песень беларускіх кампазітараў і паэтаў. Большасць песень прысвечана Беларусі, яе прыгажосці і прывабнасці.

Дзіцячы атлас Беларусі / [тэкст, укладанне П. Грынчанкі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 39 с. Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? Хто жыве ў норцы? А ці можа дыхаць жаба пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Што такое варган? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? Самыя неймаверныя факты, яркія ілюстрацыі (арыгінал-макет выдання належыць кніжнаму графіку і дызайнеру кнігі Уладзіміру Жуку) сабраны пад адной вокладкай выдання, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Такі "Дзіцячы атлас Беларусі" можна смела паказваць кожнаму з самых юных грамадзян краіны. Нават калі яны яшчэ зусім не ўмеюць чытаць.

Чарняўскі, М. З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва... : апавяданні, вершы, загадкі / Мікола Чарняўскі. — Мінск : Народная асвета, 2015. — 118, [1] с. Кніга расказвае чытачам пра славутых людзей Бацькаўшчыны, якія пакінулі прыкметны след у яе гісторыі, незвычайна ўзбагацілі культурную спадчыну нашага народа. Які дар пакінуў нашчадкам паэт Алесь Гарун? Па якіх чытанках вучыліся маленькія беларусы на пачатку ХХ стагоддзя? Які верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы любіў чытаць у маленстве першы касманаўт планеты Юрый Гагарын?.. Пра гэта і многае іншае чытачы даведаюцца з раздзела "Слова роднае – вечнасці след". Другі раздзел "Ёсць дзіва, адвечнае дзіва..." пазнаеміць з гісторыяй Лідскага замка, правядзе хвалюючае падарожжа па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і інш. У трэцім раздзеле прапануюцца цікавыя загадкі.

Кто живет в Беларуси / [А. В. Гурко и др. ; научный редактор А. И. Локотко] ; Национальная академия наук Беларуси, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2012. — 798 с. Научно-популярное издание "Кто живет в Беларуси" дает полное представление о социальной (демография, семейные отношения, общественные объединения), материальной (жилище, традиции питания, одежда) и духовной (верования, обряды, фольклор, религиозные традиции) культуре народов, которые проживают на территории Беларуси. В книге также рассматриваются история конфессий и современная религиозная ситуация в Беларуси.

Серыя кніг "Ганаруся табой, Беларусь!" заснавана ў 2016 годзе.У кнігах апавядаецца пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную дзейнасць выдатных вучоных і асветнікаў – Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага, Афанасія Філіповіча, Казіміра Лышчынскага, Георгія Каніскага і інш.

Сидоренко, Б. И. Могилевский губернатор Александр Станиславович Дембовецкий и его время / Б. И. Сидоренко. — Могилев : АмелияПринт, 2012. — 252 c., [2] л. ил. Документальную основу книги "Могилевский губернатор Александр Станиславович Дембовецкий и его время" составили материалы и документы, хранящиеся в фондах Российского государственного архива и Российской национальной библиотеки г. Санкт-Петербурга, журнального отдела Российской национальной библиотеки и Национальной библиотеки РБ, Могилевского областного краеведческого музея им. Е. Р. Романова, а также белорусского краеведческого отдела Могилевской областной библиотеки им. В. И. Ленина.

Мінкевіч, Л. У. Мая Радзіма – Беларусь : падарожжа па роднай краіне для дзяцей / Л. У. Мінкевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 39 с. — (Гэта наша з табою зямля). Кніга запрашае юнага чытача ў падарожжа па роднай Беларусі, каб пазнаёміцца з гісторыяй краіны, яе прыродай, культурай, знакамітымі суайчыннікамі і шмат чым іншым, што складае гонар дзяржавы і робіць яе адметнай ад усіх іншых.

Ці ведаеце вы, што калі ўявіць сабе ўсе рэкі Беларусі як адну блакітную стужку, яна зможа аперазаць нашу планету двойчы!

Третьякова, А. И. Детский иллюстрированный атлас мира / А. И. Третьякова, Е. С. Шибко. — Москва : АСТ, 2019. — 127 с. — (Детский иллюстрированный атлас). Этот иллюстрированный атлас проведет юного читателя по странам и континентам. Он наглядно пояснит, как выглядят на карте мира и чем гордятся разные державы. Ведь современные государства порой так сильно различаются своим укладом, традициями, культурными особенностями. На страницах этого удивительного издания можно найти краткую информацию об известных достопримечательностях и знаменитых деятелях культуры, изображения флагов, национальных костюмов и даже сведения о популярных блюдах, которыми славятся разные уголки нашей планеты.

Знаете ли вы, что в Беларуси производится самый большой самосвал в мире – БелАЗ-75710 весом в 360 тонн! Только его колеса имеют высоту 4 метра!

Беларусь моя! Твои мы дети, Белой Русью мы тебя зовем! На такой большой-большой планете Ты одна – моя любовь! Мой дом! Тамара Краснова-Гусаченко

Неба чыстае і глыбокае І бярозавы ціхі гай – Беларусь мая сінявокая, Беларусь мая, родны край. Уладзімір Карызна

Куточак зямлі, дзе цымбалы пяюць, Дзе людзі гасцінныя мірна жывуць, Дзе праца згуртоўвае нас і радніць, Куточак зямлі, як цябе не любіць?! Куточак зямлі, на якой мы жывём, Ласкава цябе Беларуссю завём. Яніна Жабко

Мінаюць хутка леты, зімы... Як проста, дружа, зразумець: Няма радней сваёй Радзімы – На тым стаіць зямная цвердзь. Алесь Казека

Маляўка, М. А. Спадчына, або Как не стаць манкуртам : абразкі з жыцця нашых продкаў / Мікола Маляўка ; [мастакі : Я. А. Ларчанка, Н. У. Кузьмянкова, Т. Я. Кудзіна ; фота : А. М. Сталяроў, А. П. Дрыбас, А. А. Галкоўскі] . — 2-е выданне, перапрацаванае. — Мінск : Народная асвета, 2020. — 159 c. : іл. У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур'ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.