Want to make creations as awesome as this one?

юбіляр

Transcript

Творчасць гэтага драматурга вобразна можна назваць трыбуналам над моцкінымі, каліберавымі, ухватавымі – над падхалімамі, прыстасаванцамі, прайдзісветамі і авантурыстамі розных калібраў і рознай моцы. Перш чым павесці гаворку пра ўнікальнасць таленту і самабытнасць яго творчасці, згадаем час, у якім наканавана жыць і чыніць трыбунал над бязладдзем. У канцы 1940-х – пачатку 1950-х гадоў узнікла так званая тэорыя бесканфліктнасці. Паводле яе, быццам са спыненнем вайны заканчваюцца ўсе супярэчнасці часу, перарываюцца ўсе канфліктныя струны, знікаюць усе грамадскія складанасці. Для савецкай драматургіі, як і для самога аўтара, насталі не лепшыя часы: яму, як і яго калегам, дазвалялася адлюстроўваць канфлікты. Але добрага з яшчэ лепшым… У прыватнай гутарцы са сваім блізкім сябрам, рэцэнзентам і даследчыкам яго творчасці Георгіем Коласам ён пра сябе сказаў так: “Калабок – я. І Апостал – я”.

Назавіце дзеючых асоб сцэны спектакля. Што адбываецца на дадзены момант у п'есе?

У якім творы Андрэя Макаёнка ёсць наступныя дзеючыя асобы: Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед, Палітычны каментатар?