Want to make creations as awesome as this one?

More creations to inspire you

Transcript

Паслядоўнае злучэнне праваднікоў. Рэастат

ECOREGIONS Banff National Park spans three ecoregions, including montane, subalpine, and alpine. The subalpine ecoregion, which consists mainly of dense forest, comprises 53 percent of Banff's area. 27 percent of the park is located above the tree line, in the alpine ecoregion. The tree line in Banff lies approximately at 2,300 m (7,500 ft), with open meadows at alpine regions and some areas covered by glaciers. A small portion (3 percent) of the park, located at lower elevations, is in the montane ecoregion. Lodgepole pine forests dominate the montane region of Banff, with Engelmann spruce, willow, aspen, occasional Douglas-fir and a few Douglas maple interspersed. Engelmann spruce are more common in the subalpine regions of Banff, with some areas of lodgepole pine, and subalpine fir. The montane areas in the Bow Valley, which tend to be the preferred habitat for wildlife, have been subjected to significant human development over the years.

ТРы галоўныя заканамернасці паслядоўнага злучэння праваднікоў заканамернасць 1заканамернасць 2заканамернасць 31. Вымерайце сілу току на розных участках ланцуга.2. Вымерайце напружанне ў ланцугу, які складаецца з паслядоўна злучаных спажыўцоў току.3. Прымяні другую заканамернасць паслядоўнага злучэння праваднікоў і закон Ома для ўчастка ланцуга.U = IRU1 = IR1 U2 = IR2 IR = I(R1 +R2 + R3)U3 = IR3 R = R1 + R2 + R3Вывад: Сіла току ва ўсіх правадніках аднолькавая. І1 = І2 = І3 = І.Вывад: Напружанне на ўчастку з паслядоўна злучаных праваднікоў роўна суме напружанняў на кожным з іх.U = U1 + U2 + U3.Вывад: Поўнае супраціўленне ўчастка ланцуга з паслядоўна злучаных праваднікоў роўна суме супраціўленняў асобных праваднікоў. R = R1 + R2 + R3

Адзінкі вымярэння фізічных велічынь ІАНапружанне t Ом Сіла токуq ВЧас R Кл Зарад U сСупраціўленне

Задача 1.На ўчастку электрычнага ланцуга паслядоўна злучаныя лямпачка, супраціўленне ніці накальвання якой R1=4,0 Ом, і рэзістар супраціўленнем R2=10,0 Ом. Вызначце агульнае супраціўленне ўчастка ланцуга. (Вусна) Задача 2.Чаму роўна поўнае супраціўленне ўчастка ланцуга, які складаецца з паслядоўна злучаных рэзістараў R1=200 Ом, R2=0,40 кОм, R3=500 Ом. Задача 3.Напружанне на кантактах батарэйкі Uагул=15 В, R1=2,0 Ом і R2=3,0 Ом. Вылічыце сілу току ланцуга. Задача 4.Да крыніцы з напружаннем U=12 В паслядоўна падключаны рэзістары супраціўленнем R1=8,0 Ом і R2=16 Ом. Чаму роўна поўнае супраціўленне ланцуга? Якая сіла току ў кожным рэзістары? Якое напружанне на кожным рэзістары? Задача 5.У ланцуг уключаны паслядоўна тры праваднікі супраціўленнем: R1=5 Ом, R2=6 Ом, R3= 12 Ом. Якую сілу току паказвае амперметр і якое напружанне паміж пунктамі А і В, калі паказанне вальтметра 1,2 В?

правілы падключэння электрычнага ланцуга і тэхнікі бяспекі. 1. Амперметр уключаць у ланцуг паслядоўна з тым прыборам, сіла току ў якім вымяраецца. Клему “+” трэба абавязкова злучаць з провадам, які ідзе ад дадатнага полюса крыніцы току. 2. Вольтметр падключаць, не разрываючы ланцуг, да даследуемага звяна, напружанне якога трэба вымераць. 3. Пры зборцы электрычнага ланцуга выкарыстоўваць правады з наканечнікамі, без бачных пашкоджванняў ізаляцыі, пазбягаць перасячэнняў правадоў. 4. Крыніцу току падключаць у апошнюю чаргу. 5. Сабраны электрычны ланцуг уключаць толькі пасля праверкі яго настаўнікам. 6. Крыніцу току падключаць і адключаць пры разамкнутым ключы. 7. Не дакранацца да элементаў ланцуга, якія знаходзяцца пад напружаннем і без ізаляцыі. 8. Карыстацца толькі спраўнымі штэпсельнымі злучэннямі, разеткамі, гнёздамі і выключальнікамі.

Паслядоўнае злучэнне некалькіх спажыўцоў - гэта злучэнне, пры якім злучаныя праваднікі маюць па адным агульным пункце. Або гэта злучэнне, калі адзін праваднік ідзе за другім.

На малюнку паказаны паўзунковы лабараторны рэастат. Доўгі дрот з нікеліну або іншага сплаву з вялікім удзельным супраціўленнем, наматаны на керамічны цыліндр. Адзін канец гэтага дроту выведзены на клему А. Па металічным стрыжні вельмі малога супраціўлення слізгае латунны паўзунок, які шчыльна прыціскаецца да віткоў дроту з абодвух бакоў. Паўзунок злучаны з клемай В. Поўнае супраціўленне ланцуга складаецца з супраціўлення R рэзістара і супраціўлення ўключанай у ланцуг часткі рэастата. Калі змяніць становішча паўзунка, то зменіцца даўжыня ўключанай у ланцуг часткі рэастата, што прывядзе да змянення сілы току. Так, калі перасунуць паўзунок у крайняе левае становішча, то ў ланцуг будзе ўключаны ўвесь рэастат, супраціўленне ланцуга стане найбольшым, а сіла току — найменшай.

Рэастат - спецыяльнае ўстройства для рэгулявання сілы току ў ланцугу.