Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Добры дзень, дарагія сябры! Я запрашаю Вас накіравацца разам са мной у незвычайнае падарожжа - квэст па казачнай краіне і знайсці Чароўнае слова. На нашым шляху нас чакаюць некалькі прыпынкаў з казачнымі героямі: "Лясное царства", "Коцік-варкоцік", "Царства Балацяніка", Чараўніца Вясёлка", "Казачныя рэчы". На кожным з прыпынкаў вы паспрабуеце адагадаць загадкі, паспяваць калыханку, памаляваць, паразглядваць малюнкі з розных казак і даведацца, з якой зніклі казачныя прадметы, а яшчэ паспрабуеце перайсці балота. За выкананыя заданні на кожным прыпынку вы атрымаеце літару. Калі ўсе пяць літар будуць сабраны, вам трэба будзе скласці з іх Чароўнае слова. Калі квэст будзе завершаны, на Фінішы вы атрымаеце падарунак ад Дзеда Барадзеда. А яшчэ, мае даражэнькія, перад тым, як прайсці квэст, я прапаную вам пачытаць вось гэтыя казкі. Прайдзіце па гэтай спасылцы.

Вітаю Вас! Я – Коцік-варкоцік, Лёг на жывоцік, Лапкі пад вушка — Не трэба падушка. Я вельмі люблю спаць, але маленькае Зайчаня мне ўвесь час перашкаджае. Дапамажыце мне яго пакласці спаць - праспявайце разам са мной калыханку, а за гэта я падару вам літару Праслухайце песню па гэтай спасылцы, а потым яе праспявайце Люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі. Не спіць толькі Коця, Ходзіць па балоце. Абмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе Коцю дзецца - Лапачцы пагрэцца... Люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі. Не спіць толькі Коця, Ходзіць па балоце. Палез ён на вышкі, Там гулялі мышкі. Як яны спявалі, Спаткі не давалі... Люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі. Люлі, люлі, Ўсё, паснулі. Вось вам у падарунак літара С

Рад Вас бачыць, дарагія сябры! Зараз вы трапілі ў хатку да Дзеда Барадзеда. У мяне ёсць чароўны куфэрак, дзе на самым дне ляжыць літара. Але, каб яе атрымаць, неабходна разглядзець усе малюнкі прадметаў з розных казак, назваць іх і сказаць, якая казка іх страціла Ваша літара, якую атрымліваеце - Б

Прывітанне, дарагія сябры! Я - Лісіца-хітрыца і прапаную вам адгадаць загадкі. А як адгадаеце, то атрымаеце ад мяне ў падарунак літару. 1. Сіняя пасцілка ўвесь свет накрыла. 2. Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. 3. Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. 4. Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а сшыта, не чалавек, а расказвае. 5. 3 гаспадаром сябруе, дом вартуе. Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. Вось ваш падарунак - літара К Яшчэ шмат загадак ёсць тут. Прайдзіце па гэтай спасылцы.

Добры дзень, дарагія сябры! Вы трапілі ў госці да Балацяніка, я жыву на балоце. Літара, якую вы павінны атрымаць, знаходзіцца на другім беразе балота, каб дайсці да яе, вам неабходна пераадолець некалькі перашкод: “Ручай” Балацянік прапануе ўдзельнікам квэста пераправіцца праз “Ручай” (Удзельнік павінен пераскочыць праз 2 вяроўкі, невялікай даўжыні раскладзеныя паралельна). “Балацяныя купіны” Перад удзельнікамі раскладзены кругі – “купіны”. Кожны з гуляючых павінен прайсці праз балота, пераскокваючы з “купіны” на "купіну", каб трапіць да апошняй перашкоды. “Меткі стралок” Каб пераадолець апошнюю перашкоду, Балацянік прапануе патрапіць мячом у сачок (мішэнь). Як толькі мячыкі апынуцца ў сачку або трапяць у мішэнь, Балацянік падорыць літару і можна накіроўвацца па сваім маршруце далей. Прыміце ў падарунак літару Р

Добры дзень! Адгадайце, калі ласка, хто я. Я дзяўчына-чараўніца, Небу, сонейку сястрыца. Сяміколеравай стужкай Зіхачу ў небе дужкай (Чараўніца Вясёлка) З’явілася я тут пасля таго, як прайшоў моцны дождж. Кроплі яго былі вельмі буйныя, і іх было так шмат, што яны сапсавалі ўсе малюнкі, змылі з іх фарбы. Я прапаную разгледзіць расфарбаваць малюнкі і назваць казачных герояў, якія на іх адлюстраваны, успомніць з якой яны казкі. Калі жадаеце спампаваць расфарбоўкі, то прайдзіце па спасылцы: Спасылка на расфарбоўкі А калі раптам вы не зможаце памаляваць, то паглядзіце вось гэтыя ілюстрацыі. Гарэза ветрык іх падарыў Чараўніцы Вясёлцы. А з якіх яны кніг - невядома. Дапамажыце і назавіце казкі. Калі жадаеце спампаваць ілюстрацыі, то прайдзіце па спасылцы: Спасылка на ілюстрацыі Вось вам у падарунак літара А

Дзякуй Вам, мае даражэнькія, за падарожжа! Вы напэўна здагадаліся, што Чароўнае слова - СКАРБ. Але гэта незвычайны скарб, а гаворка ідзе пра кнігі, з якіх можна атрымаць сапраўнае багацце - ВЕДЫ. Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і цікавых новых падарожжаў. А гэта песня для вас! Да новых Сустрэч! Ваш Дзед Барадзед.