Want to make creations as awesome as this one?

10 клас

Transcript

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА10 КЛАС

КАНТРОЛЬНАЕ САЧЫНЕННЕ-РАЗВАЖАННЕ

1. Што дала мне даўняя літаратура?2. Герой літаратуры Адраджэння: утопія ці будучыня.3. Маральныя ўрокі даўняй літаратуры.

ТЭМЫ

Заключэнне

Асноўная частка

Уступ

#3

#2

#1

КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРЧАЙ РАБОТЫ

Што дала мне даўняя літаратура?

ТЭМА

Старабеларуская літаратура - адна з мастацкіх з'яў прыгожага пісьменства еўрапейскага сярэднявечча. Як і любая літаратура свету, літаратура сярэднявечнай Беларусі - мастацкае люстра жыцця народа. Адлюстроўваючы гістарычны лёс беларускага народа, літаратура выяўляла самыя розныя грамадска-класавыя і філасофска-маральныя ідэалы, якія натхнялі на творчасць летапісцаў, асветнікаў, першадрукароў. У выніку старабеларуская літаратура стала адной з развітых літаратур не толькі ўсходніх славян, але і ўсходнееўрапейскага сярэднявечча ўвогуле.

І варыянт

УСТУП

Няма на свеце літаратур ні новага, ні старога часу, якія б развіваліся ізалявана, а не ў кантэксце - найперш рэгіянальным, а таксама больш маштабным - сусветнай літаратуры. Даўняя беларуская літаратура не выключэнне, бо развівалася найперш у агульнаславянскім кантэксце, а ў цэлым - і ў кантэксце агульназямнога развіцця чалавецтва.

ІІ варыянт

УСТУП

Рэлігійная літаратура Беларусі часоў Кіеўскай Русі надзвычай багатая і шматгранная. Абагульняючы гістарычны вопыт чалавецтва, Біблія і Евангелле вучылі грамадства агульнаадукацыйна і практычна. Словы і казанні былі звязаны з запаведзямі, прытчамі, сюжэтнымі кавалкамі са Святога пісання, з чытаннем біблейскіх міфаў і легенд. Малітвы былі лірычнай формы. Псалмы былі прытчавымі, формай выражэння прамудрасці.Пазней паявілася арыгінальная жыційная літаратура.(Раскажыце пра значнасць "Жыція Ефрасінні Полацкай". 5 - 7 сказаў.Успомніце казанні Кірыла Тураўскага і іх значнасць. Запішыце 5 - 7 сказаў)

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА І варыянт

У старажытнасцi, да ўзнiкнення кнiгадрукавання, нашы продкi ўсе найбольш значныя падзеi свайго часу занатоўвалi ў форме летапiсаў. Летапiсы ўяўлялi сабою пагадовыя запiсы аб самых важных падзеях грамадскага, палiтычнага, культурнага i эканамiчнага жыцця краiны. Вельмi часта ў межах летапiсаў змяшчалiся апавяданнi, якiя ў структурна-кампазiцыйным плане можна было б вылучыць у самастойныя творы.(Раскажыце пра асаблівасці беларускага летапісання, 5 - 7 сказаў)

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Рэлігійная літаратура нашага ранняга сярэднявеча - яркая старонка яго прыгожага пісьменства. У першую чаргу гэта звязана з сілай мастацкага ўздзеяння яе на чытача. На ўсё жыццё кніга прадвызначыла паводзіны Ефрасінні Полацкай - асветніцы, прапаведніцы хрысціянскай маралі, заснавальніцай храма і манастыроў."Жыціе Ефрасінні Полацкай" - выдатны помнік жыційнай літаратуры. (Запішыце 5 - 7 сказаў пра "Жыціе Ефрасінні Полацкай" як узор даўняй літаратуры. Успомніце і раскажыце пра словы і казанні Кірыла Тураўскага. Запішыце 5 - 7 сказаў.)

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА ІІ варыянт

У старажытнасцi, да ўзнiкнення кнiгадрукавання, нашы продкi ўсе найбольш значныя падзеi свайго часу занатоўвалi ў форме летапiсаў. Вось як хораша пiша пра гэта М. Багдановiч у вершы "Летапiсец": Душой стамiўшыся ў жыццёвых цяжкiх бурах, Свой век канчае ён у манастырскiх мурах. Тут цiша, тут спакой, — нi шуму, нi клапот. Ён пiльна летапiс чацвёрты пiша год I спiсвае усё ад слова i да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магiлёва.(Раскажыце пра асаблівасці беларускага летапісання, 5 - 7 сказаў)

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Як бачым, героямі старажытных твораў станавіліся людзі: асветнікі, дзяржаўцы, вядомыя гістарычныя асобы. Разам з гэтым старажытныя творы рэлігійнага і гістарычнага зместу накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Дзякуючы старажытным узорам літаратуры, мы пазнаём багатае мінулае свайго народа.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Герой літаратуры Адраджэння: утопія ці будучыня.

ТЭМА

Гістарычнае мінулае нашай Бацькаўшчыны адзначана многімі заўважнымі постацямі. Аднак ні адна з іх так, як Францыск Скарына, не заслугоўвае шматразовага эпітэта "першы". Ён увайшоў у гісторыю як першадрукар, асветнік і гуманіст, пісьменнік і паэт, перакладчык, вучоны, доктар, астраном і астролаг, філосаф і мастак. У тым, што мы сёння нацыя і грамадзяне ёсць заслуга Францыска Скарыны.

І варыянт

УСТУП

Раскажыце пра дзейнасць асветніка па наступным плане1. Нараджэнне і адукацыя (3 - 5 сказаў)2. Распаўсюджванне асветы ў родным краі (да 15 сказаў)3. "Напісанае застецца" (5 - 7 сказаў пра духоўны скарб першадрукара)

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Кожны беларус заўсёды павінен памятаць, хто стаяў ля вытокаў беларускай кнігі, беларускай мовы, хто прынёс нам свет друкаванага слова, хто зрабіў кнігу даступнай, хто паказаў прыклад адданага служэння Радзіме.

ЗАКЛЮЧЭННЕ