Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

Мураванкаўская царква-крэпасць Як толькі царкоўны звон пакліча на святую малітву, вернікі вёскі Мураванка, што ў Шчучынскім раёне, спяшаюцца да тутэйшага храма. Вось ужо амаль 500 гадоў узвышае людскі дух Мураванкаўская царква-крэпасць, больш вядомая як Маламажэйкаўская. Але чаму царкву назвалі крэпасцю? Шаснаццатае стагоддзе для Вялікага княства Літоўскага лічылася ці не самым ваяўнічым. Шмат разоў пешыя і конныя ворагі намагаліся захапіць нашыя землі. Таму нашы продкі імкнуліся ўмацаваць свае паселішчы, узводзілі абарончыя збудаванні. Аднак у Вялікім княстве, як і ва ўсёй тагачаснай Еўропе, мураваныя замкі былі прывілеяй найбольш важных гарадоў. Абараняць жа патрабавалася і іншыя паселішчы. Вось чаму абарончую моц сталі надаваць ратушам, жылым дамам, сядзібам, цэрквам, манастырам. Да ліку такіх збудаванняў можна аднесці Полацкі Сафійскі сабор, які на мяжы ХV – ХVІ стагоддзяў быў перабудаваны ў храм-крэпасць з пяццю вежамі, Сынковіцкую царкву-крэпасць на Зэльвеншчыне, кальвінісцкі збор у в. Асташына на Навагрудчыне, дом феадала ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна. Такі характар мае і Маламажэйкаўская Свята-Раства-Багародзіцкая царква-крэпасць. Па адных звестках, гэты помнік абарончага дойлідства гатычна-рэнесанснага стылю быў узведзены ў 1407 годзе. 13 мая 1907 года нават урачыста адзначалася 500-годдзе з часу яго заснавання. Аднак згодна з пазнейшымі даследаваннямі лічыцца, што царква збудавана ў 1524 годзе. Сродкі на яе выдаткаваў віленскі падканюшы Шымко Мацкевіч Шкленскі. Мураванкаўская царква мела шчодрыя ахвяраванні ад роду Сапегаў, Завішаў, іншых знаных людзей. На пачатку ХVІІ стагоддзя яна была адной з самых багатых на беларускай зямлі. А яшчэ ходзіць показка, што Шымко паклапаціўся і пра магчымы “чорны дзень” для царквы. У ягонай труне знайшлі запіску, у якой гаварылася аб схаваных скарбах на патрэбы храма. Было гэта напрыканцы ХVІІІ стагоддзя. Пра запіску, золата і іншыя багацці, нібыта схаваныя ў труне заснавальніка храма, даведаўся царкоўны апякун зайздросны і злосны пан Кастравіцкі. Гэта стала сапраўднай трагедыяй для тамашняга святара Пятра Афанасевіча. Пан патрабаваў, каб той аддаў знойдзеныя багацці. Палохаў бацюшку, збіваў сям’ю. Нічога не знайшлі, а раз’юшаны пан загадаў задушыць жонку і маці святара, катаваць ягонага брата. Аднак скарбы не знаходзіліся. Тады ад злосці пан спаліў усе дакументы па гісторыі Мураванкі. Пасля прымусіў перакапаць зямлю ў лёхах і вакол храма, абстукаць усе сцены, разабраць дах. Золата не знайшлі. Каб хоць як адпомсціць царкве і яе служкам, звар’яцелы пан забраў з храма ўсё дабро, зняў багата аздобленыя вароты і перавесіў на свой хлеў. Шмат благога натварыў пан, каб адвадзіць людзей ад царквы, ад праваслаўнай веры. Ды абарончая і духоўная моц, Божае заступніцтва паспрыялі і на гэты раз. Нездарма, значыць, Мураванка называлася царквой-крэпасцю. Па архітэктуры яна нагадвала сярэднявечныя замкі. Сцены ў тэхніцы гатычнай муроўкі былі выкладзены з моцнай, як жалеза, цэглы. У падзямеллях меліся памяшканні для зброі і вайсковага рыштунку, царкоўных рэчаў. Па кутах узвышаліся 4 магутныя круглыя шатровыя вежы, якія разам з абарончым поясам у верхняй частцы храма надавалі яму баявую магутнасць. Трапіць у вежы можна было толькі знутры царквы па стромых і пакручастых каменных лесвіцах. Меўся таемны ход і гэткія ж выйсці ў сценах. Царкву-крэпасць ад звычайнага храма адрознівалі байніцы ў сценах і вежах. Яшчэ на пачатку ХІХ стагоддзя ўваход, як і ў Мірскім замку, абаранялі важкія жалезныя дзверы-герса, якія апускаліся на моцных ланцугах са спецыяльнай нішы ўгары. У паддашшы над скляпеннямі мелася баявая галерэя. На жаль, прагавіты час не пашкадаваў гэтых сярэднявечных абарончых прыкмет. Архітэктурную непаўторнасць царкве надавалі вежы. Яны ўзвышаліся высока над страхой, якая была пакрыта чарапіцай, што нагадвала рыбіну луску. Гладкія чырвоныя сцены ажыўляліся атынкаванымі і пабеленымі нішамі, дэкаратыўным арнаментам. А на галоўным фасадзе, пад самым франтонам, і да гэтага часу цешыць вока, прыязна ззяе на сонцы вялікае акно-ружа. Цягам усёй сваёй гісторыі Маламажэйкаўская царква служыла то храмам, то крэпасцю, не раз ратавала чалавечае жыццё. Ворагі баяліся яе не толькі таму, што вітаў там святы дух, але і таму, што абаранялася яна адважна і адчайна. Здарылася так, што разгневаныя шведы вырашылі не адступацца, пакуль не паквітаюцца з няскоранай царквой. Ды намеры іхнія не здзейснліся. Нават шведскі кароль ваяўнічы Карл ХІІ быў здзіўлены гэткім супраціўленнем. Загадаў абстраляць царкву з гармат. Марна патрацілі час, паклалі сваіх вояў, а Мураванку не захапілі. Як напамінак пра той час пад цаглянай падлогай храма знаходзілі шведскія ядры. Моцна пашкоджаны храм выстаяў. Аднак пазнейшыя спусташэнні і разбурэнні давялі царкву да жабрацкага стану. На самым пачатку ХІХ стагоддзя з Вільні ў Гродна ехаў расійскі імператар Аляксандр І, ён зацікавіўся руінамі Маламажэйкаўскай царквы. Яе велічны нават у развалінах выгляд уразіў цара. Самадзержац загадаў неадкладна адрамантаваць царкву. Але хутка загады аддаюцца, ды не так спраўна выконваюцца. Толькі 21 студзеня 1873 года пасля грунтоўнага рамонту, падчас якога Мураванка многае страціла са свайго першапачатковага вобліку, адбылося паўторнае асвячэнне святыні. Над вежамі з’явіліся крыжы, у адной з іх зроблена званіца. Устаноўлены новы іканастас.

Сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх у вёсцы Жалудок Жалудок — невялічкая вёска, дзе за высокімі сценамі, недасягальны для вачэй абывацеляў, хаваецца адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі палацава-паркавых комплексаў, сапраўдная жамчужына архітэктуры — радавы маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх.У 1907 годзе Уладзімір Чацвярцінскі, арыстакрат і гасцінны гаспадар, пачаў будаўніцтва новага дома, да ўзвядзення якога прыклаў руку вядомы італьянскі архітэктар Марконі. Так, у Жалудку вырас раскошны двухпавярховы асабняк у стылі неабарока з элементамі мадэрна.На жаль, у нашыя дні палац знаходзіцца не ў лепшым стане. Прычынай таму, дарэчы, паслужылі не войны — і Першую і Другую сусветную войны палац перажыў практычна без нападаў, — а людзі, каторыя ў апошнія гады неміласэрна раскрадаюць сядзібу. Таму ад мінулага хараства засталося толькі знешняе ўбранне і некаторыя ўнутраныя элементы дэкору, што дае нам уяўленне аб тым, якім велічным быў палац у свае лепшыя часы. Прапаноўваліся розныя праекты рэстаўрацыі будынка, аднак грошай ніхто не вылучаў. Маёнтак хацела аднавіць княгіня Ізабэла Чацвярцінская — самая малодшая з княжацкай сям'і, аднак яе праект не атрымаў працягу.Сёння агледзець сам палац, які знаходзіцца за бетоннымі сценамі, можна толькі здалёк, таму што маёнтак перададзены ў падпарадкаванне КДБ. Аднак, зразумелая справа, патрапіць туды можна: ) Альбо праз адтуліну ў сцяне, і пасля прабірацца праз зараснікі і гушчар, альбо ж, што значна прасцей, пастукаць у дзверы і пачакаць вартаўніка, які за сціплае ўзнагароджанне пакажа вам палац і суправодзіць прагулку цікавым аповедам пра гісторыю сядзібы Святаполк-Чацвярцінскіх — з часоў яе стварэння, праз войны і савецкі рэжым, да нядаўніх падзей — калі ў вёсцы Жалудок праходзілі здымкі першага беларускага фільма жахаў — «Масакра»…

У гарадскім мястэчку Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці пад назвай Жалудок размешчаны храм, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. Гэта касцёл Узнясення Дзевы Марыі. Сама вёска носіць цікавую незвычайную назву. Гісторыя яе паходжання мае некалькі версій. Па адной з іх, назва адбылася ад рэчкі Жалудзянцы. У сярэднявеччы ўздоўж яе раслі вялікія дубровы, таму берагі рачулкі былі абсыпаны жалудамі. Іншая легенда расказвае цікавую гісторыю пра князёў, якія неяк раз адпачывалі пад кронамі дубоў пасля стомнага і доўгага палявання. Раптам пачаўся моцны дождж, аднак нейкім незразумелым чынам ніводная кропля вады не трапіла на адзенне мужчын. Тады аднаму з паляўнічых прыйшла думку пабудаваць на гэтым месцы паляўнічы домік, дзе можна было б спыняцца з сябрамі пасля палявання. У выніку вакол доміка паступова стала ўтварацца вёсачка, а мясцовыя жыхары вельмі хутка ахрысцілі яе Жалудок. Як з аднаго жолуда можа вырасці магутнае дрэва, так і адзін маленькі домік можа з часам ператварыцца ў вялікі населены пункт. Унікальная архітэктурная славутасць, касцёл Узнясення Дзевы Марыі, быў збудаваны ў 1854 годзе з выкарыстаннем бутавага каменя. Па тых часах гэта пабудова была невымоўнай раскошай – фасад і прылеглая тэрыторыя храма ўпрыгожваліся мноствам скульптурных кампазіцый і ляпнінай. Некаторыя абвыклі зваць гэты каталіцкі храм Успенскім, бо ў католікаў Успення Багародзіцы і Яе Узнясення адносяццаа да частак аднаго і таго ж свята. Каталіцкі прыход у Жалудку быў утвораны яшчэ ў канцы XV стагоддзя. Тады ж па ініцыятыве Казіміра IV тут пабудавалі першы касцёл, які, на жаль, не змог ацалець да нашых дзён. Тая пабудова, якую мы можам бачыць сёння, спецыяльна спраектавана таленавітым архітэктарам Каралём Падчашынскім у другой палове XIX стагоддзя. Храм выкананы ў стылі позняга класіцызму. Гэта пацвярджаюць класічныя рысы гэтага архітэктурнага кірунку: прастакутнае планаванне з наяўнасцю паўкруглай апсіды, дзве бакавыя рызніцы і трансэпт. Укрывае каталіцкую святыню двухсхільны дах. Галоўны фасад прыцягвае ўвагу вернікаў з першага позірку: немагчыма не заўважыць трохкутны франтон і масіўны чатырохкалонны порцік дарычнага ордара. Стагоддзе назад галоўны фасад упрыгожвала яшчэ і васьмікантовая шатровая званіца з сувымернай вежай, размешчанай прама над алтарнай часткай. Пад алтаром усярэдзіне царквы размяшчаецца крыпта з пахаваннямі. Адным з самых знакамітых асоб, пахаваных у гэтым месцы, - Антоній Тызенгаўз, знакаміты гродзенскі мецэнат, палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Да ўсяго іншага, улетку ў Жалудку ўладкоўваецца фестываль колераў, які чымсьці аддалена напамінае карнавал колераў у Галандыі. Падчас беларускага фестывалю абіраюць караля і каралеву колераў, а па вуліцах мястэчка ўрачыста праходзяць маляўнічыя шэсці людзей.

Прыходская Дабравешчанская царква ў Рымках Лёс былой вёскі Рымкі, у якой яшчэ ў 18 стагоддзі была пабудавана і дзейнічала ўніяцкая царква, якая затым стала праваслаўнай. У 1905 годзе ў вёсцы пражывалі 222 жыхары, працавала школа.У 1932 годзе было сорак гаспрадарскіх сядзіб, а зараз там ужо ніхто не пражывае. Апошнія жыхары Пётр Іосіфавіч і Ганна Уладзіміраўна Яловікі, якім далёка за 80 гадоў, пакінулі вёску зусім нядаўна, некалькі гадоў назад. У царкве, якая была адрамантаваная ў 1988 годзе адбываліся набажэнствы толькі па вялікіх святах. 16 жніўня 2014 года пасля двухгадовага перапынку царква прыняла вернікаў, туды прыехала больш за сто чалавек. “Калі ўпершыню трапляеш у гэту мясціну, то душа замірае ад убачанай прыгажосці, а вусны шэпчуць словы, якія нараджаюцца пачуццямі: “Божа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зямлі!” Сапраўды, перад поглядам раскрываюцца шырокія прасторы з высокімі шаўковымі травамі, якія павольна калыхаюцца пад лёгкімі подыхамі ветру; велічная плынь Дзісны з зелянінай дрэў уздоўж рэчышча, блакітным небам з цёплымі промнямі ласкавага сонца, і над усім гэтым – прыгожы беламураваны храм. Сярод садоў, што цягнуцца ўздоўж ракі, сям-там праглядаюца стрэхі хат, і новая думка нараджае словы: “Ёсць жа людзі, якім Бог даў шчасце жыць у раі.” Але гэта – першае ўражанне. І здалёк. А заходзіш у вёску – і жах напаўняе душу, сэрца ўзрушваецца ад крыўды і болю за тое відовішча, якое паўстае перад вачыма. Вясковыя хаты – гэта калекі-прывіды з выбітымі вокнамі, выразанымі сценамі, разрабаваным і раскіданым начыннем. Сады – перакручаныя зараснікі пачынаючых дзічэць яблынь і сліў, якія параслі высачэзнай крапівой і чарнобыльнікам. Нідзе не запяе певень, не заквохчуць куры, не рыкне карова. Не чуваць людскіх галасоў. Паўсюль мёртвая, жудасная цішыня… Вёска памерла, а белы храм узвышаецца над ёй, як помнік. Толькі помнік каму і чаму?..” Приходская Благовещенская церковь в Рымках на фото начала ХХ века Так пачынаецца новая кніга Мікалая Арэха і Ігара Пракаповіча “Рымкі: вёска на краі вечнасці”. Аўтары, вядомыя мясцовыя краязнаўцы, прадставілі ўдзельнікам імпрэзы выданне пра паселішча, якое ўжо амаль знікла з твару зямлі. У сучасных Рымках – царква, могілкі і паўразбураныя, а то і цалкам знішчаныя хаты. Гэта вёска – нібы сімвал-помнік усім беларускім мястэчкам і вёсачкам, якія цяпер паступова сыходзяць у нябыт.

Царква Святога Міхала Арханёла | Шчучын Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб'ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб'ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвяшчэння.

Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне На паўночнай ускраіне Шчучына, на месцы былога памешчыцкага маёнтка. Будаўніцтва пачалося ў канцы 19 ст. паводле праекта архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. Па розных прычынах расцягнулася на дзесяцігоддзі. У кастрычніку – лістападзе 1939 г. большая частка маёмасці была вывезена. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся ваенны гарадок. Будаўніцтва яго значна сказілі архітэктурна-планіровачны ансамбль і непасрэдна сам палац. Таямніцы шчучынскага палаца. Доўгі час лічылася, што гісторыя шчучынскага палаца добра вядома. Але ў 1993 годзе ў польскай гістарычнай літаратуры з’явіліся новыя звесткі пра яго. У артыкулах польскага гісторыка культуры Рамана Афтаназы змешчаны ўспаміны сына апошняга ўладальніка рэзідэнцыі – князя Яна Друцкага-Любецкага і яго сястры Яніны Скуржаўскай-Агіньскай, якія жылі ў Нью-Йорку. Аўтар лічыць, што палац захаваўся з часоў Сцыпіёнаў, якія валодалі Шчучынам у 18 ст. З 1742 г. Сцыпіёны вялі ў мястэчку вялікае будаўніцтва. Акрамя палаца яны пабудавалі шпіталь, прытулак, калегіум піяраў, шэраг адміністрацыйных і гаспадарчых пабудоў. Палац захаваўся да цяперашняга часу, як і шэраг фальварачных пабудоў з тарцовымі сценамі, упрыгожанымі порцікамі. На думку даследчыкаў, гэта больш позні будынак. Яны лічаць, што стары сядзібны дом, папярэднік даследуемага аб’екта, мог размяшчацца непадалёку ад тракта з Вільні ў Ражанку, каля сучаснага ўезда ў горад з боку аўтавакзала. Прычым уязная алея хутчэй за ўсё была перпендыкулярна гэтаму накірунку, гэта значыць, праходзіла з захаду на ўсход. Такім чынам, стары сядзібны дом, калі ён размяшчаўся прыкладна там, дзе палац, павінен быў быць арыентаваны галоўным фасадам на захад. Новы гаспадар сядзібы – князь Францыск Друцкі-Любецкі не мог, на нашу думку, унесці хоць якія-небудзь змены ў яе аблічча. Па-першае, ён жыў у Варшаве, дзе выконваў абавязкі міністра фінансаў Царства Польскага; па-другое, асноўныя яго рэзідэнцыі былі на нашай тэрыторыі ў Гродне (палац у Станіславове і палац у Панямуні), Чарлёне і ў Луніне Брэсцкай вобласці; па-трэцяе, ён памёр у 1846 г., а яго сын ад апошняга шлюбу Аляксандр жыў у Гродне, дзе быў старшынёй дваранскага сходу, унук жа Уладзіслаў князь Друцкі-Любецкі (1864-1913) быў уладальнікам Ляхавіч і жыў у Вільні і Санкт-Пецярбургу да сваёй жаніцьбы ў 1890 г. Хоць нельга адмаўляць, што змены ў маёнтку Шчучын адбываліся, але яны насілі хутчэй эканамічны характар і праводзіліся эканомам, які, верагодна, і жыў у старым доме Сцыпіёнаў. Уладальнік Шчучына князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі ажаніўся ў 1890 г., яго жонкай стала Марыя з Замойскіх, княгіня Друцкая-Любецкая (1868-1939). Ранейшая рэзідэнцыя ў Ляхавічах не магла задаволіць маладую сям’ю, а больш прыдатныя сядзібы, напрыклад, Станіславова ў Гродне, атрымалі ў спадчыну іншыя прадстаўнікі сям’і Друцкіх-Любецкіх. Рашэнне пра будаўніцтва новай загараднай рэзідэнцыі было прынята хутчэй за ўсё ў 1894 г. пасля нараджэння Яна Друцкага-Любецкага, а можа і раней. У 1893 г. князь з жонкай жылі ў вялікім асабняку ў Вільні на Антаколі. Менавіта ў Вільні хутчэй за ўсё і адбылося знаёмства князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага і аўтара праекта віленскага архітэктара Т. Раствароўскага. Пра тое, што менавіта Т. Раствароўскі з’яўляўся праектантам рэзідэнцыі ў Шчучыне, сведчыць у 1923 г. прафесар Ю. Клос. Ён крытычна адносіцца да творчасці архітэктара, трактуе яе як “маскальскую безгустоўнасць”: пабудаваў грувасткі палац для князя Друцкага-Любецкага і нават умешваўся ў тварэнне Марконі ў бліжэйшым Жалудку. Т. Раствароўскі (1862-1928) вучыўся ў 1876 г. у імператарскай Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці архітэктура і жывапіс (у той час ва ўніверсітэце вучыўся нейкі час і Уладзіслаў Друцкі-Любецкі). Ён быў аўтарам многіх праектаў: будынак упраўлення палескай чыгункі ў Вільні на Пагулянцы, гасцініца па вул. Міцкевіча ў Вільні, прыходскі касцёл у Літве і іншыя пабудовы ў Вільні. Дзякуючы запіскам прафесара Ю. Клоса мы даведаліся і пра яго іншыя работы: рэзідэнцыя ў Раклішках, рэстаўрацыя капліцы ў Вялікім Мажэйкаве, рэзідэнцыя ў Лынтупах, перапрацоўка праекта Марконі для Жалудка і інш. Такім чынам, мы можам зрабіць выснову, што рашэнне пра будаўніцтва рэзідэнцыі ў Шчучыне было прынята ў 1892-95 гг. паводле праекта архітэктара Т. Раствароўскага. У гэты час была пракладзена вузкакалейка ад ст. Ражанка, па якой дастаўлялі матэрыял, які не выраблялі на месцы. Па невядомых аўтару прычынах рэзідэнцыя ў Шчучыне будавалася марудна, магчыма, гэта было звязана з тым, што ў канцы 19 ст. князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі доўга хварэў. Па нашых меркаваннях, рэзідэнцыя ў Шчучыне магла быць завершана ў 1900 г. Раман Афтаназы ў сваім артыкуле пісаў, што “…да 1914 г. палац толькі пачыналі абустройваць”. Тут гаворка ідзе ў асноўным пра ўпарадкаванне інтэр’ераў. Хаця і фасады перарабляліся: так, закладзеныя, відавочна, па праекту балконы не паспелі да пачатку 1-й сусветнай вайны забяспечыць каванымі балюстрадамі, таму ад іх у 1920-я гады адмовіліся. Верагодна, пасля смерці ў 1913 г. князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага сям’я не змагла працягваць будаўніцтва і аздабленне інтэр’ераў. Палац у Шчучыне не вельмі пацярпеў у час 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Відаць, толькі пасля вяртання апошняга ўладальніка Шчучына князя Яна з ваеннай службы (каля 1921) было прадоўжана будаўніцтва і аздабленне палаца. Тут можна адзначыць пасляваенную разруху 1921-25 гг., якая закранула таксама і князёў Друцкіх-Любецкіх і магла таксама зацягнуць працэс канчатковай аддзелкі. Гісторыка-архітэктурны аналіз палаца бліскуча правёў Раман Афтаназы, і нам толькі застаецца яго працытаваць у перакладзе. Двухпавярховая мураваная рэзідэнцыя была пабудавана ў выглядзе шырокага прамавугольніка на высокім мураваным цокалі. З агульнага аб’ёму лёгка вылучаюцца з боку галоўнага фасада тры ўзаемазвязаныя аб’ёмы. Сярэдні (цэнтральны), адсунуты злёгку ўнутр аб’ём, быў ніжэй бакавых і ствараў на галоўным фасадзе порцік з дзвюма калонамі іанічнага ордэра, якія фланкіруюць галоўную вось фасада. Частка фасада, замкнёная порцікам, мела на ніжнім паверсе шырокія ўваходныя дзверы, а па баках яшчэ больш шырокія, амаль квадратныя вокны. Верхні паверх унутры порціка мае такія ж па шырыні, але больш нізкія вокны. Сцяна ўнутры порціка была расчлянёна вертыкальна 4 пілястрамі. Дзвярныя і аконныя праёмы мелі налічнікі. Калоны падтрымлівалі бэльку, пакрытую лепкай, у цэнтральнай частцы яна завяршалася закругленай сценкай, якая прызначалася для гербавага шчыта. Па меркаванні Р. Афтаназы, першапачаткова прадугледжваліся балконы на кансолях з галоўнага (два), з бакавых (па аднаму) і з паркавага (два) фасадаў, якія павінны былі мець каваныя агароджы. Мы ж пакуль сумняваемся ў тым, што на паркавым фасадзе былі прадугледжаны балконы, ва ўсякім выпадку – два. На наш погляд, унутраная планіроўка хутчэй гэтаму супярэчыць. Пакаты бляшаны дах быў абгароджаны балюстрадным атыкам, а масіўны карніз аздоблены прафіляванай лепкай. Унутраная планіроўка рэзідэнцыі мела нерэгулярны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага і двух бакавых фасадаў, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні. У левай частцы пабудовы знаходзіўся калідор, які раздзяляў памяшканні. Цэнтральную частку будынка займаў вялікі хол, дзе сцены былі аздоблены дубам. Гэта памяшканне абагравалі 2 вялізныя печы і вялікі камін. З левага боку ад хола знаходзілася слабаакцэптаваная аднапралётная лесвіца на другі паверх, зробленая з дубу, пад якой размяшчалася ванна. Каля лесвіцы знаходзіўся і ўваход у адно з чатырох памяшканняў тарцовай часткі – “малы салон”. З хола быў уваход у “вялікі салон” з трыма porte-fenetres, дзвюма вялікімі кафлянымі печамі і камінам. Столь яго ўпрыгожваў жырандоль венецыянскага шкла, а ў салоне стаялі 2 вялікія бехштэйнаўскія раялі і піянола. Мэбля, як сведчаць апошнія ўладальнікі, належала да розных стыляў. Памяшканні ўпрыгожвалі партрэты і жывапіс, са скульптуры – мармуровая Леда невядомага аўтара. На першым паверсе амаль усю правую частку паркавага фасада займала сталовая, сцены якой былі ўпрыгожаны партрэтамі каралёў, а ў сервантах захоўвалася фамільнае серабро і французскі фарфор. Жылыя пакоі мелі больш сучасную мэблю. Р. Афтаназы адзначыў, што бібліятэка і архіў размяшчаліся ў “асобным будынку, які знаходзіўся ў парку і належаў да ранейшага ансамбля сядзібы”. Пабудова (цяпер там сталовая) узведзена ў 2-й палове – канцы 19 ст. У бібліятэцы Музея Чартарыйскіх у Кракаве, дзе захоўваюцца дакументы архіва Друцкіх-Любецкіх (у іх уваходзіць і архіў Сцыпіёнаў), не выяўлены матэрыялы па гісторыі шчучынскага палаца.

Касцёл Святой Тэрэзы, ШчучынГісторыя Каталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе. Калегіум піяраў тут існаваў з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў. Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў пабудаваны пры гэтым кляштары ў 1826-29 з цэглы па фундацыі князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага(руск.) бел. пры кляштары. Пасля польскага паўстання 1830года большасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі была зачынена, у тым ліку і кляштар у Шчучыне. Касцёл св. Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма. У 1887 і 1892 будынак касцёла рамантаваўся. У 1927 піяры аднавілі сваю дзейнасць (працягвалася да 2-й сусветнай вайны). У 1954 касцёл закрыты. У 1988вернуты Каталіцкаму Касцёлу, ў 1989 годзе адрэстаўраваны. Як і раней, пры храме ў цяперашні час служаць законнікі Айцы Піяры. Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжова-купальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дамінуе ў ей высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным дарычным порцікам. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэсленая ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблементам. Сцены ў інтэр'еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам.

Геадэзічны пункт дугі Струвэ "Лапаты" Адзін з 34 унікальных аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія з'яўляюцца часткай дугі Струве - знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, каля вёскі Лапоты. Дуга Струве, або «Руска-Скандынаўская дуга " - гэта геадэзічная сетка, якая стала найбольш дакладным і маштабным градусным вымярэннем дугі мерыдыяна ў свеце. Пасля завяршэння работ была канчаткова навукова даказаная эліпсоідная форма Зямлі. Дуга Струвэ стваралася пад кіраўніцтвам вядомага рускага вучонага Васіля Якаўлевіча Струвэ на працягу 40 гадоў, з 1816 па 1855 гады. Дуга Струвэ перасекла мерыдыяльна з поўначы(мыс Норд-Кап у Нарвегіі) на поўдзень (пад Адэсай, ва Украіне) 10 еўрапейскіх дзяржаў: Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Расею, Эстонію, Латвію, Літву, Беларусь, Украіну і Малдову. Даўжыня "Руска-скандынаўскай дугі" склала больш 2820 кіламетраў (прыкладна 25 градусаў зямной акружнасці). Усяго было ўстаноўлена 265 геадэзічных пунктаў, якія ўяўлялі сабой каменныя кубы з гранню ў 2 метры, якія былі закапаныя ў зямлю. На паверхні пункты пазначаліся розным спосабам - з дапамогай насыпных каменных пірамід, металічных крыжоў, абеліскаў. З цягам часу большасць геадэзічных пунктаў былі згубленыя. У канцы ХХ стагоддзя ўзнікла думка ўзнавіць унікальную сетку. Пасля сумеснага звароту краін, па якіх цяпер праходзіць дуга Струвэ, у Камітэт ЮНЕСКА па Сусветнай спадчыны, у 2005 годзе 34 захаваліся ці зноў знойдзеных пунктаў Дугі Струве былі ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У гэты лік патрапілі пяць пунктаў на тэрыторыі Беларусі - «Чекуцк», «Ляскавічы», «Осовница» у Брэсцкай вобласці, "Рыдлёўкі" і "Тупішкі" ў Гродзенскай вобласці. Яны былі знойдзены ў выніку навукова-даследчых пошукаў. Геадэзічны пункт "Лапаты", як і астатнія пункты дугі Струве ў Беларусі, уяўляе сабой выкананую з карэльскага габродиабата чорную стэлу вышынёй каля 1,5 м. На вяршыні стэлы усталяваны 100-кілаграмовы шар-"Зямля", на які нанесены контур Беларусі з якая праходзіць па ёй часткі дугі Струве і адзнакай "Лапаты".

Траецкі касцёл у вёсцы Ішчална Касцёл Святой Тройцы ў Ішчална (Шчучынскі раён) вядомы не толькі сваёй вытанчанай архітэктурай і багатым інтэр'ерам, але і тым, што на яго тэрыторыі знаходзяцца адзіныя ў Беларусі сонечныя гадзіны. Дзеючыя! Гэта трэба абавязкова ўбачыць. І зверыць час... Шведы і новы касцёл Касцёл быў заснаваны ў мястэчку 30 красавіка 1515 года падкамор’ем ВКЛ Андрэем Давойнай. Гэта быў драўляны храм, на ўтрыманне якога Давойна ахвяраваў частку сваёй спадчыны. Новы цагляны касцёл з'явіўся ў 1761 годзе (па іншых звестках – у 1758-м, будаўніцтва пачалося ў 1755) стараннямі гарадзенскага харужага Язэпа Вала. Каменны храм узвялі на тым жа месцы, дзе стаяў драўляны. Больш таго, новы касцёл меў прыкладна такія ж памеры і сістэму алтароў, як і ранейшы. Каменны касцёл захаваўся да нашых дзён. 5 фактаў з гісторыі касцёла У 1780-я гады ў парафіі адкрылі школу для дзяцей мясцовай шляхты, але неўзабаве зачынілі, так як мясцовыя дваране не гарэлі жаданнем аддаваць туды сваіх атожылкаў. У канцы XVIII стагоддзя тут дзейнічаў шпіталь для бедных і прытулак для жабракоў. А новая школа пры касцёле была адкрыта толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Настаяцелем храма ў 1801-1834 гадах быў ксёндз Алекс Кнікоўскі. За тое, што ў сваіх пропаведзях ён згадваў Напалеонаўскія войны, царскія ўлады саслалі яго салдатам у Маскву. У 1821 годзе касцёл абрабавалі. Невядомы рабаўнік забраў усе срэбныя рэчы і нават алавяныя аклады з абразоў. У час паўстання 1863 года ў касцёле служыў вядомы ксёндз Адам Фалькоўскі. Тут, з кафедры, ён агучыў для вернікаў Маніфест народнага ўрада. Па даносе аднаго з жыхароў быў арыштаваны. Фалькоўскага расстралялі ў Лідзе 25 чэрвеня 1863 года. Перад I Сусветнай вайной парафія Святой Тройцы ў Ішчална налічвала амаль 4,5 тыс. вернікаў каталікоў. Асаблівасці архітэктуры Аднанефны, двухвежавы з пяціграннай апсідай каменны храм у стылі позняга барока. Кампазіцыйная дамінанта – галоўны фасад. Квадратныя вежы выступаюць з асноўнага аб'ёму, маюць шлемавіднае завяршэнне. Бакавыя фасады завяршаюцца карнізам, а ў верхняй частцы раздзеленыя двума радамі лучкавых вокнаў. У інтэр'еры 3 алтары і амбон у стылі ракако. Галоўны алтар – 2-ярусны, упрыгожаны ляпнінай. Бакавыя алтары увенчаны скульптурнымі кампазіцыямі. У касцёле захаваўся старажытны арган на дзевяць галасоў працы Вацлава Бернадскага. У двары знаходзіцца вежа-званіца (XIX стагоддзе) і сонечныя гадзіны. Сонечныя гадзіны ў двары касцёла ў Ішчална Гадзіны ў Ішчална дзейнічаюць, але трохкутная стрэлка, цень ад якой адкідывалася на медны цыферблат (гравіроўка), ужо зламаная. Яе верхні кут накіраваны на Палярную зорку. Цыферблат ўбудаваны ў каменны пастамент вышынёй 1 метр і выкананы са строгімі патрабаваннямі канкрэтнай геаграфічнай шыраты (у выпадку Ішчална - 54*41"2'). Натуральна, каб даведацца дакладны сонечны час па такім гадзінам можна толькі ў светлы час сутак. Цікава, што ў XVIII стагоддзі такія сонечныя гадзіны выраблялі толькі для вялікіх еўрапейскіх сталіц – Варшавы, Вільні, Парыжа і г. д. Гэта кажа пра многае...

Касцёл Святых Пятра і Паўла На паўночнай ускраіне мястэчка Ражанка, якое знаходзіцца ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці, стаіць надзвычай прыгожы касцёл, які цягам ўсёй сваёй гісторыі ніколі не зачыняўся, што ёсць рэдкасцю. Згадкі пра першую святыню ў Ражанцы адносяцца да 16 ст. Праўдападобна, што тады будынак быў яшчэ драўляным. У 1674 годзе з цэглы і бутавага камню пабудаваны і асвечаны ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла новы касцёл. У 1824-28 гг. барокавы храм атрымаў іншы выгляд. Па загадзе ўладальніка мястэчка генерала лістападаўскага паўстання Міхала Людвіка Паца і пад кіраўніцтвам архітэктара Генрыка (Энрыка) Марконі касцёл перабудаваны ў стылі неаготыкі. Ёсць меркаванне, што гэта была першая ў межах сучаснай Беларусі неагатычная пабудова. Сёння пра былых фундатараў нагадвае шляхецкі герб “Газдава”, змешчаны на фасадзе будынка – звенчаны шляхецкай (графскай) каронай чырвоны шчыт з дзвюмя срэбнымі лілеямі, пакладзенымі ў адваротныя бакі і сціснутымі пасярэдзіне залатым колцам. Менавіта гэтым сімвалам карысталіся некалі трымальнікі Ражанкі Пацы. Убачыць касцёл тых часоў можна на малюнку Напалеона Орды, які мастак выканаў у 1875 г. У польскіх архівах захаваўся таксама план яго праекту, складзены некалі італійскім архітэктарам. Акрамя Марконі ў ражанскім касцёле адзначыліся яшчэ два італійскія майстры, запрошаныя сюды Міхалам Людвікам Пацам. Мастак Нікола дэ Ангеліс намаляваў абраз Святых Пятра і Паўла для новага алтара, а Карла Аўрэлі выразаў фігуры апосталаў з дрэва. Чарговая рэканструкцыя святыні адбылася праз стагоддзе – у 1923-25 гг., у часы 2-й Рэчы Паспалітай. Аднак яна не была такой грунтоўнай, яка папярэдняя. Касцёл пабудаваны ў форме лацінскага крыжа. Асаблівую ўвагу прыцягвае яго маляўнічы рознаколерны фасад, апрацаваны цёмна-чырвоным і карычневым чэсаным камнем і аздоблены белым арнаментам. У адмысловых нішах устаноўлены драўляныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Уверсе фасад завяршаецца ступеньчаным шчытом-франтонам, дзе змешчаны шляхецкі герб. Пры фасадзе пабудавана доўгая востраканечная вежа. Асобна ад будынку стаіць металічная званіца. Вакол храма парафіяльныя могілкі, на якіх ёсць цікавыя старажытныя надмагіллі.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква ГісторыяНа паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1876 г. У стадыі будаўніцтва адлюстравана на фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле канона чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Над прытворам узведзена васьмерыковаяшатроваязваніца з цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезнуюзваніца далучаецца да кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы пад чатырохсхільным пакрыццём, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Шануецца абраз «Маці Божая».

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю і цэглы. Адкрыта ў 1988 — 1990 гг. Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прыземестая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай васьмерыковай званіцы, кароткай і нізкай трапезнай, купаладобнай малітоўнай залы і апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: кілепадобныя ліштвы вокнаў-біфорыумаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Унутры малітоўная зала накрыта шатровым скляпеннем на ветразях, апсіда вылучана 2-ярусным іканастасам.

Касцёл Святога Антонія – каталіцкі храм, размешчаны ў вёсцы Каменка, Гродзенскай вобласці. Яго будаўніцтва вялося ў 1908г. у неагатычным стылі. Аб чым сведчыць выбар характэрнага для гэтага стылю чырвонай цэглы і афармленне знешняга аблічча пабудовы. Як і большасць храмаў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, касцёл Святога Антонія ўключаны ў спіс гістарычных каштоўнасцях нашай краіны. Вытокі каталіцкага жыцця ў Каменцы Першае ўпамінанне вёскі адносяць да XVI стагоддзя. У той час маёнтак знаходзіўся на мяжы двух буйных паветаў: Лідскага і Гарадзенскага. Каталіцкі прыход утварыўся ў Каменцы ў 1580 г. У 80-я гг. XVI ст. пад кіраўніцтвам К. Каладзінскага пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла. Праз некалькі стагоддзяў, у часы пераходу да каменнага будаўніцтва, драўляны храм быў знесены, а на яго месцы красаваўся велічны касцёл. Ён шмат разоў зачыняўся, прыход у ім існаваў для жыхароў найбліжэйшай акругі. У 1904 г. храм разабралі і пабудавалі на яго месцы сучасны касцёл. У аснову праекта паклалі праект царквы З’яўлення Дзевы Марыі, размешчаны ў Альковічах. На будаўніцтва храма Святога Антонія было патрачана шмат сродкаў вернікаў, і яно было скончана ў 1908 г. Архітэктурнае афармленне храма Храм мае прамавугольную форму з двухсхільным дахам. Цэнтральны неф упрыгожвае пяцігранная апсіда, якая мае асобны дах. З двух бакоў ад апсіды размясціліся гранёныя рызніцы. На галоўным фасадзе ўзвышаецца чацверыковая двух'ярусная вежа, завершаная стромкім штрафам з аконным праёмам. Верхнюю частку вежы ўпрыгожваюць тройчатые арачныя вокны. Над галоўным уваходам у касцёл размясціўся сімвал неагатычнага стылю – акно-ружа. Тут жа можна ўбачыць нішу са скульптурай. Драўляныя дзверы аформленыя мастацкай коўкай. Увесь фасад падзелены ступеньчатымі выступамі і аконнымі праёмамі. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефа, якія пакрываюць крыжовыя зводы. Над самым уваходам размясціўся хор з арганам. Зводы і сцены ўнутры інтэр'еру атынкаваны і пабелены, а астатнія элементы дэкору выдзелены чырвоным мурам. Сучаснае спадчына храма Святога Антонія Храм адкрыты для наведвання не толькі прыхаджанам, у ім праходзяць службы па нядзелях і святах. Касцёл уключаны ў спіс святынь, якія наведваюць турысты ў рамках экскурсійных праграм. Унутранае афармленне храма прыцягне наведвальнікаў прыгажосцю. Тут алтары з абліччамі святых, акуратна аформленае месца для малітваў, сцены ўпрыгожваюць іконы з выявай Панны Марыі і Ісуса. На тэрыторыі храма размешчаны п'едэстал са скульптурамі святых. Яшчэ адно памятнае месца, размешчанае ў межах храма, - старыя габрэйскія могілкі. На іх можна ўбачыць магільныя пліты і таблічкі, спісаныя іўрытам. Шасціканцовая зорка – сімвал іўдаізму, ўпрыгожвае кожную агароджу. Могілкі даўно не працуюць, яны параслі травой, але да гэтага часу ўваходзяць у лік культурна-гістарычных каштоўнасцях Каменкі.

Касцёл Святога Станіслава, в.Лядск У 1896г. закладзены касцёл Святога Станіслава і дом святара. Будавалі з адборнай цэглы, бракованыя цагліны збіралі асобна. З нязручнай цагліны ля касцёла была пабудавана частка сельскіх домікаў. Першым Святаром быў Юзаф Шкоп. Касцёл адносіўся да лідскага дэканата і налічваў каля 5800 вернікаў. Пад час кіравання савецкай улады касцёл не быў закрыты, дзейнічаў. Пры правядзенні опісу ў 1983г. было зарэгістравана 53 прадмета, якія маюць гісторыка-мастацкія адметныя якасці, датаванне якіх хіляецца ад XVIII да ХХст. На рубяжы ХХ-ХХІ ст. быў чатскова адрамантаваны. Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане неатынкаваны цагляны аб’ём пераходзіць у пяцігранную апсіду. Накрыты двухсхільным дахам, які над абсідай фланкіраваны чацвярыковымі шатровымі сігнатуркамі-фіяламі. Будынак узняты на высокі цокаль, выкладзкны з буйных вапнавых блокаў, на якіх адзначаны імёны фундатараў і ахвяравальнікаў. На галоўным фасадзе ўзвышаецца двух’ярусная (чацвярык на васьмерыку) завершаная высокім шатром званіца. Фасады прарэзаны вокнамі-біфорыумамі з “ружамі” ў агульных стральчатых, выкладзеных лякальнай цэглай ліштвах; дэкарыраваны аркатурнымі паясамі, круглымі разеткамі-трохсхільнікамі, раскрапаваны лапаткамі. Галоўны і 2 бакавыя ўваходы аформлены стральчатымі перспектыўнымі парталамі. Унутры касцёл падзелены слупамі на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Драўляны разны алтар імітуе форму галоўнага фасада гатычнага храма. У цэнтры алтара ікона “Божая літасць”, выкананая ў алейнай тэхніцы па канонах акадэмічнага жывапісу.

Царква ў в. Дзембрава тып храм праваслаўны стан існуе час пабудовы 19 ст. адрас в. Дзембрава, Шчучынски раён, Гарадзенскай вобласці каардынаты 53.63818 24.47231 дададзена 13.08.2018 У 1990-х з суседняй вёски Завалкі у былое мястэчка Дзембрава (Дэмбрава) перавезена Царква 19 ст. (классіцызм з элементамі барока). З надбудовай "цыбуліны" набыла рэтраспектыўна-рускія рысы.

ДЭМБРАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ ДЭМБРАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 18 ст. (па першых звестках у 1674 г.) з цэглы. Акаймаваны бутавай агароджай з брамай. Помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб'ёмам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і двухсхільным пакрыццём.

Свята-Мікалаеўская царква (Нарашы) Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в Нарашы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці Гісторыя Пабудавана ў 1860 г з бутавага каменю і цэглы Прыпісная да Спаса-Праабражэнскай царквы ў п Астрына Архітэктурa Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю Цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з макаўкай у завяршэнні Па падоўжнай восі заход — усход да яго далучаны прамавугольная апсіда і гранёны прытвор з двух'яруснай шатровай званіцай На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, аркатурныя фрызы, круглыя разеткі і прамавугольныя нішы, кілепадобныя ліштвы аконных арачных праёмаў

Гаспадарчы двор Хадкевічаў | Вялікае Мажэйкава Сядзібна-паркавы комплекс знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Адбудова сядзібы пачалася на пачатку 18 ст. пры Адаме Тадэвушу Хадкевічу. Комплекс аб'ядноўваў сядзібны дом, вялікі парк (10 га), адпачатку з трох бакоў акружаны пладовым садам, мураваную агароджу, флігель, гаспадарчыя пабудовы: сабакарня, лядоўня, два дамы прыслугі - левы і правы, лямус, вялікі склад, альтанка, капліца (пабудаваная ў другой палове 18 ст., на пачатку 20 ст. была рэстаўравана па плану архітэктара Тадэвуша Раствароўскага), фантан, млын, дзве сажалкі, побач с сядзібай вінакурня 1839 г. і піцейны дом. Перад галоўным фасадам сядзібнага дома была парадная плошча і ўезд у сядзібу з 2 штучнымі прамавугольнымі сажалкамі па баках. Сядзібны дом - будынак простакутнай формы на высокім падмурку з высокім ламаным гонтавым дахам. Па абодвух баках ад сядзібы сімэтрычна стаялі два аднатыпных будынка прыслугі (левы і правы) знешне падобныя на сядзібны дом. Згодна з мясцовай традыцыяй у іх месцілася панцэрная харугва Хадкевічаў. У абодвух будынках былі стайні на 20 коней і памяшканні для вершнікаў. У 19 ст. абодва дамы былі перапланаваны пад жытло для прыслугі. У 1920 г. згарэў левы дом. Зруйнаваны сядзібны дом згарэў ў 1915 г. у гады 1-й Сусветнай вайны, захаваліся толькі дзве калоны агароджы і вялікая куча друзу. Aпошні гаспадар В.Мажэйкава - Міхал Верашчака з большага перабудаваў ацалелы правы дом пад жытло для сябе. Пакоі былі старанна адрамантаваны, але ужо не было ні каштоўнай мэблі, ні каштоўных твораў мастацтва. Сядзібны парк знаходзіцца ў занядбаным стане: зарослы і засмечаны. Бачна, што працяглы час не даглядаўся. Ліхтары і прымітыўныя сталевыя альтанкі савецкіх часоў паразбіваныя і павывернутыя. Раней меў сімэтрычную рэгулярную планіроўку. Складаўся з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей. Кампазыцыйная вось парку пачыналася брамай і завяршалася капліцаю. У паўднева-усходняй частцы парку была альтанка. Ад альтанкі захаваліся прыступкі і падмурак. У заходняй частцы знаходзіўся флігель. Ен прамавугольны, мураваны і атынкаваны. Вырашаны ў класічным стылі. Захаваўся адносна добра, месцамі абсыпалася атынкоўка. Выкарыстовыўваецца як жылы дом. Вялікі склад і лямус размешчаны ў цэнтры сядзібы. Лямус двухпавярховы, квадратны ў плане будынак, аздоблены вонкавай драўлянай галерэяй на ўзроўні другога паверху. Першы паверх мураваны, другі драўляны. Вялікі склад і лямус захаваліся ў адносна добрым стане. У абодвух зараз калгасныя склады. Мураваная агароджа захавалася фрагмэнтамі. Захаваліся рэшты слупоў брамы. Лядоўня і сабакарня знаходзяцца з паўночнага боку саду, што мяжуе з вуліцаю Леніна. Абодва будынкі ў добрым стане. Над дзвярыма лядоўні захавалася дата маляваная фарбаю - 1790. Сведчанні аб будынку адсутнічаюць у даведніках. Лядоўня мае вялікія лехі, там знаходзіцца студня. Сцены маюць таўшчыню каля 1 м. Зараз лядоўня прыстасавана пад жытло. Дом прыслугі захаваўся добра, зараз жылы дом. Капліца і фантан не захаваліся. Млын часткова захаваўся. Дзве сажалкі зарослыя, у благім стане.

Царква Праабражэння Гасподняга, г.п.Астрына Упершыню Астрына згадваецца ў кнізе запісаў Літоўскай метрыкі ў 1450 г. У 1487 г. набывае статус мястэчка. У 16-18 ст. Астрына – цэнтр староства Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1556 г. астрынская царква св.Спаса атрымала наданні ад Жыгімонта Аўгуста.З 1795 г. – мястэчка Лідскага павета. У 1865 г. пабудавана новая царква Праабражэння Гасподняга. Старая драўляная царква была разабрана і перавезена ў в.Бершты. Пры астрынскай царкве дзенічаў хор, прыхадская школа. На мяжы ХХ-ХХІ ст. царква была адрамантавана. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжовую форму храма фарміруюць цэнтральны кубападобны аб’ём малітоўнай залы, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда, прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным шатром з заломам і цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца 3-ярусная чацверыковая званіца, якая мае шацер з макаўкай. Галоўны ўваход у яе ў 1-м ярусе вырашаны арачным парталам-прытворам пад 2-схільным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — вуглавыя лапаткі, гарадковыя фрызы, плоскасныя ліштвы арачных аконных праёмаў. Алтар прадстаўлены 4-х ярусным іканастасам бела-залатой афарбоўкі, выкананым з дрэва, контуры з рысамі характэрнымі для стылю барокка.

Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Лябёдка Іваноўская — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі. Створана ў пачатку XX ст. у в. Галавічполе (Шчучынскі раён). У сядзібе размешчаны Васілішкаўскі дом-інтэрнат. Архітэктура Гаспода Гаспода (1909 г.) — мураваны Г-падобны ў плане будынак. Складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць адна- і двухпавярховыя аб'ёмы, накрытыя дахоўкайвысокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў заснаванае на спалучэнні чырвонага колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай, паліхромнай муроўкай цокаля з вапнавых блокаў. Паўкруглыя тымпаны над вокнамі запоўненыя дэкаратыўнымі арнаментальнымі ўстаўкамі з паліванай керамікі. Элементы архітэктурнага дэкору ствараюць на фасадах геаметрычны малюнак. Планіроўка калідорная з выхадам на тэрасу з каванай агароджай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Парк[правіць | правіць зыходнік] Дом размешчаны ў пейзажным парку (плошча 18 га), ад якога зберагліся фрагменты. Уязная алея абсаджаная грабам, прамавугольныя баскеты абмежаваныя алеямі. На ўскраіне парку шэраг ставоў. У дэндраскладзе больш за 50 відаў дрэў. Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Лябёдка Іваноўская — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі. Створана ў пачатку XX ст. у в. Галавічполе (Шчучынскі раён). У сядзібе размешчаны Васілішкаўскі дом-інтэрнат. Архітэктура Гаспода (1909 г.) — мураваны Г-падобны ў плане будынак. Складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць адна- і двухпавярховыя аб'ёмы, накрытыя дахоўкайвысокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў заснаванае на спалучэнні чырвонага колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай, паліхромнай муроўкай цокаля з вапнавых блокаў. Паўкруглыя тымпаны над вокнамі запоўненыя дэкаратыўнымі арнаментальнымі ўстаўкамі з паліванай керамікі. Элементы архітэктурнага дэкору ствараюць на фасадах геаметрычны малюнак. Планіроўка калідорная з выхадам на тэрасу з каванай агароджай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Парк[правіць | правіць зыходнік] Дом размешчаны ў пейзажным парку (плошча 18 га), ад якога зберагліся фрагменты. Уязная алея абсаджаная грабам, прамавугольныя баскеты абмежаваныя алеямі. На ўскраіне парку шэраг ставоў. У дэндраскладзе больш за 50 відаў дрэў. Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх

Касцёл Святых Пятра і Паўла Выдатным натхнёным майстрам неаготыкі з'яўляўся наш суайчыннік вядомы архітэктар Канстанцін Вайцэхоўскі, які спраектаваў у 1897 г. (у час вымушанай талерантнай зычлівасці расейскага царызму) магутны і манументальны Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Старыя Васілішкі. Але ўзводзіцца ён і асвячаецца толькі ў 1903 г. на добраахвотныя сродкі парафіян, імёны якіх выбіты на вапнавых блоках цокаля. У савецкі час на загад мясцовага начальства імёны ахвярадаўцаў былі замазаныя цэментам. Велічны храм стаіць асобна, недалёка ад асноўнай забудовы вёскі, але пануе ў наваколлі. Вялізны архітэктурны манумент выкладзены з высакаякаснай чырвонай цэглы паводле старажытнага хрысціянскага канона трохнефавай двухвежавай базілікі з трансептам. Узлёту ўверх падпарадкавана ўся вертыкальна накіраваная архітэктурная кампазіцыя святыні: ад трох нізкіх гранёных апсід яна пераходзіць у працяглы манументальны карабель храма, накрыты высокім двухсхільным агніста-чырвоным чарапічным дахам. Апафеозам магутнага вертыкальнага руху франтальнай фасаднай плоскасці з'яўляецца дуплет высокіх трох'ярусных вежаў, завершаных востраканцовымі шатровымі шпілямі з крыжамі. Галоўны фасад вылучае выразны рытм шматлікіх праёмаў і дэкаратыўных элементаў. Гранёныя шпілі вежаў, ступеньчатыя контрфорсы, вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнаментальнымі мудрагелістымі пераплётамі праёмы і вітражнае акно-ружа па цэнтры, а таксама рытмічна ўкладзеная цэгла — усё падпарадкавана адзінай ідэі — ушанаванню Бога. Над галоўным уваходам размешчана керамічнае скульптурна-барэльефнае пано на біблейскі сюжэт (Хрыстос, які дабраслаўляе наведвальнікаў храма), над бакавымі — сюжэтныя вітражы. Пранікнутае адзіным гатычным мастацка-стылявым зместам архітэктурнае асяроддзе створана і ў інтэр'еры храма, насычаным усімі атрыбутамі ўбрання і літургічнага начыння: ад алтара да падсвечніка, ад амбона да аргана. Афармленне інтэр'ера храма, прастора якога расчлянёна магутнымі слупамі на тры нефы і накрыта высокімі стральчатымі нервюрнымі на падпружных арках скляпеннямі, вычэрпвае ўсе магчымасці і жанры выяўленчага мастацтва: цалкам стварае ілюзію знаходжання ў сярэдневяковым гатычным саборы (гатычныя пучкі калон і нервюр асацыіруюцца з непраходным лясным гушчаром, з густым "скляпеннем" крон дрэў). 3 гэтых асацыяцый узнікае "лясная" тэорыя паходжання стылю, паэтычную інтэрпрэтацыю якой даў у свой час Гогаль. Эффект лёгкасці "ланцугоў" гатычнага інтэр'ера дасягаецца точанай і насычанай прафіліроўкай архітэктурных форм і дэталей дэкору. Уражальнае мастацкае афармленне суправаджае паломніка ад увахода да алтара і далей — да гукаў аргана на хорах. Усё гэта ў мастацтвазнаўстве называецца сінкрэтычнасцю — нерасчлянёнасцю жанраў мастацтва, іх непарыўным сінтэзам. І гэты архітэктурны манумент, напэўна, адзін з нешматлікіх, у якім эмацыянальны патэнцыял многіх жанраў мастацтва выкарыстоўваецца для дасягнення агульнай мэты і адзінага мастацка-эмацыянальнага эфекту, для максімальнага ўзмацнення боскасакральнай выразнасці збудавання. Тут жа і ідэальнае спалучэнне, і арганічная ўзаемасувязь манументальных (скляпенні і ўстоі нефаў) і малых ("гатычныя" алтары) архітэктурных форм, што не толькі не шкодзіць агульнай гармоніі, але і ўзносіць яе да вышыні сярэдневяковага мастацтва, у якім вялізныя архітэктурныя масы працягваюць жыццё ва ўсіх элементах літургічнага насычэння. У стройную, упарадкаваную сістэму храмавай дэкарацыі ўключаны 12 скульптурных выяў апосталаў, размешчаных на міжнефавых апорных слупах. Яны абуджаюць глыбокую пашану і адчуванне ўрачыстага цырыманіялу рытуалу, кожнай з іх уласціва сур'ёзнае і глыбіннае ўнутранае жыццё. Падобнае ажыўленне сухой архітэктурнай формы нараджае ў ёй стыхію духоўнага жыцця, эмацыянальнай напружанасці, што захапляе наведвальнікаў. На сценах бакавых нефаў размешчаны 14 стукавых барэльефных пано-стацый на тэму "Крыжовы шлях", выкананых ў высакароднай, пазбаўленай марнасці лепцы. Іконаграфічная праграма гэтых скульптурных пано, рытмічна "расселеных" па сценах сабора, аб'яднана адзіным біблейскім сюжэтным цыклам у цэласны і стройны ансамбль. Задача гэтых твораў мастацтва не вычэрпваецца толькі выкладаннем хрысціянскага веравучэння, дыдактычных ісцін, але заключаецца ў актыўным удзеле ў стварэнні вобразнай атмасферы каталіцкага храма. Пад вокнамі цэнтральнага нефа дзесяць фрэскавых размалёвак на біблейскія сюжэты. Гэты ж сюжэтны цыкл працягваецца і ў аконных вітражах, якія выконваюць эстэтычную функцыю і надаюць інтэр'еру вясёлкавае асвятленне. Галоўны, два кулісныя і два бакавыя драўляныя алтары, амбон, спавядальні (канфесіяналі), лавы для вернікаў таксама выкананы ў вытанчаных формах готыкі. Над уваходам — хоры з арганам, гучанне якога ў інтэр'ерным антуражы прыводзіць наведвальніка да адчування эйфарыі ўрачыстай літургіі сярэдневяковага сабора. Для стварэння высокамастацкай атмасферы храма выкарыстаны ўсе сродкі мастацкай выразнасці — вітражы, фрэскі, скульптура, чаканка, разьба па дрэве, кераміка. Талент дойліда, мастакоў-дэкаратараў прымушае схіліцца перад гэтым музеем мастацтва. Храм — адзін з нешматлікіх архітэктурных твораў перыяду эклектыкі, у якім усё, ад архітэктуры будынка да дробязі храмавага начыння, выканана ў адзіным стылі неаготыкі. Грандыёзная прастора гэтага храма служыць для ўрачыстых відовішчаў-богаслужэнняў, месцам сапраўднага непарыўнага і ўражальнага сінтэзу мастацтваў — архітэктуры, жывапісу, скульптуры, пластыкі малых форм, вітража, музычна-драматычных сродкаў літургіі. Спірытуалістычная накіраванасць і хрысціянскі сімвалізм каталіцкага храма атрымаў у інтэр'еры найбольш завершанае ўвасабленне. Усё гэта акаймоўвае храм нейкім гранічна напружаным "сілавым полем", якое ахоплівае наведвальніка даволі моцным эстэтычным уздзеяннем.

Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля Змураваны ў 1769 г. на цэнтральнай вуліцы пры кляштары базыльян (не захаваўся). У 1832 г. пераабсталяваны пад царкву. 3 1919 г. касцёл дзейнічаў, пазней зачынены. У 1980-я гг. зноў вернуты вернікам. Касцёл абкружае бутавая агароджа з 3-арачнай брамай пластычнай архітэктурнай формы. Помнік архітэктуры позняга барока. 3-нефавы аб'ём, завершаны паўкруглай апсідай з бакавой сакрысціяй. Маляўнічы сілуэт звернутага на захад галоўнага фасада манументальнага храма фарміруюць дзве 3-ярусныя вежы (верхнія ярусы з фігурнымі ківорыямі знішчаны ў 1832). Скульптурную пластычнасць стварае насычаная архітэктурная крапоўка фасаднай плоскасці; слаістыя лапаткі, плаўна выгнутыя цягі і карнізы. прамавугольныя панэлі і лучковыя нішы; пукатыя паверхні чаргуюцца з увагнутымі. паярусна вылучаны складанапрафіляванымі карнізнымі паясамі, вуглы скругленыя і раскрапаваныя вытанчанымі пілястрамі з валютамі. Архітэктура бакавых фасадаў стрыманая: рытміку ствараюць лучковыя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках, аб'яднаныя карнізам вытанчанага профілю. Страта скляпеністага перакрыцця нефаў і замена іх простай драўлянай столлю парушыла архітэктанічную цэласнасць барочнага інтэр'ера храма. Але ён захаваў магутны рытм 6 міжнефавых слупоў з прыстаўленымі да іх стукавымі куліснымі алтарамі. Малітоўная зала магутным арачным прасветам расчыняецца ў апсіду-конху, у глыбіні якой галоўны 2-ярусны алтар, вырашаны ў барочным стылі ў выглядзе карынфскай каланады, якая нясе крапаваны карніз і фігурны шчыт з круглай люкарнай па цэнтры, валютамі, ракайлямі, дэкаратыўнымі вазамі, пуці, мудрагелістымі спляценнямі 5-падобных завіткоў. Па цэнтры галоўнага алтара — абраз «Хрышчэнне», у завяршэнні — стукавы картуш, аформлены валютамі і фігуркамі 2 анёлаў. Ансамбль 7 алтароў (галоўны, 2 бакавыя і 4 кулісныя), выкананых у тэхніцы стука пад ружовы і блакітны мармур з пазалотай ляпнога дэкору, надае інтэр'еру каларыстычную насычанасць. Пластычна-хвалісты абрыс маюць хоры, узнятыя над нартэксам.

Юр’еўскі касцёл. 3 алтары касцёла, аг.Новы Двор У 1460г. прывілеем была арганізавана парафія. 1480 г. у вёсцы Новы Двор быў пабудаваны драўляны касцёл па фундацыі Чоншны. З сярэдзіы XVI ст. вуліца, на якой знаходзіўся касцёл называлася – Берштанская. Але той касцёл не захаваўся і на яго месцы пабудавалі ў 1749г. новы драўляны касцёл. Адноўлены ён быў у 1880г. Падчас аднаўлення да франтона галоўнага фасада была прыбудавана васьмігранная вежа. У перыяд праўлення Савецкай улады касцёл працаваў. Прыход уласнага ксяндза не меў, але дзеля спраўлення службы прыязджаў ксёндз з Жалудка. У канцы 90-х гг. ХХст. з’явіўся прыхадскі ксёндз Тадэвуш Крыштопік. Менавіта ён абнавіў знешні від касцёла, памяняў дах. Вырашаны прамавугольным ў плане зрубам малітоўнай залы і прырубам пяціграннай абсіды, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Франтон галоўнага фасада завершаны васьміграннай вежай. Больш нізкія бакавыя сакрысціі накрыты самастойнымі вальмавымі дахамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры малітоўная зала выцягнута па падоўжнай восі. Плоскую столь падтрымліваюць 6 слупоў, звязаных бэлькамі ў 2 падоўжныя рады. Тры разныя алтары выкананы ў стылі ракако. Невысокі дэкарыраваны пазалочанымі медальёнамі цокаль галоўнага алтара падтрымлівае асноўны ярус, расчлянёны чатырма калонамі карынфскага ордэра. У цэнтры яруса размешчаны абраз сярэдзіны 18 ст. «Узнясенне», па баках драўляныя скульптуры св. Пятра і Паўла (канец 18 ст.). Пасярэдзіне – алтарны абраз «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.). У дэкоры шырока выкарыстана скразная пазалочаная разьба па дрэве, у арнаментыцы якой валюты і ракайлі. Бакавыя алтары падобныя да галоўнага. Арган на хорах дэкарыраваны двума драўлянымі скульптурамі анёлаў, двума херувімамі і накладной пазалочанай разьбой у стылі ракако.

Алаіза Пашкевіч, таксама вядомая пад псеўданімам Цётка, увайшла ў гісторыю беларускай культуры як пісьменніца, актрыса і грамадскі дзеяч. Апошнія месяцы свайго жыцця Алаіза Пашкевіч правяла ў В. стары Двор, дзе жылі яе бацькі і сястра. Заразіўшыся тыфам, яна памерла 5 лютага 1916 года і была пахавана на мясцовых могілках. Праз 20 гадоў, калі гэты населены пункт яшчэ ўваходзіў у склад Польшчы, над магілай Алаізы Пашкевіч усталявалі Мармуровы крыж. На пастаменце выбітыя даты жыцця і цытата з яе верша (пазней яна была дубляваная кірыліцай на драўляным брусе, размешчаным паблізу). Справа ад магілы пахаваныя сваякі Алаізы Пашкевіч.

Свята-Пакроўская царква, Бершты Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства. Гісторыя Пабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 1866—1867 гг. Адкрыта ў 1988—1990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі». Архітэктура Прамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі

Сусветная гісторыя помніць нямала выпадкаў, калі паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой ішло пастаяннае змаганне. Часам перавагай валодала праваслаўе, а парой лідарам рабіўся каталіцызм. Беларусь у гэтым сэнсе не стала выняткам. На працягу стагоддзяў католікі і праваслаўныя змагаліся за безумоўную ўладу ва ўсіх беларускіх гарадах. Аднак нешматлікія месца могуць пахваліцца тым, што на адной тэрыторыі мірна суіснуюць адначасна каталіцкая і праваслаўная царква. Вёска Першамайская Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў гэтым сэнсе заслугоўвае асаблівай увагі, а яе жыхароў можна адважна ахарактарызаваць як талерантных і бясконца веруючых. Тут блізка адзін ад аднаго дзейнічаюць праваслаўны і каталіцкі прыходы – храм у гонар Пакрова Найсвятой Багародзіцы і касцёл Узвышэння Святога Крыжа. У вёскі настолькі цікавая гісторыя пераназвання, што гэта можа адбіцца ў кнізе рэкордаў. За пяць стагоддзяў існавання назва змянялася шэсць разоў – ад Забалацце, якое характарызавала мясцовую багністую мясцовасць тых часоў, пазней - Сабакінцы (ад прозвішча гаспадара вёскі) і да сучаснай назвы Першамайская (па рашэнню савецкіх улад). Касцёл Узвышэння Святога Крыжа сталі будаваць адразу пасля Першай сусветнай вайны, як толькі нямецкія захопнікі пакінулі тэрыторыю Беларусі. Дзве вежы, што ўпрыгожваюць будынак касцёла, пабудавалі крыху пазней – у 1934 годзе. Аднак скончыць будаванне храма да пачатку Вялікай Айчыннай вайны не атрымалася. Пасля заканчэння вайсковых дзеянняў касцёл стаў служыць мясцовым жыхарам клубам, пасля - тут размяшчаўся склад. І толькі ў 1990-іх гадах касцёл адрэстаўравалі і зноў асвяцілі. Гэта была вельмі радасная падзея для мясцовых жыхароў, бо ў вёсцы каталіцкага прыходу не было вельмі доўгі час. Напачатку XX стагоддзі ў храма змянілася некалькі настаяцеляў. Цяпер мясцовыя жыхары, якія, дарэчы, практычна ўсе кажуць на беларускай мове, не абыходзяць бокам будынак храма. Сюды часта прыходзяць пажылыя людзі за парадай, супакаеннем і ўціхамірваннем. Памаліцца і паставіць свечку за здароўе ці спачын родных і любімых людзей прыходзіць і маладзейшае пакаленне. Турысты і госці вёскі таксама абавязкова наведваюць гэта месца. У некаторых месцах касцёл ужо не ў самым лепшым стане: дзесьці можна заўважыць падрапаны тынк, які абсыпаўся, паступова разбураюцца і сцены будынка. Аднак гэта ніколькі не прыніжае ўсёй велічнасці будынка, яго ўнікальнасці і манументальнасці. Можна сказаць, што так адлюстроўваецца ход часу і падзей, які наносяць незабыўны адбітак на вонкавы будынак касцёла Узвышэння Святога Крыжа.

Свята-Мікалаеўская царква в. Першамайская Гісторыя гэтай царквы, як і самой вёскі, сыходзіць сваімі каранямі ў канец XVI — пачатак XVII ст.ст. Першыя дакументальныя звесткі аб вёсцы Блудень, менавіта так называлася раней вёска Першамайская, з’явіліся ў 1590 годзе, калі каралева Ганна Ягелонская, удава караля Стэфана Баторыя, падарыла яе найбуйнейшаму магнату Вялікага Княства Літоўскага Льве Сапеге. А першы храм, размешчаны ў цэнтры вёскі, быў пабудаваны ў 1638 годзе ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Ён быў збудаваны з дрэва стараннем Літоўскага падскарбія Мікалая Трызны. Гарманічна дапаўняла Свята-Мікалаеўскую царкву пабудаваная пры ёй драўляная званіца.