Want to make creations as awesome as this one?

Transcript

"Янка Купала" відэа фільм

"Янка Купала.Неназванное" фильм

Янка Купала - народны паэт Беларусі Сапраўднае імя Янкі Купалы (зарэгістраванае ў афіцыйных дакументах аб нараджэнні) – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. (па новым стылі) у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці). Псеўданімы: Адзін з «парнаснікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала.) Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Падарожжа ў Ляўкі

Відеападарожжа ў Ляўкі

Біяграфія Янкі Купалы Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г. Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове - «Мужык» (15 траўня 1905 г. у менскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. - зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А.Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 - малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981, 1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і Зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х (1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш. Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), п'есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г. - аперэта), драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм - у 1982), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936), п'есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены). Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка». Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п'есах В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С.Манюшкі, паэму А.Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т.Шаўчэнкі, асобныя творы М.Някрасава, І.Крылова, А.Кальцова, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, М.Канапніцкай, Ю.Крашэўскага, У.Бранеўскага, Е.Жулаўскага, П.Панча і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

Вязынка - радзіма вялікага беларускага паэта

"Янка Купала" видэапрэзентацыя

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Інтэрактыўныя выктарыны "Знакавыя постаці Беларусі" СМОТРЕТЬ ТУТ>>>

Янка Купала. Неназванное. Часть 2

Видеоочерк о Янке Купале

Літаратурная віктарына СЛАВУТЫЯ СЫНЫ БЕЛАРУСІ: Якуб Колас і Янка Купала 1. Назавіце сапраўднае прозвішча Якуба Коласа. Якія яшчэ літаратурныя псеўданімы ў яго былі? (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Дзядзька Карусь, Талаш Булава, Тарас Гушча, Андрэй Сацыяліст, Альбуцкі, Лесавік, Агарак, Стары, Штукар і інш.) 2. Назавіце сапраўднае прозвішча Янкі Купалы. (Іван Дамінікавіч Луцэвіч.) 3. Хто з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» варыў клёцкі ў бярозавым соку? (Дзядзька Антось.) 4. Пра якую паэму Янкі Купалы Максім Горкі сказаў: «...Вось бы перакласці яе на вялікарускуіо мову »? Хто здзейсніў яго жаданне? ( «Адвечная песня», М. Ісакоўскі.) 5. У якім творы Якуба Коласа сямігадовага хлопчыка аддалі ў заработкі? («Першы заработак».) 6. Як называецца дарэвалюцыйная беларуская газета, якую рэдагаваў Янка Купала? («Наша ніва».) 7. У якой аповесці расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады Якуба Коласа? Хто яе напісаў? (С.Александровіч. «Ад роднае зямлі».) 8. Якія паэты перакладалі творы Янкі Купалы? (М. Ісакоўскі, М. Святлоў, П. Тычына, М. Рыльскі, А. Венцлава і інш.) 9. Якія фільмы пастаўлены паводле твораў Якуба Коласа? («Песня вясны», «Першыя выпрабаванні».) 10. Якія вершы Янкі Купалы сталі песнямі? ( «Лён», «Вечарынка», «Я — калгасніца», «Явар і каліна», «Хлопчык і лётчык» і інш.) 11. Хто паслужыў правобразам галоўнага героя ў аповесці Я. Коласа “Дрыгва”? (Васіль Ісакавіч Талаш.) 12. Творы якіх паэтаў перакладаў на беларускую мову Янка Купала? (А. Пушкін, Т. Шаўчэнка, М. Канапніцкая, А. Міцкевіч, Ул. Сыракомля.) 13. У якім творы Якуба Коласа герой выправіўся ў Мінск пешкі, каб паступіць на рабфак? (Сцяпан Барута ў аповесці «На прасторах жыцця».) 14. Які зборнік Янкі Купалы быў забаронены царскай цэнзурай? («Жалейка».) 15. У якім творы Якуба Коласа героі прысягалі мужыцкаму лапцю? (У аповесці «Дрыгва».) 16. Як называецца опера Р. Пукста, пастаўленая паводле паэмы Янкі Купалы «Магіла льва»? («Машэка».) 17. Якія рэкі Беларусі апеў у сваіх творах Якуб Колас? (Нёман, Прыпяць.) 18. Якія мастацкія творы прысвечаны Янку Купалу? (З. Бандарына. «Ой, рана на Івана», В. Вітка. «Шчасце паэта».) 19. Дзе жыў Якуб Колас у час Другой Айчыннай вайны? (Ташкент, Узбекістан.) 20. Які верш Янкі Купалы Максім Горкі назваў «суровым гімнам беларусаў» і пераклаў на рускую мову? (“А хто там ідзе?”) 21. Хто з рускіх пісьменнікаў перакладаў творы Якуба Коласа? (Максім Горкі, М. Ісакоўскі, А.Пракоф'еў, С. Гарадзецкі і інш.) 22. Якія пісьменнікі атрымалі Рэспубліканскую прэмію імя Янкі Купалы? (Максім Танк за «След бліскавіцы», «Мой хлеб надзённы»; П. Панчанка за «Кнігу вандраванняў і любові»; Ул. Дубоўка за «Палескую рапсодыю»; А. Вялюгін за «Вецер з Волгі» і інш.) 23. Які рэспубліканскі тэатр носіць імя Якуба Коласа? (Беларускі драматычны тэатр у Віцебску.) 24. Легенду аб заснаванні якога беларускага горада паклаў Янка Купала ў аснову паэмы «Магіла льва»? (Магілёў.) 25. Хто з сучасных беларускіх празаікаў з'яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскай прэміі імя Якуба Коласа? (П. Пестрак за «Серадзібор», І. Новікаў за «Руіны страляюць ва ўпор», М. Лужанін за «Колас расказвае пра сябе», А. Макаёнак за «Лявоніха на арбіце» і інш.) 26. Хто сказаў: «Янка Купала і Якуб Колас — два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава»? (Кандрат Крапіва.) 27. Які твор Т. Шаўчэнкі чытаюць Сцёпка і Аленка ў аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця»? («Кабзар».) 28. Дзе Янку Купалу ўручалі ордэн Леніна? (Крэмль.) 29. З якім апавяданнем Л. Талстога назіраецца пэўная пераклічка ў апавяданні Коласа «Школа»? («Филиппок».) ПЫТАННІ ВІКТАРЫНЫ: 1. Назавіце сапраўднае прозвішча Якуба Коласа. Якія яшчэ літаратурныя псеўданімы ў яго былі? 2. Назавіце сапраўднае прозвішча Янкі Купалы. 3. Хто з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» варыў клёцкі ў бярозавым соку? 4. Пра якую паэму Янкі Купалы Максім Горкі сказаў: «...Вось бы перакласці яе на вялікарускуіо мову »? Хто здзейсніў яго жаданне? 5. У якім творы Якуба Коласа сямігадовага хлопчыка аддалі ў заработкі? 6. Як называецца дарэвалюцыйная беларуская газета, якую рэдагаваў Янка Купала? 7. У якой аповесці расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады Якуба Коласа? Хто яе напісаў? 8. Якія паэты перакладалі творы Янкі Купалы? 9. Якія фільмы пастаўлены паводле твораў Якуба Коласа? 10. Якія вершы Янкі Купалы сталі песнямі? 11. Хто паслужыў правобразам галоўнага героя ў аповесці Я. Коласа “Дрыгва”? 12. Творы якіх паэтаў перакладаў на беларускую мову Янка Купала? 13. У якім творы Якуба Коласа герой выправіўся ў Мінск пешкі, каб паступіць на рабфак? 14. Які зборнік Янкі Купалы быў забаронены царскай цэнзурай? 15. У якім творы Якуба Коласа героі прысягалі мужыцкаму лапцю? 16. Як называецца опера Р. Пукста, пастаўленая паводле паэмы Янкі Купалы «Магіла льва»? 17. Якія рэкі Беларусі апеў у сваіх творах Якуб Колас? 18. Якія мастацкія творы прысвечаны Янку Купалу? 19. Дзе жыў Якуб Колас у час Другой Айчыннай вайны? 20. Які верш Янкі Купалы Максім Горкі назваў «суровым гімнам беларусаў» і пераклаў на рускую мову? 21. Хто з рускіх пісьменнікаў перакладаў творы Якуба Коласа? 22. Якія пісьменнікі атрымалі Рэспубліканскую прэмію імя Янкі Купалы? 23. Які рэспубліканскі тэатр носіць імя Якуба Коласа? 24. Легенду аб заснаванні якога беларускага горада паклаў Янка Купала ў аснову паэмы «Магіла льва»? 25. Хто з сучасных беларускіх празаікаў з'яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскай прэміі імя Якуба Коласа? 26. Хто сказаў: «Янка Купала і Якуб Колас — два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава»? 27. Які твор Т. Шаўчэнкі чытаюць Сцёпка і Аленка ў аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця»? 28. Дзе Янку Купалу ўручалі ордэн Леніна? 29. З якім апавяданнем Л. Талстога назіраецца пэўная пераклічка ў апавяданні Коласа «Школа»? глядзець ДАЛЕЙ>>>

Купала и Колас. Два яблока на одной ветке/2013

Дзяржаўная ўстанова культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Дрыбінская цэнтральная раѐнная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынга і рэкламы Беларускай паэзіі волаты Метадычныя рэкамендаыі да 135-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа Беларускай паэзіі волаты : метадычныя рэкамендацыі да 135-годдзя са дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа / Дзяржаўная ўстанова культуры ―Дрыбінская бібліятэчная сетка‖ ; Дрыбінская цэнтральная раѐнная бібліятэка ; Аддзел бібліятэчнага маркетынга і рэкламы ; [склад. Л. В. Дзямідава ; рэд. М. А. Сакалова]. - Дрыбін, 2017. - 25 с.: іл. Якуб Колас і Янка Купала - сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі. З гэтымі па-сапраўднаму нацыянальна значнымі імѐнамі нашых класікаў звязана лѐсавызначальная сутнасць беларускай літаратуры, яе эпахальныя дасягненні, яе імклівы эстэтычны і, можна сказаць, гістарычны рост і росквіт. Асаблівасцю літаратурнай класікі, якую сфарміравалі творы абодвух майстроў беларускага слова, з'яўляецца яе надзвычайная грамадская запатрабаванасць, надзѐннасць, актуальнасць, яе глыбінная сувязь з днѐм сѐнняшнім, з праблемамі сучаснасці, з усім тым, што вызначае, акрэслівае і складае нацыянальную адметнасць самога беларускага этнасу, яго змястоўныя, ментальныя дамінанты, лад мыслення, духоўны статус. Метадычныя рэкамендацыі складзены для аказання практычнай дапамогі бібліятэкарам у арганізацыі работы ў год святкавання юбілеяў паэтаў. Дапаможнік уключае прыкладны пералік форм і назваў мерапрыемстваў, спіс інтэрнет-крыніц “У дапамогу спецыялісту”. Тэарытычную частку гарманічна дапаўняюць узоры сцэнарыяў масавых мерапрыемстваў з вопыту работы бібліятэк Дрыбіншчыны. ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка», 2017 © Змест: 1. Уводзіны .………………………………………….….. 6 2. Выдатны майстар беларускай паэзіі гульня-віктарына ……………………….….………...….. 9 3. Без кахання шчасця, долі няма на зямлі вечар паэзіі ………………………………………….….. 10 3. Непаўторная кветка гадзіна цікавага паведамлення ....………...…...………….. 17 5. Нам засталася спадчына літаратурная вечарына ………...…………………..…….. 20 7. У дапамогу спецыялісту спіс інтэрнет-крыніц ……………..…………….………... 23 8. Вялікія словы на вялікай мове Афарызмы і цытаты Я. Купалы і Я. Коласа ………...……. 24 Уводзіны У кожнага народа ѐсць свае песняры. Іх творчасць спрыяе духоўнаму станаўленню не аднаго пакалення, фарміруе светапогляд і патрыятычныя памкненні народа, прыносіць яму вядомасць, славу і пашану. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг прыходзяць у наша жыццѐ гэтыя імѐны — Янка Купала і Якуб Колас. Прыходзяць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сабе гарачую любоў да чалавека, спакойную мудрасць і дабрыню народа, вялікую веру ў яго шчасце. Багатая спадчына паэтаў належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а самы песняры былі і застаюцца вялікімі сынамі свайго часу і сваѐй краіны. Янка Купала і Якуб Колас не толькі класікі нацыянальнага мастацкага слова і заснавальнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, але і знакавыя асобы ў гісторыі нашай краіны. Шматгадовы вопыт работы паказвае, што ў бібліятэках склалася пэўная сістэма мерапрыемстваў па адзначэнню юбілееў пісьменнікаў. Як правіла, гэта сукупнасць розных мерапрыемстваў. Сярод іх папулярнасцю ў бібліятэкараў карыстаюцца — літаратурныя вечары, кніжныя выставы, гадзіны паэзіі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, бібліяграфічныя агляды і інш. Пад час юбілеяў павялічваецца колькасць запытаў карыстальнікаў бібліятэк на творы пісьменнікаў і кнігі аб іх. Такім чынам, патрэбна актуалізаваць даведачна-бібліяграфічны апарат шляхам стварэння новых раздзяляльнікаў, уводу ключавых слоў пры іх адсутнасці ў электроннай картатэцы (каталозе). Напрыклад: ―Беларускія песняры‖, ―Якуб Колас — пісьменнік і грамадскі дзеяч‖, ―Купаласавіны‖ / ―Коласавіны‖, ―Шляхі творцаў‖, ―Мастакі паэтычнага слова‖ і інш. Пры планаванні комплексу мерапрыемстваў па адзначэнню дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа ўлічваюцца інтарэсы розных групп карыстальнікаў, прадугледжваюцца розныя формы папулярызацыі іх творчасці, што садзейнічае ўсебаковаму раскрыццю літаратурнай спадчыны. Абраныя формы папулярызацыі залежаць у першаю чаргу ад магчымасцей бібліятэкі, ад колькасці і якасці кніг аўтараў ў яе фондах і матэрыялаў пра іх творчасць. Пры адсутнасці матэрыялаў на бумажных носьбітах шырока выкарыстоўваюцца інтэрнет-рэсурсы. 6 У рабоце з літаратурай выдатных беларускіх творцаў можна выкары- ставаць наступныя формы масавай работы: Бібліяграфічныя агляды Вечар-апавяданне Вечар-партрэт Вечар паэзіі Вечар-элегія Віктарына Вусныя часопісы Гадзіна паэзіі Гульня-падарожжа Гучнае чытанне Дзень паэта Дзень кнігі (творчасці) Дэжа-вю (невядомае аб вядомых кнігах, аўтарах) Інсцэніроўка Інтэрнет-падарожжа Конкурс–віктарына Конкурс-красворд Конкурс на лепшага знаўцу творчасці пісьменніка Конкурс чытальнікаў Літаратурна-музычны вечар Літаратурна-музычная кампазіцыя Медыа-падарожжа Медыа-прэзентацыя Медыа-віктарына Падарожжа па кнізе (па творчасці) Паэтычная мазаіка Паэтычны зоркапад Прэзентацыя кнігі Паэтычны зоркапад і інш. Рандэву з паэтам (кнігай) Цікавым і змястоўным можа стаць мерапрыемства, праведзенае сумесна з удзельнікамі аматарскага (літаратурнага) аб'яднаня ці клуба, што створаны пры бібліятэцы. Прапануем назвы масавых мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа: “З любоўю да народных песняроў”, “Знакавыя постаці Беларусі‖, “Сапраўднае застаецца‖, “Вобразы мілыя роднага краю‖ ―Без кахання шчасця, долі няма на зямлі‖, ―Янка Купала і Якуб Колас — песняры зямлі беларускай‖, ―Ад песень і думак народных‖, ―На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…‖ і інш. 7 З мэтаю знаѐмства наведвальнікаў бібліятэкі з яскравым жыццѐм Я.Купалы і Я.Коласа і іх багатай літаратурнай спадчынай прапануем арганізаваць выставу-прагляд “Песняры зямлі беларускай” з раздзеламі ―І не змоўкнуць ніколі Купалавы словы‖, ―Якуб Колас — голас душы народнай‖. Да выставы эпіграфам можна ўзяць урывак з верша Р.Барадуліна ―Быць‖: Быць беларусам — гэта значыць За родны край згараць на дым, Па-беларуску чуць і бачыць На гэтым свеце і на тым… На выставе можна экспанаваць фотаздымкі і партрэты пісьменнікаў, папулярныя творы, літаратуразнаўчыя і крытычныя матэрыялы аб іх жыццѐвым і творчым шляху. Аздобіць выставу можна прадметным радам: прыналежнасцямі для пісьма, ікебанай, прадметамі з беларускай матэрыяльнай спадчыны (серп, рушнікі, лапці і інш.). Акрамя гэтага, у бібліятэцы можна аформіць персанальныя выставы, якія прымеркаваны да дат нараджэння паэтаў: Янка Купала (7 ліпеня) - ―Ён адкрыў Беларусь‖, ―Ён і сѐння з намі, наш Купала‖, ―І сняцца сны аб Беларусі…‖, ―Я адплаціў народу, чым моц мая магла…‖, ―Вольная птушка сумнай зямліцы...‖, Ты ад народа і ты сам — народ‖ і інш. Якуб Колас (3 лістапада) - ―Якуб Колас і Магілѐўшчына‖, ―Паклон прымі ад нас, пясняр!‖, ―Як песня народа — неўміручы наш Колас!..‖, ―Дарогамі жыцця Якуба Коласа‖, ―Пра чалавека, сябра, настаўніка‖ і інш. Не трэба даказваць, як моцна спрычыніліся Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя нашы паэты і прарокі — да гістарычнага лѐсу свайго народа, да яго духоўных ідэалаў. Аб іх можна шмат расказваць, пра іх існуе мноства метадычных і сцэнарных распрацовак. Прапануем некалькі сцэнарыяў у дапамогу правядзення масавых мерапрыемстваў. 8 Выдатны майстар беларускай паэзіі Гульня-віктарына Вядучы. Добры дзень. Сѐнняшняя наша гульня прысвечана жыццю і творчасці Янкі Купалы, чалавека яркага таленту, шырокага творчага дару, выдатнаму майстру беларускай паэзіі. Ён належыць да таго пакалення пісьменнікаў, якія сталі заснавальнікамі нацыянальнай літаратуры для дзяцей. Праходзяць гады, і чым больш яны аддаляюць нас ад часу, у якім жыў пясняр, тым даражэйшым і больш велічным становіцца ягоны вобраз. Янка Купала і сѐння ідзе побач з намі, малады і натхнѐны, нястомны настаўнік і мудры дарадца. Зараз мы правядзѐм размінку. Вам неабходна адгадаць наступныя загадкі: 1.Не куст, а з лістамі, Не кашуля, а сшыта. (Кніжка.) 2.У агні не гарыць, У вадзе не тоне. (Слова.) 3.Ляжыць паленца, А ў сярэдзіне – сэрца. (Аловак.) Паважаныя ўдзельнікі, зараз настаў час для сур’езных адказаў. Назавіце прозвішча паплечніка Кастуся Каліноўскага, уладальніка багатай бібліятэкі, якой карыстаўся Янка Купала. (Чаховіч.) Як вы думаеце, каму прысвяціў наступныя словы Максім Горкі: "У Беларусі ѐсць два паэты... Проста пішуць. Так ласкава, сумна, шчыра"? (Словы прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу.) Адгадайце прозвішча мастака, які ў 1972 г. напісаў партрэт Янкі Купалы. (Паказваецца партрэт.) (Міхаіл Савіцкі) 13 Назавіце першы сцэнічны твор - камедыю Янкі Купалы. Назавіце гэты твор. ("Паўлінка") Вядучы. Янка Купала займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Ён зрабіў цудоўныя пераклады 92 твораў 36 розных аўтараў. Увага! 3 якіх моў перакладаў на беларускую Янка Купала? (3 пяці моў – рускай, украінскай, польскай, нямецкай і французскай.) Якая назва п'есы Янкі Купалы, якую ѐн сам называў "трагічна-смяшлівыя сцэны". Што гэта за п'еса? ("Тутэйшыя"). Якое прозвішча ўкраінскага паэта, творчасць якога асабліва любіў і цаніў Янка Купала. Ён зрабіў больш за 20 дасканалых перакладаў твораў гэтага паэта з украінскай мовы на беларускую. (Шаўчэнка) 9 Чытальнік. Ён мовы беларускае алмаз Граніў замілавана і рупліва, Братам-народам паказаўшы дзіва, Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас. Ён навучыў нас шанаваць глыбока Святыню працавітае рукі, – I ўвайшоў наш Янка у вякі Як вобраз Беларусі яснавокай. (А. Рыльскі) (Напрыканцы гульні пераможца атрымлівае падарунак) Вядучы. Сѐння мы з вамі прыгадалі імя знакамітага песняра Беларусі Янкі Купалы. Творчасць яго – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццѐ і гісторыя. Чытальнік. Ты вечна будзеш сярод нас, I непаўторнае тваѐ імя Легендай стане у вяках, Паходняй, што сваім праменнем Паможа ў будучыню шлях Прабіць наступным пакаленням. (М.Танк) Без кахання шчасця, долі няма на зямлі… Вечар паэзіі Янкі Купалы Абсталяванне: кніжная выстава ―У сваім сэрцы памяць‖, мерапрыемства суправаджаецца медыя-прэзентацыяй, пад час выступлення Вядучага гучыць ціхі беларускі найгрыш. Памяшканне, дзе будзе праходзіць мерапрыемства, аздоблена партрэтам Я.Купалы, пад ім даты жыцця (1882-1942), ніжэй – лічба юбілейнай даты. Мэта: выхаванне ў моладзі павагі да роднай літаратуры, знаѐмства з творчасцю знакавых асоб беларускай культуры. Дзеючыя асобы: Вядучы, чытальнікі (апранутыя з элементамі беларускага нацыянальнага адзення) Гучыць мелодыя песні “Радзіма мая дарагая” (муз. У.Алоўнікава, сл. А.Бачылы) Вядучы: Дзень добры, шаноўныя спадары і спадарыні. Сѐння мы адзначаем юбілей Вялікага Чалавека (не пабаюся гэтага слова) Беларусі. Ён - заснавальнік новай беларускай літаратуры, наш класік і Народны паэт БССР – ЯНКА КУПАЛА! 10 Вядучы: Сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў самым цэнтры Беларусі, непадалѐку ад Мінска, у фальварку Вязынка (зараз гэта Маладзечанскі раѐн). Вядучы: Здарылася гэта на народнае свята Купалле, і гэты адыграла вялікую ролю пры выбары паэтам свайго псеўданіма. І ѐн выбраў менавіта гэты, адзіны – Янка Купала. Вядучы: Да нашага часу жыве ў народзе легенда пра тое, што ў ноч на Івана Купала, самую кароткую летнюю ноч, зацвітае на імгненне Папараць-кветка. Хто яе адшукае – адшукае сваѐ шчасце. Чытальнік: Шчасце так рэдка над светам усходзе; Ўсѐ ж досыць бывае меці хоць мала, - Долю каб бачыў у родным народзе, А бы бы шчаслівы Янка Купала. (“Я не паэта”) \ Вядучы: Дзяцінства будучага паэта прайшло ў вандроўках па Міншчыне – сям’я пераяджала з фальварка ў фальварак. Вучыцца грамаце маленькі Ясю пачаў з шасці гадоў. Хлопчык рос добразычлівым, шчырым, разумным. У Сенніцы бацька аддае сына ў мясцовае двухкласнае народнае вучылішча, а ў 15 гадоў Янка за адну зіму скончыў Беларускае народнае вучылішча. Акрамя вучобы трэба было дапамагаць па гаспадарцы, але пры любой магчымасці шмат чытаў у вольны ад работы час. Вядучы: У 1902 годзе здарылася нясшчасце – памѐр бацька Дамінік Ануфрыевіч. Ясь – старэйшы з семярых дзяцей – застаецца за гаспадара. Але бяда не пакінуля яго сям’ю. У хуткім часе пайшлі з жыцця малодшы брат Казік і дзве сястры Сабіна і Гэля. Купала перажыў за сваѐ жыццѐ шмат глыбокіх і моцных узрушэнняў, што адбілася на яго творчасці. Адчуванне абдзеленасці шчасцем-доляю не пакідае на працягу ўсяго жыцця… Чытальнік: Мы гонімся часта за мараю блуднай, Якая ў нас шчасцем завецца. Дый трудна яе нам злавіці, ой, трудна, Хоць блізка, туж блізка, здаецца… … Той рвецца да славы шырокай, вялікай. Той – жыці нязнатна, як дзей; Той – песняй азвацца нявойскай і дзікай, Той – родную думку запеці… (“Шчасце”) Вядучы: Каб пракарміць сям’ю 20-цігадоваму хлопцу прыйшлося не толькі працаваць на гаспадарцы, але дадаткова шукаць работу – хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага і іншае. Усѐ гэта паспрыяла, каб Купала рана адчуў вострую патрэбнасць раскрыць сваю душу, падзяліцца вопытам пережытага, расказаць пра тое, што яго хвалявала. 11 Чытальнік: Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлѐй Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках Часцей заглядаць да цѐмных хацін. … Я буду маліцца да нівы ўсѐй сілаю, Каб лепшай ўродай плаціла за труд, Збагацілі сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі убачыў наш люд. (“Мая малітва”) Вядучы: Першыя творы Янкі Купалы былі напісаны па-польску. Беларуская мова на пачатку 20-га стагоддзя знаходзілася пад забаронаю і спадзявацца на публікацыю сваіх твораў не прыходзілася. Акрамя таго, трэба прызнаць, малады паэт у той час быў слаба знаѐмы з беларускай літаратурай. У польскім часопісе ―Ziarno‖ (―Зярно‖) на працягу 1903-1904 гадоў з’явілася некалькі яго вершаў. Штуршком – каб пісаць па-беларуску – з’явіліся кніжкі выдатных беларускіх паэтаў Францішка Багушэвіча ―Дудка беларуская‖ і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ―Гапон‖. Чытальнік: Мая доля, дык вось доля, Каб ты лопнула была! Каб у чыстае дзе поле Ад мяне ты уцякла! … Не даеш ты мне спакою Ані ўночы, ані ўдзень, - Усѐ ходзіш ты за мною, Як нябожчыка той цень. (“Мая доля”) Вядучы: Вы пачулі адзін з першых знакавых вершаў Янкі Купалы, напісаных на беларускай мове - ―Мая доля‖. Ён датуецца 15 ліпеня 1904 годам. Трэба адзначыць, што гэта адзіны верш, які захаваўся з усяго напісанага паэтам у той час. Другі славуты верш маладога беларускага паэта ―Мужык‖ быў апублікаваны 15 мая 1905 года ў мінскай газеце ―Северо-Западный край‖. Гэта было першае выступленне пад псеўданімам ―Янка Купала‖. Словы верша гучаць заклікам да павагі простаму чалавеку, сцвярджаюць яго права змагацца за сваѐ чалавечае званне. Чытальнік: Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, 12 Ніколі, браткі не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! – бо я мужык! (“Мужык”) Вядучы: На хвалі рэвалюцыйнага ўздыму паэт востра адчуваў сябе часцінкай свайго народа. З-пад яго пяра выйшла шмат вершаў, якія былі выдадзены зборнікамі: ―Жалейка‖ (1908), ―Гусляр‖ (1910), ―Шляхам жыцця‖ (1913), дзе адлюстраваліся ідэі ўсемагутнасці асобы. Жаданні і мары Купалы выйшлі за межы асабістага – у магутных хвалях жыцця ѐн адчуў сябе часцінкай агульнага. Свой лѐс паэт звязваў з лѐсам народа. Чытальнік: Мы радзілісь на свет – Я і воля мая; Шчыра нас прыняла Ўся людская сям’я. Мы раслі удваѐм – Я і воля мая; Небу міла было, Мела радасць зямля. Мы жывѐм удваѐм – Я і воля мая; Воля песні пяе, Разумею іх я. Толькі ўмром не ўваѐм – Я і воля мая; Я памру, - воля век Не пакіне жыцця! (“Я і воля мая”) Вядучы: Паэт пэўны час жыў у Вільні, працаваў у рэдакцыі беларускай газеты ―Наша ніва‖. У 1909 годзе выехаў у Пецярбург ―за навукай‖, дзе прымаў актыўны ўдзел у рабоце літаратурнага гуртка – абмяркоўваліся пытанні беларускай літаратуры, фальклору, этнаграфіі. У Пецярбургу ўпершыню была пастаўлена п’еса-камедыя Купалы ―Паўлінка‖. Да 1917 года Янка Купала напісаў п’есу ―Прымакі‖, драму ―Раскіданае гняздо‖, паэмы ―Зімою‖, ―Курган‖, ―Бандароўна‖, Магіла льва‖ і іншае. Чытальнік: чытае ўрывак з паэмы “Курган” на фоне музыкі “Беларускія сюіты” І.Жыновіча для цымбал. Вядучы: Самым буйным і значным у дакастрычніцкай купалаўскай творчасці з’яўляецца зборнік ―Шляхам жыцця‖ (1913), творы з якога здзіўляюць і чаруюць нас глыбінѐй і веліччу ўзнятых праблем сацыяльнага становішча беларускага народа і яго гістарычнага лѐсу. Зборнік – адна з вяршыняў 13 беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя. Узорам тагачаснай лірыкі стаў верш ―Жнея‖. Чытальнік: Як сама царыца Ў залатой кароне, Йдзе яна ў выночку Паміж спелых гоняў. З каласкоў вяночак – Моладасці сведка – На ѐй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталѐвы. Вецер абдымае Стан яе дзявочы, Сонца ѐй цалуе Шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца Перад ѐй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялѐнай. А яна – царыца – Весела, шчасліва Карануе песняй Залатое жніва. Смела йдзе у сонцы, Ўся сама – як сонца, Гэта жнейка наша Ў нашай старонцы. Вядучы: Хораша – ці не праўда? Мы відавочна бачым надзвычай прывабную жанчыну – вобраз зямны і ў той жа час узнѐсла-адухоўлены. Паэзія Купалы непадобная на іншых. Яна убірае ў сябе не толькі сацыяльны пафас, але і раскрывае інтымныя рухі чалавечай душы. Лірыка кахання, унутраных перажыванняў, у тым ліку сваіх, асаблівых, на працягу ўсяго жыцця напаўняе яго творы гарачым пачуццем. У канцы верасня 1915 года Янку Купала вучыцца ў Маскве ў Народным універсітэце імя А.Л.Шаняўскага. І тут жа ў Маскве адбываецца вельмі важная падзея ў Купалавым жыцці – ѐн жэніцца з Уладзіславай Станкевіч і крыху пазней пераязджае ў Мінск. 14 Вядучы: Са сваѐй будучай жонкай – Уладзіславай Станкавічанкай (так называлі яе тады) Купала быў знаѐмы даволі даўно. Менавіта ѐй прысвечаны вершы ―Успомні!...‖, ―Мусіць трэба было‖, ―Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…‖ і іншыя. Чытальнік: Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея, Вольная птушка сумнай зямліцы! Сееш ты слѐзы, думак уроду, Слѐзы-брыльянты яснай крыніцы. … Зорка, што бітвы й згоды варожыць З неба нямога гэтаму свету, Толькі яна йшчэ іх не пакрыўдзіць, Слѐзы атуліць у промень прывету. Ды што планеты гэтай аковы Скінуў і воляй вечнай маяча, Дух такі вольны вольнага духа Пойме і так жа ўкрадкам заплача. Вядучы: Пасля кастрычніка 1917 года шматлікія мары паэта аб волі, свабодзе, незалежнасці – здаецца здейсніліся. Ён смела карыстаецца гаваркім народным словам, якое гучала на вуліцах і дарогах. Але пачалася эпоха ―будаўніцтва‖ савецкага ладу. Шмат чаго ў ім Купала не прымаў, яго закранула хваля раскулачвання, над ім павісла рэальная бяспека арышту ДПУ. 20 лістапада 1930 года, каб пазбегчы здзекаў і знявагі, паэт робіць замах на ўласнае жыццѐ, але лѐс і на гэты раз быў да яго літаслівы. Але і ў гэты час Купала піша творы аб патрыятызме і высокароднасці. Праўда іх нешмат, прыгадаем паэму ―Тарасова доля‖, верш ―Генацвале‖ і іншае. Вядучы: Вяршыняй лірыкі Купалы 30-х гадоў стаў так званы ―ляўкоўскі цыкл‖, напісаны ў вѐсцы Ляўкі Аршанскага раѐна, дзе паэт любіў праводзіць свой летні адпачынак. Вершы ―Алеся‖, ―Сонцу‖, ―Хлопчык і лѐтчык‖, ―Сыны‖, ―Партызаны‖, ―Лѐн‖ і іншыя прагучалі ў беларускай літаратуры вельмі нечакана. Яго творы паказалі, што нацыянальны характар паэзіі Купалы аказаўся шырэй за ідэі савецкай літаратуры. Чытальнік: Як на поле, на зямлю Прыйшла раніца вясны, Я пасеяла ў раллю Жмені зѐран ільяных. Не ба сеяло цяпло, Цѐплы дожджык церушыў, Ў думках радасна было, Беглі песні ад душы. 15 Ой, лянок, лянок мой чысты, Валакністы, залацісты! Вядучы: А потым выбухнула вайна. Вайна, якая разлучыла паэта з радзімай назаўсѐды. Купала быў эвакуіраваны на ўсход. Але і далѐка ад роднай зямлі ѐн спачуваў ѐй у горы і стратах, горача заклікаў на барацьбу з ворагам. Ён шчыра верыў ў будучую перамогу свойго народа і змагаўся за яе. Чытальнік: Так дзень збліжаецца расплаты За усѐ, што выцерпелі гэтак, За нашы спаленыя хаты, За нашых выразаных дзетак. Ачысцім нашы лес і поле Ад Гітлера, ад яго бандаў, Зноў будзем шчасце мець і волю Ў сваіх адноўленых прысадах. Загоім раны, адбудуем Свае сялібы зруйнаваны, Сваю краіну маладую Святлом асвецім нечувайным… (“Зноў будем шчасце мець і волю”) Вядучы: На вялікі жаль, Янку Купалу не давялося дажыць да вызвалення мілай сэрцу Беларусі ад чужынцаў. Памѐр паэт 28 чэрвеня 1942 года. Апошнія гады жыцця вялікага беларускага нацыянальнага песняра да гэтага часу пакрыты таямніцай. Існуюць меркванні, што Купала памѐр не сваѐй смерцю, што яго нагнала няўмольная сталінская сістэма і жорска пакарала ―варожага элемента‖. Пахавалі Янку Купалу на Ваганькаўскіх могілках у Маскве і толькі праз 20 год прах паэта быў перавезены ў Мінск і пахаваны на Вайсковых могілках, побач з Якубам Коласам. Вядучы: Янку Купалуназываюць сонцам беларускай паэзіі. Ён стаў паэтам сусветнай велічыні. ―Лірык па складу свайго цудоўнага таленту, пясняр Беларусі, ѐн усей сваѐй існасцю сімвалізаваў творчую моц народа‖ – так пранікнѐна сказаў пра Купалу рускі паэт Александр Твардоўскі. Вядучы: Імя песняра прысвоена тэатрам, універсітэтам і інстытутам, школам, бібліятэкам. Яго імя гучыць у назвах вуліц і вѐсак Беларусі і па-за яе межамі. Створаны мемарыяльныя купалаўскія запаведнікі ў Вязынцы, у Акопах і Ляўках. У цэнтры сталіцы, у Купалаўскім парку, знаходзіцца Літаратурны музей народнага паэта. Тут Купала, адліты з бронзы, як жывы, гасцінна сустракае ўсіх, хто прыходзіць сюды, каб пакланіцца яму, той зямлі, што нарадзіла яго. Пачытайце творы народнага песняра і перад Вамі адкрыецца незвычайны свет. Свет ЯНКІ КУПАЛЫ. 16 Чытальнік: Ты далеко, Ты близко, Ты рядом, Здесь живое дыханье твоѐ. Небывалым, Купаловским ладом Надо мною жалейка поѐт. Припаду будто к светлой кринице, Я к словам, что гортань обожгли. Я пришла, Чтобы вновь поклониться Каждой строчке твоей До земли… (“Янке Купале” М. Камісарава) Непаўторная кветка Гадзіна цікавага паведамлення, прысвечаная жонцы Якуба Коласа – Марыі Дзмітрыеўне Для народнага паэта жонка Марыя Дзмітрыеўна была самай дарагой, любімай і незабыўнай. Дзе б ні вандраваў пясняр, яна заўсѐды панавала ў яго памяці. Пра гэта сведчаць многія лісты Якуба Коласа да жонкі, якія пачынаюцца: ―Мілая, слаўная Маруся‖, ―Мілая, харошая...‖, ―Мілая, слаўная, любая...‖ Марыя Дзмітрыеўна Каменская нарадзілася ў сям’і святара, скончыла настаўніцкую семінарыю, працавала ў адной са школ г. Вільні, потым трапіла ў Пінск. Тут яна і пазнаѐмілася ў 1912 годзе з Канстанцінам Міцкевічам, які вучыў дзяцей у 3-м прыходскім вучылішчы, а яна ў чыгуначнай школе. З таго часу Марыя Дзмітрыеўна для юнага паэта стала самым блізкім і дарагім чалавекам. Ёй Міцкевіч прысвячаў свае першыя вершы. У кнізе ―Колас расказвае пра сябе‖ Максім Лужанін цытуе: ―Добра было б зірнуць на ўсѐ, што я пісаў у той час ѐй і пра яе. Я саромеўся тых вершаў. Завѐў нават на іх запісную кніжку і навідавоку не пакідаў, насіў яе ў пільчаку. У друк нічога не падаваў, няѐмка адбіраць месца ў газеце і час у людзей на сваѐ, што толькі мне належала… Адным словам, нават Марусі трапілі на вока мае вершы значна пазней, калі мы ўжо жылі разам. Я збянтэжыўся, давай апраўдвацца. Называю даты пад вершамі. А яны ішлі адзін за задным, ад першага дня нашага знаѐмства. 17 Маруся смяецца: ―Я ж не па датах зразумела, што гэта ўсѐ маѐ, не магу ж я паверыць, каб ты казаў мне адно, а пісаў каму-небудзь іншаму другое. Не тое мяне засмучае. Шкада, што ад таго часу, як мы пажаніліся, у кніжаццы амаль не прыбавілася запісных старонак‖. І далей Якуб Колас расказваў: ―Пажаніліся мы 3 чэрвеня 1913 года. Вяселле не гулялі, толькі выпілі пляшку данскога віна. Было такое шлюбнае падарожжа. Мы паехалі ў Вільню да яе маці. Васіль Дзмітравіч, брат Марусі, сустрэў нас з аўтамабілем, хвацка правѐз, а потым падараваў нам на развод гаспадарскі самавар‖. Марыя Дзмітрыеўна ў абыходжанні з вучнямі была лагоднай і трактоўнай. Пра гэта прыгадваюць яе былыя выхаванцы. Потым 1-ая Сусветная вайна, вайсковае вучылішча, румынскі фронт, Куршчына, куды прыехаў падпаручнік Міцкевіч да жонкі, сына і цѐшчы і дзе працаваў потым настаўнікам, школьным інструктарам. І толькі ў 1921 годзе Канстанцін Міхайлавіч з сям’ѐй прыехаў у Мінск. І дзе б ѐн ні быў, куды б ні выязджаў, ѐн заўсѐды трымаў цѐплую, задушэўную сувязь з Марыяй Дзмітрыеўнай, пісаў ѐй паштоўкі і лісты. Жылі Міцкевічы ў той час на кватэры, якую здымалі ў доме Вільгельма Русецкага. Пра той час Якуб Колас піша ў апавяданні ―У двары пана Тарбецкага‖. У 1927 годзе народны паэт перасяліўся ў свой уласны двухпавярховы дом, што знаходзіўся на Вайсковым завулку. Тут нярэдка гасцяваў малады беларускі скульптар Заір Азгур, які неаднойчы адчуў цеплыню і добрыя адносіны да сябе хатняй гаспадыні. Ён прыгадваў: ―Марыя Дзмітрыеўна любіла ўсѐ, што адносіцца да мастацтва. І вельмі цікавілася выяўленчым мастацтвам. Я ўпэўнены, што Марыя Дзмітрыеўна – гэта той чалавек, у якім, як кажуць, жыў у душы Бог і хваляваў паэта. І твар у яе быў заўсѐды ласкавы і добры, зычлівы.‖ У лісце ад 8 снежня 1952 года да Ніны Іванаўны Загурскай-Паддубнай Колас кажа: ―Марыя Дзмітрыеўна была самым лепшым другам маім. Такія жонкі, як яна, пападаюцца не часцей, як адна на 1000 жонак‖. У час Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў і напружана працаваў у Ташкенце. Гэтаму спрыялі яго жонка і сыны. Беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет, якая таксама воляю лѐсу апынулася там, расказвае: ―Люстэркам светлай душы народнага паэта была яго жонка, адданы друг Марыя Дзмітраўна, з якой я бліжэй пазнаѐмілася ў час вайны. Бывала, помню, хто захварэе з блізкіх і нават з далѐкіх знаѐмых, каму неабходны догляд ці матэрыяльная дапамога, - з’яўлялася Марыя Дзмітраўна. Міласэрнасць была неабходнасцю яе жыцця. Сама яна часта хварэла на запаленне лѐгкіх. Канстанцін Міхайлавіч вельмі прасіў яе не перагружацца дома, не хадзіць у спякоту на рынак. Ніякія ўгаворы не дапамагалі.‖ 18 Сям’я з чатырох чалавек жыла ў невялікім пакоі. Сюды прыходзілі самыя розныя людзі-землякі. Марыя Дзмітраўна для кожнага знаходзіла добрае слова і пачастунак (хай сабе сціплы, але тым болей дарагі). У Ташкенце людзі называлі Марыю Дзмітраўну Беларускай Маці. У кастрычніку-лістападзе 1944 года апошні раз Якуб Колас з жонкай удвух адпачывалі ў санаторыі ―Вузкае‖ пад Масквой. Стан здароўя Марыі Дзмітраўны паступова пагаршаўся. 18 снежня, калі Колас знаходзіўся ў Мінску, ѐй зрабілі цяжкую аперацыю ў маскоўскай бальніцы. Якуб Колас перажываў, часта пісаў жонцы ў бальніцу: ―Марусечка, шануйся, глядзі за сабою, ачуньвай. А каб акрыяць хутчэй, трэба есці ямчэй. Праўда, я цябе даглядаю не так як трэба‖; ―...Моцна цябе абнімаю, цалую. Каб ты ведала, як баліць па табе мая душа.‖ А яе душа балела па родных. Знаходзячыся ў бальніцы, яна працягвала клапаціцца пра іх. Марыя Дзмітраўна турбавалася за лѐс сыноў: старэйшы Даніла быў яшчэ не жанаты, а малодшаму Міхасю было толькі 19 гадоў. 21 мая 1945 года Марыя Дзмітраўна памерла ў Маскве, у бальніцы. Яе перавезлі ў Менск у труне на самалѐце і 24 мая пахавалі на Вайсковых могілках. Праз пару дзѐн Якуб Колас напісаў сваім радным у Мікалаеўшчыну: ―Адчуваю сябе так, як бы мне адсеклі правую руку і адабралі палавіну душы. Цяжка мне і пуста.‖ Якубу Коласу пасля смерці жонкі было наканавана пражыць яшчэ 11 гадоў. За гэты час ѐн многае зрабіў, паклапаціўся ѐн і пра помнік лепшаму другу. Побач з ѐй спачывае і сам паэт. Прыгадваюцца яго радкі: Немалую дарогу прайшлі мы Па чужой і па роднай зямлі. Адыходзілі вѐсны і зімы, І гады за гадамі плылі… На здымку: Марыя Міцкевіч (унучка Якуба Коласа) са сваімі дзецьмі і ўнучкамі. 2016 год 19 Нам засталася спадчына Літаратурная вечарына, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы Мэта мерапрыемства: выхоўваць любоў да роднага слова, павагу да вялікіх майстроў паэтычнага слова, далучэнне да чытання беларускай літаратуры. Падрыхтоўка: кніжная выстава ―Песняры беларускай зямлі‖, электронныя прэзентацыі ―Жыццѐвы і творчы шлях Я.Купалы‖, ―Жыццѐвы і творчы шлях Я.Коласа‖. Вядучы 1: Сѐняшнее свята мы прысвячаем 135-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова – Янкі Купалы і Якуба Коласаю У час іх юбілею варта прыгадаць, што напачатку было слова, што і сѐння яно не страціла сваѐй моцы і вядзе чалавека па Зямлі, што і заўтрашні дзень не ўявіць нам без яго. Чытальнік: Мелодыю мовы славянскай я чую. Колас. Купала. У гэтых імѐнах калыханку я чую, Якую мне маці над светлай калыскай спявала. Колас. Купала. Мелодыю мовы славянскай я чую Той мовы, якую агнямі палілі, Ды с попелу Феніксам-птахам яна паўставала. Колас. Купала. Падобны на шэпт збажыны і плѐскат азѐрны імѐны, Якія паэтам сваім Беларусь даравала, - Колас, Купала. (У.Някляеў “Дарагія імѐны”) Вядучы 2: У кожнага народа ѐсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў - гэта Янка Купала і Якуб Колас. Сѐння мы з вамі зноў прагартаем старонкі жыцця і мастацкай біаграфіі нашых песняроў. Вядучы 1: У Яся Луцэвіча, як і ў кожнага чалавека на гэтым свеце, пачыналася ўсѐ з дня нараджэння. Вязынкі, дзе ѐн нарадзіўся, гэтай невялічкай хаткі над рачулкай Ясь зусім не памятаў. Дык калі яго, Ясява, сапраўднае жыццѐ пачалося? Можа, тады, калі ўпершыню пачуў гучанне свайго верша з вуснаў выдаўца-редактара газеты ―Северо-Западный край‖ ―Але, хоць колькі жыць тут буду…‖? 20 А, можа, тады, калі апякла яго думка: ―Мне трэба быць Купалам, мне трэба знайсці купальскую кветку шчасця. Я той, каму шукаць яе, - для сябе, для мужыка‖. Вядучы 2: Часта зацвітала для Я.Купалы чароўная папараць-кветка. І тады ѐн чуў, разумеў не толькі шэпат зѐлак, але і шчаслівых вуснаў, і яму адкрываліся схаваныя ў жаноцкіх сэрцах скарбы. Чытальнік: Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх – Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці І дум беларускіх без школы і кніг. Ад самай красы маіх дзен невясѐлых Настаўнікам быў беларускі абшар; Усходы палеткаў і гоманы ў сѐлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар. (Я.Купала “Мая навука”) Электронная прэзентацыя “Жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы” Вядучы 1: 1941 год. Што Купала-паэт мог супрацьпаставіць тактыцы выпаленай зямлі, па знішчальных законах якой ішоў праз Беларусь вораг? Яго рукі, яго вочы, яго сэрца, яго любоў і нянавісць знайшлі такую сілу. І загучала грозным заклікам: ―Партызаны, партызаны…‖ І над усім фрогтам ў агні і крыві гучала: ―Клічу вас я на пабеду!...‖ Вядучы 2: Ён верыў у яе, але не дажыў. Янка Купала трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве. Праз тысячу шляхоў адчула гэта матчына сэрца і спынілася – праз два дні пасля смерці сына. Хавалі іх у адзін дзень. Вядучы 1: Якуб Колас. Яго жыццѐ – гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа, бо лѐс песняра неад’емны ад лѐсу яго роднай зямлі. Ён ―аддаў увесь свой талент народу, у гэтым яго хараство і веліч. Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст, - няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, няма ў яе гісторыі на працягу паўстагоддзя такой старонкі, дзе б не заззяла слаўнае імя Якуба Коласа, не праявілася якая-небудзь грань яго шчодрага таленту‖, - так пісаў Іван Мележ. Вядучы 2: І, сапраўды, дзед Талаш, дзядзька Антось, Сымон і Ганна – хіба можна сѐння гаварыць пра нашу літаратуру, не называючы імѐны гэтых герояў. А між тым вымаляваны яны сілай слова непераўзыденага майстра, волата літаратуры – Якуба Коласа. Вядучы 1: Першая навука вялася дома. Першы верш Кастусь напісаў у 12 гадоў. Бацька ўпадабаў твор і даў рубель гасцінца. А ў 15 гадоў хлопец паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля семінарыі працаваў настаўнікам на Палессі. 21 За ўдзел у настаўніцкім з’езде Якуб Колас 3 гады прасядзеў у Мінскім астрозе. Тады выходзіць яго першы зборнік ―Песні жальбы‖. Пасля былі фронт, армія, вайсковае вучылішча, пераезд у Мінск, праца у якасці педагога і навукоўца. з’явамі ў творчасці песняра і ўсѐй беларускай літаратуры сталі яго паэмы ―Новая зямля‖, ―Сымон-музыка‖ і трылогія ―На ростанях‖. Чытальнік: Я чую голас несціханы – Зямля мая мяне заве І кроіць сэрца мне на раны, Звініць, як звон касы у траве. І шум дубровы, і стогн пушчы, І рэк усхліп, і плач крыніц, І немы зрок балотнай тлушчы Нясуць мне весць пра чужаніц. Зямля мая, мая краіна! Я чую твой прызыўны звон. Прымі ж хоць слова твайго сына _ Не доўгі будзе твой палон. Шумяць гняўліва твае пушчы, Трасуцца помстаю бары, І дзень твой хмурны зрок расплюшчыць – Ёсць у цябе багатыры. (“Голас зямлі”) Электронная прэзентацыя “Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” Вядучы 2: У творчым лѐсе Якуба Коласа і Янкі Купалы было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго. У 1912 годзе ў Смольні яны ўпершыню сустрэліся і вырашылі поплеч ісці па дарозе жыцця. Вядучы 1: Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу не прайшло, заўсѐды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісменнікі, без якіх немагчыма уявіць беларускую літаратуру. Вядучы 2: Тварыце ж любоў! Няхай гэта пачуццѐ будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаем вам дабра ў вашых сэрцах, святла у вашух душах, няхай у згодзе з любым поўніцца вашае жыццѐ пад божым небам. У дапамогу спацыялісту Спіс інтернет-крыніц 1. Беларусь, он достойный борец твой и сын! : книжно-документальная вы- ставка к 125-летию со дня рождения Якуба Коласа (1882-1956) [Электронный ресурс] // Нацыянальная бібліятэка Беларусі : Інтэрнет-партал. - Рэжым доступу: http://content.nlb.by/content/dav/nlb/portal/content/File/Portal/ Vystavki/Kolas_r/html/biogr.htm. - Дата доступа: 08.06.2017. 2. Класік сусветнай літаратуры Якуб Колас [Электронны рэсурс] // Архивы Беларуси : сайт. – Рэжым доступу: http://archives.gov.by/index.php?id=449200. – Дата доступа: 05. 06. 2017. 3. Класік сусветнай літаратуры Янка Купала [Электронны рэсурс] // Архивы Беларуси : сайт. – Рэжым доступу: http://archives.gov.by/index.php?id=365017. – Дата доступа: 05. 06. 2017. 4. Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас [Электронны рэ-сурс] // Архивы Беларуси : сайт. – Рэжым доступу: http://archives.gov.by/ index.php?id=629102 . – Дата доступа: 05. 06. 2017. 5. Колас, Я. Вершы пра каханне [Электронны рэсурс] / Якуб Колас // Вершы пра каханне : сайт. - Рэжым доступу: http://moykahany.ru/autor/yakub-kolas. - Дата доступа: 06.06.0217. 6. Колас, Я. На росстанях : трылогія [Электронны рэсурс] / Якуб Колас // Беларуская палічка : беларуская электронная бібліятэка. - Рэжым доступу: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rosstaniach-ru.html. - Дата доступа: 08.06.2017. 7. Купала, Я. Вершы пра каханне [Электронны рэсурс] / Янка Купала // Вершы пра каханне : сайт. - Рэжым доступу: http://moykahany.ru/autor/yanka-kupala. - Дата доступа: 06.06.0217. 8. Музей Якуба Коласа [Электронны рэсурс] // Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа : сайт. - Рэжым доступу: http:// yakubkolas.by. - Дата доступа: 07.06.2017. 9. Музейна-адукацыйная праграма ―Якуб Колас – за навуку!‖ [Электронны рэ-сурс] // Нацыянальная бібліятэка Беларусі : Інтэрнет-партал. - Рэжым доступу: http://portal.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news? param0=157333&lang=be&rubricId=711. - Дата доступа: 05.06.2017. 10. Паэтычная старонка Якуба Коласа [Электронны рэсурс] // Вершы беларускіх паэтаў : Нацыянальны паэтычны партал. - Рэжым доступу: http://vershy.ru/ category/yakub-kolas. - Дата доступа: 06.06.2017. 11. Паэтычная старонка Янкі Купалы [Электронны рэсурс] // Вершы беларускіх паэтаў : Нацыянальны паэтычны партал. - Рэжым доступу: http://vershy.ru/ category/yanka-kupala. - Дата доступа: 06.06.2017. 12. Якуб Колас [Электронны рэсурс] : сайт. – Рэжым доступу: http:// yakubkolas.ru. – Дата доступа: 07. 06. 2017. 23 13.Янка Купала [Электронны рэсурс] : сайт. – Рэжым доступу: http:// yankakupala.ru. – Дата доступа: 05. 06. 2017. 14.Якуб Колас [Электронны рэсурс] // Википедия : Свободная энциклопедия. – Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki/Якуб_Колас. – Дата доступа: 07. 6. 2017. 15.Янка Купала [Электронны рэсурс] // Википедия : Свободная энциклопедия. – Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki/Янка_Купала. – Дата доступа: 05. 6. 2017. 16.Янка Купала: асоба і творчасць : Аглядная даведка [Электронны рэсурс] // Архивы Беларуси : сайт. – Рэжым доступу: http://archives.gov.by/index.php? id=865692. – Дата доступа: 05. 06. 2017. Вялікія словы на вялікай мове Афарызмы і цытаты Я. Купалы і Я. Коласа Янка Купала - Не шукай ты шчасця, долі. На чужым, далѐкім полі. - Чалавек з зямлѐй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца - засохне, адбяры ў чалавека зямлю - згіне. - Дум не скуеш ланцугамі. - Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсѐ заплюшчыўшы, будзе ісці ўцѐртай здавѐн сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, ва-лочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчы-ся з гэтага ярма, паганячага пачуццѐ яго чалавечае!.. - Хай жыве светлая культурная праява, на чыей бы зямлі і ў якім бы народзе яна не праявілася . - Заўсѐды бяда бяду вядзе, але ніколі не трэба здавацца. - Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык... - Кожны народ сам сабе пан. - ... Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: "А ўсѐ ж такі яна рухаецца!", т.е. а ўсѐ ж такі мы жывѐм і будзем жыць! 24 Якуб Колас - Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі. - Што ні кажы, а жыццѐ, ужо само па сабе, ѐсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. - Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек. - Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух. - Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. - Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. - Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі... - Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія. - Толькі на ўласных каранѐх дае дрэва багаты плод. - Шчасце – гэта гармонія. - Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку. - Набыць дабра не надта лѐгка, Яно, як шклечка тое, крохка: Чуць да яго не так кранешся І з чарапкамі астанешся… - Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. - Эх, досвітак маленства, лета! Вамі навек душа сагрэта!.. - Не любіць зайздрасці пчала. - Эх ты, жыццѐ, жыццѐ людское! Няма табе, няма спакою: Ты суматоха, вір бурлівы… - Абшарыць кішэні свае памяці. «Беларускай паэзіі волаты» Метадычныя рэкамендацыі да 135-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа Складальнік: Л. В. Дзямідава Рэдактар: М. А. Сакалова Тыраж: 3 экз. Надрукавана на прынтары Дрыбінскай ЦРБ 213971, г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 39

Интерактивные открытки

Интересные факты из жизни белорусского классика Янки Купалы

Янка Купала "Ні колі я не паміраў" відэафільм

"Янка Купала і Якуб Колас" літаратурная гульня для старэйшых класаў/ Дзіцячыя бібліятэкі Мінска ГЛЯДЗІ ДАЛЕЙ>>>

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ>>>>

20 незвычайных фактаў пра Янку Купалу (відэа)

Янка Купала. Неназванное. Часть 1

Гурт "Сябры" песня "Янка Купала" сл. Ул. Някляеў

10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ>>>

Янка Купала. Неназванное Часть 3

Интерактивные открытки

Янка Купала "Я отплатил народу..." видеофильм

Янка Купала, генералы Кулик и Гордов, роковая роль гостиницы Москва.

e

"

І народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сваім сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў. Якуб Колас

"

Паэма "Бандароўна"

"

Сёння мы можам сказаць, што ўся паэзія Янкі Купалы — гэта пранікнёная песня, гэта натхнёны паліфанічны гімн у славу роднага народа, у імя яго права «людзьмі звацца», права быць шчаслівым. Анатоль Вярцінскі

"

Песняры зямлі беларусскай Янка Купала і Уладзімір Мулявін

Песняры Ну, как тут не смеяться

Канцэртныя праграмы ВІА “Песняры” Словы паэта Янкі Купалы 1976 год – Песнь пра долю 1978 – Гусляр 1983 – Я нясу вам дар 1988 - Праграма песен і рамансаў У. Мулявіна на вершы Янкі Купалы

Песняры Людка

Песняры Чорныя вочы

Песняры Ты мне песню спой дзяўчына

Песняры Шумныя бярозы

Песняры Нашто бабе агарод

Песняры Не гляди на меня

Песняры На тэму крытыкі

Песняры Разлад

"

Усюды, дзе б мы ні былі, куды б мы ні прыехалі, пачуем, як гучаць ад шчырага сэрца ў кожнага чалавека купалаўскія бессмяротныя радкі. Мы чуем, з якім гонарам кожны вымаўляе адно з самых дарагіх і любімых імён у нашым народзе: ЯНКА КУПАЛА! Пятрусь Броўка

"